Tribuna/Футбол/Блогі/Расійская «Вікіпедыя» нарэшце замяніла «Белоруссию» на «Беларусь». У спорце таксама любілі засекчыся на гэтую тэму

Расійская «Вікіпедыя» нарэшце замяніла «Белоруссию» на «Беларусь». У спорце таксама любілі засекчыся на гэтую тэму

Прыкра, але нават беларусам бывае ўсё адно.

Аўтар — Alex Zagorski
23 студзеня, 06:41
Расійская «Вікіпедыя» нарэшце замяніла «Белоруссию» на «Беларусь». У спорце таксама любілі засекчыся на гэтую тэму

21 студзеня найвялікшая ў свеце інтэрнет-энцыклапедыя «Вікіпедыя» ў сваім рускамоўным сегменце нарэшце пазбавілася тэрміна «Белоруссия» і замацавала ў артыкуле пра Беларусь афіцыйны і правільны варыянт.

На сайце барацьба за назву вялася даўно: артыкул пераймяноўвалі некалькі разоў (то на карысць расійскай версіі, то на правільны). У рэшце стварылі цэлую камісію, якая пастанавіла выкарыстоўваць правільную назву. Падрабязна пра «Войны за Беларусь» на «Вікіпедыі» распавядала «Наша Ніва».

Увогуле ж канфлікт вакол назвы нашай краіны цягнуўся здаўна. Прасоўванне варыянту «Белоруссия» адбывалася і падчас палітыкі русіфікацыі з боку Расійскай імперыі, у склад якой тэрыторыі сучаснай Беларусі трапілі ў выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай, і падчас палітыкі русіфікацыі пры савецкай уладзе, што вялася ў БССР з 1930-х гадоў.

Што царская ўлада, што саветы тлумачылі «правільнасць» русізма правіламі сваёй мовы, на якой мусілі размаўляць усе жыхары «адзінай імперыі» ці «адзінай савецкай дзяржавы». Фактычна ж гвалтоўны распаўсюд расійскай мовы і расійскай культуры ў абодвух выпадках з'яўляўся спробай знішчыць нацыянальныя адметнасць і гісторыю народаў – ад гэтага пацярпела не толькі Беларусь, але і іншыя краіны, якія зазналі царскую і савецкую ўладу.

У нашыя часы слова «Белоруссия» выкарыстоўваецца пераважна праўладнымі расійскімі медыямі і людзьмі прапуцінскага светапогляду. Аргументы ўсё тыя ж («правілы рускай мовы») – такіх асоб зусім не цікавіць афіцыйная назва краіны, «Республика Беларусь» у рускамоўным варыянце, якая была замацавана дзяржаўным законам ад 19 верасня 1991 года. У той жа дзень дзяржаўнымі сымбалямі краіны сталі бел-чыровна-белы сцяг і герб Пагоня.

Гарачыя спрэчкі з расіянамі наконт назвы сваёй Радзімы беларусы вядуць літаральна штодзень, чаплялі яны і беларускі спорт.

Каментатар Васіль Уткін, які памёр у мінулым годзе, быў вядомы сваімі «выбуховымі» выказваннямі, у тым ліку пра палітыку. У 2011-м ён заявіў, што беларускай і украінскай моў не існуе і што гэта «дыялекты рускай», а праз тры гады напісаў твіт, які аб'днаў беларускіх журналістаў: «Белорусы!!) Страна наша - совсем не Белоруссия. Страна наша Россия.))) Готовьтесь...)»

Уткіну, апроч іншых, адказаў Яўген Пабалавец, які тады займаў пасаду дырэктара футбольнага «Гомеля». Цікава, што сёння пра свой адказ думае колішні футбольны функцыянер, які пасля выбараў-2020 стаў прапагандыстам?

У ліпені 2020 года каментатар расійскага «Матч ТБ» Аляксандр Шмурноў няхай і адзначыў, што паважае права беларусаў на самавызначэнне, але выступіў за варыянт «Белоруссия» – і тое выклікала пажар у каментарах пад навіной на Tribuna.com.

