Tribuna/Футбол/Блогі/Чаму фанаты балгарскага клубу, дзе дырэктарам – беларус, збілі прадстаўніка федэрацыі? Пакуль гаворыць толькі адзін бок

Чаму фанаты балгарскага клубу, дзе дырэктарам – беларус, збілі прадстаўніка федэрацыі? Пакуль гаворыць толькі адзін бок

Вось дык адкрылі новую трыбуну.

1
Чаму фанаты балгарскага клубу, дзе дырэктарам – беларус, збілі прадстаўніка федэрацыі? Пакуль гаворыць толькі адзін бок

Матч элітнага дывізіёну чэмпіянату Балгарыі, у якім «Лакаматыў» Плоўдзіў з беларускім паўабаронцам Уладзімірам Мядзведзем у складзе і Сяргеем Алейнікавым на пасадзе спартыўнага дырэктара прымаў «Септэмвры» (0:1) скончыўся скандалам. У канцоўцы аднаму з заўзятараў гаспадароў на фанацкай трыбуне стала дрэнна. Для аказання дапамогі да сектара з боку поля пад'ехала хуткая – былі адчыненыя брамкі на трыбуны і знятыя рэкламныя шчыты. Фанаты першапачаткова дапамагалі медыкам, аднак пасля іх адʼезду апынуліся на полі і атакавалі дэлегата матча Кірыла Лазанава. Чыноўнік атрымаў некалькі ўдараў па твары, але ў выніку сцюардам і футбалістам «Лакаматыва» ўдалося суняць фанатаў, і тыя вярнуліся на трыбуну, а матч быў працягнуты.

Фанатам не спадабаліся словы чыноўніка

Чаму адбыўся напад? Старшыня фан-клуба «Лакаматыва» Атанас Няйкоў сцвярджае, што прадстаўніка федэрацыі Лазанава, калі той падышоў да сектара, увогуле не цікавіў стан заўзятара, якому стала дрэнна. Нібыта таго хвалявалі ссунутыя рэкламныя шчыты і фанаты на полі. «Чаму іх перамясцілі? Як доўга вы тут прабудзеце? Вяртайцеся на сектар, таму што я пачну са штрафаў», – нібыта цытуе Лазанава старшыня фан-клуба.

Прэс-служба «Лакаматыва» выпусціла афіцыйнае паведамленне наконт інцыдэнту. У клубе шкадуюць пра тое, што здарылася, і збіраюцца дапамагаць расследаванню.

Ні пабіты Лазанаў, ні федэрацыя інцыдэнт пакуль не каментавалі.

На матчы было шмат высокіх чыноў

Цяпер «Лакаматыву» пагражае штраф да 10 000 леваў (прыкладна 5360 долараў) і пазбаўленне права праводзіць хатнія гульні на ​​сваім стадыёне цягам чатырох-шасці матчаў.

Апошняе пакаранне будзе асабліва крыўдным. Перад гульнёй з «Септэмвры» на «Спортклубе» – так называецца хатняя арэна «Лакаматыва» – пасля рэканструкцыі ўрачыста адкрылі цэнтральную трыбуну. На цырымоніі прысутнічала шмат высокапастаўленых гасцей, у тым ліку мэр Плоўдзіва Кастадзін Дзімітраў, прэзідэнт Балгарскага футбольнага саюза Георгі Іваноў. Трыбуну адкрываў легенда «Лакаматыва» і ўсяго балгарскага футбола Хрыста Бонеў.

Рэканструкцыя на «Спортклубе» не скончана. У бліжэйшы час будзе знесеная іншая цэнтральная трыбуна. Чакаецца, што новую ўзвядуць не пазней як за 570 дзён. На сёння стадыён умяшчае 10 082 гледачы.

Як справы ў беларусаў клуба?

Сяргей Алейнікаў заняў пасаду спартыўнага дырэктара 25 снежня мінулага году. З таго часу «Лакаматыў» правёў дзве афіцыйныя сустрэчы: абгулялі «Чорна Мора» (2:1) і мінімальна саступілі «Септэвры». Пры Алейнікаве каманда прыкметна абнавілася. Зімой «Лакаматыў» пакінулі адразу васьмёра футбалістаў, але толькі траіх можна назваць важнымі выканаўцамі. Галоўныя страты – 22-гадовы французскі правы абаронца Алівер Камдэм (16 матчаў, адзін асіст у гэтым сезоне) і 23-гадовы цэнтральны абаронца Марцін Паскалеў (16 матчаў, 1+1). Першага прадалі за 75 тысяч еўра ў «Леўскі», другога ў «Сараева» з Д1 Босніі і Герцагавіны. Сума трансферу за Паскалева не выдаецца, але вядома, што «Лакаматыў» атрымае працэнт ад наступнага перапродажу.

Яшчэ адна значная страта – 31-гадовы брамнік Марцін Лукаў, які ў першай палове сезону быў першым нумарам. Усе астатнія –гульцы ратацыі.

Пры Алейнікава ў першую каманду з дубля былі пераведзеныя абаронца Відаль Сейменскі, левы вінгер Красце Банеў, атакавалы паўабаронца Бажыдар Кастадзінаў – ім усім 21 год. Таксама клуб падпісаў траіх вопытных футбалістаў. 30-гадовы апорнік Парвізджон Умарбаеў з Таджыкістана будзе выступаць да канца сезона на правах арэнды з «ЦСКА 1948». Умарбаеў добра знаёмы заўзятарам «Лакаматыва» – гуляў за каманду з ліпеня 2016-га па ліпень 2022-га, сумарна правёў 206 матчаў, у якіх набраў 10+32, выйграваў два Кубкі і Суперкубак Балгарыі. Пасля вяртання цалкам правёў абедзве сустрэчы, прычым з капітанскай павязкай.

