Памятаеце легіянера на праглядзе ў «Мінску», які згубіў бутсу ў «таварняку»? Сёння ён падпісаў кантракт з клубам – у дзень нараджэння!
Вось хто сапраўды нарабіў на пагадненне.
17 лютага «Мінск» абвясціў пра падпісанне кантракта з 21-гадовым нападаючым Набілем Дауда Натамам. Пагадненне з футбалістам з Буркіна-Фасо разлічана на адзін сезон.
У бягучае міжсезонне Натама згуляў у некалькіх таварыскіх матчах за «гараджан» і падчас аднаго з іх праславіўся: менавіта ён працягнуў гуляць, згубіўшы бутсу ў спарынгу з «Нёманам». Відэа таго моманту сабрала больш за 10 тысяч праглядаў у Instagram «Трыбуны».
Дарэчы, кантракт з «Мінскам» Набіл Натама падпісаў у дзень нараджэння – менавіта 17 лютага яму споўніўся 21 год.
Сезон-2024/25 малады буркініец распачаў на Радзіме, дзе гуляў за каманду элітнага дывізіёна «Салітас». Калі ў сустрэчы з «Нёманам» з голам не пашанцавала, то ў матчах чэмпіянату Буркіна-Фасо працавітасць акупалася: