Tribuna/Футбол/Блогі/Клуб беларуса ў Польшчы 1,5 года не мог гуляць удома – даводзіў стадыён-малютку да ладу. І вось што атрымалася

Клуб беларуса ў Польшчы 1,5 года не мог гуляць удома – даводзіў стадыён-малютку да ладу. І вось што атрымалася

Сумнае вяртанне.

Аўтар — Sam_Na_Sam
Клуб беларуса ў Польшчы 1,5 года не мог гуляць удома – даводзіў стадыён-малютку да ладу. І вось што атрымалася

«Пушча», з якой у канцы студзеня падпісаўся беларус Герман Баркоўскі, выступае ў Экстракласе ўсяго толькі другі сезон. Да таго каманда доўга гуляла у Д2 Польшчы. Павышэнне ў 2023-м паставіла перад клубам пытанне: дзе прымаць супернікаў? Справа ў там, што стадыён у Непаламіцах не адпавядаў патрабаванням эліты, хоць і быў мадэрнізаваны ўсяго гадоў 10 таму. Вось як арэна 17-тысячнага горада яшчэ нядаўна выглядала.

Каб мець магчымасць гуляць у Д1, «Пушчы» давялося абраць часовы дом. Ім стаў хатні стадыён «Краковіі» ў Кракаве. Ён здольны прыняць 15 тысяч гледачоў і знаходзіцца пракладна ў 25 кіламетрах ад Непаламіц. Там «Пушча» гуляла паўтара гады, пакуль вяліся працы на яе ўласнай арэне.

У Непаламіцах зрабілі шмат працы. Напрыклад, задаволілі тэлевізіёншчыкаў. Правамі на паказ матчаў польскай вышэйшай лігі валодае Canal+. І раней на стадыён нават не мог заехаць аўтамабіль, які перадае сігнал трансляцыі – давялося пашыраць і праезд, і паркінг.

Важным момантам сталі месцы для камер. Матчы «Пушчы» ў першай лізе трансляваліся з невялікіх вышак каля поля. Canal+ настаяў, каб пункты аддалілі і паднялі. Дзеля гэтага разабралі дзіцячую пляцоўку і паставілі пяць веж. Некаторыя з іх абшылі дрэвам пад пушчанскі стыль. Месца для канструкцый не хапала, а таму давялося плаціць грошы ўласніку суседняй прыватнай тэрыторыі.

Акрамя гэтага ў Непаламіцах замянілі металічныя канструкцыі пад трыбунамі, завялі аптавалакно для тэлебачання і павялічылі колькасць VIP-месцаў (іх павінна быць 250). А вось гасцявых фанатаў стадыён пакуль не можа прымаць.

У найбліжэйшы час гарадскія ўлады збіраюцца дадаць яшчэ 500 крэслаў за варотамі. А калі «Пушча» застанецца ў Экстракласе, то неўзабаве будзе збудавана вялікая, двухтысячная, трыбуна за другімі варотамі.

Наогул, стадыён удзельніка Экстракласы павінен умяшчаць мінімум 4500 тысяч гледачоў. Сёння ж у «Пушчы» толькі 2000 месцаў. На пашырэнне ўмяшчальнасці ліга дала яшчэ тры гады. Зазначым, што ў Беларусі да маштабу арэны не ўзнікла б пытанняў – хатнія матчы можна праводзіць на пляцоўках, якія здольныя прыняць хаця б 1500 гледачоў.

Усё гэта было зроблена для таго, каб мясцовы клуб нарэшце мог гуляць на сваім стадыёне ў Экстракласе. Першы для «Пушчы» поўнавартасны хатні матч чэмпіянату адбыўся 2 сакавіка і сабраў поўныя трыбуны. Білеты на ліблінскі «Матор» раскупілі вельмі хутка. Праўда, вынік мясцовых заўзятараў расчараваў – «Пушча» саступіла 0:1. Баркоўскі правёў поўны матч. Яго каманда пасля 23 тураў ідзе трэцяй з канца – і гэта месца на вылет. Зрэшты, у табліцы высокая шчыльнасць, і справы на сёння не выглядаюць безнадзейна.

Гаспадары гулялі ў спецыяльных футболках, прысвечаных гістарычный для для клуба падзеі.

