Tribuna/Футбол/Блогі/Што цікавага ў Д2: дазвол на ўдзел па-за рэгламентам, продаж формы для стварэння iншай, загады на iнтэрв’ю i не толькi

Што цікавага ў Д2: дазвол на ўдзел па-за рэгламентам, продаж формы для стварэння iншай, загады на iнтэрв’ю i не толькi

Прыгоды з трэнерамi i, канешне, палітыка.

Аўтар — Alex Zagorski
Што цікавага ў Д2: дазвол на ўдзел па-за рэгламентам, продаж формы для стварэння iншай, загады на iнтэрв’ю i не толькi

Усё бліжэй беларускі футбольны сезон-2025 – у АБФФ ужо нават зацвердзілі даты правядзення сезона «вышкі». А вось каляндар Д2 застаецца пытаннем адкрытым – хоць там пакуль незразумела нават, якія каманды дапоўняць турнір. Мы ж пакуль раскажам, што цікавага адбываецца ў клубаў першай лігі.

У Д2 не рвуцца – у парушэнне рэгламенту пускаюць 9-ю каманду Д3

У 2024-м у Д2 згулялі 18 каманд, з якіх чатыры дублі «вышкі» і калектыў U-17 ад АБФФ (які, кажуць, тэхнічна заменяць на U-19). Па выніках сезона «Маладзечна» і «Макслайн» пайшлі ў эліту, а месцы на вылет занялі «Энергетык-БДУ» і дублёры «Тарпеда-БелАЗ». Адкрылася і пятая вакансія ў першую лігу – «Шахцёр» вылецеў з «вышкі», а значыць, яго дубль аўтаматычна страціў права гуляць у Д2.

Але знайсці пяць новых каманд для першай лігі аказалася той яшчэ задачай. З Д1 спускаецца толькі «Дняпро» – «Шахцёр» відавочна рыхтуецца скончыць сваё існаванне.

Значыць, патрабуюцца чатыры калектывы з Д3 – але там праблема з жаданнем. Выйграў другую лігу ў 2024-м дубль «Мінска», які ў Д2 ідзе, але сярэбраны «Партызан» і бронзавы «Стэнлес» павышацца адмовіліся. Чацвёрты «Юні» пагадзіўся, але трэба яшчэ дзве каманды, прычым па рэгламенце – з топ-8 Д3. Там засталіся дубль «Гомеля», «Крумкачы», «Дняпро» Рагачоў і «Колас» – і, здаецца, толькі першы гатовы прайсці наверх (i добра, што гэта ўпiсваецца ў «лiмiт» – больш за чатыры дублi ў Д2 быць не павiнна).

У выніку на нядаўнім выканкаме АБФФ у парушэнне рэгламенту дазволілі падавацца на ліцэнзаванне для першай лігі «Асіповічам», якія, калі прыкінуць зводную табліцу фінальнага этапу Д3, былі дзявятымі. Што будуць рабіць, калі каманда не пройдзе працэдуру – загадка.

За навiчком стаіць махляр, якога прапіярыў Баскаў

Згаданы «Юнi» пацвердзіў удзел у першай лізе 15 студзеня. Каманда да 2022 года гуляла ў аматарах, а потым заявiлася ў Д3. I ўжо год як афiцыйна называецца «Юнi Iкс Лабс» – праз аднайменную кампанiю, за якой стаiць Дзмітрый Саксонаў. Ён мае крымінальнае мінулае – падманваў людзей на дзясяткі тысяч долараў і атрымаў 4 гады калонii за махлярства. Але гэта не турбуе АБФФ i нiяк не перашкаджае новым пражэктам Саксонава – больш за тое, яму дапамагаюць рэжымныя СМI i нават трэнер Лукашэнкi Дзмiтрый Баскаў.

Пакуль «Юні» займаецца камплектацыяй складу, а вось з трэнерскім штабам ужо разабраліся. Галоўным трэнерам застаўся Сяргей Паўлюковіч, а дапамагаць яму будуць экс-трэнер «Мінска» Віталь Тараканаў, экс-гулец «Іслачы» Алег Патоцкі і былы коўч брамнікаў БАТЭ Эдуард Тучынскі.

