Tribuna/Футбол/Блогі/Феерычны камбэк «Рэала» у адказ на тролінг Вінісіуса ад фанатаў «Ман Сіці» – з галамі на 86-й і 92-й
photo

Феерычны камбэк «Рэала» у адказ на тролінг Вінісіуса ад фанатаў «Ман Сіці» – з галамі на 86-й і 92-й

«ПСЖ» і «Дортмунд» адной нагой у 1/8-й.

Аўтар — Dzmitry Antonau
12 лютага, 05:03
Феерычны камбэк «Рэала» у адказ на тролінг Вінісіуса ад фанатаў «Ман Сіці» – з галамі на 86-й і 92-й

Стадыя стыкавых матчаў на вылет ЛЧ пачалася – у тым ліку з цэнтральнага супрацьстаяння раўнда паміж «Манчэстэр Сіці» і «Рэалам».

Расказваем пра самае цікавае.

«Рэал» камбэкнуў супраць «Сіці» у канцы матча – хоць прайграваў да 86-й

Супрацьстаянне стала запальным ужо на самым яго пачатку дзякуючы банэру фанатаў гаспадароў з адсыланнем на песню гурта Oasis – Stop Crying Your Heart Out. «Кінь так горка плакаць», – мэсэдж Вінісіусу быў больш чым выразным.

«Рэал» меў некалькі класных шанцаў на старце – але ні Мбапэ, ні Мендзі, ні Вінісіус іх не рэалізавалі.

А «Сіці» адзін з першых сваіх момантаў рэалізаваў. Джэк Грыліш закінуў мяч у штрафную, Ёшка Гвардыёл скінуў на Эрлінга Холанда – той упершыню ў кар'еры забіў «Рэалу».

Мяч доўга правяралі на прадмет афсайда, аднак лічаныя сантыметры ўратавалі для Эрлінга легальнасць гола.

«Рэал» працягнуў шукаць адказ – на 25-й хвіліне Вінісіус, напрыклад, патрапіў у перакладзіну.

Зрэшты, на старце другога тайма ў папярэчыну зарадзіў і Холанд.

«Сіці» меў і іншыя шанцы – аднак Куртуа, як у моманце Фодэна на 35-й, ратаваў.

«Рэал» усё ж змог зраўняць – дзякуючы стандарту на 60-й: першасны ўдар мадрыдцаў адбіў лежучы Бернарду Силва, аднак Себальёс падабраў мяч і закінуў на Мбапэ. А той скруціўся ў палёце роўна такім чынам, каб закінуць мяч у вароты.

Афсайда Кіліян таксама пазбег.

На 79-й арбітр Клеман Цюрпен наогул прызначыў пенальці ў вароты «Рэала» – за фол Дані Себальёса супраць Фодэна. 11-метровы спрэчны – парушэнне, здаецца, адбылося да мяжы штрафной.

Аднак VAR яго пацвердзіў, а Холанд рэалізаваў.

Зрэшты, замена Анчалоці на 84-й спрацавала На 86-й «Сіці» прапусціў другі раз – гэта экс-гулец манчэстэрскага клуба Браім Дыяс класна згуляў на дабіванні.

А на 86-й «Рэал» наогул аформіў камбэк: Віні, перакінуўшы Эдэрсана, асіставаў на Белінгема – таму засталося адправіць мяч у вароты.

«ПСЖ» упэўнена выйграў французскае супрацьстаянне – у «Брэста» шанцаў мінімум

У раннім слоце дня адбылося «французскае дэрбі» – «Брэст» у Генгаме (родны стадыён не адпавядае патрабаванням ЛЧ) прымаў «ПСЖ».

Парыжане даволі лёгка разабраліся:

• на 21-й Віцінья рэалізаваў пенальці за даволі відавочную гульню рукой;

• на 45-й Усман Дэмбеле падвоіў перавагу, класна ссунуўшыся ў цэнтр і прабіўшы з-пад абаронцы;

• на 66-й Дэмбеле завяршыў свой чарговы класны матч дублем – падхапіў мяч у штрафной «Брэста» і перакінуў абаронцу суперніка.

Магло быць і 4:0 – але на 50-й хвіліне гол Дуэ не залічылі праз афсайд.

