Tribuna/Футбол/Блогі/Як жа паматала ўдзельнiкаў віктарыны АБФФ – з каманды Бумагi за краты, ад Зяленскага да «зоркі» у пацешным баскетболе Расіі

Як жа паматала ўдзельнiкаў віктарыны АБФФ – з каманды Бумагi за краты, ад Зяленскага да «зоркі» у пацешным баскетболе Расіі

Адначасова ў Беларусі і на волi толькі адзін.

Аўтар — bytribuna com
Як жа паматала ўдзельнiкаў віктарыны АБФФ – з каманды Бумагi за краты, ад Зяленскага да «зоркі» у пацешным баскетболе Расіі

Віктарыны – дастаткова папулярны фармат ролікаў што для тэлебачання, што для інтэрнэту. Не прайшлі яны і міма белспорту – цяпер для сваіх відэа выкарыстоўваюцца, напрыклад, брэсцкім і мінскім «Дынама». Ну а ў пачатку 2020-га сваю віктарыну спрабавалі запусціць у АБФФ – але хутка скончылі. І як жа па-рознаму склаліся лёсы ўдзельнікаў тых відэа! Так, што захацелася расказаць вам.

Праект футбольнай федэрацыі называўся «ФутбаLove», вядучым стаў Віктар Кучынскі – не самы вядомы КВЗшнiк, які да таго крыху супрацоўнічаў з АБФФ. На яе канале выйшла толькі два выпускі шоу. Першы, ад 31 студзеня 2020-га, набраў амаль 5 тысяч праглядаў – магчыма, таму што ўдзельнікі былі звыклымі для аўдыторыі і ў цэлым максімальна вядомымі ў белфутболе: каментатар Мікалай Хадасевіч ужо сышоў з «Беларусь 5» і стаў футбольным блогерам, а Аляксандр Івулін запаліў сваімі бадзёрымі і адкрытымі рэпартажамі на канале «ЧестнОК».

Калегам трэба было адгадваць футбалістаў па простых і «ўскладненых» фота, адказваць на тэматычныя пытанні, вырашаць рэбусы і нават адгадваць каментары з сацсетак беларускіх футбалістаў. Усё расцягнулася на 40 хвілін нават у мантажы, а паядынак скончыўся ўнічыю, таму абодва выканалі «пакаранні»: Івулін праанансаваў выхад новага роліка ад Хадасевіча, а той падпісаўся на выпадковага хлопчыка, які напісаў Івуліну з просьбай наконт бясплатнай рэкламы.

А вось другі выпуск, ад 7 лютага 2020-га, не набраў і 800 праглядаў. Аўдыторыі відавочна не зайшла ідэя запрасіць даўніх знаёмых Кучынскага з беларускіх комікаў. Сцяпан Манкевіч тады займаўся стэндапам у Мiнску (мабыць, самым вялікім поспехам было пасоўванне аднаго фармату на лакальную анлайн-платформу) і працаваў вядучым на забаўляльным радыё з «сямейства» рэжымнай БТРК. Сяргей Гарох жа ў 2010-х чатыры разы выйграваў на ўкраінскім шоу «Рассмяшы коміка», дзе выклікаў рэальны смех у цяперашняга прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. А ў 2019-м «зачапіўся» у Расіі – патрапіў у спаборнае шоу «Імправізацыя. Каманды», якое прадзюсавалі вядомыя ў суседняй краіне гумарысты, якія прабіліся на «тэлек». Разам з трыма калегамі Гарох склаў каманду «Мінскія» і выйграў адзін з сезонаў спаборніцтва. Але паралельна працягваў выступаць у Беларусі і крыху супрацоўнічаў з дзяржТБ за кадрам, а з Манкевічам здымаўся ў падкасце «МИР ДВЕРЬ МЯЧ», дзе абмяркоўвалі ў тым ліку спорт.

У другім «ФутбаLove» былі крыху іншыя раўнды, але ў цэлым напаўненне аказалася прыкладна тым жа. Пасля фінальнага раўнда, дзе трэба было ўказаць, якія футбалісты атрымлівалі «Залаты мяч», выйграў Гарох, які даручыў Манкевічу 20 разоў набіць мяч.

