Tribuna/Футбол/Блогі/Талент з Беларусі праваліўся ў Расіі, затое кажуць, што агенты на ім вох як наварылі, ну а ў дурнях застаўся «Шахцёр»

Талент з Беларусі праваліўся ў Расіі, затое кажуць, што агенты на ім вох як наварылі, ну а ў дурнях застаўся «Шахцёр»

Знаёмыя ўсе людзі.

Аўтар — bytribuna com
Талент з Беларусі праваліўся ў Расіі, затое кажуць, што агенты на ім вох як наварылі, ну а ў дурнях застаўся «Шахцёр»

У расійскіх «Крылах саветаў» працягваюцца разборкі пасля звальнення спартыўнага дырэктара Сяргея Карніленкі. Нагадаем, губернатар Самарскай вобласці Вячаслаў Федарышчаў заявіў, што беларуса прыбралі пасля аўдыту па дзяржаўным фінансаванні клуба. Яшчэ чыноўнік-пуцініст распавёў, што «Крылы» былі вінныя каля 340 тысяч долараў за «дапамогу ў судзействе».

На гэтым абвінавачванні з боку Федарышчава, адкрытага прыхільніка вайны ва Украіне, не скончыліся. Ён звярнуўся ў пракуратуру з просьбай правесці праверку трансфераў самарскага клуба і ролю ў іх двух агентаў – расіяніна Паўла Андрэева (адзін з самых уплывовых агентаў Расіі; дзесяць яго кліентаў гуляюць у самарскім клубе) і італьянца Марка Трабукі. Губернатар паведаміў сілавікам, што «Крылы» нібыта падпісвалі футбалістаў з завышанымі заробкамі, а трансферы прыносілі значны прыбытак агенцкай групе Андрэева.

Так у гэтай гісторыі ўсплыў яшчэ адзін беларус – нападнік Ягор Карпіцкі. Пасля згаданага аўдыту высветлілася, што за нашага суайчынніка летам 2023-га «Крылаў Саветаў» перавялі «Шахцёру» 150 тысяч еўра. А вось намінальны пасярэднік у гэтай угодзе Трабукі атрымаў 350 тысяч еўра. За сезон-2023/24 Карпіцкі правёў у РПЛ дзесяць матчаў пры 1+1 па «гол+пас», а мінулым летам на год з'ехаў у арэнду да «Сокала» (Расія, Д2).

У панядзелак у італьянца ўзялі каментар пра пераход Карпіцкага, але размова атрымалася дзіўнай. На рэпліку журналіста «Паведамляецца, што камісія за трансфер Ягора Карпіцкага больш, чым трансфер» прагучаў адказ: «Не, камісія была адна, яна была заплачаная». І зразумей, як хочаш. Яшчэ Трабукі дадаў: «Мне няма чаго хаваць [ад сілавікоў]. Заўсёды буду рады дапамагчы».

Паводле інфармацыі «Трыбуны», сярод арганізатараў пераходу Карпіцкага ў «Крылы» быў і ценявы прадстаўнік «Шахцёра» Яўген Култаеў – мы не аднойчы распавядалі пра гэтага дзеяча, які запраўляў у футбольным Салігорску пры заступніцтве на той момант кіраўніка «Беларуськалія» лукашыста Івана Галаватага. Култаеў таксама атрымаў узнагароду за трансфер.

Неўзабаве пасля ад'езду Карпіцкага расійскі агент Антон Смірноў паведаміў, што «Шахцёр» атрымаў 130 тысяч еўра, а Култаеў і яшчэ некалькі асоб – камісійныя ў 600 тысяч еўра.

Яшчэ не так даўно Култаеў захоўваў уплыў на «Шахцёр», нягледзячы нават на тое, што вясной 2023-га сілавікі Лукашэнкі правялі затрыманні па крымінальнай справе аб «крадзяжах шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі» ў «Шахцёры». Сярод абвінавачаных аказаліся сын Култаева – спецыяліст па працы з заўзятарамі «гарнякоў» Яўген Култаеў-малодшы. Падчас следства рэжымныя сілавікі прапаноўвалі Култаеву-бацьку абмяняць сябе на сына, але той толькі сачыў за сітуацыяй з Латвіі. У жніўні 2024-га Култаеў-малодшы атрымаў сем гадоў пазбаўлення волі.

Пераход Карпіцкага ў «Крылы» – не першая сумесная справа Култаева і Трабукі. У свой час расіянін займаўся фінансаваннем юрмальскага «Спартака» (Латвія), афіцыйным уласнікам якога з 2014-га па 2022-ы быў якраз італьянец. Паралельна з працай у латвійскім клубе Трабукі засвяціўся яшчэ ў некалькіх камандах. У сезоне-2016 займаў пасаду генеральнага менеджара казахстанскай «Астаны». Тады клуб супрацоўнічаў з латвійскім агенцтвам Global Sport Invest, да якога прамое дачыненне меў Култаеў. У Беларусі кампанія была вядомая дзякуючы дзіўным легіянерскім падпісанням «Шахцёра». На сайце Global Sport Invest не хавалі супрацы з «Шахцёрам», «Астаной» і юрмальскім «Спартаком» і наўпрост называлі клубы партнёрамі.

