Tribuna/Футбол/Блогі/Клуб беларуса ў Польшчы драматычна змяніў уласніка: горад стаміўся плаціць, першымі ў чарзе быў каламутны бізнес

Клуб беларуса ў Польшчы драматычна змяніў уласніка: горад стаміўся плаціць, першымі ў чарзе быў каламутны бізнес

У нашага форварда 0 галоў за 23 матчы.

Аўтар — Alex Zagorski
12 сакавіка, 12:04
Клуб беларуса ў Польшчы драматычна змяніў уласніка: горад стаміўся плаціць, першымі ў чарзе быў каламутны бізнес

Калі ў студзені Tribuna.com пісала пра магчымы сыход Яўгена Шыкаўкі з польскай «Кароны», то звярталі ўвагу, што клуб знаходзіцца ў пошуку прыватнага ўласніка. Тады паведамлялася пра доўг ў 2,3 мільёны долараў, а горад, якому належыла каманда, больш не хацеў яе забяспечваць са свайго бюджэта.

Нарэшце, больш клуб не на балансе Кельцаў. 6 сакавіка афіцыйна паведамілі пра новага ўладальніка «Кароны». Ім стаў мясцовы бізнесмен Лукаш Мацэйчык, які валодае кампаніяй Magnus Tobacco па вытворчасці цыгарэнтных гільзаў і фільтраў.

Мацэйчык не быў першым прэтэндэнтам на клуб. Яшчэ ў лютым «Карону» амаль прадалі іншым людзям і нават зладзілі адмысловую прэс-канферэнцыю, але менавіта яна і сарвала ўгоду. Што ж пайшло не так?

Мацэйчык – другі з правага боку

Чуткі пра продаж клуба хадзілі ўвесь зімовы перапынак у чэмпіянаце, але нічога канкрэтнага не было чуваць да 11 лютага, калі ў Польшчы ўжо адгулялі пару тураў пасля паўзы.

І вось на прэс-канферэнцыі мэр горада Агата Войда прадставіла патэнцыйна новага ўласніка. Хаця як прадставіла: на мерапрыемстве ад імя групоўкі бізнесменаў з Karona Managment, якая была зацікаўленая ў набыцці «Кароны», выступаў «твар новага праекту» Марыюш Сяверскі – кіраўнік кансалтынгавай кампаніі, вядомы па супрацы з Робертам Левандоўскім, Агнешкай Радваньскай і іншымі зоркамі польскага спорту.

Марыюш Сяверскі

Мэр Кельцаў паведаміла, што Karona Managment атрымае 99% акцый клуба (1% захавае горад) за сімвалічныя 25 тысяч долараў, таксама новы ўладальнік мусіў укласці ў «Карону» каля 1,5 мільёна долараў да канца сезона. На ўмовы былі згодныя абодва бакі, заставалася толькі атрымаць ухваленне назіральнай рады клуба.

Але на адно з пытанняў на канферэнцыі прадстаўнік праекту адказваць не стаў: а хто ж гэтыя таемныя інвестары?

– Сёння вы не даведаецеся імёнаў удзельнікаў праекта, і не выключана, што не ўсе з іх захочуць раскрыць свае імёны пазней. Гэта тое, пра што мы дамовіліся з партнёрамі, – заявіў Сяверскі.

А яшчэ зазначыў, што не хоча з партнёрамі ўкладаць у клуб мільёны – яны хочуць на клубе зарабляць. Са слоў Сяверскага, «Карона» павінна прыносіць прыбытак, палова якога будзе рэінвеставацца ў клуб, а астатняе – адыходзіць інвестарам. Як напісаў weszlo.com, у рэчаіснасці польскага футбола такія планы гучалі па-дзіцячы наіўна.

Мэр імёнаў інвестараў таксама не ведала, неакрэслена было і фінансаванне на наступныя сезоны. Усе гэтыя акалічнасці збянтэжылі фанатаў, а таксама раду назіральнікаў, якой цягам двух дзён пасля прэс-канферэнцыі трэба было вызначыцца, ці перадаваць клуб невядома каму. У выніку пад ціскам мясцовых палітыкаў галасаванне аб продажі каманды таемным бізнесменам нават не адбылося – пагадненне проста падвісла.

Але пасля публічнага выступу Сяверскага з'явіўся новы кандыдат – той самы Лукаш Мацэйчык звязаўся з гарадскімі ўладамі 11 лютага. Ён вядомы не толькі як бізнесмен, але і як фанат клуба: кажа, што заўзее за «Карону» з дзяцінства. Яго рэгулярна бачаць на матчах у VIP-ложы.

