Tribuna/Футбол/Блогі/Філіпенка – у чорным спісе, а яго жонка – хросная ў сям'і, якая прасоўвае музыку нявесткі Лукашэнкі і рэжымных спевакоў

Філіпенка – у чорным спісе, а яго жонка – хросная ў сям'і, якая прасоўвае музыку нявесткі Лукашэнкі і рэжымных спевакоў

Кіслякі і Стасевічы таксама побач.

31 снежня 2024, 11:37
Філіпенка – у чорным спісе, а яго жонка – хросная ў сям'і, якая прасоўвае музыку нявесткі Лукашэнкі і рэжымных спевакоў

Нядаўна жонка Ягора Філіпенкі Кацярына Рудзько адзначала дзень нараджэнне. У сторыз дзяўчына рэпосціла віншаванні з іншых акаўнтаў, сярод якіх былі цёплыя словы ад яе сяброўкі Сіны. Як аказалася, Рудзько з’яўляецца хроснай маці яе сына Роберта.

Наогул, у Сіны сяброўскія адносіны з многімі жонкамі беларускіх футбалістаў. У яе профілі ёсць сумесная фатаграфія з Юліяй Кісляк – жонкай Сяргея Кісляка. Фотасесіі для яе і сына рабіла Аляксандра Стасевіч – жонка Ігара Стасевіча, а каментуе пасты, пакідаючы пазітыўныя смайлікі, жонка Арцёма Гурэнкі – Лізавета.

У самой Сіны армянскія карані і нават ёсць пашпарт гэтай краіны. У профілі дзяўчыны ў інстаграме пазначана, што яна з’яўляецца кіраўніком кавярні «Рэдакцыя», якая размешчаная ў Мінску. А яшчэ Сіна стыліст. Яна, напрыклад, адказвала за касцюмы ў кліпе беларускага блогера SIVCHIK, вядомага яшчэ як Дзім Дзімыч (сёння яго выкарыстоўваюць для прапаганды лукашызму), на песню «Кубікі-рубікі». Відэа, у якім Сіна знялася і сама (на адзнацы 2:12 фарбуе машыну), сабрала больш за 23,3 мільёна праглядаў на YouTube.

Гэта адзін з самых прагледжаных кліпаў на YouTube-канале музычнага лэйбла Flagman Music. Яго заснавалі муж Сіны Кірыл Брэзанскі і Андрэй Паўловіч. Паводле інфармацыі партала KYKY, першага ў 2007 годзе асудзілі да трох гадоў «хіміі» за спробу рабавання з ужываннем гвалту, а другі ў 2013-м быў асуджаны на два гады «хіміі» за махлярства – тады ён узначальваў рэкламную кампанію «Белборд».

Кампанія Flagman Music з’явілася ў лістападзе 2020 года якраз тады, калі ў Беларусі пачалі забараняць папулярных выканаўцаў, якія выступілі супраць рэжыму. У той час на «Беларусь 1» мусіў стартаваць першы сезон «Фактар.BY» (першапачаткова шоў называлася «Х-фактар. Беларусь»), але прэм’еру фармальна праз кавід перанеслі на наступны год.

На фота: Брэзанскі (злева) з кліентамі Flagman Music.

Flagman Music стаў падпісваць маладых выканаўцаў з «Фактор.BY», які пачаў выходзіць у эфір з кастрычніка 2021 года, кшталту Мікіты Бялько і Насці Краўчанкі. У творчасці гэтых дваіх шмат агульнага: адны і тыя ж тэмы, паўтараюцца мелодыі, нават вокладкі трэкаў падобныя. Аднак у каталогу лэйбла ёсць не толькі выхадцы з «Фактар.BY». Гэты ж лэйбл выпусціў трэк «Ах, Аляксандр!», які Лукашэнку прысвяціла яго нявестка Ганна Сялук, жонка сярэдняга сына Дзмітрыя. Там жа выходзіў і «Бульба-дэнс» з удзелам Лукашэнкі і футбалістаў БАТЭ:

Сялук з’яўляецца аўтаркай шмат якіх трэкаў. Паводле «Люстэрка», на лістапад 2023-га ў каталогу інтэлектуальнай уласнасці значыліся 106 яе песень. Падобна, раскруціць усё гэта Flagman проста фізічна не змог – і частка «твораў» Сялук стала выходзіць у лэйбла «Музычная медыякампанія», якую заснавалі Палац Рэспублікі, які ўваходзіць ва Упраўленне справамі Лукашэнкі, і кампанія «АНСЛ прадакшн», абрывіятура якой сугучна з ініцыяламі Ганны Сялук.

