Tribuna/Футбол/Блогі/«Дынама» ўзяло Суперкубак без 18 (!) гульцоў чэмпiёнскага ростэра – вось куды яны сышлi (нехта паспрабуе адняць iншыя трафеi)

«Дынама» ўзяло Суперкубак без 18 (!) гульцоў чэмпiёнскага ростэра – вось куды яны сышлi (нехта паспрабуе адняць iншыя трафеi)

Ёсць ужо нават галы былым.

Аўтар — Alex Zagorski
23 лютага, 12:30
«Дынама» ўзяло Суперкубак без 18 (!) гульцоў чэмпiёнскага ростэра – вось куды яны сышлi (нехта паспрабуе адняць iншыя трафеi)

Узімку мінскае «Дынама» зладзіла вялікую перабудову – галоўны трэнер Вадзім Скрыпчанка растлумачыў яе сумесным з кіраўніцтвам рашэннем «амаладзіць склад», галоўнай прычынай чаго назваў «удзел у групавым этапе Лігі канферэнцый, які паказаў, над чым трэба працаваць, каб у будучым на такім узроўні выглядаць больш канкурэнтаздольнымі». У сухiм астатку каманду пакінулі амаль два дзясяткі футбалістаў, якія былі датычныя да чэмпіёнства-2024.

На іх месца прыйшлі пакуль што 12 чалавек (прычым трое проста вярнуліся з арэнды), і Скрыпчанка перад Суперкубкам паспеў сказаць пра кадравы дэфіцыт – мы аналізавалі, на каго цяпер можа разлічваць трэнер.

Аднак і такім ростэрам «Дынама» змагло ўзяць першы трафей сезона.

А куды сышлі тыя, хто сваім унёскам у перамогу ў ЧБ-2024 дапамог мiнчанам атрымаць права згуляць за Суперкубак? Расказваем пра ўсіх у адным пасце.

Абарона

Футбаліст 2024 года Беларусі і асноўны брамнiк «Дынама» мінулага сезона (46 сустрэч, 26 «сухіх», 35 прапушчаных мячоў) 21-гадовы Фёдар Лапавухаў пайшоў у балгарскі ЦСКА за 650 тысяч еўра.

24-гадовы левы абаронца Раі Лопес у мінулым сезоне быў заўважным выканаўцам у складзе «Дынама»: па-бразільску тэхнічна разганяў флангавыя атакі і дастаўляў мяч у штрафную. Агулам правёў 42 матчы, у якіх адзначыўся 3 галамі і 6 асістамі. У пачатку лютага свабодным агентам перайшоў у малдоўскі «Шэрыф».

Глыбіня складу на левым фланзе абароны паменьшылася з сыходам у дзяржынскі «Арсенал» 19-гадовага Мацвея Міхайрына. У 2024-м за «Дынама» ён правёў 6 матчаў без выніковых дзеянняў.

Адразу трох дасведчаных выканаўцаў (амаладжэнне як-нiяк) «бела-сінія» пазбавіліся ў цэнтры абароны. 39-гадовы Аляксандр Сачыўка (13 сустрэч) новы клуб не знайшоў – кажуць, мае прапанову ад «Мiнска», але думае ўвогуле скончыць. 34-гадовы капітан Сяргей Паліцевіч (23 матчы) сыйшоў у «Тарпеда-БелАЗ». 33-гадовы Дзяніс Палякоў (9 гульняў) стаў футбалістам брэсцкага «Дынама». Жодзiнцы i брастаўчане – з топ-4 вышэйшай лігі і прэтэндуюць на чэмпiёнства ў 2025-м, так што былыя мiнчан будуць iм жа цяпер намагацца перашкодзiць.

У перадсезонцы Паліцевіч паспеў адзначыцца голам у браму свайго былога клуба – але не святкаваў.

Паўабарона

Найлепшы асістэнт «Дынама» ў мінулым сезоне Павел Сядзько (34 матчы, 5 галоў i 9 асiстаў) мог згуляць на двух флангах і ў цэнтры поля, але так сябе ставiў, што стамiў трэнера.