«Слонім» узначаліў хлопец, якому няма 30

Цікавае прызначэнне адбылося ў «Слоніме-2017»: новым галоўным трэнерам стаў 29-гадовы Сяргей Падрэцкі – выхаванец слонімскага футбола, былы футбаліст мясцовых каманд. Нядаўна ён даў інтэрв’ю для BetNews, дзе распавёў, што адна з яго задач – «прыцягнуць у каманду 16-17-гадовых хлопцаў, каб адчулі на сабе першую лігу». Таксама заявiў, што сам кантралюе «рэмонт у інтэрнаце, на які скардзіліся прыезжыя гульцы», i пахвалiўся, што «ў горадзе адкрылі рэальна добры ФАК з басейнам, лазнямі і трэнажоркай».

Падрэцкi ўпэўнены, што ён «з гульцамі на адной хвалі», i плануе стварыць маладую амбіцыйную каманду – але адводзiць сабе на гэта 2-3 сезоны. Неверагодны гарызонт планавання для аўтсайдара не тое што Д2, але і ўсяго белфутбола – паглядзім, ці атрымаецца ў маладога коўча.

Адзін трэнер не стаў галоўным з-за сустрэчы з чынушам, іншы – праз упартасць папярэдніка

А вось у пары іншых клубаў з трэнерамі так спрытна не склалася. Напрыклад, у «Дняпры» хацелі прызначыць новым галоўным экс-коуча «Шахцёра» Станіслава Суворава. Ён нават пачаў запрашаць гульцоў у новы клуб і паспеў правесці пару трэніровак. Вось толькі ранейшы галоўны Алег Радушка нагадаў клубу, што кантракт з ім дзейнічае да канца 2025-га, і калі яго хочуць звольніць, то вінныя тры заробкі – каля 15 тысяч рублёў. «Дняпро» грошай пашкадаваў і пакінуў Радушку на месцы – Суворава на гэтым фоне збіраліся зрабіць спартыўным дырэктарам, але ў выніку афіцыйна абвясцілі членам трэнерскага штаба.

Станіслаў Сувораў

У «Белшыне» сітуацыя склалася яшчэ весялей – Вячаслаў Герашчанка ўжо таксама збіраў пад сябе склад, але тут пайшоў на рынак і раптам сустрэў там старшыню рэжымнага выканкама па Магілёве. Яны прымудрыліся пасварыцца – і ў выніку чынуша па сваіх сувязях «зарубіў» прызначэнне коўча.

Зрэшты, Герашчанка ўсё роўна будзе галоўным трэнерам у Д2 – узначаліў дубль мінскага «Дынама».

У «Белшыне» знікла прэс-служба, затое далі месца непажаданаму рэжыму футбалісту

«Белшыну» ж узначаліў Ігар Трухаў – навіна пра гэта была апублiкаваная на клубным сайце 15 студзеня. Наступнае абнаўленне было толькі 27 студзеня – заявілі, што ў «Белшыны» з’явіцца жаночая каманда (замест мясцовай «Бабруйчанкі»), і для яе заўзятарам прапануецца стварыць лагатып. 30 студзеня на гэтую ідэю адгукнуліся ў фан-групе клуба, заадно заявіўшы, што ў ім адсутнічае прэс-служба.

– Аддзела маркетынгу ФК «Белшына» больш няма, як і прэс-службы. Цяпер працуе маркетолагам адзін чалавек, які раней не меў вопыту працы ў дадзеным кірунку, што вы маглі зразумець па конкурсе на асобны лагатып для жаночай каманды, што ўнікальная з’ява ў рамках не толькі нашага чэмпіянату, але і сусветнага футбола. З прычыны інфармацыйнай блакады з боку клуба мы паспрабуем у новым сезоне быць інфарматыўнымі, – вялося ў допісе.

Зрэшты, 31 студзеня ў клубных сацсетках далi інфармацыю пра два новыя падпісаннi, адным з якіх стаў Юрый Казлоў – гулец з «чорнага спісу» рэжымнага «мінспорту», які з-за гэтага не змог патрапіць з «Маладзечна» ў «вышку». Цікава, што на «Белшыну» быў накладзены трансферны бан, пра зняцце якога не паведамлялася.

«Нiва» аддала гульца тым, хто перакрыў шлях у «вышку»

У «Ніве» з Доўбізна працягнулі кантракт з галоўным трэнерам Андрэем Пракапюком, з якім дасягнулі сапраўды выдатных вынікаў для аграгарадку з насельніцтвам каля 300 чалавек – бронзавыя медалі па выніку мінулага розыгрышу Д2 і ўдзел у стыкавых матчах за вышку, якія скончыліся на карысць наваполацкага «Нафтана» (1:3, 0:2).

