Tribuna/Футбол/Блогі/Нічога сабе мікс: нарвежка з футбольным мінулым + песня дачкі беларускі пра савецкую суку = Ірландыя на «Еўрабачанні»!

Нічога сабе мікс: нарвежка з футбольным мінулым + песня дачкі беларускі пра савецкую суку = Ірландыя на «Еўрабачанні»!

У нумар можна дадаць набіванне сцягном.

Аўтар — Alex Zagorski
2 сакавіка, 06:39
2
Нічога сабе мікс: нарвежка з футбольным мінулым + песня дачкі беларускі пра савецкую суку = Ірландыя на «Еўрабачанні»!

Яшчэ памятаеце песенны конкурс «Еўрабачанне»? Прадстаўнікі Беларусі ў апошні раз выходзілі на агульную сцэну ў 2019-м – потым быў кавід, няўдалая спроба рэжымнага ТБ паслаць прапагандысцкую песню і бан у адказ на вайну ва Украіне. Яшчэ больш дзіўна ўзгадваць, што ў 2018-м ад Беларусі на «Еўрабачанне», выйграўшы адбор, паехаў украінец Мікіта Аляксееў – праўда, гэта быў поўны правал з 37-м месцам, найгоршым у гісторыі нашай краіны.

І вось падобная гісторыя з адборам здарылася на іншым краі Еўропы – і ў гэтым аказаўся замяшаны творчы дуэт дзяўчыны, якая гуляла ў футбол, і кантры-спявачкі з беларускімі каранямі, прычым натхненнем для гэтых двух стаў трагічна-цынічны сюжэт з СССР. Раскажам пра ўсё падрабязней.

У 1957 годзе савецкая касмічная праграма была настроеная на запуск першага ў гісторыі штучнага спадарожніка Зямлі – да міжнароднага геафізічнага года (пачаўся 1 ліпеня 1957-га). Рэалізаваць задуму не паспявалі – тады канструкцыю значна спрасцілі і 4 кастрычніка здзейснілі запуск, які з вялікай доляй шанцавання завяршыўся поспехам з першага разу. Засталася незадзейнічанай запасная ракета-носьбіт – і натхнёны першы сакратар ЦК КПСС Мікіта Хрушчоў загадаў тут жа, да 40-й гадавіны рэвалюцыі, запусціць другі спадарожнік.

У яго вырашылі ўпершыню ў гісторыі пасадзіць жывую істоту – палёты з сабакамі на борце ўжо тэставаліся, але без вываду на арбіту. А з ім вярнуць на Зямлю жывёлу было тэхналагічна немагчыма, так што яе пасылалі на дакладную смерць. Адабралі суку з мянушкай Лайка – планавалася, што яна пражыве ў спадарожніку каля тыдня, на гэта быў разлічаны запас ежы. Але наладжвалі ўсё, нагадаем, за месяц – і памыліліся з разлікамі па тэмпературы, з-за чаго Лайка памерла ад перагрэву ўжо праз некалькі гадзін пасля запуску 3 лістапада 1957-га. Але галоўным для савецкіх уладаў было тое, што і гэты спадарожнік выйшаў на арбіту – а памылку з жывёлай не прызнавалі: за мяжу яшчэ тыдзень перадавалі нібыта даныя пра стан сабакі, пасля чаго абвясцілі, што ўсыпілі яе, чым выклікалі хвалю негатыву ад зоаабаронцаў па ўсім свеце. Праўда была адназначна прызнаная толькі пасля развалу Саюза.

У маі 2024-га аўтар і выканаўца песень з Ірландыі Ларыса Тормі знаходзілася ў Нарвегіі ў спецыяльным кэмпе для музыкаў – там пастаянна сустракалася з прадзюсерамі і нешта пісала. А на адной з сесій перасеклася з мясцовай спявачкай Эмі Крысціянсен. Яны хутка знайшлі агульную мову, і нарвежка падзялілася нечаканай ідэяй.

«Яна распавяла, што [у хатняй інтэлектуальнай гульні] ёй трапілася пытанне пра Лайку, пра якую яна раней не чула. І яна захацела напісаць песню пра яе са шчаслівым канцом, дзе сабака не памірае, а святкуе і танчыць сярод зорак. Канешне ж, гэтая тэма была мне вельмі блізкая, бо гэта гісторыя Савецкага Саюза. І мы селі і напісалі песню за дзве гадзіны», – у 2025-м распавяла Тормі прапагандысцкаму расійскаму выданню «Камсамольская праўда».

