Tribuna/Футбол/Блогі/«Мінск» займеў зорнага адміністратара. Магчыма, ён нават згуляе ў ЧБ у 42

«Мінск» займеў зорнага адміністратара. Магчыма, ён нават згуляе ў ЧБ у 42

Ужо нават забіў у спарынгу.

Аўтар — Sam_Na_Sam
«Мінск» займеў зорнага адміністратара. Магчыма, ён нават згуляе ў ЧБ у 42

У канцы студзеня «Мінск» абвясціў пра прызначэнне на пасаду трэнера-адміністратара клуба Дзмітрыя Асіпенкі. А потым здзівіў – 42-гадовы экс-футбаліст 7 сакавіка згуляў за мінчан у таварыскім матчы супраць «Юни Ікс Лабс» (Д2), больш за тое, вызначыўся пераможным голам (1:0).

Паводле нашай інфармацыі, у Асіпенку ўсё ж бачаць толькі прадстаўніка штаба Арцёма Чалядзінскага. Але вось, напрыклад, па белфутболе ходзяць нейкія вірусы – хто ведае, ці не прыйдзецца зноў карыстацца ветэранам на полі?

Для белфутбола Асіпенка – даволі значная фігура. Выхаванец школы «Мiнска» (тады яшчэ «Змены») кар’еру пачынаў у мінскім «Трактары» (Д3). Затым быў таксама сталічны «Лакаматыў», у складзе якога ён дэбютаваў у вышэйшай лізе ў 2003-м годзе. Але каманда неўзабаве эліту пакінула. Малады форвард некалькі гадоў набіраўся вопыту ў Д2 – у «Лакаматыве» і «Смаргоні». Агулам правёў 138 матчаў і забіў 63 гола. У пачатку 2007-га Асіпенка перайшоў у «Мінск», за чатыры сезоны ў якім паспеў вылецець у Д2, выйграць першую лігу, а ў 2010-м узяць бронзавыя медалі «вышкі». На рахунку форварда 25 галоў і 17 асістаў за мінчан у Д1.

На форварда звярнула ўвагу ўкраінская «Ворскла», з якой беларус падпісаў кантракт на два гады. Але пратрымаўся ён там толькі 2010-ы – зарабіў 2+3 за 15 сустрэч ва УПЛ, згуляў за украінцаў у кваліфікацыі ЛЕ, але потым перастаў трапляць у заяўку і пакінуў палтаўскі клуб.

Перад сезонам-2012 Асіпенка далучыўся да салігорскага «Шахцёра», дзе правёў тры гады, на сезон паехаў у «Гранiт», а потым яшчэ на год вярнуўся да «гарнякоў». За iх футбалiст агулам згуляў 135 матчаў, вызначыўся 38 галамі і 16 асістамі. Адзначым, что футбаліста не заўсёды выпускалі на пазіцыі чыстага форварда – нярэдка ён выконваў функцыі вінгера або адцягнутага нападніка. Але і гэта не перашкодзіла Асіпенку стаць найлепшым бамбардзірам ЧБ-2012 (14 галоў). Разам з «Шахцёрам» футбаліст чатыры разы заваёўваў медалі вышэйшай лігі (тры срэбра і бронза), а ў 2014-м перамог у Кубку Беларусі, забіўшы 4 галы ў чатырох матчах розыгрышу.

У разгар таго сезона Дзмітрый Асіпенка разам са сваёй жонкай пабываў на вяселлі аднаклубніка Аляксея Рыаса. Футбаліст выйшаў у свет у паласатым пінжаку.

У пачатку 2017-га Асіпенка аказаўся ў «Іслачы», дзе пачаліся траўмы – усяго 25 матчаў ЧБ i пяць мячоў за паўтара сезона. Далей – паўгода ў «Прамені» Івана Біёнчыка, дзе вопытны нападаючы згуляў чатыры матчы, ды ўсе з замен. Затое адзіны гол Асіпенкі стаў ключавым – ён забіў «Смалявічам» (1:1) у апошнім туры ЧБ-2018, чым дапамог сваёй камандзе захаваць прапіску ў вышэйшай лізе.

Сам жа Асіпенка адправіўся ажно ў Д3, дзе ўзнiк дзяржынскi «Арсенал». За сезон-2019 Асіпенка забiў 26 галоў, чым дапамог клубу падняцца ў Д2. Напрыклад, вось так прыгожа лідар «кананіраў» паклаў са штрафнога ў вароты «Маладзечна».

Праз два гады дзяржынскі клуб трапіў у вышэйшую лігу. Асiпенка быў адначасова i трэнерам, i капітанам каманды, большую частку матчаў Д1 правёў у цэнтры паўабароны. «Арсенал» ў ЧБ-2022 фінішаваў на 14-м, перадапошнім, месцы, прайграў стыкi «Макслайну» ды вярнуўся ў Д2.

Летам 2023-га Асіпенка атрымаў трэнерскую ліцэнзію «С». З гэтай нагоды ў сацсетках пералічыў усе свае асабістыя футбольныя дасягненні і атрымаў жарт у адказ ад экс-аднаклубніка па Дзяржынску Вячаслава Глеба.