Цікава, што кліенты ў двух лэйблаў практычна адны і тыя ж: Вікторыя Алешко, Руслан Аляхно, Зінаіда Фурор, выканаўца «Ах, Аляксандр!» Аляксандра Мелех і зноў-такі ўдзельнікі «Фактар.BY» – Андрэй Коласаў і Іван Дзятлаў. Паводле інфармацыі КУКУ, абодва праекты фінансуюцца з бюджэту. Характэрна, што сястра Сялук – Таццяна Кулакова – з’яўляецца адным з кіраўнікоў «Музычнай медыякампаніі».

Вось так у Беларусі спрабуюць замяніць музыкаў, якіх абурылі фальсіфікацыі і гвалт пасля выбараў-2020. Цікава, што сем’і Стасевіча і Філіпенкі таксама зведалі рэпрэсіі – абодва футбалісты трапілі ў чорны спіс рэжымнага міністэрства па спорце і ім фактычна забаронена займацца футболам у Беларусі.

Іншыя пасты карыстальніка

АБФФ суперлагічная па фінале Кубка: рэжым не даў, дзе хацелі, «Дынама» занятае невядома чым – тады адмова ад нейтральнага поля!
Сёння, 17:30
1
Бага-старэйшы чакае новага выкліку: вучыць англійскую, марыць пра Еўропу, а чуткі адпраўляюць у Прыднястроўе
Сёння, 12:30
1
Пасля трох гадоў у першай лізе экс-гулец зборнай Беларусі вярнуўся ў вышэйшую. Яму 37, але па лічбах – найлепшы ў амплуа
Учора, 06:43
3
Кавалевіч у цудоўнай форме! Захапіўся нават Туміловіч
24 красавіка, 22:47
Чым футбалісты «Дынама» займаліся ў вольны час у момант зняволення ў Стайках? Паказаў малады паўабаронца клуба
24 красавіка, 18:47
В «Витебске» 4-й главный тренер за неполные 8 месяцев – нового нашли на дне ЧБ (и это не самый очевидный выбор)
23 красавіка, 15:21
У Д2 заляцеў «сухі ліст» – форвард «Баранавіч» забіў прамым ударам з кутняга
21 красавіка, 13:51
Ходить на минское «Динамо» в КХЛ, хоть за ним и стоят лукашисты, и на концерты Лепса, который за войну, – всё же норм?
21 красавіка, 03:12
Чуткі пра магчымае прызначэнне Гурэнкі ў расійскі клуб насмяшылі яго экс-партнёра. У кар'еры трэнера чорны адрэзак, але ён не сумуе
20 красавіка, 06:00
3
Спроба №5 Сабаленка – зноў палюе на аўто, за якім абяцала вяртацца бясконца, хаця магла б купіць дзясяткі такіх на прызавыя (іх ёй мала)
19 красавіка, 06:00
4
Клубы беларусов страдают в России: «Урал» Филипенко обвиняют в договорняке, «Химки» Капленко в долгах, ну и Гончаренко
18 красавіка, 17:00
3
Заўзятарка «Арыса» намалявала Шпілеўскага – беларус ацаніў
17 красавіка, 15:23
«Неман» забраковал этих игроков, а сейчас они решают за другие команды ЧБ
16 красавіка, 16:00
2
Нядаўна Чалядзінскі думаў даверыць Гутару біць пенальці, а цяпер можа і аштрафаваць – брамнік робіць шмат дурнога
15 красавіка, 13:00
Протас атрымаў вельмі непрыемную траўму – яго парэзалі каньком. У такіх інцыдэнтаў бываюць і больш сур'ёзныя наступствы
15 красавіка, 06:17
Шкурыну адшукалі двайніка ў Польшчы – той таксама выступае на стадыёнах
12 красавіка, 06:00
2
БАТЭ і «Гомель» згуляюць у рэтра-формах – адны прэзентавалі з легендамі, іншыя – на заводзе
11 красавіка, 15:14
Команда блогеров будет играть в Д3 Беларуси: вот на чем они собирают сотни тысяч просмотров
10 красавіка, 19:00
1
Два тренера из Беларуси близки к уходу из зарубежных клубов: один хочет сам, а вот к другому хватает вопросов
10 красавіка, 16:50
2
Тоці давялося каментаваць фэйл гульца зборнай Беларусі. Але італьянец сам вінаваты
9 красавіка, 15:00
1
Усе пасты