Тормі (злева) і Крысціянсэн

Чаму гісторыя СССР такая блізкая Тормі? Яна там нарадзілася – у цяпер расійскім Башкартастане. Ларыса Вільданава паспела атрымаць музычную адукацыю, нарадзіць дачку, пажыць у Маскве і паспрабаваць зрабіць кар’еру спявачкі, а ў 2001-м выпадкова пазнаёмілася з ірландскім фермерам Крысці Тормі, які прыехаў у расійскую сталіцу турыстам. У выніку жанчына ўжо праз некалькі месяцаў выйшла замуж за замежніка і змяніла музыку на мясную краму сям’і мужа ў ірландскай правінцыі. Аднак неўзабаве пачала спяваць у цэрквах і на вяселлях, а ў 2014-м зноў пачала выпускаць трэкі, што сумяшчае з папяровай працай на карысць фермы. У мясцовых медыя Тормі нават называюць «зоркай кантры», але на YouTube у яе песень самы вялікі поспех – пад 150 тысяч праглядаў.

Другая па праглядах на відэахостынгу кампазіцыя жанчыны прысвечаная маці – і ўвогуле спявачка казала, што вырашыла вярнуцца да творчасці ў 2014-м пасля таго, як яе маці «трагічна сышла з жыцця». І гэта, як высветлілася ў адным з інтэрв’ю, звязвае Тормі з нашай краінай.

– Мая мама была з Беларусі, а бацька – з Татарстана. Яны абодва не размаўлялі на рускай мове да студэнцкага ўзросту! Я вырасла ў вельмі шматнацыянальнай сям'і, – казала спявачка.

Што тычыцца Крысціянсен, яна нарадзілася і вырасла ў Нарвегіі, пад сцэнічным імем EMMY набыла некаторую папулярнасць у TikTok і ў 2022-м прайшла ў фінал нарвежскага адбору на Еўрабачанне, але без поспеху. А яшчэ 24-гадовая спявачка раней займалася футболам – гуляла ў сістэме мінорнага нарвежскага клуба «Нордрэ». Плюс доўгі час заўзее за «Норвіч», які цяпер у англійскім Д2.

– Любіла гуляць на пазіцыі левага паўабаронцы, але гэта было даўно. «Норвіч»? Мой бацька заўзее за гэты клуб – і нават браў з сабой на некалькі матчаў. Мой любімы гулец [у цяперашнім складзе] – гэта [найлепшы бамбардзір клуба з 15 мячамi ў 29 матчах] Борха Сайнс, – расказала нарвежка, у сацсетках якой можна знайсці некалькі фота ў форме брытанскай каманды.

Футбольныя скілы ў спявачкі захоўваюцца дагэтуль. У канцы 2024-га яна (у майцы «Норвіча») прыйшла на чэленджы да футбольнага блогера Андэрса Солума і ўразіла тым, што сцягном набіла мяч 15, а потым і 17 разоў – гэтак не кожны здолее, аўтар праверыў.

Што ж, фокусамі з мячом пры жаданні можна здзівіць еўрапейскую публіку. Бо ту самую песню пра Лайку пад назвай Laika Party (якая па дарозе дадала яшчэ трох нарвежскіх суаўтараў, у тым ліку брата EMMY) вырашылі прытрымаць пад адбор на «Еўрабачанне». А калі ў Нарвегіі яе туды не ўзялі, падаліся ў Ірландыю – па месце жыхарства Тормі, якая натхніла Крысціянсэн не баяцца змяніць краіну. Там 7 лютага ў фінале адбора Laika Party перамагла: нацыянальнае журы і гледачы аддалі трэку максімальныя 12 балаў, міжнароднае журы – 10.

«Я спадзяюся, Лайка ніколі не памірала, а ўсё яшчэ кружыць вакол нас, і ў яе ёсць вечарынка ў паветры і заўжды будзе. Я спадзяюся, яна танцуе кожную ноч сярод зорак», – вядзецца ў тэксце.

Зрэшты, ёсць у песні і крытыкі – яны лічаць кампазіцыю прапагандай СССР, а такое прадстаўніцтва Ірландыі няўдалым у той час, пакуль родная краіна Тормі вядзе крывавую вайну супраць Украіны. Але ж дачка беларускі ў інтэрв'ю ад 14 сакавіка 2022-га казала, што яна «катэгарычна супраць» вайны – праўда, там жа дадавала, што нібыта «простыя расіяне не маюць ніякага дачынення да таго, што адбываецца, і таксама стануць ахвярамі гэтага». А тэму ўскоснага ўдзелу Расіі (тым больш з улікам тэматыкі песні) на «Еўрабачанні» ўжо падхапіў адзін з галоўных прапагандыстаў суседняй краіны Андрэй Малахаў.