«Дортмунд» разабраў «Спортынг» – партугальцы таксама, падобна, аўт

«Барусія» ідэнтычна разабралася са сваім супернікам на выездзе – але ўсе тры галы забіла ў другім тайме:

• на 60-й хвіліне Сержу Гірасі адкрыў лік – 10-ы забіты мяч для яго ў ЛЧ;

• на 68-й падвоіў перавагу Паскаль Грос – каленам;

• на 82-й Адэеме завяршыў разагнаную ім жа контратаку.

«Юве» абгуляў ПСВ – гола адроджанага Перышыча нідэрландцам не хапіла

«Юве» Тыяга Моты ўжо другі раз у сезоне абгуляў ПСВ – праўда, гэтым разам насуха вароты не ўдалося зберагчы.

На 34-й хвіліне Вестан Макені адкрыў лік – моцна прабіў на дабіванні.

На 56-й ПСВ зраўняў сіламі Івана Перышыча, якога клуб змог нарэшце дазаявіць на ЛЧ. 36-гадовы паўабаронца прыняў мяч і лёгка абгуляў абаронцу.

Зрэшты, на 82-й «Юве» вырваў перамогу: 21-гадовы Семуэль Мбангула, які выйшаў на другі тайм, таксама ўдала згуляў на дабіванні.

Фота: скрыншоты трансляцыі, realmadrid

Іншыя пасты карыстальніка

Усё пра скандальны пенальці Альварэса: ці было два дотыкі, як гэта правяралі і хто заўважыў першым
13 сакавіка, 13:00
Хто найлепей прадае свой мерч: «МЮ» дагэтуль у лідарах, феномен турак, «Сіці» – нават не ў топ-10
10 сакавіка, 13:34
Педры – найлепшы паўабаронца гэтага сезону. Пракачаў фізуху і стаў монстрам у адборы
27 лютага, 02:58
Пакуль самы вялікі шок сезона ЛЧ: хто гэтыя людзі з «Бруге», якія сенсацыйна выбілі «Аталанту»
19 лютага, 02:35
Феерычны камбэк «Рэала» у адказ на тролінг Вінісіуса ад фанатаў «Ман Сіці» – з галамі на 86-й і 92-й
12 лютага, 05:03
Як Манро зладзіла шоў на футбольным матчы ў ЗША – патрапіла ў фатографа і ледзь не траўмавалася
11 лютага, 02:37
Экс-гулец «Энергетыка» і яшчэ 29 самых дарагіх зімовых трансфераў
6 лютага, 03:01
Самыя цікавыя трансферы дэдлайну: у «Сіці» навічок за 60 млн, «Тотэнхэм» арандаваў Тэля
5 лютага, 02:29
😂 Холанду смачна адпомсцілі ў Лондане: святкавалі ў твар, скралі жэст, прасілі падаць буцу
3 лютага, 02:27
Як выглядае сетка плэй-оф ЛЧ: «Ман Сіці» згуляе з «Рэалам» або «Баварыяй ужо ў 1/16-й!
30 студзеня, 02:05
Кар'ера Неймара – тыповы сцэнар для бразільскіх суперзорак
29 студзеня, 13:56
Пасы трывелай Ламіна Ямаля – мастацтва
23 студзеня, 15:08
«Самая шалёная гульня, якую бачыў»: «Барса» і «Бенфіка» запалілі і пасля матчу – бойка і эмацыйныя каментары
22 студзеня, 05:08
Кар'ера Хамеса пасля «Рэала» – змрок. Цяпер ён у Мексіцы пасля правалу ў 5-м клубе за 5 гадоў
17 студзеня, 02:47
Гвардыёла разыходзіцца з жонкай пасля 30 гадоў адносін – яна зрабіла яго самым стыльным трэнерам
16 студзеня, 03:50
Як пажары ў Лос-Анджэлесе паўплывалі на спорт: дамы сем'яў зорак НБА згарэлі, перанеслі матчы НХЛ і НФЛ
15 студзеня, 02:47
Чаму «Барса» і часовая рэгістрацыя Ольма могуць знішчыць фінансавы кантроль Ла Лігі
10 студзеня, 02:59
1
Маск нібы хоча купіць «Ліверпуль» – ён мае карані ў горадзе
9 студзеня, 02:57
Тэза «Салах не старэе» – міф. Клоп і Слот паказалі майстар-клас па трансфармацыі егіпцяніна
3 студзеня, 14:12
❤️ Любоўныя чуткі пра Мбапэ: ад Міс Францыі і маладой актрысы да трансгендэрнай мадэлі
2 студзеня, 16:34
Усе пасты