Ван Персі вярнуўся ў «Феенорд». За гэты клуб ён дэбютаваў у ЛЧ матчамі супраць кіеўскага «Дынама» – убачыў, як забівалі беларусы
Хацкевіч і Бялькевіч далі маладому майстар-клас.
Адзін з найлепшых бамбардзіраў за ўсю гісторыю нідэрланскага футбола Робін ван Персі вярнуўся ў «Феенорд» – ужо ў якасці галоўнага трэнера. У Ратэрдаме ён пачынаў кар'еру і забіваў першыя галы ў прафесійным футболе. А ў Лізе чэмпіёнаў дэбютаваў матчамі з кіеўскім «Дынама», што адбыліся ў кастрычніку 2002-га.
У Ратэрдаме была нічыя без галоў. А вось ва Украіне каманда Аляксея Міхайлічэнкі аказалася мацнейшай 2:0. Прычым абодва галы забілі беларусы. У першым тайме вызначыўся Аляксандр Хацкевіч, а ў другім Валянцін Бялькевіч.
Атрымліваецца, беларусы далі маладому ван Персі майстар-клас. Праўда, трапны ўдар Бялькевіча 19-гадовы нідэрландзец назіраў з лавы запасных – яго знялі з гульні ўжо на 39-й хвіліне.