Tribuna/Футбол/Блогі/Шчэнсны прыехаў чыліць у «Барсу», але цяпер стаў асноўным і ўражвае Фліка і партнёраў

Шчэнсны прыехаў чыліць у «Барсу», але цяпер стаў асноўным і ўражвае Фліка і партнёраў

Дапамагаюць медытацыі прама ў распранальні.

Шчэнсны прыехаў чыліць у «Барсу», але цяпер стаў асноўным і ўражвае Фліка і партнёраў

Напрыканцы жніўня 2024 года Войчэх Шчэнсны ў 34 гады абвясціў пра завяршэнне футбольнай кар'еры. Былы галкіпер «Юве» планаваў жыць сваё найлепшае жыццё пасля сыходу на футбольную пенсію, а ў СМІ з'яўляліся фота, як ён гуляе па Марбельі і заклапочаны звычайным жыццём без футбола.

Траўма тэр Стэгена ўсё змяніла. Паляк аднавіў кар'еру. І як – перайшоў у «Барселону», а цяпер стаў адным з галоўных гульцоў каманды.

Распавядаем пра эфектнае вяртанне Шчэнснага.

Атрымаў месца ў аснове пасля спазнення Пеньі. Трэнер галкіпераў «Барсы» быў за іспанца

Спачатку гэта здавалася вясёлай прыгодай, сям'я атрымала магчымасць пажыць у Барселоне, а Войчэх быў бы чыловым дзядзькам-настаўнікам у распранальні. Аднак з пачаткам 2025 года роля Войчэха змянілася, замест зручнага гамака яму даводзіцца ратаваць сваю каманду ў вырашальных матчах ЛЧ і чэмпіёнскай барацьбе ў Ла Лізе.

Войчэху гэта падабаецца, ён ужо не такі ўпэўнены ў сваёй будучыні, бо варыянт пагуляць яшчэ сезон за «блаўгранас» становіцца ўсё больш рэальным. У восеньскай частцы сезону Флік ясна казаў, што прысутнасць Шчэнснага ніяк не ўплывае на давер да Іньякі Пеньі, але зімой усё змянілася.

Свой першы матч за «Барсу» Войчэх згуляў 4 студзеня ў Кубку Іспаніі супраць «Барбастра». Нічога такога, слабы супернік, ранняя стадыя турніру – гэта цалкам лагічна. Але пазней Флік вырашыў выкарыстоўваць паляка ў матчах Суперкубка супраць «Атлетыка» і «Рэала». Супраць «сметанковых» Войчэх атрымаў выдаленне і здавалася, што эксперыменты з ветэранам у варотах на гэтым спыняцца.

Наступны матч Ла Лігі супраць «Хетафе» гуляў Пенья. Цяжкі паядынак супраць няўступлівага суперніка «Барса» згуляла ўнічыю, пакуль гэта апошняя страта ачкоў каталонцаў у чэмпіянаце. Іньякі Пенья дакладна не быў галоўным вінаватым у страце ачкоў, але ўжо з «Бенфікай» мы ўбачылі ў варотах Шчэнснага, які ўляцеў у Бальдэ, не паспяваючы да мяча. Пасля гэтага лёс Войчэха зноў быў пад пытаннем.

У наступных матчах Іньякі ўжо не выходзіў, затое ўчорашні пенсіянер стаў нумарам адзін. Магчымай прычынай такога рашэння стала спазненне Пеньі на перадматчавы збор напярэдадні паядынку з «Атлетыкам», калі ў якасці пакарання на поле выйшаў Шчэнсны. Падобныя рэчы ўжо сустракаліся з Ямалем, Кундэ і Бальдэ, але, здаецца, праблема не толькі ў спазненні футбаліста.

З падрабязнай статыстыкай гульца можаце азнаёміцца ​​ў ягоным профілі на Tribuna.com

Нават капітаны «Барселоны» хадзілі да Фліка, каб даведацца пра прычыны такога рашэння, і ці не было чагосьці, пра што яны не ведалі. Па паведамленнях інсайдараў, Фліку падабаецца, як Войчэх паводзіць сябе з абаронай і мае зносіны з гульцамі на полі. Таксама яны мадэлявалі магчымыя познія стадыі ЛЧ і прыйшлі да высновы, што ў гіпатэтычным авертайме на «Энфілдзе» досвед Войчэха будзе вырашальным. Нягледзячы на ​​гэта трэнер галкіпераў Хасэ Рамон дэ ла Фуэнтэ быў за тое, каб стаяў Іньякі.