Пасля «Астаны» Трабукі, які да таго моманту меў пашпарт Расейскай Федэрацыі, сканцэнтраваўся на працы ў гэтай краіне. У асноўным там італьянец быў агентам, прывозячы ў клубы футбалістаў і трэнераў. Улетку 2017-га галоўны трэнер маскоўскага «Спартака» Масіма Карэра даверыў вядучую ролю ў трансфернай палітыцы клуба свайму сябру Трабукі, які афіцыйна не меў ніякай пасады. Агент нават спрабаваў падпісаць абаронцу Джона Тэры, аднак угода сарвалася.

Марка Трабукі і Масіма Карэра

За два гады працы італьянскага трэнера ў «Спартаку» (Масква) расійскі клуб выдаткаваў 25 мільёнаў еўра толькі на камісіі агентам. Амаль усе трансферы за гэты перыяд правялі Трабукі і расійскі агент Цімур Гурцкая. Як раз Гурцкая агент Смірноў называў сярод удзельнікаў пераходу Карпіцкага ў Самару нароўні з Култаевым.

Цімур Гурцкая і Марка Трабукі

У студзені 2019-га Трабукі быў прадстаўлены як селекцыянер расійскага «Арэнбурга». Тады ж пайшла інфармацыя, што італьянец хоча прыбраць галоўнага трэнера Уладзіміра Фядотава і прызначыць на яго месца сябра – суайчынніка Нунцыа Дзавет'еры, які на той момант узначальваў юрмальскі «Спартак». З гэтым клубам «Арэнбург» гуляў спарынгі, а Трабукі нібыта пагражаў навічкам. Праз паўгода пасля прыходу скаўта-італьянца расійскі клуб падпісаў брамніка «Шахцёра» Андрэя Клімовіча за 280 тысяч еўра. Супрацу «Арэнбург» і Трабукі спынілі пасля сезона-2019/20.

У сакавіку 2021-га была звольненая намесніца генеральнага дырэктара «Растова» Дарына Нікіціна праз сувязь з Трабукі і Гурцкая. У снежні таго ж года Трабукі на паўсезона стаў генеральным дырэктарам італьянскай «Сіены» (Д3), а пасля расстання сканцэнтраваўся на агенцкай дзейнасці ў расійскім футболе.

Іншыя пасты карыстальніка

Гончаренко как тренер спекся? Что с ним вообще не так? Спросили у его главного хейтера и комментатора без претензий
Сёння, 15:12
В спорте на коньках решили, кто от Беларуси может попасть на ОИ, но еще важнее, кто не сможет – Смольским стоит напрячься
Сёння, 12:00
«В пляжном футболе рвут только вперед, в большом выходят, чтобы не обосраться». Тумилович – о медали беларусов на ЧМ
Учора, 19:00
У «Немана» затянулась серия сухих поражений – вот насколько это заслуженно по статистике и на кого есть надежда в атаке
Учора, 12:00
«МЛ» отрывается, Молош победил бывшего тренера. В «вышке» закрыли 8-й тур
12 траўня, 22:02
Бос «Дняпра» загадаў сачыць за трэнерам – так хоча яго звольніць, а падстаў пакуль няма
12 траўня, 15:00
4
Через спортклуб Лукашенко идут бешеные деньги. Похоже, почти всё – Семье и приближенным, спортсменам – крохи
12 траўня, 12:00
3
Автор того самого мяча в ворота Нидерландов хотел жениться в форме сборной, а перед смертью думал о празднике
12 траўня, 06:33
4
Эпичная ничья минского «Динамо», «Неман» опять проиграл (наказал бывший). Как в воскресенье играли в «вышке»
11 траўня, 20:27
2
Пляжники не взяли золото ЧМ: проиграли бывшему тренеру, решила кочка на песке
11 траўня, 20:03
1
Режим повысил надбавки в сфере спорта, а с зарплатами что? За $56 надо знать китайский, физрук может иметь 2к рублей, а тренер – 700
11 траўня, 17:00
Суббота в ЧБ: «Минск» еле спасся с 4 (!) ударами по стойкам, БАТЭ напомнил о «Капский-Арене», но там доминировал Брест
10 траўня, 21:00
3
Сборная Беларуси в призах ЧМ – подписанты за режим зашли в финал, у сотрудника госТВ параллель с «победой над фашизмом»
10 траўня, 18:25
7
Беларусы выиграли «серию» у российской сборной олигарха – и он приписал им уровень НХЛ. А как там в реальности?
10 траўня, 17:30
3
Главный форвард Жодино говорил, что сборы опасны для здоровья – теперь получил уже вторую травму, пока клуб почти не забивает
10 траўня, 06:00
Один игрок сборной Беларуси назвал другого Месси пляжного футбола. Загнул или нет? И может ли команда выиграть ЧМ?
9 траўня, 18:00
2
Азаренко не против разрушить систему – в теннисе, где Соболенко теперь боится кремов
9 траўня, 06:00
«Торпедо-БелАЗ» в финале Кубка: танцы бразильца под «Катюшу», возвращение Новицкого и «звездное небо» в Витебске
8 траўня, 22:18
Думали, стих о «русских душах» в «Прессболе» – вообще мимо спорта? А автор – экс-пловец, вырос в Украине и брал с Зеленским КВН
8 траўня, 18:00
1
Беларусь отомстила Ирану, болельщики с флагом РФ. Как пляжники второй ЧМ подряд вышли в 1/2
8 траўня, 15:19
Усе пасты