Што было далей з удзельнікамі шоу? Пра Івуліна, думаем, вы і так ведаеце: падчас пратэстаў 2020-га ён адкрыта казаў пра гвалт «сілавікоў» і дыктатуру, у 2021-м рабіў рэаліці-шоу са сваёй спробы прабіцца ў «Крумкачы», 3 чэрвеня таго года быў кінуты за краты, атрымаў тэрмін дэ-факта за выхад на праезную частку падчас свайго ўдзелу ў мірнай дэманстрацыі. 17 лютага 2023-га выйшаў на волю і з’‎ехаў з Беларусі, каб працягваць займацца сваёй справай – цяпер жыве ў Польшчы і здымае відэа ўжо не пра спорт, а пра лёсы людзей, якім таксама прыйшлося пакінуць Радзіму з-за рэпрэсій. Зрэшты, нядаўна блогер разава схадзіў на матч «Легіі» і мiнскага «Дынама».

Хадасевіч цяпер таксама жыве па-за Беларуссю – каментуе матчы на ​​Setanta Sports з Грузіі. У 2020-х яшчэ некалькі гадоў блогер рабіў выпускі пра ЧБ, якія неяк спрабавала заблакаваць АБФФ, але з часам страціў цікавасць да пільнага назірання за белфутболам і перастаў яго асвятляць. Нядаўна таксама ў анлайне запусціў уласную школу спартыўнага журналіста і перыядычна публікуе тэксты вучняў.

Манкевіч у 2020-м уладкаваўся працаваць крэатыўшчыкам у каманду самага папулярнага блогера з Беларусі Улада Бумагi. Таксама працягваў выступаць са стэндапам у Мiнску – у адной з рэцэнзій выступы коміка раілі глядзець тым, хто «стаміўся ад палітыкі». У верасні 2022-га Манкевіч выступаў у Мінску з лекцыяй аб прасоўванні ў YouTube, згадаўшы пра адключаную манетызацыю «ў сувязі з сітуацыяй, якая склалася» (здарылася гэта ў адказ на вайну ва Украіне). Далей пра Манкевіча асабліва нічога не было чуваць – да 20 снежня 2024 года. У гэты дзень «Наша Нiва» даведалася, што комік за кратамі чакае хуткага «суду» па тым жа артыкуле, што раней Івулін – гэта значыць відавочна звязаным з удзелам у пратэстах. За дзень да навін пра бяду Манкевіча Улад Бумага быў адзначаны расiйскім рэжымам – дапушчаны асабіста задаць пытанне яго кіраўніку Уладзіміру Пуціну.

Гарох шчыльна ўліўся ў расійскую сферу гумару. «Імправізацыя. Каманды» восенню 2020-га пусцілі на расійскае агульнадаступнае тэлебачанне, а яго «Мінскія» выйгралі і там. Паціху чацвёрка беларускіх комікаў набірала папулярнасць і цяпер мільгае ў шэрагу расійскіх гумарыстычных анлайн-праектаў, нават вядзе свой – «ОТЫДО» (ролікі рэгулярна набіраюць больш за мільён праглядаў), дзе госці загадваюць сваё стаўленне да зададзенай сітуацыі ад 1 да 100, а беларускія комікі спрабуюць адгадаць лік.

Але Гарох усё ж выглядае самым папулярным з чацвёркі. Ён вядзе і кулінарнае шоу з таксама мільённымі праглядамі, яго клічуць і ў іншыя шоу з прыстойнымі паказчыкамі, ён рэгулярны ўдзельнік праекта «Спартыўныя зашквары», дзе гасцям наваднымі пытаннямі трэба адгадаць, які на картцы на іх ілбах напісаны непрывабны ўчынак спартсмена. А яшчэ Гарох, як сам казаў, «не ведаю навошта на старасць гадоў пачаў гуляць у адзін з самых складаных відаў спорту з ростам 178 і прыкладна такой жа вагой». Гаворка пра баскетбол, дзе беларускі комік уліўся ў аматарскую медыялігу ў складзе 10 – гэта назва праекту з камандамі ў розным «медыяспорце» ад, бадай, цяпер самага папулярнага ў Расіі коміка Азамата Мусагаліева, які мае ў біяграфіі канцэрт на акупаванай Расіяй тэрыторыі Украіны.