26-гадовы гулец таксама сышоў у «Тарпеда-БелАЗ» і паспеў засмуціць былы клуб перад Палiцевiчам.

Таксама ў Жодзіна паехаў 32-гадовы апорнік Аляксандр Сялява (39 матчаў, 3 галы i 2 асiсты). Але на яго пазiцыю ў адваротным кiрунку рушыў супастаўны 24-гадовы Максiм Мякiш.

«Дынама» пазбавілася i iншых гульцоў цэнтра поля: па сканчэнні арэнды ў расійскія «Хімкі» вярнуўся 21-гадовы івуарыец Бані Ам’ян (20 матчаў, 2 гола), 23-гадовы нігерыец Джозэф Акаро (7 матчаў) перайшоў у таджыкістанскі «Істыклол», 26-гадовы расіянін Данііл Кулікоў (17 матчаў, 1+2) – у армянскі «Пюнік», яго 24-гадовы суайчыннік Ігар Школік (34 матчы, 3+6) – у «Іракліс» з Д2 Грэцыі.

Яшчэ адзiн паўабаронца пайшоў з «Дынама», не будучы звязаны з чэмпiёнствам-2024 – Аляксандр Свірэпа мiнулы год правёў у арэндзе ў брэсцкiм «Дынама» (26 матчаў, 3 мячы). Цяпер 25-гадовы апорнік сышоў у БАТЭ, адкуль узялі равеснiка Дзяніса Грачыху.

Атака

Адзін з ключавых выканаўцаў «Дынама» мінулага сезона (43 матчы, 7+5) 26-гадовы левы вінгер Дзмітрый Падстрэлаў сышоў у албанскі «Партызані». У грэчаскі «Астэрас» паехаў 23-гадовы Рэйманд Адэола (34 матчы, 6 галоў), які мог падмяніць Падстрэлава на левым краі, згуляць на правым фланзе ці ўвогуле цэнтрфорварда. У «МЛ Віцебск» сышоў яшчэ адзін універсал-вінгер – 24-гадовы Глеб Жэрдзеў (35 матчаў, 2+4).

Дзмітрый Падстрэлаў

«Дынама» адпусціла і цэнтральных нападаючых, але тое і не дзіва, калі найлепшым снайперам каманды ў сезоне становіцца абаронца.

У «Шыннік» (аўтсайдар расійскага Д2) перайшоў 27-гадовы нігерыец Стывен Альфрэд, які адзначыўся 6 галамі і 3 асістамі за 23 матчы мінулага сезона. Кантракт з «Іслаччу» падпісаў 34-гадовы Уладзімір Хвашчынскі, які выдаў усяго толькі 3+1 за 26 матчаў.

Нарэшце адзiны трансфер, акрамя продажу Лапавухава, якi прынес «Дынама» грошы – пераход 18-гадовага Трафіма Мельнічэнка (37 сустрэч, 3+5) за 350 тысяч еўра ў сiстэму партугальскага «Порту».

Агулам «Дынама» пакiнулi 18 чалавек з ростэра 2024-га плюс Свiрэпа. 9 з iх правялi за клуб у мiнулым сезоне больш за 30 матчаў. 8 экс-гульцоў засталіся ў Беларусі, пры гэтым чацвёра зацікавілі канкурэнтаў: Палякоў – брэсцкае «Дынама», Сядьзко, Сялявам і Паліцевіч – «Тарпеда-БелАЗ». Што яшчэ цiкава – дзевяць з тых, хто пайшоў, не дасягнулi i 25 гадоў. Такое вось рашэнне амаладзiць каманду па-дынамаўскi.

Але пры ўсiм гэтым першы Суперкубак у сваёй гiсторыi «Дынама» ўзяло. Цi будуць яшчэ трафеi i група еўракубкаў у 2025-м – пакажа час. А вы як думаеце?

