Tribuna/Футбол/Блогі/«Дынама» і з мільёнамі ад УЕФА па максімуме скнарнічае на трансферах і нават дзіцячых трэнерах – БАТЭ ў прайме паводзіўся інакш

«Дынама» і з мільёнамі ад УЕФА па максімуме скнарнічае на трансферах і нават дзіцячых трэнерах – БАТЭ ў прайме паводзіўся інакш

Рэжымныя норавы?

Аўтар — bytribuna com
«Дынама» і з мільёнамі ад УЕФА па максімуме скнарнічае на трансферах і нават дзіцячых трэнерах – БАТЭ ў прайме паводзіўся інакш

Мінскае «Дынама» – самы багаты футбольны клуб Беларусі проста цяпер. Так, той жа «МЛ» паказвае, што ў яго ёсць грошы, але відавочна не такія – дынамаўцам за праход у групу Лігі канферэнцый і адну перамогу на этапе належыць пад 5 мільёнаў еўра (дакладна 4,4 млн плюс некалькі сотняў тысяч за медыяправы, кошт якіх вядомы толькі прыблізна). Згодна з цыркулярам УЕФА, 3,05 млн плюс 75% за медыяправы клуб мусіў атрымаць яшчэ ў верасні, а 0,53 млн у студзені (астатняе часткова дойдзе пазней, часткова незразумела калі).

Аднак па паводзінах «Дынама» зусім не падобна, што клуб мае шыкоўны па беларускіх мерках прыбытак. І тут ёсць з чым параўнаць, што робіць сітуацыю яшчэ больш дзіўнай. Вось што звяртае на сябе ўвагу.

У Беларусі ўжо быў прыклад чэмпіёна, які зарабляе на міжнароднай арэне – гаворка, вядома, пра БАТЭ. Разумеючы сітуацыю, клубы ЧБ заломвалі цэннік за футбалістаў, якія былі цікавыя камандзе Анатоля Капскага. Бывала, што і не дамаўляліся – як па Дзмітрыю Мазалеўскаму з брэсцкім «Дынама» ў 2010-м. Але калі было вельмі трэба, то Капскі мог раскашэліцца, што дапамагала супернікам. Юрый Вяргейчык прызнаваўся, што 600 тысяч ці то еўра, ці то долараў ад БАТЭ за Дзяніса Палякова ў пачатку 2012-га дапамаглі захаваць у складзе іншых. А ў 2009-м пра куплю Максіма Бардачова, якую ацэньвалі ў 115 тысяч еўра, Капскі казаў: «З улікам [цяжкага фінансавага] становішча МТЗ-РІПА маглі [аформіць трансфер] значна танней, але не пайшлі на гэта. Разумелі, што грошы, хутчэй за ўсё, пойдуць на заробкі футбалістам, нейкія запазычанасці».

Цяперашняе «Дынама» паводзіцца не так. Вось хацеў клуб перацягнуць Карэна Варданяна з «Віцебска» – гулец станавіўся свабодным агентам, але трэба было плаціць «паўночнікам» кампенсацыю за падрыхтоўку ў памеры крыху больш за 100 тысяч еўра. Здавалася б, пасільная сума для каманды з мільёнамі ад УЕФА, такую нават пара іншых прадстаўнікоў ЧБ гатовыя былі прапанаваць. Але не – праз ціск ад дынамаўскага «куратара» Сяргея Кавальчука «Віцебск» падоўжыў кантракт з Варданянам, каб прадаць яго «Дынама» танней, за 50 тысяч еўра – і, адпаведна, скараціць свае магчымасці на рынку.

Следам «Дынама» доўгія тыдні гандлявалася «Слуцкам», які не шыкуе, за Кірыла Цапянкова. У выніку малады талент усё ж пераехаў у Мінск – клубы дамовіліся (а як інакш, калі без подпісу Кавальчука на «плане развіцця» любой камандзе абрэжуць дзяржфінансы).

Не моцна адрозніваецца сітуацыя і з нагоды трансфераў з-за мяжы. Зноў успомнім БАТЭ, дзе глядзелі ў асноўным на балканцаў – за некаторых плацілі шасцізначныя сумы, а за Мірка Іваніча ў пачатку 2016-га выклалі мільён еўра. «Дынама» ж, страціўшы пасля сезона-2024 18 (!) яго ўдзельнікаў-футбалістаў, пакуль па-за Беларуссю знайшло толькі трох гульцоў у Расіі (прычым усе яны ў ЧБ ужо гулялі, а двое – беларускія футбалісты). Таксама мінчукі пакуль што беспаспяхова спрабуюць знайсці бразільскага флангавага абаронцу. А самая гучная навіна па замежжы – ізноў скнарлівая: «Дынама» хоча вярнуць сабе з чэмпіянату Кіпра чарнагорца Душан Бакіча, але толькі так, каб не плаціць яго клубу (гулец пры гэтым яшчэ і згодны на прыкметнае паніжэнне заробку).