10 не набыў вялікіх поспехаў, затое Гароха ў іншым аглядзе назвалі «адной з галоўных медыйных зорак» каманды. Плюс здарылася відавочна вяршыня нядоўгай кар’‎еры – беларускага коміка паставілі ў персанальную апеку супраць Цімафея Мазгова, расійскага чэмпіёна НБА-2016, які ў 38 гадоў дайшоў да пацешнай лігі.

Увогуле, адзіны з «ФутбаLove», хто застаецца адначасова ў Беларусі і на волі, – гэта вядучы Кучынскі. Ён паспеў пабыць вядучым віктарыны на беларускім адгалінаваньні расiйскага тэлеканала ТНТ, а цяпер – адзін з тых, хто задае пытаньні вялікім імёнам белфутбола ў букмекерскім падкасце «На банке». Да настрою вядучых там бываюць пытанні – напрыклад, адкрытыя фантазіі Георгія Кандрацьева пра гульню зборнай Беларусі ў 2020-х не спынілі ні Кучынскі, ні яго партнёр па кадры Міхаіл Гарнак.

Іншыя пасты карыстальніка

В Бресте у «Динамо» аж 10 футболистов, кого вернули после расставания. Кто-то опять готовится на выход
Сёння, 12:00
Достижения и зашквары – чего у Скрипченко больше за 2,5 года в минском «Динамо»?
Учора, 19:00
Алос пазваў у зборную траўмаванага беларуса, у якога сарваўся ўжо другі трансфер у Еўропе ў 2025-м, – вось для чаго
Учора, 15:00
1
Сразу двое беларусов стали победителями сезона в АХЛ – и здорово это дело отпраздновали!
Учора, 10:00
2
Чаму Скрыпчанка сам захацеў сысці, а «Дынама» яго – не адпусціла
23 чэрвеня, 18:00
1
Оставлял игрока на сутки, дивно вылетел из «Немана». Этот тренер помог «Молодечно» убрать позорный ноль
23 чэрвеня, 13:00
2
В последнем сезоне до шейхов «ПСЖ» чуть не вылетел из еврокубка от БАТЭ – многое решил эпичный промах Скавыша в -14
23 чэрвеня, 06:06
1
Две волевые победы, три пенальти в Жодино, колкость Румбутиса. Так призеры прошлого ЧБ приблизились к «МЛ»
22 чэрвеня, 22:34
2
Последний матч Скрипченко в «Динамо» Минск: не забили пенальти, избежали удаления и получили поражение в самом конце
22 чэрвеня, 19:26
2
Что у «Динамо» Минск за 2,5 месяца до старта: тренер остается (кажется), несколько потерь, но есть топ-подписание
22 чэрвеня, 08:00
«МЛ» подарил первое очко аутсайдеру, Z-путинист на трибунах Бреста. Как в субботу прошли матчи ЧБ
21 чэрвеня, 22:12
Экс-тренер ЧБ и сборных переучился в 50 и стал опекать особенных людей – ксендз в боссах, есть «волшебная» таблетка
21 чэрвеня, 16:00
Фанат «Динамо» Брест идет на матч клуба пешком по Европе – но на прямом пути стоят Додик и другие риски для беларусов
20 чэрвеня, 17:30
4
Даведаліся, ці добра Біёнчык паводзіць сябе ў «Славіі» і як найлепшы снайпер каманды сумяшчае футбол з «хатняй хіміяй»
20 чэрвеня, 14:00
4
«Неману» притопить «Динамо» помог защитник, который оказался не нужен минскому клубу – его в этом сезоне прорвало
20 чэрвеня, 06:27
4
Спросили у экс-партнеров по ЧБ, какой Кириленко человек и что могло привести его уже в 12-й клуб до 25-летия
19 чэрвеня, 19:30
2
6 беларусов, которых могут выбрать на драфте НХЛ-2025. Но, кажется, реальные шансы – только у одного
19 чэрвеня, 11:30
3
«МЛ» обладает умением, очень важным в борьбе за золото – конкуренты от него уже трижды пострадали
19 чэрвеня, 06:58
4
Грустный др для «Динамо» Минск: на 98 лет огорчил бывший, а «МЛ» по-прежнему далеко
18 чэрвеня, 22:48
Минскому «Динамо» – вилы, а вот кому можно жить: как для клубов из Беларуси сложилась жеребьевка еврокубков
18 чэрвеня, 18:00
1
Усе пасты