Tribuna/Футбол/Блогі/Кавалевіч нястомны ў атаках на «Дынама»: яго ўжо і выдалялі не раз, і пужалі чынушы ў «міністэрстве» – а ўсё адно гне сваю лінію!

Кавалевіч нястомны ў атаках на «Дынама»: яго ўжо і выдалялі не раз, і пужалі чынушы ў «міністэрстве» – а ўсё адно гне сваю лінію!

Лукашыст ідзе супраць сістэмы.

Аўтар — Sam_Na_Sam
Кавалевіч нястомны ў атаках на «Дынама»: яго ўжо і выдалялі не раз, і пужалі чынушы ў «міністэрстве» – а ўсё адно гне сваю лінію!

1 сакавіка адбыўся перанесены матч 1/8 фіналу Кубка Беларусі – «Нёман» забіў двойчы пасля перапынку і прайшоў мінскае «Дынама». Другі гол, за аўтарствам Аляксея Лягчыліна ўжо ў дадатковы час, выклікаў бурную рэакцыю трэнера гродзенцаў Ігара Кавалевіча. Той паказаў у бок лаўкі «Дынама» некалькі непрыстойных жэстаў – імітацыю фрыкцый у сэксе і «жэст па локаць», – за што і быў пакараны арбітрам Ігарам Шумілавым чырвонай карткай. Незадоўга да таго ў Кавалевіча адбылася сварка з Вадзімам Скрыпчанкам, якая ледзь не скончылася бойкай.

Паводле тэлеграм-канала «Стихи Малофеева», сварка пачалася пасля фразы Кавалевіча «мінскія прастытуткі». Яшчэ трэнер «Нёмана» нібыта сказаў «Заўтра на Кірава», – верагодна, маючы на ​​ўвазе разбор канфлікту у так званым міністэрстве спорту, якое курыруе «Дынама». Іншая крыніца паведаміла, што спецыяліст ішоў са стадыёна да клубнага аўтобуса ў суправаджэнні так званага АМАПа.

Пазней з'явілася інфармацыя, што Кавалевіч можа быць дыскваліфікаваны на тэрмін ад двух да пяці матчаў. Выбрыкі 57-гадовага падпісанта за дыктатуру былі ўнесеныя судзейскай брыгадай ў пратакол. Сам жа трэнер прызнаў, што яго захліснулі эмоцыі.

«Гэта ганьба. Поўная», – так пракаментаваў паводзіны Кавалевіча капітан мінскага «Дынама» Раман Бегуноў. Сваю незадаволенесць выказаў і галоўны трэнер мінчукоў. «Надакучылі выказванні трэнераў «Нёмана» ў матчах з «Дынама» – два гады чуеш тое, што не хацелася б», – паскардзіўся Скрыпчанка.

Між тым накаты Кавалевіча на «Дынама» ідуць даўно, а пачаліся яшчэ да прызначэння Скрыпчанкі.

У лістападзе 2022-га мінчукі перамаглі ўдома «Нёман» 2:0, і Кавалевіч быў упэўнены, што тры пункты гаспадары ўзялі дзякуючы суддзям – маўляў, арбітры і АБФФ цягнулі суперніка на п'едэстал. «Калі трэба было запісаць «Дынама» тры пункты, дык няхай бы запісалі да гульні. А так у нас яшчэ гульня з «Віцебскам», а ў нас людзей паклалі, картак надавалі. Усё пытанне беларускага футбола ў тым, калі за вушы цягнуць у чэмпіянаце, а потым яны ў першым раундзе еўракубкаў прайграюць умоўнай Гвадэлупе. А потым мы пытаемся: «Дык а дзе прычыны?» – казаў Кавалевіч.

У тым матчы футбалісты «Нёмана» атрымалі сем жоўтых, дынамаўцы – толькі адну. У вароты гасцей Віктар Шымусік прызначыў пенальці, з якога быў забіты пераможны мяч.

