Як выглядае сетка плэй-оф ЛЧ: «Ман Сіці» згуляе з «Рэалам» або «Баварыяй ужо ў 1/16-й!
Лёсаванне – у пятніцу.
Новы фармат Лігі чэмпіёнаў асаблівы яшчэ і тым, што цяпер загадзя вядомы хаця б папярэдні магчымы від сеткі плэй-оф.
Агульнае становішча пасля завяршэння асноўнай стадыі выглядае наступным чынам:
Максімальна кароткае тлумачэнне, у пятніцу адбудзецца лёсаванне сярод сеяных/несеяных, дзе будуць вызначацца пары ў чацвёрках, размешчаных злева (фактычна раунд 1/16 фіналу).
З найболш цікавага, што мы можам убачыць на гэтай стадыі:
📌 У першай чацвёрцы сапраўды будзе французскае дэрбі, але шыльда «ПСЖ» – «Манака» выглядае цікавейшай, чым «ПСЖ» – «Брэст».
📌 У другім квартэце без асаблівых інтрыг.
📌 Трэці – самы цікавы. Там «Манчэстэр Сіці» трапіць альбо на «Рэал», альбо на «Баварыю». Мадрыдцам ці мюнхенцам павязе згуляць з «Селтыкам».
📌 З апошняй чацвёркі вылучаецца варыянт з італьянскім і нідэрландскім супрацьстаяннямі – калі «Ювентусу» выцягнуць «Мілан», а «Феенорду» – ПСВ.
***
Што да наступных раўндаў, то ўсё будзе адбывацца згодна з новымі сфармаванымі чацвёркамі.
Канстатуем наступнае – «Рэал», «Баварыя» і «Сіці» не змогуць перасекчыся з «Ліверпулем» або «Барселонай» аж да паўфіналу.
Калі ж усё гэта будзе адбывацца? Вось запланаваныя даты ўсіх стадый плэй-оф ЛЧ:
🔹 1/16 фіналу – 11/12 (першыя матчы) і 18/19 (другія) лютага;
🔹 1/8 фіналу – 4/5 і 11/12 сакавіка;
🔹 1/4 фіналу – 8/9 і 15/16 красавіка;
🔹 1/2 фіналу – 29/30 красавіка і 6/7 траўня;
🔹 фінал – 31 траўня на «Альянц Арэне» ў Мюнхене.
***
Фота: інфаграфіка Tribuna.com, Anthony Stanley/WENN