Tribuna/Футбол/Блогі/Самая вялікая містыфікацыя ў гісторыі белфутбола: як брэсцкае «Дынама» куплялі «шэйхі»

Самая вялікая містыфікацыя ў гісторыі белфутбола: як брэсцкае «Дынама» куплялі «шэйхі»

Стваральнік легенды аказаўся родам з Ружанаў.

25 сакавіка, 14:04
1
Самая вялікая містыфікацыя ў гісторыі белфутбола: як брэсцкае «Дынама» куплялі «шэйхі»

У сярэдзіне 2010-х брэсцкае «Дынама» перажывала не найлепшыя часы – змагалася за выжыванне ды пакутвала на недахоп грошай. Кепска было настолькі, што прэс-служба прасіла «трыджык», каб правесці анлайн-трансляцыю. Форму футбалістамі куплялі заўзятары, а каб разлічыцца з пазыкамі, клуб збіраўся прадаць адзін з адміністрацыйных будынкаў.

Але раптам здарыўся цуд. У ліпені 2016-га медыяпрастору ўзарвала навіна: брэсцкае «Дынама» купляюць арабскія шэйхі! Спачатку здавалася, што гэта нейкі фэйк. Так, шэйхі тады сапраўды актыўна заходзілі ў футбол, на слыху былі і застаюцца іх праекты ў «Манчэстэр Сіці» і ПСЖ, але якім бокам тут аўтсайдар чэмпіянату Беларусі?

Але ж нейкія працэсы сапраўды пайшлі. «Дынама» стала разбірацца з даўгамі, а ўжо праз няпоўны месяц прэс-служба клуба выпусціла інтэрв'ю з нейкім ліванцам Полем Даэрам. Яго назвалі ўласнікам кампаніі SOHRA Overseas, якая якраз і набыла «Дынама» – то бок замежніка прадставілі як боса клуба.

Даэр тады распавёў, што яго сямʼя носіць тытул шэйхаў, і патлумачыў, што звярнуць увагу на беларускі клуб яму нібыта параіў «адзін з мінарытарных уласнікаў «Манчэстар Сіці», у якога ў Беларусі ёсць бізнес-інтарэсы».

Таксама Даэр паведаміў, што збіраецца ў Брэсце будаваць акадэмію футбола, а ўвесь персанал клуба – адправіць на курсы англійскай мовы. Ліванец яшчэ некалькі разоў свяціўся на публічных мерапрыемствах «Дынама»: наведаў некалькі матчаў, а ў красавіку 2017-га урачыста адкрыў фан-шоп, а потым з публічнага поля знік.

У траўні 2018-га тагачасная прэс-сектартарка брастаўчан Вольга Хіжынкова паведаміла, што Даэр, аказваецца, ужо больш як год прадаў сваю частку акцый, а новыя ўласнікі «немедыйныя людзі і не раскрываюць сябе». Праўда, да таго часу журналісты высветлілі, што ценявым босам «Дынама» з'яўляецца не арабскі шэйх, а ўраджэнец мястэчка Ружаны, бізнесмен Аляксандр Зайцаў. А SOHRA Overseas, якой належаў кантрольны пакет акцый «Дынама», зʼяўлялася часткай «Сохра Груп». Заснавальнікам гэтай кампаніі зʼяўляецца СП ЗАТ «МАЗ-МАН», а займалася яно рэалізацыя беларускай прамысловай прадукцыі ў краінах Еўропы, арабскага рэгіёна і Азіі. Зайцаў прадстаўляў інтарэсы «Сохра Груп» у ААЭ, і, паводле яго слоў у лістападзе 2018-га, больш за 10 гадоў зʼяўляўся рэзідэнтам гэтай краіны.

Лічыцца, што «Сохра Груп» – гэта бізнес сям'і Лукашэнкі. Уласна, таму Зайцава і называюць гаманцом дыктатара.

Весці справы Зайцаву дапамагалі знаёмствы: у нулявых ён быў памочнікам прэмʼер-міністра краіны Сяргея Сідорскага, уваходзіў у камісію па атэстацыі кадраў кіравання. А яшчэ, паводле інфармацыі ў СМІ, нейкі час быў памочнікам Віктара Лукашэнкі, калі той кіраваў службай бяспекі свайго бацькі. У 2019-м цяперашні кіраўнік алімпійскага камітэту ў Беларусі прысутнічаў на чэмпіёнскім святкаванні брэсцкага «Дынама».

Аднак легенду пра шэйхаў у «Дынама» працягвалі падтрымліваць. У траўні 2018-га ў Абу-Дабі кантракт з брастаўчанамі падпісаў Дыега Марадона (нібыта мусіў займацца пытаннямі стратэгічнага развіцця клуба, а насамрэч проста наведаў адзін матч ЧБ). Паралельна з абʼяўленнем пра супрацу з Марадонам у «Дынама» заявілі, што назавуць стадыён у гонар шэйха Заеда аль-Наяна – першага прэзідэнт Аб'яднаных арабскіх Эміратаў.

Спярша ў Беларусі падумалі, што «Брэсцкі» чакае перайменаванне, але тагачасны дырэктар па развіцці «Дынама» Віктар Радзькоў патлумачыў: «Размова пра новы стадыён, які клуб сапраўды плануе будаваць. Верагодныя фундатары знаходзяцца менавіта ў Эміратах. Гаворка ішла пра тое, што калі стадыён будзе пабудаваны, то будзе насіць імя шэйха, што надасць яшчэ большую трываласць сувязям Беларусі і Эміратаў».