Пенья не лічыць, што дапускаў нейкія сур'ёзныя памылкі на працягу сезона і нават хадзіў на асабістую аўдыенцыю з гэтай нагоды да Фліка, але немец перакананы, што галкіпер павінен быў ратаваць каманду ў матчах першага круга з «Сасьедадам», «Сельтай», «Лас-Пальмасам», «Леганесам» і «Атлетыка». У клубе адзначаюць прафесіяналізм Пеньі, пасля страты месца ў аснове не змяніў стаўлення да трэніровак, але, здаецца, ён рыхтуецца сысці з клуба ўлетку.

Паляк пачаў з памылак, але «Барселона» з ім ні разу не прайгравала

Войчэх спачатку не вельмі разумеў, як гуляць з высокай лініяй абароны, згадваючы нешта падобнае толькі ў Арсена Венгера, але з часам паразуменне наладзілася, а «Барселона» з галкіперам-ветэранам не прайграе ўжо 14 матчаў запар. У Ла Лізе Войчэх прапусціў усяго два галы ў матчах, якія «Барса» выйграла 7:1 і 4:1. А яго перформанс у першым матчы 1/8-й ЛЧ супраць «Бенфікі» стаў гістарычным, бо ён зрабіў 8 сэйваў – гэта больш, чым любы кіпер «Барсы» ў пераможным матчы гэтага турніру, пачынаючы з 2003 года.

Цяпер Войчэх адбівае 83% удараў па варотах у Ла Лізе, гэта трэці паказчык у чэмпіянаце. А ў апошніх 8 матчах у яго 6 кліншытаў.

«Шчэнсны – фантастычны. У матчы з «Бенфікай» «Барса» абаранялася ўдзесяцёх супраць адзінаццаці, і Войчэх нам вельмі дапамог. Гэта ягоная праца, тут няма чаго хаваць. Ён робіць сваю працу вельмі добра, і менавіта таму цяпер з'яўляецца першым нумарам», – сказаў трэнер «Барселоны» пасля матча ў Партугаліі.

«Якую ж класную гульню ён правёў! Я абраў яго ў фэнтэзі, ён прынёс мне шмат ачкоў! – казаў пасля паядынку Рафінья, а Педры абяцаў аддаць галкіперу свой прыз гульцу матча. Шчэнсны таксама пажартаваў над узнагародай Педры, сказаўшы: «Калі ён гулец матча, то ў які від спорту гуляў я?»

Ужо цяпер кажуць пра магчымае вяртанне тэр Стэгена ў красавіку пад чвэрцьфіналы ЛЧ, але ў такім выпадку могуць узнікнуць праблемы з рэгістрацыяй – і менавіта Войчэха, які прыходзіў замест немца, давядзецца выключыць з заяўкі.

Шчэнсны – галоўны чылгай у камандзе. Медытуе ў перапынку і жартуе пра заробленыя пенальці

Аднаклубнікі распавядаюць, што на працягу ўсяго перыяду ў «Барселоне» паляк быў максімальна расслабленым, нават калі не гуляў. У першых матчах Войчэх зарабіў пенальці і жартам прапанаваў партнёрам рабіць стаўкі на тое, колькі яшчэ ён прывязе адзінаццаціметровых.

Шмат хто ведае пра любоў Шчэнснага да курэння, але ў яго ёсць яшчэ адзін спосаб супакоіцца – медытацыя проста перад матчамі: «Я адчуваю сябе камфортна, медытуючы ў распранальні на вачах ва ўсіх. Мне сапраўды абыякава.

У мяне была пацешная сітуацыя з тэр Стэгенам – ён сказаў мне, што ягоны сын зайшоў у распранальню перад гульнёй, калі ўсе займаліся сваімі справамі, а я медытаваў. І ён спытаў: «Тата, чаму Шчэнсны спіць?». Але мне цалкам зручна.