На трыбунах таксама было вельме атмасферна. Мясцовыя фанаты зладзілі піратэхнічнае шоу.

Вечарам таго ж дня «Пушча» даведалася свайго суперніка па паўфінале Кубка Польшчы, куды сціплая каманда дабралася ўпершыню. Нагадаем, што важны гол у чвэрцьфінале забіў Баркоўскі – яго удар дапамог прайсці варшаўскую «Палонію» (2:1). Па выніках лёсавання ў Непаламіцы прыкладна праз месяц прыедзе «Погань» са Шчэцына. Абноўлены стадыён чакае вялікі матч.

Іншыя пасты карыстальніка

Шкурын у перапынку матчу макнуў у жывым эфіры журналіста за памылку – той не так падлічыў галы
19 траўня, 10:20
Адразу два трэнеры-ноўнэймы атрымалі шанц у Д1 Беларусі. Іх лёсы шчыльна знітаваныя
16 траўня, 17:30
1
Беларусь U-17 не здолела самастойна забіць аднагодкам з Сан-Марына (нават з пенальці), але перамагла
16 траўня, 10:23
Наезд на Біёнчыка – у скарбонцы скандалаў Балановіча: біў у твар нібыта за плявок, у «Іслачы» намагаліся пакараць на полі
15 траўня, 15:00
3
«Памяць пераўтворана ў шоу». Самбіст Сцяпан Папоў – пра 80-годдзе перамогі
9 траўня, 12:17
А вас цікавіла, хто мацнейшы – баксёр або кікер? Аднойчы зорны баец з Беларусі дапамог у гэтым разабрацца
27 красавіка, 06:24
Сабаленка ўзяла б у пару каларытную рэгбістку – вы, можа, пра яе не чулі, а яна мае мільёны ў сацсетках і носіць на руках мужчын
24 красавіка, 15:00
«Мы – былыя палітвязні. Бяжым за тых, хто знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі». Беларусы далучыліся да Варшаўскага паўмарафону
4 красавіка, 11:21
У топ-клуб ЧБ узялі расіянку з Украіны, якая 1,5 года не гуляла: на полі вылучаецца макіяжам, па-за ім – глыбокімі думкамі
29 сакавіка, 13:00
1
Амерыканка Колінз, якую ў Маямі выбіла Сабаленка, падчас турніру выратавала сабаку – той пасля ДТЗ быў ў крытычным стане
27 сакавіка, 11:24
Шкурын разам з аднаклубнікамі наведаў варшаўскую школу: раздаваў аўтографы, адказваў на пытанні і вельмі міла ўсміхаўся
27 сакавіка, 10:28
«Мінск» займеў зорнага адміністратара. Магчыма, ён нават згуляе ў ЧБ у 42
24 сакавіка, 06:18
Дзяўчына-асілак з Мінску першай з беларусак прабілася на самы прэстыжны ў свеце турнір па кросфіце
18 сакавіка, 14:34
Протасу сорамна, што не бываў у музеі Шагала ў родным Віцебску. Але карцін ён дакладна б там не пабачыў
18 сакавіка, 12:00
Сацсеткі «Порту» аб'явілі пра выклік Мельнічэнкі ў зборную – заўзятары здзівіліся, чаму такі гулец не ў першым складзе
12 сакавіка, 11:25
«Віцебск» прадставіў «новую» форму – з камплектаў з 2020-га прыбралі спалучэнне чырвонага з белым
8 сакавіка, 09:38
Клуб беларуса ў Польшчы 1,5 года не мог гуляць удома – даводзіў стадыён-малютку да ладу. І вось што атрымалася
3 сакавіка, 15:00
Кавалевіч нястомны ў атаках на «Дынама»: яго ўжо і выдалялі не раз, і пужалі чынушы ў «міністэрстве» – а ўсё адно гне сваю лінію!
2 сакавіка, 18:27
Ван Персі вярнуўся ў «Феенорд». За гэты клуб ён дэбютаваў у ЛЧ матчамі супраць кіеўскага «Дынама» – убачыў, як забівалі беларусы
27 лютага, 09:44
Пуцінскага каментатара вылізалі ў Беларусі: фота ў цэнтры Мінска, «Расія» на імянным падарунку, любімыя «трэнікі»
25 лютага, 12:00
Усе пасты