Падчас візіту ў Брэст Марадоны журналістам нават паказвалі праект стадыёна:

Неўзабаве пасля гэтага Зайцаў пачаў выходзіць з ценю. Першае інтэрв'ю боса брастаўчан прымусіла даць сітуацыя са справай Паўла Савіцкага, калі «Нёман» спаганяў з брэсцкага «Дынама» 600 тысяч долараў за выхаванне форварда, але пасля разбору ў розных інстанцыях атрымаў 260 тысяч. Пасля гэтага Зайцаў стаў больш актыўным у медыяпрасторы, а брэсцкае «Дынама» больш шэйхамі не прыкрывалася. А ў нядаўнім інтэрв'ю YouTube-каналу «На банцы» былы генеральны дырэктар брэсцкага «Дынама» Максім Краснабаеў наўпрост раскрыў сутнасць гісторыі з «шэйхамі», назваўшы яе «легендай» – то бок звычайнай прыдумкай для публікі.

«Поль Даэр – гэта рэальны чалавек. Ён быў у Беларусі. Мы нават штукі (відаць, маецца на ўвазе куфія – нацыянальны галаўны ўбор шэйхаў – Tribuna.com) рабілі і раздавалі іх за нейкія конкурсы ці ў фаншопе.

Але [заход з шэйхамі] – гэта была легенда пэўная. На той момант у Аляксандра Мікалаевіча [Зайцава] было такое бачанне, такі заход. Можа быць, пакуль чагосьці не дасягнулі, можа, ён не хацеў [паказвацца]. Была такая ідэя, такое жаданне. Мы гэтую ідэю прасоўвалі», – распавёў Краснабаеў.

Пікам зайцаўскага перыяду ў Брэсце стала чэмпіёнства ў сезоне-2019. Пасля яго рэжымны бізнесмен стаў пакрысе пераключацца на «Рух», а ў студзені 2021-га канчаткова пакінуў «Дынама» дзяржаве. Пасля пачатку вайны ва Украіне Зайцаў патрапіў пад санкцыі Захаду за фінансаванне рэжыму Лукашэнкі, які суўдзельнічаў у расійскім ўварванні. У выніку бізнесмен пакінуў без падтрымкі і «Рух» – клуб спыніў сваё існаванне.

ivan4ik
Ни будущего, ни развития – просто вспышка на один сезон. А теперь Брест снова остался без нормального футбола. В Сиднева не верю
Адказаць
-1

Іншыя пасты карыстальніка

Спроба №5 Сабаленка – зноў палюе на аўто, за якім абяцала вяртацца бясконца, хаця магла б купіць дзясяткі такіх на прызавыя (іх ёй мала)
Сёння, 06:00
4
Клубы беларусов страдают в России: «Урал» Филипенко обвиняют в договорняке, «Химки» Капленко в долгах, ну и Гончаренко
Учора, 17:00
3
Заўзятарка «Арыса» намалявала Шпілеўскага – беларус ацаніў
17 красавіка, 15:23
«Неман» забраковал этих игроков, а сейчас они решают за другие команды ЧБ
16 красавіка, 16:00
2
Нядаўна Чалядзінскі думаў даверыць Гутару біць пенальці, а цяпер можа і аштрафаваць – брамнік робіць шмат дурнога
15 красавіка, 13:00
Протас атрымаў вельмі непрыемную траўму – яго парэзалі каньком. У такіх інцыдэнтаў бываюць і больш сур'ёзныя наступствы
15 красавіка, 06:17
Шкурыну адшукалі двайніка ў Польшчы – той таксама выступае на стадыёнах
12 красавіка, 06:00
2
БАТЭ і «Гомель» згуляюць у рэтра-формах – адны прэзентавалі з легендамі, іншыя – на заводзе
11 красавіка, 15:14
Команда блогеров будет играть в Д3 Беларуси: вот на чем они собирают сотни тысяч просмотров
10 красавіка, 19:00
1
Два тренера из Беларуси близки к уходу из зарубежных клубов: один хочет сам, а вот к другому хватает вопросов
10 красавіка, 16:50
2
Тоці давялося каментаваць фэйл гульца зборнай Беларусі. Але італьянец сам вінаваты
9 красавіка, 15:00
1
У НХЛ далі маладому беларусу нечаканы кантракт – Протас і Касціцын пачыналі з меншых лічбаў пры лепшай статыстыцы
9 красавіка, 06:00
Спать с мячом, есть сало, не уступать в физике, попадать в корт: Лукашенко – просто кладезь экспертизы для топ-атлетов
8 красавіка, 18:30
Лучший забивала сборной Беларуси еще и главный псих в ее истории: бросал вещами в тренеров, на поле творил треш
8 красавіка, 15:00
Пасля рэкорду Авечкіна Грэцкі назваў сябе рускім, украінцы лічаць яго ўкраінцам, але бацька легенды незадоўга да смерці выдаў базу
7 красавіка, 18:00
3
Мілеўскі і Аліеў сталі на іншы бок бара – рабілі кактэйлі за данат на ВСУ
6 красавіка, 12:02
При Анатолии Капском в БАТЭ почти не было африканцев, но вдруг как поперло! А в это межсезонье взяли четверых
4 красавіка, 06:12
Шкурын перапыніў галявую засуху з 11 матчаў: заспеў знянацку прэс-службу «Легіі», але пацешыў партнёраў і заўзятараў
3 красавіка, 12:38
1
Жена тренера не смогла оплатить продукты без карты: возмутилась – а ей говорят, что в России давно так
2 красавіка, 15:00
3
Домрачава, Скардзіна і Кінунен – ​​даўнія сяброўкі: не перашкаджае ні адлегласць, ні розныя пазіцыі ў 2020-м
2 красавіка, 12:02
2
Усе пасты