Гэта дапамагае мне, таму што вакол мяне шмат шуму, і я магу адключыцца ад яго, пагрузіцца ў свае думкі. Мне не патрэбная цішыня, каб медытаваць. Часам я раблю гэта ў аўтобусе па дарозе на гульню», – сказаў брамнік «Барселоны».

А яшчэ ён перавыхаваў сына, які заўзеў за «Рэал»: «Так, я не буду хаваць, перад маім пераходам сюды сын заўзеў за «Мадрыд». Ён збіраў карткі, і калі яму траплялі Раналду ці Мбапэ, ён быў вельмі шчаслівым. А зараз ён цешыцца яшчэ больш, калі атрымлівае Ламіна Ямаля ці залатую карту Рафіньі. Цяпер ён цалкам на нашым баку! Калі ён ходзіць у госці да сяброў, то апранае экіпіроўку «Барселоны». Такім чынам гэтую бітву мы выйгралі!

Фота: FC Barcelona, Marca

Іншыя пасты карыстальніка

Які спорт забараніў Талібан
14 траўня, 02:50
Томас Мюлер развітаўся з фанатамі «Баварыі» анекдотам пра пахаванне бацькі. Смешна?
12 траўня, 02:14
3
🙃 Раналду зноў усё прагуляў – прыгода ў «Аль-Насры» пакуль прынесла ўсяго адзін таварыскі кубак
2 траўня, 01:50
Вардзі – апошняя зорка старой школы ў АПЛ: аднаўляўся гарэлкай, гуляў з электронным бранзалетам
25 красавіка, 02:49
1
Фанаты «Легіі» Шкурына ў прамым сэнсе запалілі «Стэмфард Брыдж» – гэтае вар'яцтва трэба бачыць
18 красавіка, 03:45
2
Ад слёз да ўсмешкі. Эмоцыі маленькага заўзятара «МЮ» – ідэальная ілюстрацыя шалёнага камбэка
18 красавіка, 01:55
Мбапэ сфаліў настолькі груба, што чырвоную прызнаў нават «Рэал». Але, здаецца, прапусціць толькі 1 матч
15 красавіка, 01:29
🤬 «Ты можаш быць або лайном, або ганарліўцам – але не ўсім адразу»: Анана разносяць за матч з «Ліёнам»
11 красавіка, 09:19
У «ПСЖ» з'явіўся рэген Нэймара – адзін з апошніх гульцоў гэтага віду ў сучасным футболе
11 красавіка, 01:19
«Рамантада? Так, мы можам»: гульцы «Рэала» вераць у камбэк пасля 0:3 – а вы?
9 красавіка, 09:04
1
Рафінья быў у лютасці пасля матча «Барсы» з «Бетысам» – яго не змог суняць нават Флік
7 красавіка, 14:00
2
🔥 Раналду можа згуляць на клубным ЧС – ёсць нават чуткі пра аб'яднанне з Месі
1 красавіка, 02:09
Салах здаў праз Рамадан? Звычайна ўзорны вернік, але бывала, што ставіў пост на паўзу
28 сакавіка, 13:09
☠️ «Хвіліна маўчання для Рафіньі, які памёр»: Аргенціна нават без Месі зноў прынізіла Бразілію
26 сакавіка, 11:15
Браты Бо прыгожа завяршылі кар'еру ўдома – каранаваліся і залілі трасу шампанскім
25 сакавіка, 02:20
Сын Буфона гуляе за зборную Чэхіі. Так, вы ўсё правільна прачыталі
19 сакавіка, 12:50
Салах прайграў свой «Залаты мяч» у матчах з «ПСЖ». Тлумачым чаму
12 сакавіка, 13:30
Што там з 2,3 млрд фунтаў Абрамовіча, якія планавалі аддаць Украіне
11 сакавіка, 04:00
Шчэнсны прыехаў чыліць у «Барсу», але цяпер стаў асноўным і ўражвае Фліка і партнёраў
9 сакавіка, 14:35
Што вядома пра 9-месячную (!) дыскваліфікацыю Фансекі: не зможа заходзіць у распранальню, быў згодны на грамадскія працы
6 сакавіка, 09:40
Усе пасты