Tribuna/Футбол/Блогі/У Беларусь вярнуўся рацыянальны кідала «Гарадзеі»: стаў чэмпіёнам з «Шахцёрам», далей бяздарна бадзяўся па Расіі і не толькі

У Беларусь вярнуўся рацыянальны кідала «Гарадзеі»: стаў чэмпіёнам з «Шахцёрам», далей бяздарна бадзяўся па Расіі і не толькі

Прыняў трэнер, якога ён абурыў.

Аўтар — Alex Zagorski
1
У Беларусь вярнуўся рацыянальны кідала «Гарадзеі»: стаў чэмпіёнам з «Шахцёрам», далей бяздарна бадзяўся па Расіі і не толькі

27 сакавіка магілёўскі «Дняпро», які правядзе сезон-2025 у першай лізе, абвясціў пра падпісанне гадавога кантракту з 28-гадовым расійскім нападнікам Арцёмам Архіпавым. Для форварда гэта не першы досвед у беларускім футболе – ён добра вядомы нашым заўзятарам.

Чатыры гады таму футбаліст з'язджаў у Д1 Расіі ў статусе чэмпіёна Беларусі, паклаўшы за паўтары гады ў вышэйшай лізе 16 мячоў. І гэта не адзінае, чым Архіпаў тут запомніўся.

Чым запомніўся ў Беларусі

У нашай краіне тады яшчэ малады 23-гадовы форвард апынуўся ўлетку 2019 года, калі прыехаў на прагляд у «Гарадзею» і добра сябе праявіў. Клуб дамовіўся пра арэнду з «Тамбовам», якому належылі правы на Архіпава, да канца сезона – і не памыліўся: расіянін за 13 матчаў выбіў 8+1 і дапамог гарадзейцам заняць найвышэйшае ў гісторыі месца (7-е) ў беларускай эліце.

Яшчэ да канца чэмпіянату «Гарадзея» падоўжыла арэнду Архіпава на год, але ўжо перад пачаткам наступнага сезона той захацеў сысці з каманды – звалі ў мінскае «Дынама», а ў гарадзейцаў узніклі фінансавыя складанасці праз затрыманне дырэктара мясцовага сахарнага камбінату, які быў галоўным спонсарам клуба.

Расіяніна не адпусцілі. Ён паспеў правесці два матчы за «Гарадзею» на старце ЧБ-2020, а пасля гульні з «Шахцёрам» у 2-м туры, дзе атрымаў пахвалу ад галоўнага трэнера «гарнякоў» Юрыя Вернідуба, адпрасіўся ў родны Тамбоў на тры дні, каб вырашыць сямейныя пытанні. Але ў выніку знік на тры месяцы – нібыта не мог вярнуцца ў Беларусь праз пандэмію каронавіруса (расійскія ўлады сапраўды закрылі мяжу, але тыя, каму сапраўды было вельмі трэба, у Беларусь усё ж такі неяк траплялі).

Калі ж Архіпаў нарэшце вярнуўся за два матчы да канца першага кола, то адмовіўся гуляць за «Гарадзею» – баяўся траўмавацца перад пераходам у той самы «Шахцёр», пасля матчу з якім кінуў цукровых.

«Спачатку я моцна злаваўся, лічыў гэта здрадай. Але гледзячы на тое, як скончыўся год для «Гарадзеі» (каманду расфармавалі), разумею, што Арцём зрабіў усё рацыянальна. Ён меркаваў так, што тут насамрэчы няма ні грошай, ні будучыні. Мог атрымаць пашкоджанне ў тых двух матчах, магла не пайсці гульня і кантракт з «Шахцёрам» сарвецца. Напэўна, Архіпаў зрабіў правільна, у першую чаргу для сябе», – успамінаў сітуацыю тагачасны галоўны трэнер «цукровых» Алег Радушка.

На сёння Радушка з'яўляецца галоўным у «Дняпры», так што яны з Архіпавым ізноў будуць працаваць разам.

У хуткім часе пасля вяртання Архіпаў скасаваў кантракт з «Гарадзеяй», а 1 ліпеня 2020-га арэнду расійскага форварда з «Тамбова» да канца сезона аформіў «Шахцёр». За 17 матчаў ва ўсіх турнірах за салігорцаў Архіпаў выбіў 8+4, у тым ліку дубль у першай за 15 гадоў чэмпіёнскай гульні «гарнякоў».

Пасля залатога сезона і найлепшага ў кар'еры адрэзка – 21 (16+5) выніковыя дзеянні за 32 матчы – Архіпаў паехаў ратаваць родны «Тамбоў», самую бядовую каманду расійскага Д1. Спойлер: за наступныя чатыры гады форвард не набраў столькі галявых дзеяннеў, колькі паўтара няпоўных сезона ў Беларусі.

