Tribuna/Футбол/Блогі/Бразілец, які пешкі і з пузікам разрываў за «Віцебск», цяпер жыве ў Літве: трэнуе дзяцей, скінуў 20 кг, завязаў з алкашкай

Бразілец, які пешкі і з пузікам разрываў за «Віцебск», цяпер жыве ў Літве: трэнуе дзяцей, скінуў 20 кг, завязаў з алкашкай

П'яным ледзь не разбіўся, хадзіў на тэрапію.

19 сакавіка, 06:00
1
Бразілец, які пешкі і з пузікам разрываў за «Віцебск», цяпер жыве ў Літве: трэнуе дзяцей, скінуў 20 кг, завязаў з алкашкай

Многія беларускія заўзятары памятаюць Рафаэля Ледэсму. Тэхнічны бразілец упершыню аказаўся ў чэмпіянаце Беларусі яшчэ ў сезоне-2009: два гады пагуляў за «Партызан» (32 матчы, 5+4 па гол+пас), затым правёў сезон у мінскім «Дынама» (26 матчаў, 8+3). У ліпені 2017-га плэймекер зноў завітаў у Беларусь: стаў адным з лідараў «Віцебску», у якім адгуляў 26 матчаў і выдаў 7+5.

Ледэсма, якому на момант вяртання ў ЧБ ужо было 34, вельмі спадабаўся віцебскай публіцы: захапляў фінтамі, філіграннымі перадачамі і магутнымі ўдарамі. Гэтыя скілы перакрывалі яго недахопы: адсутнасць хуткасці, слабую працу ў абароне і прыкметны жывоцік. Акрамя таго, Ледэсма ахвотна размаўляў з прэсай і заўзятарамі, а яшчэ дапамагаў уладкаваць у «Віцебск» суайчыннікаў.

У тым ліку дзякуючы эфектнай і эфектыўнай гульні бразільца «Віцебск» у ЧБ-2018 фінішаваў чацвёртым (не хапіла аднаго пункта да тройкі), якое ў далейшым дазволіла стартаваць у кваліфікацыі Лігі Еўропы. Але Ледэсма той паспяховы чэмпіянат да канца не дагуляў. У канцы чэрвеня раптоўна нібыта па сямейных абставінах пакінуў клуб – паляцеў на Мальту, дзе жыла сям'я. А ўжо на пачатку ліпеня «Віцебск» абʼявіў пра скасаванне кантракту.

Ужо ў верасні бразілец падпісаўся з «Сан-Гванам» з Д2 Мальты, аднак у студзені 2019-га перайшоў у літоўскі «Панявежыс», дзе за 28 матчаў забіў шэсць разоў. Затым ізноў вярнуўся на Мальту, дзе выступаў за «Аратары Юс» з лігі мальтыйскага вострава Гоца. Там і завяршыў кар'еру ў ліпені 2021-га.

Большую яе частку Ледэсма правёў у Літве. Разам з «Каўнасам» двойчы станавіўся чэмпіёнам, а ў сезоне-2007 быў найлепшым бамбардзірам і найлепшым гульцом чэмпіянату. Бразілец дагэтуль застаецца найлепшым снайперам літоўскай лігі сярод легіянераў за ўсю гісторыю – 65 мячоў. У Літве Ледэсма знайшоў, як сам казаў у 2018-м, свой «галоўны трафей» – жонку Сімону. З ёй футбаліст мае дваіх дзяцей – дачку Рафаэлу і сына Габрыэла. Праўда, шлюб Сімоны і Рафаэля разваліўся, а разышліся яны, як прызнаваў бразілец, не найлепшым чынам, на што мог паўплываць лад жыцця футбаліста.

Ледэсма прызнаваўся, што, калі гуляў у футбол, мог парушаць рэжым – выпіўка пасля гульні ці трэнінгу для яго была своеасаблівым рытуалам. А яшчэ, падобна, легіянер не быў узорным сем'янінам. Яго аднаклубнік па «Віцебску» Антон Мацвеенка распавядаў, што Ледэсма ўмеў хутчэй за ўсіх склеіць дзяўчыну, у чым яму дапамагалі «кепачка і завушніцы». Аднаклубнікам, па словах Мацвеенкі, заставалася толькі падбіраць за бразільцам.

Пасля завяршэння кар'еры Ледэсма стаў імкліва набіраць вагу і працягваў выпіваць, што аднойчы ледзь не прывяло да трагедыі. Бразілец быў на Мальце. Неяк яму патэлефанавалі сябры і паклікалі на варушняк, які доўжыўся да самай раніцы. Пʼяны Ледэсма сеў за руль – і ледзь не трапіў у аварыю.

Той выпадак прымусіў перагледзець стаўленне да алкаголю. Ледэсма стаў хадзіць на спецыяльную тэрапію, дзякуючы чаму ў траўні 2023-га цалкам адмовіўся ад спіртнога. Тады ж прыняў рашэнне ўзяцца за форму. На той момант бразілец важыў 97 кіло пры росце 180 сантыметраў, за мэту ж сабе паставіў схуднець да 80 – і даў рады за паўгода, хоць пасля і прызнаваўся, што было нялёгка.

«Фізічна гэта было сапраўды цяжка, трэнінгі кожны дзень, жорсткая дыета, кладуся спаць па начах, а мой жывот выдае вельмі гучныя гукі. Дрэнна сплю і гэтак далей. З тых часоў ніякага алкаголю. Сакрэт у тым, што без добрага псіхічнага здароўя нічога не было б магчымым! Я ў гэтым упэўнены», – падзяліўся ён у сваім інстаграме.

