Самыя цікавыя трансферы дэдлайну: у «Сіці» навічок за 60 млн, «Тотэнхэм» арандаваў Тэля
Процьма навічкоў у «Мілана».
3 лютага ў большасці еўрапейскіх ліг закрываецца зімовае трансфернае акно. Tribuna.com фіксуе самыя цікавыя пераходы.
***
✅ Ніка Гансалес
«Порту» → «Манчэстэр Сіці»
Сума трансферу: 60 млн еўра
Паўабаронца падпісаў з «гараджанамі» кантракт да 2029 года. «Барселоне», якая прадала Ніка за 8,4 млн еўра ў 2024 годзе, належыць 40% прыбытку ад перапродажу. У гэтым сезоне Гансалес правёў 17 матчаў у чэмпіянаце Партугаліі, забіў 5 мячоў і зрабіў 3 рэзультатыўныя перадачы.
✅ Маціс Тэль
«Баварыя» → «Тотэнхэм»
Арэнда
19-гадовы вінгер арандаваны лонданскім клубам да канца сезона з опцыяй выкупу. Ён будзе выступаць пад 11-м нумарам. Клуб АПЛ зможа выкупіць гульца ўлетку за 60 млн. еўра.
✅ Аксель Дысасі
«Чэлсі» → «Астан Віла»
Арэнда
«Астан Віла» выплаціць 5 мільёнаў фунтаў за арэнду гульца, а таксама возьме на сябе абавязацельства па яго зарплаце. У гэтым сезоне Дысасі згуляў 6 матчаў у АПЛ, забіў 1 мяч.
✅ Нікола Фаджолі
«Ювентус» → «Фіярэнціна»
Арэнда
«Фіярэнціна» выплаціць 2,5 млн еўра «Ювентусу» за арэнду футбаліста. Таксама ў клуба ёсць опцыя выкупу італьянца за 13,5 мільёнаў еўра плюс 3 мільёны ў якасці бонусаў.
✅ Крысціяна Бірагі
«Фіярэнціна» → «Тарына»
Арэнда
Турынскі клуб мае магчымасць выкупіць гульца пасля завяршэння сезона.
✅ Насер Джыга
«Црвена Звезда» → «Вулверхэмптан»
Сума трансферу: 12 млн еўра
22-гадовы абаронца падпісаў кантракт да 2030-га.
✅ Элі-Жуніяр Крупі
«Лар'ян» → «Борнмут»
Сума трансферу: 12 млн еўра
Футбаліст працягне гуляць за французскі клуб на правах арэнды да завяршэння сезона. На сёння Крупі з'яўляецца найлепшым бамбардзірам «Лар'яна», забіўшы 9 мячоў і зрабіўшы 2 перадачы ў 17 матчах Лігі 2.
✅ Рыкарда Сатыль
«Фіярэнціна» → «Мілан»
Арэнда
Міланцы арандавалі 25-гадовага паўабаронцу з опцыяй выкупу. Сатыль атрымаў 99-ы нумар у новым клубе. «Мілан» мае права выкупіць футбаліста за 10 мільёнаў еўра.
✅ Бэн Чылуэл
«Чэлсі» → «Крыстал Пэлас»
Арэнда
Клубы дамовіліся пра арэнду 28-гадовага футбаліста. Па ўмовах пагаднення Чылуэл будзе выступаць за «Пэлас» да заканчэння сезона.
✅ Уорэн Бонда
«Монца» → «Мілан»
Сума трансферу: 10 млн еўра
Кантракт з французскім хаўбекам падпісаны да 30 чэрвеня 2029 года, ён будзе выступаць пад 38-м нумарам.
✅ Ісмаэль Бенасэр
«Мілан» → «Марсель»
Арэнда
27-гадовы гулец арандаваны да канца сезона. У французскага клуба ёсць опцыя выкупу алжырца за 12 млн. еўра і 3 млн. бонусаў.
