Tribuna/Футбол/Блогі/«Дортмунд» – 10-ы ў Бундэслізе. Што адбываецца?

«Дортмунд» – 10-ы ў Бундэслізе. Што адбываецца?

Такое падзенне мусіла адбыцца яшчэ раней.

«Дортмунд» – 10-ы ў Бундэслізе. Што адбываецца?

Дортмундская «Барусія» ўпэўнена і беспраблемна выйшла ў 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў, узяўшы верх над лісабонскім «Спортынгам» 3:0 па суме матчаў. Далей леташніх фіналістаў ЛЧ чакае «Ліль» – цалкам пасільны супернік.

Зрэшты, ёсць праблема – калі «Дортмунд» нейкім чынам не выйграе ЛЧ, то ў наступным сезоне яго ў турніры, хутчэй за ўсё, не будзе. Турбулентная каманда знаходзіцца на 10-м месцы ў турнірнай табліцы Бундэслігі (да мінулага ўік-энду ўвогуле была 11-й), мае пароўну паразаў і перамог, а розніцу забітых-прапушчаных здолела выправіць на плюс толькі ў суботу, разграміўшы 6:0 «Уніян», а да таго паказнікі былі 37:38.

Дзе тая каманда, якую мы ведаем?

Чаму «Дортмунд» увогуле аказаўся ў такой яме?

Яшчэ вясной мінулага года дортмундская «Барусія» анансавала грандыёзныя змены ў кіраўніцтве. Ганс-Ёахім Ватцке стаў кіраўніком кіраўніцтва клуба, яго ў якасці боса спартыўнага сегмента замяніў легендарны для «Дортмунда» Ларс Рыкен. Матыяс Замер застаўся дарадцам па менеджменту і пачаў яшчэ больш актыўна ўключацца ў працэс прыняцця рашэнняў, а легендарны ў мінулым скаўт Свен Міслінтат (менавіта ён знайшоў Хуммельса, Кагаву, Абамеянга, Дэмбеле і іншых талентаў) вярнуўся ў клуб на пасаду тэхнічнага дырэктара. Себасцьян Кель застаўся спартыўным дырэктарам.

У кіраўніцтве сабралі сапраўдную дрым-тым з процьмай «дортмундскіх сэрцаў», каб нарэшце цалкам рэалізаваць патэнцыял каманды і даць спёкі на футбольным полі – тым больш перадумоў было дастаткова (гаворка перш за ўсё пра фінал Лігі чэмпіёнаў).

Першы крок – змена трэнера. Мясцовы герой Эдзін Тэрзіч пакінуў «Барусію» ужо праз два тыдні пасля прайгранага фіналу ЛЧ, а вакантную пасаду ахвотна заняў яго асістэнт Нуры Шахін. У кантэксце трэнерскага пытання ўсё пайшло па плане – усе разумелі, што неўзабаве галоўным стане Шахін.

Нуры быў гатовы да павышэння – і летам пачаў працаваць над зусім новай «Барусіяй». На змену прагматычнаму, занадта акадэмічнаму і часам зусім безыдэйнаму футболу Тэрзіча мусіў прыйсці на змену сучасны гегенпрэсінг, кантроль мяча і відовішчны стыль, які павінен быў прыносіць вынікі і натхняць заўзятараў.

«Дортмунд» узяў пад Шахіна адразу некалькіх футбалістаў, але ўсё роўна зайшоў у сезон толькі з шасцю абаронцамі першай каманды. Ці дастаткова для каманды, якая збіраецца запальваць? Сумнеўна.

Як звычайна бывае ў такіх выпадках, у «Барусіі» пачалася анамальная эпідэмія траўм. У пэўны момант лазарэт дортмундцаў выглядаў больш канкурэнтаздольным, чым незбалансаваны стартавы склад з кучай гульцоў на няродных пазіцыях. На лаўцы запасных знаходзіліся выключна гульцы дубля, якія паралельна выступалі ў трэцім нямецкім дывізіёне – камандзе аб'ектыўна не хапала глыбіні складу, каб Шахін мог ажыццявіць неабходную замену ў патрэбны яму момант. Так, напрыклад, «Барусія» вылецела з Кубка Германіі, прапусціўшы ад «Вольфсбурга» на 117-й хвіліне.

Камбінацыя розных праблем і збег непрыемных абставін працягвалі даймаць Шахіна і каманду, і эндшпілем для турэцкага спецыяліста стаў пачатак 2025-га, у якім «Барусію» пераехалі ў чатырох матчах запар ва ўсіх спаборніцтвах.