Таксама атрымалася захаваць найлепшага бамбардзіра першай лігі-2024 – 31-гадовага паўабаронцу Дзмітрыя Федарцова (22 галы, 7 асістаў) – і другога снайпера каманды Паўла Пампуху (14+11). А вось Арцём Куратнік, стаўшы трэцім у бамбардзірскім спісе «Нівы» (9+11), пайшоў у «вышку» – акурат у «Нафтан».

Таксама ў сацсетках клуба прапануюць заўзятарам паўдзельнічаць у стварэнні новага лагатыпа і маскота «Нівы».

Заўзятар «Ліды» спрабуе зрабіць для клуба форму, прадаючы іншую

Яшчэ ў канцы 2024-га ў афіцыйнай суполцы «Лiды» УКантакце зрабiлi рэпост з пабліка «Футбольные аукционы», дзе распавялі гісторыю пра заўзятара каманды Дзяніса Бялова. У допiсе вялося, што «клуб досыць «дробны» па сваім бюджэце, не заўсёды можа сябе пацешыць камплектамі формы», таму Бялоў «ўзяў адказнасць на сябе» i вырашыў прадаць частку сваёй калекцыі футболак беларускіх клубаў, каб стварыць форму для «Ліды» і экіпіраваць ёй склад. Бялоў патлумачыў, што так ён захацеў «зрабіць унёсак як чалавек, які прабіваў выезды за клуб яшчэ ў далёкім 2005 годзе і адстойваў яго гонар у хуліганскіх супрацьстаяннях».

Мужчына распрадаў 19 лотаў і зарабіў такім чынам амаль 2 тысячы беларускіх рублёў. Самымі дарагімі сталі футболкі зборнай Беларусі 2024 года Дзяніса Палякова і мінскага «Дынама» 2008 года Алега Верацілы – каля 200 рублёў кожная.

Цi хопiць гэтага для новай формы «Лiды»? Клуб нiчога пакуль не паведамляў.

У Пінску загадалі даваць інтэрв'ю пасля кожнай гульні

У «Хвалi» ў студзенi распавялi пра мэты, якія пастаўленыя перад клубам на сезон-2025 ад кіраўніцтва лукашэнкаўскага выканкаму па Пiнску: фініш не ніжэй за трэцяе месца (гэта нават прапісалі ў кантракце новага галоўнага трэнера Сяргея Сульжыка), пры гэтым са складам не меней чым на палову з выхаванцаў мясцовых СДЮШАР.

Таксама па выніках нарады ў рэжымным выканкаме асобна пастанавілі «рэгулярна праводзіць сустрэчы з заўзятарамі, а трэнерскаму штабу каманды даваць інтэрв’ю ў СМІ пасля кожнай гульні».

Не забыліся на «датэрміновае галасаванне»

Не абмінуў клубы першай лігі ўдзел у ідэалагічных мерапрыемстваў да так званых «выбараў» Лукашэнкi. У той жа «Хвалi» 23 студзеня пахваліліся ўдзелам у датэрміновым галасаванні.

Пінская «Хваля» на датэрміновым галасаванні

Яшчэ адзін футбольны прадстаўнік Брэскай вобласці «Баранавічы» перад «перавыбарамі» быў на размове са згаданым рэжымнiкам Баскавым. Мяркуючы па фота, загналi нават падлеткаў.

У артыкуле газеты «Наш край» адзначылі, што футбалісты прагаласавалі датэрмінова, а таксама змясцілі каментар ад iмя паўабаронцы «Баранавічаў» Кірыла Кіркіцкага: «Мяне ў нашай краіне задавальняе ўсё, лічу, што рухаемся мы па правільным курсе. Важна захаваць тое, што ў нас ёсць, і развівацца».

Неўзабаве пра «Баранавiчы» нават выйшаў сюжэт на прапагандзiсцкiм ТБ, дзе заявiлi, што ў клуба ёсць «шыкоўныя стадыён і база». Але прадстаўнiкi каманды вельмi акуратна казалi пра перспектывы. Галоўны трэнер «Баранавічаў» Раман Кірэнкін заявiў, што хоча «ў кожным матчы паказваць максімальны вынік», а «калі мы выйдзем у вышэйшую лігу – сёння, заўтра, паслязаўтра – гэта няважна». Футбаліст Станіслаў Кендыш дадаў, што ў камандзе хочуць «узняцца як мага вышэй у табліцы». Нагадаем, што ў Д1 «Баранавiчы» не гулялi яшчэ нiколi.

