Луіс Суарэс – герой: дапамог уратаваць чалавека ад самагубства
Мужчына хацеў павесіцца на дрэве.
У біяграфіі Луіса Суарэса няма недахопу ў спрэчных учынках. Расісцкія выказванні на адрас Патрыса Эўра, кусанне Браніслава Іванавіча і Джорджа К'еліні, яркія сімуляцыі і гэтак далей. Усё гэта сфармавала імідж уругвайскага нападніка як аднаго з самых вялікіх нягоднікаў футбольнага пакалення. Аднак нядаўна гулец «Інтэр Маямі» паказаў свой адваротны бок.
Суарэс разам з жонкай Сафіяй дапамог уратаваць жыццё чалавека, які хацеў скончыць жыццё самагубствам.
⛑️ Гісторыя адбылася ў мінулыя выходныя ва ўругвайскім горадзе Сьюдад-дэ-ла-Коста. На мясцовым курорце Лагамар, дзе сям'я Суарэсаў правяла апошнія дні адпачынку перад вяртаннем у Штаты, невядомы 49-гадовы мужчына залез на 6-метровае дрэва з намерам павесіцца.
Як паведамляе мясцовая паліцыя, мужчына пагражаў скончыць самагубствам, калі да яго не прыйдзе яго сужыцелька, 53-гадовая жанчына. У сувязі з гэтым у пятніцу вечарам мясцовыя службы пачалі выратавальную аперацыю, якая зацягнулася на 18 гадзін.
⛑️ Адным з тых, хто ў рэшце пераканаў мужчыну сысці, была пара Суарэсаў, у якой ёсць дом непадалёк ад месца здарэння і якая гуляла па мясцовай набярэжнай.
«Суарэс, вядомы уругвайскі гулец, падышоў да яго і далучыўся да стрымлівання. Мы стараліся размаўляць спагадліва, улічваючы, што чалавек з учарашняга дня змагаецца за сваё жыццё. Луіс дапамагаў, таму што ён вельмі гуманны чалавек», – распавёў мясцовай прэсе Андрэа, прадстаўнік арганізацыі, якая спецыялізуецца на сацыяльнай псіхалогіі.
⛑️ У рэшце мужчыну ўгаварылі злезці з дрэва. Пасля гэтага праваахоўнікі ўзялі яго пад апеку для правядзення псіхалагічнай экспертызы.
Так Суарэс стаў героем навін нават у адпачынку.