Так, Шахін не даў рады (з яго, безумоўна, ніхто не здымае адказнасці), але чаму такой знакавай постаці для клуба не далі часу выбудаваць такі шматабяцальны праект?

Насамрэч усё вельмі проста. Год за годам і сезон за сезонам «Барусія» жыве толькі адной мэтай – кваліфікавацца ў Лігу чэмпіёнаў. Барацьба за чэмпіёнства ў Бундэслізе ў 2023-м і леташні фінал ЛЧ з'яўляецца толькі слаўным бонусам, які дапамог утрымаць імідж і прэстыжнасць клуба сярод сусветнай футбольнай супольнасці, аднак семантыка слова «поспех» для «Дортмунда» – групавы (цяпер ужо асноўны) этап Лігі чэмпіёнаў. Гэта адначасова і мінімум, і максімум.

Менавіта таму, калі кіраўніцтва зразумела, што з Шахінам, верагодна, ЛЧ на «Вестфаленштадыёне» не будзе, яго і прыбралі.

У пошуках новага трэнера кіраўніцтва спынілася на кандыдатуры Ніка Ковача – спецыяліста з вялікім досведам працы ў Германіі. Харвацкага немца запрасілі ў якасці крызіснага менеджара, які валодае аўтарытэтам, можа аператыўна ўзрушыць распранальню і даць патрэбны камандзе вынік у найкароткія тэрміны.

Зрэшты, як аказалася пасля стартавых матчаў Ковача на чале, узрушыць і паставіць на правільны шлях гэтую «Барусію» – яшчэ той чэлендж.

Вядома, Ковач прыкладвае максімум намаганняў для змен: «Дортмунд» зайграў з інвертаваным фулбэкам Даніэлем Свэнсанам, спрабуе зноў гуляць першым нумарам і дастаткова добра выбягае ў контратакі за кошт хуткасці вінгераў Карыма Адэмі і Джэймі Гітэнса. Гэта нядрэнна спрацавала ў матчах ЛЧ са «Спортынгам», аднак у Бундэслізе пад кіраўніцтвам новага трэнера каманда спачатку дома саступіла «Штутгарту» (на той момант найважнейшы матч сезона ў барацьбе за еўракубкі), а далей дортмундцы ўжо заслужана згарэлі найгоршай камандзе чэмпіянату гэтага сезона «Бохуму».

Разгрому «Уніёна» падарыў заўзятарам дортмундцаў хоць нейкую надзею.

У «Барусіі» зусім няма лідараў і менталітэту пераможцаў

Адна з самых вялікіх праблем «Дортмунда» менавіта ў гэтым сезоне – адсутнасць характару і сапраўдных лідараў.

Пасля летняга сыходу Марка Ройса і Матса Хумельса лідарскія якасці (гаворка як пра словы ў распранальні, так і пра ініцыятыву на футбольным полі) мусілі пераняць Грэгар Кобель, Ніка Шлотэрбек, Эмрэ Джан, Марсэль Забітцэр і Юльян Брандт.

Больш за ўсё размоў ходзіць вакол новай дзясяткі дортмундцаў Брандта. Фанаты ўвесь час сцвярджаюць, што «на працягу дзесяці хвілін ён можа ў адным эпізодзе згуляць як футбаліст сусветнага класа, а ў іншым - як гулец пятай лігі чэмпіянату Брэмена».

Пасля прызначэння на пасаду трэнера «Барусіі» на адной з прэс-канферэнцый Ковач сказаў, што ставіць Брандта побач з Фларыянам Вірцам і Джамалам Мусіялай у спісе найлепшых атакавалых хаўбекаў Германіі. Цытата Ніка разляцелася па ўсіх спартыўных старонках у мясцовых сацсетках і паўсюль сабрала тысячы неадназначных каментароў.

«Дортмунд» – на сваім месцы. Такое падзенне павінна было адбыцца яшчэ раней.

Прыклад Брандта і іншых футбалістаў, якія не гатовыя браць на адказнасць, толькі пацвярджае тэзу, што «Барусія» заканамерна знаходзіцца ў другой палове табліцы.

