Tribuna/Футбол/Блогі/Балатэлі казаў, што ніколі б не пакінуў «Ніцу», каб не Віейра. Неўзабаве той узначаліць «Джэнаа», куды нядаўна перайшоў гулец

Балатэлі казаў, што ніколі б не пакінуў «Ніцу», каб не Віейра. Неўзабаве той узначаліць «Джэнаа», куды нядаўна перайшоў гулец

Яны ведаюць адзін аднаго яшчэ з «Інтэра».

Аўтар — Dzmitry Antonau
Балатэлі казаў, што ніколі б не пакінуў «Ніцу», каб не Віейра. Неўзабаве той узначаліць «Джэнаа», куды нядаўна перайшоў гулец

Фабрыцыа Рамана паведаміў, што новым галоўным трэнерам «Джэнаа» стане Патрык Віейра.

Адным з гульцоў каманды, якому наўрад ці спадабаецца гэтая навіна, з'яўляецца Марыа Балатэлі. Італьянскі нападнік далучыўся да генуэзцаў у канцы кастрычніка і ўжо паспеў двойчы выйсці на поле.

Балатэлі і Віейра даволі даўно ведаюць адзін аднаго. Яны правялі чатыры гады ў якасці партнёраў у «Інтэры» і «Манчэстэр Сіці», дзе быццам бы добра ладзілі.

Праблемы пачаліся, калі француз ужо стаў трэнерам і ўзначаліў «Ніцу», адным з лідараў якой тады быў Балатэлі.

Паміж былымі тыммейтамі адразу пачаліся канфлікты, якія праяўляліся ў тым ліку на футбольнае поле.

Вось, напрыклад, не надта цёплая камунікацыя пасля замены Марыа ў матчы супраць «Генгама» у Лізе 1:

У выніку італьянец пакінуў клуб у бліжэйшае трансфернае акно пасля прыход Віейра, адгуляўшы ўсяго 10 матчаў і не забіўшы ніводнага мяча (на фоне 18 за папярэдні сезон).

Выказваючыся пра адносіны публічна, абодва шукалі праблемы адзін у адным:

Віейра: «Менталітэт Марыа – складаны для калектыўнага віду спорту. Філасофія, якую я хацеў укараніць, – яднанне і працоўная этыка. Мне было цяжка працаваць з такім гульцом, як Марыа»

Балатэлі: «Праблема была ў тым, што стыль гульні Віейра мне не вельмі пасаваў. Я з ім добра ладзіў, але ў спартыўных пытаннях не згаджаўся. Калі б у мяне не было гэтых праблем з ім, я б ніколі не пакінуў «Ніцу».

Ці выйдзе ў зорак знайсці агульную мову ў новым клубе?

Фота: LaPresse, Man City, Reuters

Іншыя пасты карыстальніка

За зборную Кітая дэбютавала 18-гадовая дзяўчына з ростам 226 см (!) – яна шалёна вірусіцца ў сацсетках
Сёння, 09:59
15 новых летніх трансфераў: закупка «Ман Сіці», брат Белінгема ў «Дортмундзе», Санэ ў Турцыі
16 чэрвеня, 08:14
1
Хто такі Франка Мастантуона – 17-гадовая зорка, якую за 45 мільёнаў падпісвае «Рэал»
9 чэрвеня, 11:11
1
Фінал ЛЧ зрабіў Дэмбеле фаварытам за «Залаты мяч» – піяр-кампанія ўжо запушчаная
5 чэрвеня, 05:28
Як Сімонэ Інздагі выйшаў з ценю старэйшага брата: топавы трэнер супраць топавага форварда
30 траўня, 14:12
2
24-гадовай (!) серыі канец – іспанская каманда нарэшце прайграла фінал прэстыжнага турніру
29 траўня, 06:03
2
Невядомы Луіс Энрыке: марафон, смерць дачкі, стаіцызм
28 траўня, 04:04
3
Свята ў Ліверпулі завяршылася жахам – аўтамабіль уехаў у людзей, якія прыйшлі на чэмпіёнскі парад
27 траўня, 01:06
3
🥶 Самая іканічная цытата ў гісторыі англійскага футбола? Пастэкоглу анансаваў трафей яшчэ ў верасні
22 траўня, 10:12
1
У Ямаля 100 матчаў і 22+27 за «Барселону» – але ён усё яшчэ зарабляе капейкі
1 траўня, 09:27
3
Дрэды Кундэ дапамаглі «Барселоне» пачаць разгром «Барусіі» – няўдала сфаліў яшчэ адзін валасацік
10 красавіка, 01:37
2
У каго самы дарагі склад і самыя вялікія заробкі ў топ-лігах: у дадатках «Трыбуны» крутое абнаўленне
4 красавіка, 20:43
Усё пра скандальны пенальці Альварэса: ці было два дотыкі, як гэта правяралі і хто заўважыў першым
13 сакавіка, 13:00
Хто найлепей прадае свой мерч: «МЮ» дагэтуль у лідарах, феномен турак, «Сіці» – нават не ў топ-10
10 сакавіка, 13:34
Педры – найлепшы паўабаронца гэтага сезону. Пракачаў фізуху і стаў монстрам у адборы
27 лютага, 02:58
Пакуль самы вялікі шок сезона ЛЧ: хто гэтыя людзі з «Бруге», якія сенсацыйна выбілі «Аталанту»
19 лютага, 02:35
Феерычны камбэк «Рэала» у адказ на тролінг Вінісіуса ад фанатаў «Ман Сіці» – з галамі на 86-й і 92-й
12 лютага, 05:03
Як Манро зладзіла шоў на футбольным матчы ў ЗША – патрапіла ў фатографа і ледзь не траўмавалася
11 лютага, 02:37
Экс-гулец «Энергетыка» і яшчэ 29 самых дарагіх зімовых трансфераў
6 лютага, 03:01
Самыя цікавыя трансферы дэдлайну: у «Сіці» навічок за 60 млн, «Тотэнхэм» арандаваў Тэля
5 лютага, 02:29
Усе пасты