60 гадоў паміж футболам, хуліганствам і Галівудам. Згадалі Вінні Джонса
Той рэдкі футбаліст, які яшчэ стаў больш папулярным пасля сканчэння кар'еру
Валійскаму футбалісту (так, ён выступаў за Уэльс, хоць і нарадзіўся ў прыгарадзе Лондана) Вінні Джонсу споўнілася 60. Прыгадалі яго шалёную кар'еру на поле і ў студыі.
Стаў вядомы сваёй бескампраміснай гульнёй у футболе. Больш за ўсё яго памятаюць як жорсткага і смелага паўабаронцу, які гуляў за «Уімблдон», «Лідс Юнайтэд», «Шэфілд Юнайтэд», «Чэлсі» і «Кўінз Парк Рэйнджэрс». Ён быў сэрцам і душой «Уімблдонскай банды» (Crazy Gang), якая заваявала Кубак Англіі ў 1988 годзе.
Але футбол Джонса быў не толькі пра навыкі і голы — але і пра тэатральнасць! Хто ж не памятае легендарнае фота, на якім Вінні... бярэ за «далікатнае месца» Пола Гаскойна? Гэты кадр стаў адным з самых вядомых момантаў у гісторыі футбола і ідэальна адлюстроўвае дух Джонса: правакацыйны, бясстрашны і з ноткай гумару.
Пасля футбола Джонс перайшоў у кіно, дзе яго жорсткі вобраз знайшоў новае прымяненне. Першай яркай роляй стаў Вялікі Крыс у культавым фільме Гая Рычы «Карты, грошы, два ствалы», дзе ён паказаў сябе як акцёр з фантастычнай харызмай.
Але для многіх Вінні назаўжды застанецца шалёным хуліганам фанацкай групоўкі «МЮ». Хаця ніколі не гуляў і не заўзеў за манкуніянцаў. Але ягоны вобраз у «Еўратуры» стварыў такую ілюзію.