Мацэйчык хутка заваяваў давер гарадскіх уладаў і рады назіральнікаў, пагадзіўся на тыя ж умовы, што і папярэднія прэтэндэнты – то бок 25 тысяч долараў за акцыі і 1,5 мільёна інвестыцый да канца сезона. Клуб вырашылі аддаць Мацэйчыку.

Лукаш Мацэйчык (па цэнтры)

Сяверскаму не дапамагло нават тое, што ён прывёў аднаго са сваіх таемных партнёраў – экс-гульца зборнай Польшчы і былога менеджара Роберта Левандоўскага Цэзарыя Кухарскага. Як напісаў журналіст Матэвуш Жэлязны, Сяверскі і Кухарскі выступілі «катастрафічна»: апроч спрэчных заяў (тыпу «зрабіць у Кельцах новага Бекхэма») выявілася, што былы футбаліст далучыўся да «праекта» толькі пасля гульнІ з «Легіяй», якая адбылася за тры тыдні да сустрэчы з клубным кіраўніцтвам. А Сяверскі ўвогуле заявіў, што ў «Кароны» няма ультрас – уявіце сабе, што пасля такога думалі пра яго фанаты. Мацэйчык жа, са слоў журналіста, трымаўся ўпэўнена і канчаткова схіліў прысутных на свой бок.

6 сакавіка мэр Войда абвясціла, што клуб адышоў тытунёваму бізнесмену. Іншага варыянту для ўладаў Кельцаў, па сутнасці, і не існавала. Як напісала weszlo.com, каманадзе грошы былі патрэбныя тэрмінова – не было сродкаў выплаціць заробкі персаналу і гульцам ужо ў сакавіку. Адносна таннае набыццё клуба элітнага дывізіёна тлумачыцца таксама проста:

  • за апошнія 4,5 гады кампанія, на якую зарэгістраваная «Карона», паказала страты ў памеры 6,5 млн долараў, а агульны мінус з моманту заснавання складае 23,3 млн.
  • першая ацэнка кампаніі паказала, што яна каштуе мінус (!) 1,4 млн, другая – мінус 3,2 млн долараў. Тлумачыцца гэта нізкай ліквіднасцю і нерэнтабельнасцю

Таксама 26 лютага, яшчэ да афіцыйнага продажу, Мацэйчык распавёў і пра мэты каманды на бліжэйшыя тры сезоны, і пра яе фінансаванне:

  • cезон-2025/2026: бюджэт – 30 млн злотых (зараз гэта 7,8 млн долараў), мэта – 12-е месца
  • сезон-2026/2027: бюджэт – 32 млн злотых (8,3 млн долараў), мэта – 10-е месца
  • сезон-2027/2028: бюджэт – 35 млн злотых (9,1 млн долараў), мэта – 8-е месца

Гэта крыху большыя лічбы, чым тыя, што «Карона» мае сёння (заяўлялі пра 7,2 млн долараў бюджэта ў бягучым сезоне). Па сутнасці, новы ўласнік плануе за тры гады пераўтварыць клуб з аўтсайдара экстракласы ў сярэдняка.

– Клуб і, перш за ўсё, яго супольнасць заслугоўваюць стабільнасці і ўстойлівага развіцця, каб мы маглі глядзець у будучыню з аптымізмам і гонарам. Я перакананы, што разам мы здолеем гэта зрабіць, – напісана ў лісце Мацэйчыка, што быў апублікаваны на weszlo.com.

У якасці ўласніка «Кароны» Мацэйчык спазнаў перамогу ўжо ў першым матчы: 7 сакавіка яго каманда здабыла валявую перамогу над «Пушчай» Германа Баркоўскага (2:1). Пасля сустрэчы бізнесмен падзякаваў футбалістам, усе выглядалі шчаслівымі.

Тым часам перспектывы Яўгена Шыкаўкі ў клубе з новым уласнікам і новымі мэтамі туманныя. Узімку хадзілі чуткі пра магчымы сыход беларуса, але нічога не адбылося. Кантракт футбаліст мае да канца сезону, а пра новае пагадненне няма ніякіх размоў, ды і ці будуць яны. Пасля зімовай паўзы Шыкаўка згуляў у 6 з 7 матчаў, але на поле выходзіў толькі з замен – агулам назбіралася 70 хвілін без галявых дзеяннеў. Увогуле, у экстракласе гэтага сезону 32-гадовы легіянер яшчэ не забіваў – за 23 матчы аддаў толькі 2 асісты.