У далейшым Шмурноў некалькі разоў негатыўна выказваўся пра рэжым Лукашэнкі, а пасля пачатку поўнамаштабнай вайны з Украінай пакінуў Расію і звольніўся з «Матч ТБ».

Але падчас інтэрв'ю для YouTube-канала «ЧестнОК» у чэрвені 2022-га ад сваёй пазіцыі наконт «Белоруссии» не адмовіўся.

Аляксандр Шмурноў

У красавіку 2024 года на падкасце ў галоўрэда расійскага партала «Рэйтынг букмекераў» Андрэя Бадрова стала вядома, што галоўнаму трэнеру кіпрскага «Арыса» беларусу Аляксею Шпілеўскаму усё роўна, як называюць яго Радзіму – гэтаму абурыліся ў сацсетках.

У той жа час Бадроў, які сам адмаўляе слова «Беларусь» і выкарыстоўвае «Белоруссия», распавёў, што праз яго моўную ўпартасць іншыя беларусы «Арыса» назвалі журналіста нядобрым чалавекам.

Напачатку студзеня 2025 года крынжовую цытату выдаў расійскі спартыўны журналіст Павел Лысянкоў. Ён заявіў, што пачне выкарыстоўваць правільную назву нашай краіны ў тым выпадку, калі мінскае «Дынама» выйграе Кубак Гагарына.

– Вось на якія ахвяры гатовы, – напісаў Лысянкоў.

На гэта адказаў Яраслаў Пісарэнка, вядоўца YouTube-канала «ЧестнОК»:

– Ну ніхера сабе, якія ўмовы! Каб расіяне называлі краіну так, як яна называецца, як напісана ў канстытуцыі на рускай мове, трэба яшчэ нешта даказаць? Не хачу паказацца душнілам, але тут я бы хацеў правесці мяжу паміж няведаннем і невуцтвам. Ёсць людзі, якія проста захраслі ў Савецкім саюзе, але ў выпадку расійскіх медыя – яны ж ведаюць, краіна нызываецца Беларусь. Выкарыстоўваюць слова «Белоруссия» проста таму, што яны так хочуць, прынцыпова. І нейкаму там журналісту з Расіі трэба яшчэ нешта даказаць штосьці, нейкія асаблівыя ўмовы? Гэта ўжо нават не невуцтва, гэта глыбокая паталагічная непавага, – сказаў Пісарэнка.

Ды ладна расійскія СМІ. У 2021-м і на рэжымным ТБ заблыталася, як пісаць назву краіны – у прапагандыстаў Сяргей Кавальчук стаў міністрам спорту нейкай «Беларусии».

У беларускiм спорце непрынцыпова было не толькi Шпiлеўскаму. Так, у 2019-м футбалiст Аляксандр Мартыновiч напiсаў, што гуляе за сборную «Белоруссии», а на здзiўленне суайчыннiкаў адказаў, што менавiта так i трэба.

У 2023-м Сяргей Гурэнка на пытанне пра назву краiны адказаў: «Нідэрланды таксама называюць па-рознаму. У гэтым няма нічога абразлівага. Я да гэтых рэчаў стаўлюся вельмі спакойна». Тады ж высветлiлася, што непрынцыпова, «Беларусь» цi «Белоруссия», для хакеiста Iвана Драздова – але ён хаця б казаў, што правiльны для яго ўсё ж першы варыянт.

А ў пачатку 2025-га выказаўся брамнік расійскага СКА Павел Майсевіч: «Як чалавек адчувае, так няхай называе.Хтосьці кажа, што «Беларусь» – гэта правільна, што няма краіны «Белоруссия». Для мяне ў прынцыпе няважна».

Але былi i iншыя галасы. Напрыклад, у 2016-м брамнiк Аляксандр Гутар сказаў, што слова «Белоруссия» яму непрыемнае, i «Беларусь» гучыць лепш. А зусiм нядаўна прарэжымны бiятланiст Дзмітрый Лазоўскi выправіў расіян з «Матч ТВ», якія назвалi яго адным са спартсменаў з «Белоруссии».