Свежы перл – «Дынама» «заціснула» каля 11,5 тысяч еўра, што мусяць атрымаць дзіцячыя трэнеры Трафіма Мельнічэнкі за падрыхтоўку гульца, за нядрэнную суму прададзенага ў партугальскі «Порту». Неабходная выплата коучам – гэта 3% ад сумы трансферу або прыкладна адна чатырохсотая частка ад прызавых за еўракубкі-2024. Але і тут праблема.

Карацей, «Дынама» жыве, быццам самы залежны ад дробак дзярждатацый бюджэтны клуб. Хоць з такімі грошыма можна было б замахнуцца, напрыклад, пры «блаславенні» Кавальчука, на замежны збор – але і гэтага мінчукі, наколькі нам вядома, нават не спрабавалі.

І на што ўсё ж такі «Дынама» так адчайна эканоміць?

Іншыя пасты карыстальніка

Лучший футболист Беларуси-2024 впечатляет в Болгарии: работы у него немного, но справляется хорошо
Сёння, 06:47
Экс-тренер топ-пловчихи – об отличиях подростков в Беларуси и США и о том, чему они могут друг у друга поучиться
Учора, 18:00
Что-то уникальное в белфутболе: тренер и игроки вдруг посвятили победу 37-летнему директору. Вот чем он хорош
Учора, 12:07
Гончаренко как тренер спекся? Что с ним вообще не так? Спросили у его главного хейтера и комментатора без претензий
14 траўня, 15:12
2
В спорте на коньках решили, кто от Беларуси может попасть на ОИ, но еще важнее, кто не сможет – Смольским стоит напрячься
14 траўня, 12:00
«В пляжном футболе рвут только вперед, в большом выходят, чтобы не обосраться». Тумилович – о медали беларусов на ЧМ
13 траўня, 19:00
У «Немана» затянулась серия сухих поражений – вот насколько это заслуженно по статистике и на кого есть надежда в атаке
13 траўня, 12:00
«МЛ» отрывается, Молош победил бывшего тренера. В «вышке» закрыли 8-й тур
12 траўня, 22:02
Бос «Дняпра» загадаў сачыць за трэнерам – так хоча яго звольніць, а падстаў пакуль няма
12 траўня, 15:00
4
Через спортклуб Лукашенко идут бешеные деньги. Похоже, почти всё – Семье и приближенным, спортсменам – крохи
12 траўня, 12:00
3
Автор того самого мяча в ворота Нидерландов хотел жениться в форме сборной, а перед смертью думал о празднике
12 траўня, 06:33
4
Эпичная ничья минского «Динамо», «Неман» опять проиграл (наказал бывший). Как в воскресенье играли в «вышке»
11 траўня, 20:27
2
Пляжники не взяли золото ЧМ: проиграли бывшему тренеру, решила кочка на песке
11 траўня, 20:03
1
Режим повысил надбавки в сфере спорта, а с зарплатами что? За $56 надо знать китайский, физрук может иметь 2к рублей, а тренер – 700
11 траўня, 17:00
Суббота в ЧБ: «Минск» еле спасся с 4 (!) ударами по стойкам, БАТЭ напомнил о «Капский-Арене», но там доминировал Брест
10 траўня, 21:00
3
Сборная Беларуси в призах ЧМ – подписанты за режим зашли в финал, у сотрудника госТВ параллель с «победой над фашизмом»
10 траўня, 18:25
7
Беларусы выиграли «серию» у российской сборной олигарха – и он приписал им уровень НХЛ. А как там в реальности?
10 траўня, 17:30
3
Главный форвард Жодино говорил, что сборы опасны для здоровья – теперь получил уже вторую травму, пока клуб почти не забивает
10 траўня, 06:00
Один игрок сборной Беларуси назвал другого Месси пляжного футбола. Загнул или нет? И может ли команда выиграть ЧМ?
9 траўня, 18:00
2
Азаренко не против разрушить систему – в теннисе, где Соболенко теперь боится кремов
9 траўня, 06:00
Усе пасты