Як Каляды прыпынілі вайну, а на лініі фронту гулялі ў футбол
Сапраўды цуд падчас крывавай бойні.
Падчас Першай сусветнай вайны, у снежні 1914 годзе, адбылася ўнікальная падзея – Каляднае перамір’е. У акопах Францыі і Бельгіі вайскоўцы на некалькі дзён адклалі зброю, каб адзначыць свята. Немцы абменьваліся падарункамі з брытанцамі і французамі. Гэтыя падзеі сталі сімвалам чалавечнасці нават у найцяжэйшыя часы. У гісторыі захавалася нават згадка пра футбольны матч паміж нямецкімі і брытанскімі салдатамі. Нямецкія салдаты, паводле сведчанняў, мелі перавагу, бо раней былі заўзятымі футбалістамі, а брытанцы стараліся не саступаць. Гэтая гісторыя стала асновай для фільма Joyeux Noël («Шчаслівыя Каляды»).
У 2014 годзе ў Бельгіі нават паставілі помнік пра гэтую падзею. Ён выглядае як футбольны мяч, што сімвалізуе не толькі гульню, але і дух адзінства і чалавечнасці.
У Ліверпулі таксама стаіць манумент пра перамір’е і мае назву All Together Now з адсылкай на песню The Beatles.