✅ Ноа Акафар
«Мілан» → «Напалі»
Арэнда
Неапалітанцы заплацяць за арэнду вінгера 1,5 млн. еўра. Прадугледжаная опцыя выкупу швейцарца за 23,5 млн. еўра.
✅ Брума
«Брага» → «Бенфіка»
Сума трансферу: 6 млн еўра
30-гадовы экс-гулец зборнай Партугаліі стаў партнёрам украінца Трубіна.
✅ Мішы Батшуаі
«Галатасарай» → «Айнтрахт»
Сума трансферу: 3 млн еўра
Форвард забіў 7 мячоў за турэцкі гранд, але з прыходам Мараты ў яго б зменшыўся гульнявы час. Таму бельгіец прыняў прапанову з Германіі.
✅ Адам Азну
«Баварыя» → «Вальядалід»
Арэнда
18-гадовы левы абаронца згуляў 3 матчы за першую каманду «Баварыі» ў Бундэслізе і ЛЧ, але сезон будзе дагульваць ужо ў Ла Лізе.
✅ Лойд Кэлі
«Ньюкасл» → «Ювентус»
Арэнда
Турынцы арандавалі англійскага абаронцу за 3 млн. еўра. Ён так і не стаў асноўным у «Ньюкасле» пасля пераходу ўлетку на правах вольнага агента.
✅ Келечы Іхеанача
«Севілья» → «Мідлзбра»
Арэнда
У нігерыйца не пайшло ў Іспаніі, нуль галоў у першай палове сезона. Другую адгуляе ў Чэмпіёншыпе.
✅ Кэрні Чуквуэмека
«Чэлсі» → «Барусія» Д
Арэнда
21-гадовы цэнтральны паўабаронца дагуляе сезон у Бундэслізе. За лонданцаў у розыгрышы 2024/25 ён правёў усяго 5 матчаў, але ніводнага ў АПЛ.
✅ Марка Асэнсіа
«ПСЖ» → «Астан Віла»
Арэнда
Іспанец пачаў часцей трапляць на лаву запасных, таму быў вымушаны шукаць новы клуб зімой. Едзе ў АПЛ на правах арэнды.
✅ Хуан Бернат
«Вільярэал» → «Хетафе»
Арэнда
Былы абаронца «Баварыі» і «ПСЖ» правёў усяго 12 матчаў за «Вільярэал» у гэтым сезоне. Застаецца ў Ла Лізе, але цяпер будзе гуляць за «Хетафе».
✅ Андрэа Белоці
«Кома» → «Бенфіка»
Арэнда
Некалькі нечаканы трансфер італьянскага форварда ў партугальскі гранд. У першай палове сезона Белоці забіў усяго 2 мячы за «Кома».
✅ Дыянт Рамай
«Аякс» → «Барусія» Д
Сума трансферу: 5 млн еўра
З брамнікам заключаны кантракт на 4,5 года. Ён адразу адпраўляецца ў арэнду ў «Капенгаген».
✅ Альвара Марата
«Мілан» → «Галатасарай»
Арэнда
Іспанец усё ж такі пакінуў Італію. Цяпер паспрабуе свае сілы па-за топ-лігамі. Форвард арандаваны да 20 студзеня 2026 года за 6 млн. еўра. Плацяжы будуць праведзеныя ў два этапы. Таксама ў «Галатасарая» будзе права выкупу нападніка за 8 млн еўра, крайні тэрмін – 15 студзеня 2026 года.
✅ Шэр Ндур
«ПСЖ» → «Фіярэнціна»
Сума трансферу: 10 млн еўра
Першую палову сезона паўабаронца правёў у арэндзе ў «Бешыкташы», але цяпер будзе гуляць за «фіялак». Гэта паўнавартасны трансфер, на якім зарабіў «ПСЖ».
✅ Нікола Дзаніёла
«Галатасарай» → «Фіярэнціна»
Арэнда
Першую палову сезона паўабаронца правёў у складзе «Аталанты» (таксама была арэнда), дзе зрабііў 3+3 у 23 матчах ва ўсіх турнірах. Новае арэнднае пагадненне разлічана да канца сезона.