Да чэрвеня 2026-га гэтай зімой «Лакаматыў» падпісаў пагадненне з 26-гадовым швейцарскім брамнікам Боянам Міласаўлевічам. На Радзіме ён гуляў у міноры, а з 2021-га выступаў на Кіпры. Мінулы сезон правёў у складзе АЕЗ Закакіу (20 матчаў, 43 прапушчаныя мячы, тры гульні на нуль). Сезон 2024/25 пачаў у «Анартосісе», але за каманду так і не дэбютаваў. У «Лакаматыве» пакуль таксама сядзіць у запасе.

На замену Паскалеву, які з'ехаў у Боснію, «Лакаматыў» да канца сезона падпісаў кантракт з 30-гадовым польскі цэнтральным абаронцам Патрыкам Стэмпіньскі. На Радзіме ён правёў 133 матчы ў Экстракласе за «Відзеў», «Варту», ​​«Віслу» Плоцк і «Рух» Хожуў. У першай палове гэтага сезона адгуляў дзевяць матчаў за «Ханью» з грэцкага Д2. У Балгарыі ўжо праёў два матчы.

За «Лакаматыў» працягвае выступаць беларус Уладзімір Мядзведзь. У першай частцы сезона ён часцей з'яўляўся на полі з лаўкі, але на апошнія дзве гульні выйшаў у старце – правёў 79 хвілін з «Чорна Морам» (2:1) і 61 – з «Септэмвры». Сумарна на яго рахунку ў сёлетнім чэмпіянаце 16 матчаў і адзін забіты мяч.

Саўгас Гарадзец
мядзведзя можна і ў зборнай паспрабаваць
Адказаць
0

Іншыя пасты карыстальніка

10 лет назад сборная Беларуси последний раз была в плей-офф чемпионата мира по хоккею. Вот где сейчас ее игроки
Учора, 12:00
1
Жодзіна сексуальна адсвяткавала перамогу над «МЛ»: бананы Сядзько, імітацыя палавога акту пад цыгарэтку ад масажыста
9 траўня, 14:44
Пакуль Ганчарэнку пляжаць, былога трэнера Брэста шкадуюць у Расіі пасля звальнення – на дзіва шмат цёплых словаў
9 траўня, 11:30
У фінал ЛЧ з «Інтэрам» выйшаў намінальны экс-аднаклубнік Кутузава – з розніцай у год патрапілі ў «Мілан», ледзь не згулялі адзін супраць аднаго
8 траўня, 14:00
«Гомель» не забівае ўжо пяць тураў. Новыя форварды не цягнуць, а вось куды знік на Кіпры той, хто разарваў ЧБ-2024
8 траўня, 06:42
В штабе «Витебска» нет чужаков: игроки из списков лидеров за историю, тренеры, что кучу раз уходили и возвращались
7 траўня, 11:30
Как беларусы до Шкурина брали кубки в Европе: у Гуренко за два клуба, при Кутузове Роналду сидел на лавке, немало вратарей
4 траўня, 06:00
5
Украина близка к возвращению в элиту мирового хоккея. За нее играет беларус, а тренирует тот, кто учился у Захарова
2 траўня, 19:17
2
Сабаленка сама ўзяла ды спыніла матч супраць украінкі, хаця суддзя сказала гуляць далей – і ніхто нічога ёй не зрабіў
1 траўня, 17:00
6
Багдановіч усеўся на «Чырвоны сцяг», а Баскаў – на «Бэнтлі». Але на закрыцці хакейнага сезону былі і больш дзіўныя аўто
1 траўня, 14:21
3
Штрафуют, не пускают в плей-офф, помогают спастись: как регламенты влияют на клубы беларусов за рубежом
1 траўня, 12:01
3
Найлепшага гульца Беларусі ў «Дынама» замяніў самы малады з брамнікаў – ён ужо паспеў прынізіць Савіцкага
1 траўня, 06:27
Лапавухаў зрабіў класны падвойны сэйв – дапамог ЦСКА захаваць мінімальную перамогу
29 красавіка, 16:45
Ад «КраСавы» ў «МЛ» з’‎ехаў іспанец з працай у Індыі ды Танзаніі – у Беларусі ўразіўся лёдам (не на хакеі) ды нават у цырк схадзіў
28 красавіка, 06:19
3
Ілля Протас у Канадзе ішоў на рэкорд не Касціцына – аўтар не трапіў у НХЛ, затое ездзіў на АГ і замінаў камандзе Лукашэнкі
27 красавіка, 12:30
АБФФ суперлагічная па фінале Кубка: рэжым не даў, дзе хацелі, «Дынама» занятае невядома чым – тады адмова ад нейтральнага поля!
26 красавіка, 17:30
3
Бага-старэйшы чакае новага выкліку: вучыць англійскую, марыць пра Еўропу, а чуткі адпраўляюць у Прыднястроўе
26 красавіка, 12:30
3
Пасля трох гадоў у першай лізе экс-гулец зборнай Беларусі вярнуўся ў вышэйшую. Яму 37, але па лічбах – найлепшы ў амплуа
25 красавіка, 06:43
3
Кавалевіч у цудоўнай форме! Захапіўся нават Туміловіч
24 красавіка, 22:47
Чым футбалісты «Дынама» займаліся ў вольны час у момант зняволення ў Стайках? Паказаў малады паўабаронца клуба
24 красавіка, 18:47
Усе пасты