Іншыя пасты карыстальніка

За пратэсты «асудзілі» асаблівую легенду белфутбола – стрыечны пляменнік Кучука мае 4 матчы ў Д1, але шалёна калаціў у «міноры»
Сёння, 18:00
Моцны стары з адкрыцця ЧБ – украінец: у 18 ваяваў у Беларусі (то была «брудная справа»), дапамог прыходу дыктатара, які цяпер за Пуціна
14 сакавіка, 19:00
Клуб беларуса ў Польшчы драматычна змяніў уласніка: горад стаміўся плаціць, першымі ў чарзе быў каламутны бізнес
12 сакавіка, 12:04
Леўшуноў – адзіны абаронца з двух апошніх драфтаў НХЛ, хто змог зрабіць гэта. Наперадзе – іншыя рэкорды
11 сакавіка, 17:00
Стаіць за Радзіму жонкі, быў паранены, не змог пахаваць маму. Як вясляр з Беларусі стаў камандзірам палка Каліноўскага
11 сакавіка, 06:21
Дзівосы футбольнага менеджменту ў Беларусі: даць кантракт – і выперці праз пару тыдняў. Адзін клуб гэта асабліва любіць
10 сакавіка, 14:00
Што расказваюць беларускія футбалісты пра сваё жыццё ў Партугаліі: лозунгі СССР, танцы з сябрам ды жартачкі
8 сакавіка, 06:01
У Польшчы Шкурыну параілі скінуць пару кіло. Што? У беларуса праблемы з вагой?
7 сакавіка, 12:34
Талент, які выбухнуў у 2023-м, усё шукае сябе: правал у Брэсце, няўдалае вяртанне дадому, далей – рэанімацыя ў Маладзечне
6 сакавіка, 18:30
«Крумкачы» прыбралі крумкача з лагатыпа – навошта?
4 сакавіка, 13:20
1
Неверагодны гол з жаночага чэмпіянату Мексікі – пяткай, бокам, у скачку, у дальнюю дзявятку!
4 сакавіка, 11:00
Спартсмены ў Беларусі раптам на паперы перасталі мець дачыненне да лукашэнкаўскіх сілавікоў. Усё ж хочуць на Алімпіяду?
4 сакавіка, 06:21
Нічога сабе мікс: нарвежка з футбольным мінулым + песня дачкі беларускі пра савецкую суку = Ірландыя на «Еўрабачанні»!
2 сакавіка, 06:39
2
Куды з бядовага «Мінска» збеглі гульцы: легіянеры – у Еўропу, беларусы – у мінор Расіі ды да канкурэнтаў па ЧБ
28 лютага, 15:13
1
У беларусаў – траблы ў НХЛ: Калячонак не гуляў у «Юце», а цяпер і ў «Пітсбургу» сядзіць, але ў Коласава ўсё яшчэ горш
27 лютага, 15:21
Фэйл дня: «Карона» Шыкаўкі не забіла 2 пенальці – і вылецела з Кубка, саступіўшы з розніцай у 2 мячы
26 лютага, 12:50
Вось чаму Протас адзін з самых карысных у НХЛ: адпрацаваў у варатарскай «Вашынгтона» і скраў 100% гол у суперніка!
26 лютага, 11:40
Пакуль старэйшы Протас разрывае НХЛ, брат перабіў яго ў юніёрскай лізе і паставіў пару рэкордаў
26 лютага, 06:19
Шкурын – 19-ы беларус у гісторыі, за якога ў футболе далі ад мільёна еўра і больш, але нават у апошнія гады ён не самы дарагі
24 лютага, 16:00
«Дынама» ўзяло Суперкубак без 18 (!) гульцоў чэмпiёнскага ростэра – вось куды яны сышлi (нехта паспрабуе адняць iншыя трафеi)
23 лютага, 12:30
Усе пасты