Далей Асiпенка збiраўся працаваць дзiцячым трэнерам. Але прызнаваўся, што i гульня яго «не адпускае», таму ён гуляе за «Колас» у Д3 і «для сябе ў АЛФ бегае з рабятамі». У другой лiзе Асiпенка адзначаўся і ў 2023-м, i ў 2024-м.

Таксама футбалiст бавiў час з жонкай i двума дзецьмi, сынам i дачкой. Амаль усе здымкi Асiпенкi ў сацсетках – сямейныя цi з адпачынку.

Свайму сыну Асiпенка прывівае любоў да футбола з ранняга дзяцiнства.

У 2022-м Асіпенка, забiўшы за «Арсенал» у 39 гадоў 9 месяцаў і 20 дзён, стаў другім у спісе самых узроставых аўтараў галоў у гісторыі вышэйшай лігі. На першым месцы да гэтага часу Ігар Трухаў (40 гадоў і 3 месяцы). Цяпер ёсць некаторыя шанцы на абнаўленне рэкорда. А вось у спiсе самых узроставых гульцоў «вышкi» Асiпенка можа падняцца са свайго 9-га месца толькi на трэцяе: у траўнi 1993-га Вiктар Гiрко ўзростам 45 гадоў i 28 дзён адыграў поўны (!) матч за «Старыя Дарогi», ну а ў кастрычнiку 2010-га на пару хвiлiн за брэсцкае «Дынама» выйшаў яго трэнер Юрый Пудышаў, якому было ўжо 56 гадоў, 6 месяцаў ды 22 днi.

Іншыя пасты карыстальніка

Магчымы навічок мінскага «Дынама» ажаніўся з дантысткай з фіналу «Міс Беларусь» – Філіпенку пасля свята захістала
8 чэрвеня, 18:00
1
«Руки вверх» сабралі ў Мінску 4 аншлагі запар. Беларускі спорт не застаўся ў баку
4 чэрвеня, 13:39
2
Заўзятары «ПСЖ» прысвяцілі банэр памерлай дачцы Луіса Энрыке. Дзяўчына была і на футболцы іспанскага трэнера падчас святкавання
1 чэрвеня, 09:51
4
Экс-трэнер «Крумкачоў» 38-гадовы Сяргей Казека вярнуўся на поле праз пяць гадоў – вызначыўся шыкоўным голам здалёку
26 траўня, 14:26
Шкурын у перапынку матчу макнуў у жывым эфіры журналіста за памылку – той не так падлічыў галы
19 траўня, 10:20
Адразу два трэнеры-ноўнэймы атрымалі шанц у Д1 Беларусі. Іх лёсы шчыльна знітаваныя
16 траўня, 17:30
1
Беларусь U-17 не здолела самастойна забіць аднагодкам з Сан-Марына (нават з пенальці), але перамагла
16 траўня, 10:23
Наезд на Біёнчыка – у скарбонцы скандалаў Балановіча: біў у твар нібыта за плявок, у «Іслачы» намагаліся пакараць на полі
15 траўня, 15:00
3
«Памяць пераўтворана ў шоу». Самбіст Сцяпан Папоў – пра 80-годдзе перамогі
9 траўня, 12:17
А вас цікавіла, хто мацнейшы – баксёр або кікер? Аднойчы зорны баец з Беларусі дапамог у гэтым разабрацца
27 красавіка, 06:24
Сабаленка ўзяла б у пару каларытную рэгбістку – вы, можа, пра яе не чулі, а яна мае мільёны ў сацсетках і носіць на руках мужчын
24 красавіка, 15:00
«Мы – былыя палітвязні. Бяжым за тых, хто знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі». Беларусы далучыліся да Варшаўскага паўмарафону
4 красавіка, 11:21
У топ-клуб ЧБ узялі расіянку з Украіны, якая 1,5 года не гуляла: на полі вылучаецца макіяжам, па-за ім – глыбокімі думкамі
29 сакавіка, 13:00
1
Амерыканка Колінз, якую ў Маямі выбіла Сабаленка, падчас турніру выратавала сабаку – той пасля ДТЗ быў ў крытычным стане
27 сакавіка, 11:24
Шкурын разам з аднаклубнікамі наведаў варшаўскую школу: раздаваў аўтографы, адказваў на пытанні і вельмі міла ўсміхаўся
27 сакавіка, 10:28
«Мінск» займеў зорнага адміністратара. Магчыма, ён нават згуляе ў ЧБ у 42
24 сакавіка, 06:18
Дзяўчына-асілак з Мінску першай з беларусак прабілася на самы прэстыжны ў свеце турнір па кросфіце
18 сакавіка, 14:34
Протасу сорамна, што не бываў у музеі Шагала ў родным Віцебску. Але карцін ён дакладна б там не пабачыў
18 сакавіка, 12:00
Сацсеткі «Порту» аб'явілі пра выклік Мельнічэнкі ў зборную – заўзятары здзівіліся, чаму такі гулец не ў першым складзе
12 сакавіка, 11:25
«Віцебск» прадставіў «новую» форму – з камплектаў з 2020-га прыбралі спалучэнне чырвонага з белым
8 сакавіка, 09:38
Усе пасты