Шыкаўка і Мацэйчык пасля матчу з «Пушчай», 7 сакавіка

«Карона» пасля ўзнаўлення чэмпіянату значна палепшыла вынікі, хоць з Кубка эпічна вылецела ў чвэрцьфінале. Калі на паўзу каманда сыходзілі ў зоне вылету (16-е з 18 месцаў), то пасля чатырох перамог і дзвюх нічыіх паднялася на 11-ы радок – ад пагрозы аказацца ў Д2 удалося адарвацца на 10 пунктаў.

Іншыя пасты карыстальніка

Сціпла з галамі, затое месца ў табліцы – цалкам ок, а самы яркі легіянер кажа пра падабенства да «Барсы». Такі вось БАТЭ перад класіка
Учора, 12:00
2
На «Мінск-Арэне» больш за год святкуюць перамогі расійскай песняй – яна пра пакуты ад 13-гадовага, іншае «Дынама» карыстала даўно
17 красавіка, 19:00
Босам сусветнага гандбола хоча стаць чалавек, які прадаваў Качуру з мінскага «Дынама» ў Англію, але наўрад ці зможа
17 красавіка, 12:23
2
Д3 страціў Януша ды Рудзіка, у Гомельскай вобласці ўжо пачалі – і там родны мілы трэш, які мы так любім
16 красавіка, 19:00
2
З будучай жонкай Талапіла сустракаўся, яшчэ калі яму было 15 – яна вучылася бізнесу і бачыла дэбют у НХЛ з трыбун
16 красавіка, 14:30
2
Канцэрт прыхільніка вайны, захапленне ротам Пуціна – гэта Вербніца сям'і Глеба, калі расіяне забілі 34 чалавекі ў Сумах
14 красавіка, 13:28
Кажуць, у «Дынама» ёсць больш таленавіты малады, чым Мельнічэнка: пры ім дрыблінг і добрыя стандарты, але здарылася непрыемнае
14 красавіка, 12:00
Вяртанне «Маладзечна» ў эліту – пакуль поўны правал: толькі паразы, нуль галоў з гульні, затое як прапускаюць!
14 красавіка, 06:04
У барацьбе зноў ЧЕ: украінец пазбавіў медаля рэжымнага падпісанта, чыя жонка выступіла лепш, а золата нечакана ўзяла тынэйджарка
13 красавіка, 06:00
4
Зборная Беларусі выйшла на Еўра ад УЕФА, але дэ-факта каманду не чакаюць на турніры – удзел нават забаронены законам
12 красавіка, 18:00
1
Прадпрымальныя беларусы імкнуцца наварыць на хакейных квітках – нехта і ўдвая! Яшчэ адзін бок буму вакол мінскага «Дынама»
11 красавіка, 17:00
«Тарпеда-БелАЗ» – адна з найбагацейшых каманд ЧБ, але фантастычна панылая. Нібыта выправіліся, а цяпер ізноў
8 красавіка, 06:27
4
Смольская абурылася, што ёй з мужам недаплацілі ў Расіі – і пачула папрок у нахабстве. А вось колькі сям'я зарабіла за сезон
7 красавіка, 06:35
1
Кавальчук вымагае прарэдзіць «вышку», каб паменшыла матчаў – але максімум тураў у Д1 за 30+ гадоў быў пры мінімуме клубаў
6 красавіка, 12:00
Беларус усё заве на рэванш пуцініста Емяльяненку – а той пайшоў у «навуку» і піша пра экстрэмізм і тэрарызм у нашай краіне
6 красавіка, 06:14
Для рэжыма гэтая краіна «недружалюбная», але белфутбол знайшоў там новы «дом» – хаця па фактах гэта зусім не дзівіць
5 красавіка, 06:00
У сацсетках беларусаў – хакейны вайб: перамогам «Дынама» над ЦСКА прысвяцілі песню, анекдот ды яшчэ нямала відэа
4 красавіка, 19:30
Дырэктарам у клубе букмекераў стаў фанат «Спартака», які сам раней гуляў на стаўках – і нібыта зарабіў на машыну
2 красавіка, 20:00
2
«Ведаеш, з кім гаворыш?» Сабаленку хацелі выгнаць з рэстарану ў Маямі – але гэта толькі адзін бок гісторыі
1 красавіка, 12:30
Задзірлівы беларус у біятлоне не першы раз счапіўся з расіянамі – але гэта выключэнне. У асноўным жа сябруюць да глыбіні душы
31 сакавіка, 15:39
2
Усе пасты