Экс-гулец «Энергетыка» і яшчэ 29 самых дарагіх зімовых трансфераў
Акно, якое перасягнула ўсе чаканні.
Што ж, мінула зімовае трансфернае акно, якое перасягнула сёлета ўсе чаканні – у студзені 2025-га выдаткавалі амаль удвая больш, чым год таму.
Ніжэй – традыцыйны топ-30 самых дарагіх пераходаў зімы ад Tribuna.com.
30-ку адкрывае чарговы топ-трансфер у выкананні «Віторыі Гімараеш», якая пасля продажу Жоты Сілвы ў «Нотынгем Форэст» мінулым летам, зімой зарабіла больш за 35 млн еўра. Алберту Кошта, які адправіўся ў «Ювентус» за 13,8 млн еўра, стаў другім самым дарагім продажам у гісторыі клуба.
Безумоўна, самае цікавае пагадненне студзеня адбылося паміж ПАОКам, «Нюрнбергам» і «Брайтанам».
19-гадовы суперфорвард Стэфанас Цымас, які ў першай палове сезона выступаў за нямецкі клуб на правах арэнды, стаў паўнапраўным гульцом каманды другой Бундэслігі. 18 млн еўра фактычна заплаціў «Брайтан», які накінуў яшчэ 7 зверху і летам (Цымас дагуляе сезон у «Нюрнбергу», але ўжо цяпер – на правах арэнды з «Брайтана») атрымае гатовага форварда, за якім ужо планавалі паляваць еўрапейскія топ-клубы.
Варта таксама адзначыць гульню ва-банка ад «Вулверхэмптана», які зімой раскашэліўся на 50 млн – усё для таго, каб застацца ў прэм'ер-лізе. Цэнтральны абаронца Эмануэль Агбаду – самы дарагі трансфер «ваўкоў» – адразу стаў жалезабетонным гульцом стартавага складу.
Сант'яга Хіменэс усё ж пакінуў «Феенорд», аднак замест «Ліверпуля» адправіўся ў «Мілан», саудаўскія клубы працягваюць запрашаць футбалістаў з Еўропы і цяпер перайшлі яшчэ і на маладых талентаў, але хэдлайнер зімовага трансфернага акна – «Ман Сіці», які выдаткаваў больш за 200 млн еўра на ўзмацненне, а 4/5 навічкоў – у топ-8 самых дарагіх гульцоў гэтай зімы, у тым ліку экс-абаронца «Энергетыка-БДУ» Абдукадыр Хусанаў.
Свежае падпісанне Пепа – 60-мільённы Ніка Гансалес, які павінен нарэшце забетанаваць прабел у цэнтры поля, які з'явіўся пасля траўмы Родры. «Сіці» вяртаецца?
Фота: Manchester City