✅ Давідэ Калабрыя
«Мілан» → «Балоння»
Арэнда
28-гадовы італьянец будзе гуляць за «Балонню» да канца сезона, а кантракт футбаліста з «расанеры» разлічаны да 30 чэрвеня 2025-га. Калабрыя з'яўляецца выхаванцам «Мілана», ён правёў у клубе ўсю кар'еру. У гэтым сезоне Давідэ згуляў 14 матчаў, забіў 1 мяч.
✅ Штэфан Пош
«Балоння» → «Аталанта»
Арэнда
Пагадненне разлічанае да 30 чэрвеня 2025 года і прадугледжвае опцыю выкупу кантракта. Навічок будзе гуляць пад 5-м нумарам. 27-гадовы аўстрыйскі абаронца ў бягучым сезоне правёў 20 матчаў за «Балонню» ва ўсіх турнірах.
✅ Сант'яга Хіменэс
«Феенорд» → «Мілан»
Сума трансферу: 32,5 млн. еўра
Міланцы купілі бамбардзіра ў свайго суперніка па 1/16 ЛЧ. У гэтым сезоне ў яго 16 галоў у 19 матчах. Узяў нумар 7.
✅ Эван Фергюсан
«Брайтан» → «Вэст Хэм»
Арэнда
Пагадненне да канца сезона. У гэтым розыгрышы перспектыўны нападаючы забіў усяго адзін мяч у АПЛ.
✅ Маркус Рэшфард
«МЮ» → «Астан Віла»
Арэнда
Маркус пакінуў Манчэстэр, цяпер будзе гуляць у ЛЧ пад нумарам 9 за бірмінгемцаў, але на правах арэнды.
✅ Стэфанас Цымас
«Нюрнбэрг» → «Брайтан»
Сума трансферу: 25 млн еўра
Англійскі клуб аб'явіў пра падпісанне 19-гадовага нападніка. Бакі заключылі кантракт да 2030 года. Грэк застанецца ў «Нюрнбергу» да канца гэтага сезона. Гульцом цікавіўся «Ліверпуль». У цяперашнім сезоне 2-й Бундэслігі Стэфанас правёў 17 матчаў і забіў 10 мячоў, ён найлепшы бамбардзір каманды.
✅ Коста Нядзелькавіч
«Астан Віла» → «Лейпцыг»
Арэнда
Паўнавартасны трансфер абаронцы абыдзецца «Лейпцыгу» 15 мільёнаў еўра з улікам бонусаў, калі будзе прынятае рашэнне пра выкуп. У бягучым сезоне АПЛ Нядзелькавіч правёў 5 матчаў.
✅ Даніэль Свенсан
«Нардшэланд» → «Барусія»
Арэнда
Арэнда з правам выкупу. Левы абаронца атрымае ў нямецкім клубе нумар 24.
✅ Патрык Доргу
«Лечэ» → «МЮ»
Сума трансферу: 30 млн еўра
20-гадовы датчанін можа згуляць на абодвух флангах паўабароны і на пазіцыі левага абаронцы. Кантракт Патрыка разлічаны да чэрвеня-2030 з магчымасцю падаўжэння яшчэ на год.
✅ Кевін Данса
«Ланс» → «Тотэнхэм»
Арэнда
Арэнда да канца сезона, але лонданцы выкупяць яго ўлетку. Раней паведамлялася, што трансфер гульца будзе каштаваць 25 млн еўра. У «Тотэнхэме» абаронца будзе выступаць пад нумарам 4.
✅ Артур
«Ювентус» → «Жырона»
Арэнда
Опцыя выкупу не прадугледжана. Турынцы атрымаюць за арэнду 700 тысяч еўра.
✅ Андрэ Сілва
«Лейпцыг» → «Вердэр»
Арэнда
Партугалец будзе гуляць у арэндзе да канца сезона. У гэтым розыгрышы ў складзе «Лейпцыга» ён меў 1+3 у 15 матчах.