колясик
Такую ересь пишешь!!!
Адказаць
1
колясик
Автор.Иди историю учи!!!!
Адказаць
1

Іншыя пасты карыстальніка

Сціпла з галамі, затое месца ў табліцы – цалкам ок, а самы яркі легіянер кажа пра падабенства да «Барсы». Такі вось БАТЭ перад класіка
18 красавіка, 12:00
2
На «Мінск-Арэне» больш за год святкуюць перамогі расійскай песняй – яна пра пакуты ад 13-гадовага, іншае «Дынама» карыстала даўно
17 красавіка, 19:00
Босам сусветнага гандбола хоча стаць чалавек, які прадаваў Качуру з мінскага «Дынама» ў Англію, але наўрад ці зможа
17 красавіка, 12:23
2
Д3 страціў Януша ды Рудзіка, у Гомельскай вобласці ўжо пачалі – і там родны мілы трэш, які мы так любім
16 красавіка, 19:00
2
З будучай жонкай Талапіла сустракаўся, яшчэ калі яму было 15 – яна вучылася бізнесу і бачыла дэбют у НХЛ з трыбун
16 красавіка, 14:30
2
Канцэрт прыхільніка вайны, захапленне ротам Пуціна – гэта Вербніца сям'і Глеба, калі расіяне забілі 34 чалавекі ў Сумах
14 красавіка, 13:28
Кажуць, у «Дынама» ёсць больш таленавіты малады, чым Мельнічэнка: пры ім дрыблінг і добрыя стандарты, але здарылася непрыемнае
14 красавіка, 12:00
Вяртанне «Маладзечна» ў эліту – пакуль поўны правал: толькі паразы, нуль галоў з гульні, затое як прапускаюць!
14 красавіка, 06:04
У барацьбе зноў ЧЕ: украінец пазбавіў медаля рэжымнага падпісанта, чыя жонка выступіла лепш, а золата нечакана ўзяла тынэйджарка
13 красавіка, 06:00
4
Зборная Беларусі выйшла на Еўра ад УЕФА, але дэ-факта каманду не чакаюць на турніры – удзел нават забаронены законам
12 красавіка, 18:00
1
Прадпрымальныя беларусы імкнуцца наварыць на хакейных квітках – нехта і ўдвая! Яшчэ адзін бок буму вакол мінскага «Дынама»
11 красавіка, 17:00
«Тарпеда-БелАЗ» – адна з найбагацейшых каманд ЧБ, але фантастычна панылая. Нібыта выправіліся, а цяпер ізноў
8 красавіка, 06:27
4
Смольская абурылася, што ёй з мужам недаплацілі ў Расіі – і пачула папрок у нахабстве. А вось колькі сям'я зарабіла за сезон
7 красавіка, 06:35
1
Кавальчук вымагае прарэдзіць «вышку», каб паменшыла матчаў – але максімум тураў у Д1 за 30+ гадоў быў пры мінімуме клубаў
6 красавіка, 12:00
Беларус усё заве на рэванш пуцініста Емяльяненку – а той пайшоў у «навуку» і піша пра экстрэмізм і тэрарызм у нашай краіне
6 красавіка, 06:14
Для рэжыма гэтая краіна «недружалюбная», але белфутбол знайшоў там новы «дом» – хаця па фактах гэта зусім не дзівіць
5 красавіка, 06:00
У сацсетках беларусаў – хакейны вайб: перамогам «Дынама» над ЦСКА прысвяцілі песню, анекдот ды яшчэ нямала відэа
4 красавіка, 19:30
Дырэктарам у клубе букмекераў стаў фанат «Спартака», які сам раней гуляў на стаўках – і нібыта зарабіў на машыну
2 красавіка, 20:00
2
«Ведаеш, з кім гаворыш?» Сабаленку хацелі выгнаць з рэстарану ў Маямі – але гэта толькі адзін бок гісторыі
1 красавіка, 12:30
Задзірлівы беларус у біятлоне не першы раз счапіўся з расіянамі – але гэта выключэнне. У асноўным жа сябруюць да глыбіні душы
31 сакавіка, 15:39
2
Усе пасты