Іншыя пасты карыстальніка

«Трактар» вярнуўся праз 2,5 года: «горачка» на месцы, трыбуны моцна паменелі, але ўсё роўна выглядалі вельмі пуста
11 траўня, 06:00
4
Віцебск прымаў два запар паўфіналы Кубка – і «МЛ» меў гледачоў у 8 разоў больш! Гэта не баг, а тэндэнцыя – вось чаму так адбываецца
10 траўня, 12:30
4
Вось хто ў Беларусі змог, як Хары Кейн: (анты)легенда кубкавых фіналаў, абаронца-форвард, капітаны зборнай
7 траўня, 06:23
2
Яшчэ нядаўна быў не гатовы трэнаваць, а цяпер яго каманда – лідар ЧБ: крыўдна звальнялі, вылетаў у Д3, хоча максімум
6 траўня, 11:39
4
Туміловіч ужо месяц у Ізраілі: цешыцца пашпартным багаццем, рыхтаваўся да бойкі на стадыёне, нібыта вяртаецца ў пляжку
6 траўня, 05:57
4
Маладая зорка пяцібор'я з Беларусі жорстка траўмавалася ў дысцыпліне, якая замяніла скандальную верхавую язду
5 траўня, 14:29
3
На пляжным ЧС на Сейшэлах зборная Беларусі гуляе на той жа арэне, што і год таму ў Дубаі. Вось як яна адолела 3 тысячы км
5 траўня, 06:29
2
У веласпорце Беларусі адкрылі мастацкую галерэю – уцягнулі іншыя віды ў выставы, прапануюць набыць працы за тысячы долараў
30 красавіка, 16:00
Зорная банда «Узды», пераможца Кубку на афішы са Сталіным, касяк з блогерам пад алкаша – такая во весялуха ў Д3
30 красавіка, 06:00
«Мяшкоў» не прайграе СКА два гады, хаця можа саступаць і 6 мячоў – цяпер забраў сёмы трафей, асадзiўшы сына Барбашынскага
29 красавіка, 12:40
Ён – магістрант, яна – былая сцюардэса. Цікавае пра аднаго з самых закрытых беларусаў НХЛ і яго сям'ю
29 красавіка, 06:34
Беларус прэтэндуе на 2 асабістыя ўзнагароды ў галоўнай юніёрскай лізе ЗША. З ім клуб узяў першы за 20 гадоў трафей і рушыць да іншага
28 красавіка, 11:00
3
У Д2 ёсць клуб з фантастычнай серыяй няўдач – пайшоў працягваць яе, хоць неспартыўна і не ўсе рэжымнікі ўхвалілі
26 красавіка, 06:00
1
Унікальная з'ява ў Д2 Беларусі: людзей на трыбунах быццам бы вобмаль – затое лічбы ў пратаколах ого-го якія!
25 красавіка, 14:00
3
Колькі ж адставак у белхакеі! Без працы засталіся ажно два сябручкі Баскава, але не праз іх засмуціўся Захараў
23 красавіка, 06:31
Шаранговіч лічыць, што ў гэтым сезоне зрабіў крок назад – а ў апошнім матчы яшчэ і зламаў нагу (але спакойна можа хадзіць)
22 красавіка, 15:00
4
У суботу ў ЧБ адбыліся два вельмі падобных эпізоды, але з розным вынікам: выдаленне на карысць «Нёмана» і дуля БАТЭ ў класіка
21 красавіка, 16:19
Верагодна, менавіта гэтая жанчына распавяла вашым бацькам пра фітнес, як і сотням тысяч іншых беларусаў. Вось што з ёй цяпер
21 красавіка, 12:03
2
Сціпла з галамі, затое месца ў табліцы – цалкам ок, а самы яркі легіянер кажа пра падабенства да «Барсы». Такі вось БАТЭ перад класіка
18 красавіка, 12:00
2
На «Мінск-Арэне» больш за год святкуюць перамогі расійскай песняй – яна пра пакуты ад 13-гадовага, іншае «Дынама» карыстала даўно
17 красавіка, 19:00
Усе пасты