Ужо ў наступным матчы супраць мінскага «Дынама», у красавіку 2023-га, Кавалевіча выдалілі – таксама за неспартыўныя паводзіны. За пару хвілін да чырвонай карткі спецыяліст бурна адсвяткаваў гол Паўла Савіцкага, кінуўшы на зямлю пінжак. Той мяч аказаўся адзіным у гульні, якая стала першай для Кавалевіча на броўцы пасля пяціматчавай дыскваліфікацыі за крытыку суддзяў і АБФФ.

У наступным супрацьстаянні прэтэндэнтаў на чэмпіёнства, у верасні 2023-га, мінчукі ўзялі рэванш – 2:1. Пасля паразы Кавалевіч некалькі разоў падкрэсліў, што яго каманда гуляла з вялікай перавагай і прымусіла суперніка абараняцца. Насамрэч гродзенцы дамінавалі толькі ў валоданні мячом. Па ударах жа мінчукі пераўзышлі апанента.

Яшчэ адна чырвоная картка была паказаная Кавалевічу у кубкавым супрацьстаянні год таму. У першым матчы, які адбыўся ў Мінску, падапечныя Скрыпчанкі перамаглі 1:0, гуляючы амаль увесь матч у меншасці. Падчас сустрэчы ў адказ гродзенцы забілі двойчы пасля перапынку і прайшлі далей. Але мяч Андрэя Васільева Кавалевіч святкаваў ужо на трыбунах. Яго выдалілі за спрэчкі з суддзямі. Трэнер пазней скардзіўся, што чырвоную яму даў гродзенскі арбітр, хутчэй за ўсё, маючы на ​​ўвазе рэзервовага Аляксея Абялеўскага.

Праз некалькі дзен кантрольна-дысцыплінарны камітэт АБФФ дыскваліфікаваў Кавалевіча на чатыры матчы і даў штраф у 800 рублёў за «сур'ёзныя парушэнні правіл гульні супраць афіцыйных асоб матча».

Пасля перамогі ў фінале Кубка Беларусі-2023 над «Іслаччу» (2:0) галоўны трэнер «Нёмана», які назіраў за матчам з трыбун, заявіў, што яго клуб выйграў трафей тады, калі абгуляў мiнскае «Дынама».

Скандалам скончыўся і матч паміж «Нёманам» і «Дынама» ў чэрвені 2024-га. 2:1 перамаглі падапечныя Вадзіма Скрыпчанкі, а гродзенцы знайшлі нагоды, каб ізноў пакрыўдзіцца – яны былі абураныя пенальці, выдаленнем Садаўнічага і голам з афсайду. Як тады стала вядома «Трыбуне», адразу пасля гульні ў падтрыбунцы адзін з трэнераў «Нёмана» даволі жорстка і даволі гучна выказаўся пра «Дынама». Маўляў, гэта клуб так званага міністра спорту Сяргея Кавальчука і таму на яго не распаўсюджваюцца агульныя правілы. У выніку ўвесь трэнерскі штаб «Нёмана» выклікалі на разборкі ў рэжымнае Мінспорту. Мы распавядалі пра гэтую размову падрабязней. Трэнераў «Нёмана» выклікалі на разнос у так званы Мінспорта за словы пра «Дынама» і Кавальчука

Але выхаваўчыя захады не дапамаглі. У лістападзе-2024 Кавалевіч зноў выказваўся пра «Дынама» вельмі рэзка, ды яшчэ чапляючы лукашэнкаўскае міністэрства. Кавалевіч быў абураны зменамі календару пад мінчукоў. Крыўду трэнер выдаў пасля нічыёй з чэмпіёнам у 28-м туры.

«Чаму ўсе каманды, якія адгулялі еўракубкі 7-га чысла, гуляюць дзясятага, а мінскае Дынама – 11-га чысла? Мінскае «Дынама» гуляе ўвесь чэмпіянат па сваіх правілах. Выхаванца мой, Сяргей Паліцевіч, даваў інтэрв'ю і кажа: «Стаўлю дзесяць за трапленне «Дынама» ў еўракубкі». Я б яшчэ дзесяць паставіў міністэрству. Дзесяць паставіў федэрацыі футбола і дзесяць паставіў бы суддзі Шымусіку. Тады б усе дзясяткі сышліся, і «Дынама» законна стала б і стане чэмпіёнам Беларусі», – іранізаваў Кавалевіч.

