ЦСКА Лапавухава крыўдна страціў перамогу ў «вечным дэрбі»: прапусціў на 95-й і 103-й хвілінах
Вар’яцкая развязка ў Балгарыі
2 сакавіка ў рамках 23-тура Першай лігі (Д1) Балгарыі сафійскі ЦСКА гуляў супраць «Леўскі» таксама з Сафіі. Матч скончыўся з лікам 2:2 – усё перавярнула канцоўка. Прынцыповая сустрэча двух клубаў (у Балгарыі яе называюць «вечным дэрбі») з Сафіі складалася на карысць ЦСКА – каманда Фёдара Лапавухава, які не гуляў праз траўму, да апошняга перамагала з лікам 2:0.
Аднак на пятай хвіліне дададзенага часу «Леўскі» забіў першы мяч. Пасля непаразумення ў абароне ЦСКА мяч апынуўся ў нагах Іліяна Стэфанава, які прабіў з вострага вугла па дыяганалі – 2:1.
На 98-й хвіліне Марселіна Карэаза ўпаў у штрафной, але пенальці не быў прызначаны. Праз некалькі секунд адбылася бойка, у выніку якой Джэймс Это'О і Фабіа Ліма атрымалі чырвоныя карткі.
На 13-й хвіліне дададзенага часу «Леўскі» забіў яшчэ адзін мяч. Пасля навеса са штрафнога ў выкананні брамніка, Іліян Стэфанаў знайшоў Алдаіра, які здалёк прабіў у правы ніжні вугал - 2:2
Вось гэта эмоцыі!