Сёння Ледэсма падтрымлівае форму, а фота і відэа з мацоўні рэгулярна з'яўляюцца ў сацсетках. Калі меркаваць па здымках, бразілец шмат падарожнічае, але яго пастаяннае месца пражывання – Літва, дзе ён адчувае сябе добра і якая ўжо стала домам. З верасня мінулага года Ледэсма працуе дзіцячым трэнерам у «Жальгірысе» з Каўнаса. Як паведамляла прэс-служба клуба, былы гулец праводзіць індывідуальныя трэнінгі, якія скіраваныя на якасць перадач, першага дотыку і іншых тэхнічных элементаў – карацей, на тое, у чым сённяшні коўч сам калісьці меў добры ўзровень. Заняткі ў бразільца платныя. За шэсць сесій бацькам давядзецца заплаціць 129 еўра.

З літоўскай мовай у бразільца няма праблем. Ён спакойнай дае інтэрв'ю мясцовым медыям і нават сам зʼяўляецца вядоўцам аднаго з падкастаў пра футбол. А яшчэ выступае як амбасадар вытворцы біялагічных дабавак, якога рэкламуе ў сябе ў інстаграме, і аднаго з салонаў прыгажосці, паслугамі якога карыстаецца.

Нягледзячы на ​​развод, ад дзяцей бразілец не аддаліўся. Габрыэл і Рафаэла ходзяць у адну са школ Каўнаса і праводзяць выходныя разам з бацькам. Хлопец, дарэчы, як і бацька, ляўшун і нядрэнна ўмее жангляваць. Нават калі гэта мяч для баскетболу.

fan1742150582182009737
Переглянув свій життєвий цикл
Адказаць
0

Іншыя пасты карыстальніка

Ад «КраСавы» ў «МЛ» з’‎ехаў іспанец з працай у Індыі ды Танзаніі – у Беларусі ўразіўся лёдам (не на хакеі) ды нават у цырк схадзіў
Учора, 06:19
3
Ілля Протас у Канадзе ішоў на рэкорд не Касціцына – аўтар не трапіў у НХЛ, затое ездзіў на АГ і замінаў камандзе Лукашэнкі
27 красавіка, 12:30
АБФФ суперлагічная па фінале Кубка: рэжым не даў, дзе хацелі, «Дынама» занятае невядома чым – тады адмова ад нейтральнага поля!
26 красавіка, 17:30
3
Бага-старэйшы чакае новага выкліку: вучыць англійскую, марыць пра Еўропу, а чуткі адпраўляюць у Прыднястроўе
26 красавіка, 12:30
3
Пасля трох гадоў у першай лізе экс-гулец зборнай Беларусі вярнуўся ў вышэйшую. Яму 37, але па лічбах – найлепшы ў амплуа
25 красавіка, 06:43
3
Кавалевіч у цудоўнай форме! Захапіўся нават Туміловіч
24 красавіка, 22:47
Чым футбалісты «Дынама» займаліся ў вольны час у момант зняволення ў Стайках? Паказаў малады паўабаронца клуба
24 красавіка, 18:47
В «Витебске» 4-й главный тренер за неполные 8 месяцев – нового нашли на дне ЧБ (и это не самый очевидный выбор)
23 красавіка, 15:21
У Д2 заляцеў «сухі ліст» – форвард «Баранавіч» забіў прамым ударам з кутняга
21 красавіка, 13:51
Ходить на минское «Динамо» в КХЛ, хоть за ним и стоят лукашисты, и на концерты Лепса, который за войну, – всё же норм?
21 красавіка, 03:12
Чуткі пра магчымае прызначэнне Гурэнкі ў расійскі клуб насмяшылі яго экс-партнёра. У кар'еры трэнера чорны адрэзак, але ён не сумуе
20 красавіка, 06:00
3
Спроба №5 Сабаленка – зноў палюе на аўто, за якім абяцала вяртацца бясконца, хаця магла б купіць дзясяткі такіх на прызавыя (іх ёй мала)
19 красавіка, 06:00
4
Клубы беларусов страдают в России: «Урал» Филипенко обвиняют в договорняке, «Химки» Капленко в долгах, ну и Гончаренко
18 красавіка, 17:00
3
Заўзятарка «Арыса» намалявала Шпілеўскага – беларус ацаніў
17 красавіка, 15:23
«Неман» забраковал этих игроков, а сейчас они решают за другие команды ЧБ
16 красавіка, 16:00
2
Нядаўна Чалядзінскі думаў даверыць Гутару біць пенальці, а цяпер можа і аштрафаваць – брамнік робіць шмат дурнога
15 красавіка, 13:00
Протас атрымаў вельмі непрыемную траўму – яго парэзалі каньком. У такіх інцыдэнтаў бываюць і больш сур'ёзныя наступствы
15 красавіка, 06:17
Шкурыну адшукалі двайніка ў Польшчы – той таксама выступае на стадыёнах
12 красавіка, 06:00
2
БАТЭ і «Гомель» згуляюць у рэтра-формах – адны прэзентавалі з легендамі, іншыя – на заводзе
11 красавіка, 15:14
Команда блогеров будет играть в Д3 Беларуси: вот на чем они собирают сотни тысяч просмотров
10 красавіка, 19:00
1
Усе пасты