Лапавухаў нядаўна атрымаў правы і адправіўся на матч сваёй каманды на машыне – не даехаў, гульню глядзеў на запраўцы
Праз траўму ўсё роўна б не згуляў.
Фёдар Лапавухаў працягвае аднаўляцца пасля траўмы. Беларускі варатар у сярэдзіне лютага зламаў указальны палец на левай руцэ. За сафійскі ЦСКА ён паспеў згуляць усяго адну гульню, у якой яго каманда мінімальна саступіла ў дэрбі «Славіі».
За час траўмы Лапавухаў паспеў з'ездзіць у Мінск і здаць на правы. А на чарговы матч сваёй каманды ён адправіўся за рулём сваёй «Таёты». Праўда, машына падвяла – да гульні Лапавухаў не даехаў, а матч прыйшлося глядзець па тэлефоне.
У выніку на запраўцы Лапавухаў правёў дзве гадзіны, а вырашыць праблему яму дапамаглі, як напісаў галкіпер, «добрыя людзі». ЦСКА свой матч выйграў – на выездзе абгулялі «Берае» (2:0). У чэмпіянаце каманда Лапаўхава займае 8-е месца.
У адсутнасці беларускага варатара месца ў варотах заняў Іван Дзюлгераў. За гэты час 25-гадовы галкіпер правёў пяць матчаў, у трох з якіх згуляў на нуль: абгулялі «Арду» (2:0), «Бацеў» (3:0), зноў «Арду» (2:1) у Кубку, «Берае» (2:0) і ў драматычным паядынку згулялі ўнічыю з «Леўскі».
Адзначым, што Лапавухаў ужо прыступіў да трэніровак з ЦСКА.