10-е месца - вынік не толькі гэтага сезона. «Дортмунд» ужо даўно павольна рухаецца ўніз, перманентна застаючыся задаволеным трапленнем у Лігу чэмпіёнаў. Цягам доўгага часу каманда яшчэ складала канкурэнцыю на ўсіх узроўнях (перш за ўсё ў Бундэслізе ў матчах з сераднякамі тыпу «Хафенхайма», мюнхенгладбахскай «Барусіі» або «Майнца») за кошт індывідуальных якасцяў амбіцыйных топ-футбалістаў тыпу Абамеянга, Санча, Холанда і Белінгема

Зрэшты, калі яны разумелі, што рэалізаваць свае амбіцыі ў «Дортмундзе» не атрымаецца, яны пакідалі клуб. Годных выканаўцаў на замену падпісаць не ўдалося, таму цяпер клуб, які раней славіўся выдатнай працай з моладдзю, мае ў складзе толькі Джэймі Гітэнса, пра якога кажуць як пра наступнага гульца, які пакіне «чорна-жоўтых» за вялікія грошы.

Гэта, безумоўна, не магло не паўплываць на выступы дортмундцаў – менавіта таму яны і знаходзяцца там, дзе не прывыклі сябе бачыць

Фота: IMAGO/Bahho Kara, Malte Ossowski/SVEN SIMON, David Inderlied/dpa, IMAGO/Maximilian Koch, Juergen Fromme/firo Sportphoto

Іншыя пасты карыстальніка

«Пацук» і «здраднік» – што трэба ведаць пра новага галкіпера «Барсы»
Сёння, 02:02
🔥 Вар'яцтва! Пэдры самастойна стварыў цуд-гол Іспаніі – усё пачалося з шыкоўнага прыёму
6 чэрвеня, 12:56
15 летніх трансфераў, якія ўжо адбыліся
4 чэрвеня, 11:16
Дзіўна, але «ПСЖ» не лідар сезону па прызавых у ЛЧ – і гэта нягледзячы на перамогу
2 чэрвеня, 01:45
1
Канфлікт Амарыма і Гарнача пасля фіналу ЛЕ – чаму Рубен сказаў гульцу шукаць іншы клуб
27 траўня, 11:26
4
Форвард «Нотынгема» ў штучнай коме – праз траўму ў атацы з відавочным афсайдам
15 траўня, 01:29
2
Фаны «Рэала» знішчылі свайго дэбютанта за промах у Эль Класіка – той, аказваецца, выхаванец «Барсы»
13 траўня, 02:21
🔥 Покер у браму «Баавішты» вывеў Дзёкерэша ў лідары «Залатой буцы» – яго не спыняе і правіла аб каэфіцыентах
29 красавіка, 01:59
Брата Белінгема ўжо хочуць клубы топ-ліг – куды можа перайсці Джоб
2 красавіка, 01:25
Ад супертопаў да гульцоў «Аль-Насра» і «Вулвз» – як змянілася зорнасць складу Бразіліі за 20 гадоў
20 сакавіка, 02:37
Экс-аднаклубнік беларуса з Македоніі загінуў, калі ратаваў людзей з пажару начнога клуба – трагедыя з-за піратэхнікі
17 сакавіка, 22:33
Калі Родры зможа вярнуцца ў футбол
14 сакавіка, 02:55
«Дортмунд» – 10-ы ў Бундэслізе. Што адбываецца?
24 лютага, 02:55
«Сіці» і «ПСЖ» рызыкуюць вылецець, «Арсеналу» дастаткова нічыі з аўтсайдарам для 1/8-й: расклады ЛЧ перад апошнім турам
24 студзеня, 02:44
Хвіча ў «ПСЖ»: атрымаў у 5 разоў большы заробак і нумар, пад якім гуляў Мбапэ
21 студзеня, 02:37
Праўнук Мусаліні гуляе ў Серыі Б: яго цётка – Сафі Ларэн, а маці праз памылку была пад санкцыямі ва Украіне
14 студзеня, 15:48
Бекхэм, Ібра, а зараз і Іньеста: зорныя гульцы, якія сталі ўладальнікамі футбольных клубаў
17 лістапада, 09:40
«Сіці» кажа, што выйграў суд у АПЛ (не той самы), а з клуба сыходзіць Чыкі Бегірыстайн. Што адбываецца
17 кастрычніка, 03:03
Скандальнае акно зборных для Мбапэ – быццам бы абвінавацілі ў згвалтаванні, гулец назваў гэта фэйкам
15 кастрычніка, 18:07
Сімвалічная зборная Лігі чэмпіёнаў 1990-х: Шаўчэнка і Бэкхэм у запасе, шмат гульцоў з «Юве» і «МЮ»
3 кастрычніка, 03:27
Усе пасты