Іншыя пасты карыстальніка

Сціпла з галамі, затое месца ў табліцы – цалкам ок, а самы яркі легіянер кажа пра падабенства да «Барсы». Такі вось БАТЭ перад класіка
Учора, 12:00
2
На «Мінск-Арэне» больш за год святкуюць перамогі расійскай песняй – яна пра пакуты ад 13-гадовага, іншае «Дынама» карыстала даўно
17 красавіка, 19:00
Босам сусветнага гандбола хоча стаць чалавек, які прадаваў Качуру з мінскага «Дынама» ў Англію, але наўрад ці зможа
17 красавіка, 12:23
2
Д3 страціў Януша ды Рудзіка, у Гомельскай вобласці ўжо пачалі – і там родны мілы трэш, які мы так любім
16 красавіка, 19:00
2
З будучай жонкай Талапіла сустракаўся, яшчэ калі яму было 15 – яна вучылася бізнесу і бачыла дэбют у НХЛ з трыбун
16 красавіка, 14:30
2
Канцэрт прыхільніка вайны, захапленне ротам Пуціна – гэта Вербніца сям'і Глеба, калі расіяне забілі 34 чалавекі ў Сумах
14 красавіка, 13:28
Кажуць, у «Дынама» ёсць больш таленавіты малады, чым Мельнічэнка: пры ім дрыблінг і добрыя стандарты, але здарылася непрыемнае
14 красавіка, 12:00
Вяртанне «Маладзечна» ў эліту – пакуль поўны правал: толькі паразы, нуль галоў з гульні, затое як прапускаюць!
14 красавіка, 06:04
У барацьбе зноў ЧЕ: украінец пазбавіў медаля рэжымнага падпісанта, чыя жонка выступіла лепш, а золата нечакана ўзяла тынэйджарка
13 красавіка, 06:00
4
Зборная Беларусі выйшла на Еўра ад УЕФА, але дэ-факта каманду не чакаюць на турніры – удзел нават забаронены законам
12 красавіка, 18:00
1
Прадпрымальныя беларусы імкнуцца наварыць на хакейных квітках – нехта і ўдвая! Яшчэ адзін бок буму вакол мінскага «Дынама»
11 красавіка, 17:00
«Тарпеда-БелАЗ» – адна з найбагацейшых каманд ЧБ, але фантастычна панылая. Нібыта выправіліся, а цяпер ізноў
8 красавіка, 06:27
4
Смольская абурылася, што ёй з мужам недаплацілі ў Расіі – і пачула папрок у нахабстве. А вось колькі сям'я зарабіла за сезон
7 красавіка, 06:35
1
Кавальчук вымагае прарэдзіць «вышку», каб паменшыла матчаў – але максімум тураў у Д1 за 30+ гадоў быў пры мінімуме клубаў
6 красавіка, 12:00
Беларус усё заве на рэванш пуцініста Емяльяненку – а той пайшоў у «навуку» і піша пра экстрэмізм і тэрарызм у нашай краіне
6 красавіка, 06:14
Для рэжыма гэтая краіна «недружалюбная», але белфутбол знайшоў там новы «дом» – хаця па фактах гэта зусім не дзівіць
5 красавіка, 06:00
У сацсетках беларусаў – хакейны вайб: перамогам «Дынама» над ЦСКА прысвяцілі песню, анекдот ды яшчэ нямала відэа
4 красавіка, 19:30
Дырэктарам у клубе букмекераў стаў фанат «Спартака», які сам раней гуляў на стаўках – і нібыта зарабіў на машыну
2 красавіка, 20:00
2
«Ведаеш, з кім гаворыш?» Сабаленку хацелі выгнаць з рэстарану ў Маямі – але гэта толькі адзін бок гісторыі
1 красавіка, 12:30
Задзірлівы беларус у біятлоне не першы раз счапіўся з расіянамі – але гэта выключэнне. У асноўным жа сябруюць да глыбіні душы
31 сакавіка, 15:39
2
Усе пасты