☠️ «Хвіліна маўчання для Рафіньі, які памёр»: Аргенціна нават без Месі зноў прынізіла Бразілію
А вінгер «Барсы» не пастаяў за свае словы.
Зборная Аргенціны знішчыла Бразілію ў кваліфікацыі на ЧС-2026 4:1.
Як заўжды, гэтае дэрбі не абышлося без гучных канфліктаў і эмоцый.
Рафінья зладзіў трэшток перад матчам – і не вывез гэта на полі
І без таго звышпрынцыповае супрацьстаянне дадаткова перад гульнёй падпаліў лідар бразільцаў Рафінья, выдаўшы ў размове з Рамарыа наступную фразу:
💬 «Мы пераможам, несумненна. На полі і за яго межамі, калі давядзецца. Ці паспрабую забіць? Так, з усіх сіл. ##### [да чорта] іх».
Мяркуецца, што гэта завяло як аргенцінскіх футбалістаў, так і заўзятараў. Апошнія са стартавых хвілін забаўляліся на хатніх трыбунах тым, што Рафінью называлі «сукіным сынам» і кпліва заклікалі ўсё ж такі выйсці на поле, іранізуючы над яго бледнай гульнёй:
Зборнікі Аргенціны ўзяліся актыўна апрацоўваць вінгера «Барсы», калі камфортна павялі 3:1 у першым тайме. Задума мела поспех – у нейкі момант у Рафіньі здалі нервы: пасля адзінаборства ён адштурхнуў Тальяфіка, што справакавала галоўную сутычку ў матчы:
Якраз падчас яе Атамендзі нагадаў, што Рафінья зрабіў не так – папрасіў таго «менш гаварыць»:
Эмоцыі не суцішыліся да самага перапынку, бразільскага вінгера ў распранальню цягнулі ледзь не сілком – пацешна, што гэты абавязак на сябе ўзяў 18-гадовы мадрыдыста Эндрык:
Як аказалася, гэта таксама наступствы дзеянняў аргенцінцаў – спачатку Эміліяна Марцінес «незнарок» падштурхнуў Рафінью, а затым Рамэра і Парэдэс «пагладзілі» па галаве:
Тым часам фаны працягвалі – выконвалі даволі жорсткую крычалку: «Хвіліна маўчання для Рафіньі, які памёр»:
Зрэшты, рыторыку ў пасляматчавых святкаваннях падхапілі і футбалісты – скандавалі тое ж самае разам з заўзятарамі.
Канфлікты з Рафіньяй – не адзіны. Адзначаліся і зоркі «Рэала»
Куды ж без гэтага? Напэўна, самы яскравы з другарадных хайлайтаў – сутычка Радрыга і Парэдэса. Бразілец назваў Леандра «надзвычай дрэнным гульцом», на што той нагадаў пра колькасць выйграных Кубкаў Амерыкі – 2:0 не на карысць гульца «Рэала». Радрыга, дарэчы, замянілі ўжо ў перапынку:
Вінісіус, надзіва, быў менш узрушаным. Аднак карыстальнікі сацсетак заўважылі, як у гэтым інцыдэнце на 40-й хвіліне паказваў камусьці пальцамі лічбу два. Хтосьці мяркуе, што ён і тут нагадваў пра колькасць сваіх кубкаў Лігі чэмпіёнаў:
MVP матча стаў Энца Фернандэс, а напрыканцы пры 4:1 хаўбек таксама дазволіў сабе канфрантацыю – парадыраваў абаронцу Бразіліі Орціса:
Аргенціна лёгка справілася нават без Месі – для яе матчы з Бразіліяй ужо становяцца прахаднымі
Нагадаем, што гэтае акно зборных Аргенціна праводзіць без траўмаванага Ліянеля Месі. Хаця іх склад усё роўна выглядаў магутна:
У бразільцаў вылучаецца хіба што лінія нападу, якая ў выніку ніяк сябе не праявіла:
Разгром пачаў Хуліян Альварэс, потым былі гол+пас ад Энца, а кропку на 71-й паставіў сын Сімеонэ – супернік адказаў толькі голам Куньі.
Цяпер у Бразіліі чатыры паразы і нічыя ў апошніх пяці сустрэчах з Аргенцінай з адным забітым мячом: 0:1, 0:1, 0:0, 0:1, 1:4. Чатыры мячы каманда прапусціла ў кваліфікацыі ЧС упершыню ў сваёй гісторыі.
Хуліян Альварэс пасля свістка затроліў бразільцаў – сказаў, што з Месі паклалі б яшчэ больш. А вось Вінісіус папрасіў прабачэння ў фанаў і выказаў занепакоенасць станам зборнай:
💬 «Мы згулялі вельмі дрэнна, а Аргенціна – выдатна перад сваімі фанамі. Трэба пераасэнсаваць усё, што мы зрабілі. Такое не можа здарацца. Трэба ўдасканальвацца і не здавацца – да чэмпіянату свету застаўся год».
Праўда, на ЧС Бразілія пакуль афіцыйна не выйшла – ідзе 4-й у табліцы адбору:
Каманду чакана раскрытыкавалі на Бацькаўшчыне, больш за ўсё пастараліся СМІ – прыраўнялі гэты вынік да паразы ад Германіі 1:7 на ЧС-2014. Экс-футбаліст Дэнілсан таксама не змаўчаў:
💬 «Я адчуваю вялікі сорам, таму што гэта першы раз, калі я бачу зборную такой… Ганебна для заўзятараў, для федэрацыі, ганебна для трэнера (Дарывал Жуніяр), для футбалістаў».
***
У аргенцінцаў супрацьлеглыя эмоцыі. У сетцы завірусіўся задаволены твар коўча Ліянеля Скалоні на апошняй хвіліне матча:
Фота: Alejandro Pagni/Alamy Live News