Тады ж трынер задаў рытарычнае пытанне: «Мы пра якую канкурэнцыю гаворым, калі там нехта паставіў задачы, каб мінскае «Дынама» стала чэмпіёнам?». Падазронымі яму падаліся і частыя прызначэнні на матчы прынцыпіяльнага суперніка Шымусіка.

Іншыя пасты карыстальніка

На новым стадыёне ў Мінску правялі ўжо тры матчы – з кожным гледачоў усё менш
19 чэрвеня, 18:34
2
Магчымы навічок мінскага «Дынама» ажаніўся з дантысткай з фіналу «Міс Беларусь» – Філіпенку пасля свята захістала
8 чэрвеня, 18:00
1
«Руки вверх» сабралі ў Мінску 4 аншлагі запар. Беларускі спорт не застаўся ў баку
4 чэрвеня, 13:39
2
Заўзятары «ПСЖ» прысвяцілі банэр памерлай дачцы Луіса Энрыке. Дзяўчына была і на футболцы іспанскага трэнера падчас святкавання
1 чэрвеня, 09:51
4
Экс-трэнер «Крумкачоў» 38-гадовы Сяргей Казека вярнуўся на поле праз пяць гадоў – вызначыўся шыкоўным голам здалёку
26 траўня, 14:26
Шкурын у перапынку матчу макнуў у жывым эфіры журналіста за памылку – той не так падлічыў галы
19 траўня, 10:20
Адразу два трэнеры-ноўнэймы атрымалі шанц у Д1 Беларусі. Іх лёсы шчыльна знітаваныя
16 траўня, 17:30
1
Беларусь U-17 не здолела самастойна забіць аднагодкам з Сан-Марына (нават з пенальці), але перамагла
16 траўня, 10:23
Наезд на Біёнчыка – у скарбонцы скандалаў Балановіча: біў у твар нібыта за плявок, у «Іслачы» намагаліся пакараць на полі
15 траўня, 15:00
3
«Памяць пераўтворана ў шоу». Самбіст Сцяпан Папоў – пра 80-годдзе перамогі
9 траўня, 12:17
А вас цікавіла, хто мацнейшы – баксёр або кікер? Аднойчы зорны баец з Беларусі дапамог у гэтым разабрацца
27 красавіка, 06:24
Сабаленка ўзяла б у пару каларытную рэгбістку – вы, можа, пра яе не чулі, а яна мае мільёны ў сацсетках і носіць на руках мужчын
24 красавіка, 15:00
«Мы – былыя палітвязні. Бяжым за тых, хто знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі». Беларусы далучыліся да Варшаўскага паўмарафону
4 красавіка, 11:21
У топ-клуб ЧБ узялі расіянку з Украіны, якая 1,5 года не гуляла: на полі вылучаецца макіяжам, па-за ім – глыбокімі думкамі
29 сакавіка, 13:00
1
Амерыканка Колінз, якую ў Маямі выбіла Сабаленка, падчас турніру выратавала сабаку – той пасля ДТЗ быў ў крытычным стане
27 сакавіка, 11:24
Шкурын разам з аднаклубнікамі наведаў варшаўскую школу: раздаваў аўтографы, адказваў на пытанні і вельмі міла ўсміхаўся
27 сакавіка, 10:28
«Мінск» займеў зорнага адміністратара. Магчыма, ён нават згуляе ў ЧБ у 42
24 сакавіка, 06:18
Дзяўчына-асілак з Мінску першай з беларусак прабілася на самы прэстыжны ў свеце турнір па кросфіце
18 сакавіка, 14:34
Протасу сорамна, што не бываў у музеі Шагала ў родным Віцебску. Але карцін ён дакладна б там не пабачыў
18 сакавіка, 12:00
Сацсеткі «Порту» аб'явілі пра выклік Мельнічэнкі ў зборную – заўзятары здзівіліся, чаму такі гулец не ў першым складзе
12 сакавіка, 11:25
Усе пасты