А вы ведалі, што суддзя, які даў правесці замены «Іслачы» з «Нёманам», інтэлектуал? Мае два чырвоныя дыпломы, ездзіў на шоу «Самы разумны»
Але правілы футбола спазнаў на практыцы.
Адной з самых папулярных гульняў апошніх дзён у белфутболе стаў паядынак у адказ «Іслачы» і «Нёмана» ў чвэрцьфінале Кубка. Усё праз замены, якія дазволіў правесці камандам у прамежак паміж дадатковым часам і серыяй пенальці рэзервовы арбітр Кірыл Апановіч. І каманды, і суддзі за парушэнне правіл ужо атрымалі пакаранне.
Цікава, што Апановіч, які дазволіў нелегітымныя замены – адукаваны чалавек, з мноствам розных узнагарод за інтэлектуальныя здольнасці. У маі 2020-га інтэрв'ю з арбітрам рабіў «Ганцавіцкі тыдзень». У ім расказваецца, што ў Апановіча за плячыма дзясяткі прызавых месцаў на школьных алімпіядах, школьны атэстат з залатым медалём, «чырвоны» дыплом БДУ па спецыяльнасці юрыст. А яшчэ ў снежні 2011-га ён стаў першым беларусам, які ўдзельнічаў у расійскай інтэлектуальнай тэлеперадачы «Самы разумны», дзе заняў шостае месца. Апановіч на той момант вучыўся ў дзявятым класе.
Дык вось, у інтэрв'ю 2020-га года суддзя дзяліўся сакрэтам сваіх інтэлектуальных здольнасцей.
«У мяне ўвесь час узнікае запатрабаванне пазнаць нешта новае ў той ці іншай вобласці. Вось так па трошку, па макулінках і фармуецца вызначаная база ведаў. Першапачаткова інфармацыю чэрпаў з кніг і СМІ, пазней сталай крыніцай стаў інтэрнэт», – казаў Апановіч.
На жаль, правілы футбола суддзя, мабыць, чытаў не ўважліва. Але затое веды Апановіч цяпер набыў не чытаннем, а практыкай.