Бядовы «Тамбоў», кар'еру ў РПЛ нібыта сапсаваў агент, які падтрымлівае вайну і разносіў «Шахцёр»

«Тамбоў» на той момант моцна бедаваў: йшоў на апошнім месцы, гразіўся зняцца з чэмпіянату ў зімовы перапынак праз вялікія даўгі. Дагуляць чэмпіянат дазволіла толькі грашовая дапамога ад лігі.

З экс-форвардам «Шахцёра» і «Гарадзеі» адбываліся нейкія цуды: прайшоў зімовы збор з «Тамбовам», але 17 лютага аказаўся гульцом краснадарскай «Кубані», а яшчэ праз тыдзень ізноў стаўся гульцом найгоршай каманды РПЛ – на правах арэнды да канца сезона. Тады ж да тамбоўцаў далучыліся дзіўныя для РПЛ беларусы брамнік Радзівон Сямук і паўабаронца Дзмітрый Герман, якія і ў ЧБ нічым не вылучалася. Пазней яны трапілі ў скандал з дамоўнымі матчамі, апошні дык увогуле не ўпершыню.

Па выніках сезона «Тамбоў» прадказальна вылецеў, прайграўшы ўсе матчы другога кола, але Архіпаў вызначыўся трыма галамі: у браму «Ротара» Аляксандра Хацкевіча ў сваім першым жа матчы, ЦСКА без Шкурына ў заяўцы і «Ахмата» ў перадапошнім туры. Апошні і падабраў гульца ў ліпені 2021-га на правах арэнды з усё той жа «Кубані».

У сезоне-2021/22 за чачэнскі клуб Архіпаў увогуле не забіваў (0+4 за 18 матчаў ва ўсіх турнірах). З красавіка-2022 нападнік перастаў трапляць у заяўку. Як пазней распавёў агент футбаліста Антон Смірноў (прыхільнік вайны, які разносіў «Шахцёр» за каламутныя справы), нібыта праз канфлікт з галоўным трэнерам Андрэем Талалаевым.

«Пасля аднаго з маіх пастоў пра яго, у якім я выказаў надзею, што «Ахмат» звольніць трэнера, Талалаеў выклікаў Архіпава і паставіў перад кіраўніцтвам клуба пытанне рубам: ён ці Архіпаў. Пры тым, што сам Архіпаў нічога дрэннага не казаў.

Талалаеў зачахліў якаснага футбаліста і адхіліў яго ад трэнінгаў з камандай за пост, які не меў дачынення да футбаліста ад слова зусім», – пісаў Смірноў.

Праз паўгады адбыўся іншы канфлікт. Са слоў Смірнова, бацька Архіпава звінаваціў агента ў тым, што той сваімі дзеяннямі перашкодзіў футбалістамі застацца ў «Ахмаце» (клуб адмовіўся ад выкупу футбаліста). Смірноў, вядома, адмаўляў датычнасць да праблем у кар'еры нападніка.

Наколькі праўдзівыя версіі абодвух бакоў, нам невядома, але факт у тым, што больш у эліце расійскага футбола Арцём Архіпаў не гуляў.

Няўдачы ў міноры, самы «зэтнуты» клуб Расіі, правал у Казахстане і Арменіі

Пасля сезону ў «Ахмаце» Архіпаў вярнуўся ў «Кубань», якая выступала ў ФНЛ. У розыгрышу-2022/23 нападнік правёў 26 сустрэч, адзначыўшыся сціплымі 3 галамі ды 1 асістам.

У ліпені-2023 гулец свабодным агентам падпісаўся з падмаскоўнымі «Хімкамі», якія толькі-толькі вылецелі з РПЛ разам з беларускім абаронцам Захарам Волкавым. Увогуле, гэты клуб вядомы актыўнай падтрымкай расійскага нападу на Украіну, але доўга ганьбіцца Архіпаву не давялося – форму з георгіеўскай стужкай ён апрануў усяго шэсць разоў (адзін раз у моладзевай камандзе) – праз чатыры з паловай месяцы пакінуў клуб без выніковых дзеянняў.

Без клуба расійскі нападаючы заставаўся да сакавіка 2024-га, калі падпісаў кантракт з «Туранам» у Д1 Казахстана – там перасекся з беларускім брамнікам Уладзіславам Васілючыкам. За год у «Туране» Архіпаў нагуляў 21 матч і вызначыўся толькі адным голам – засмуціў «Кайсар» (1:1) беларусаў Руслана Юдзянкова, Валерыя Грамыкі, Васіля Соўпеля і Дзмітрыя Барадзіна.

Таксама ў Казахстане расіянін запомніўся недарэчным выдаленнем: атрымаў чырвоную за нецэнзурную лаянку ў бок арбітра на 33-й хвіліне кубкавага матчу з «Елімаем» Мікіты Корзуна і Мікалая Золатава (0:3).

18 лютага бягучага года Архіпаў падпісаўся з армянскім «Алашкертам», за які выступаюць французскі экс-абаронца «Энергетыка-БДУ» Айк Мусаханян і беларускі левы дэф Яўген Гулецкі. За месяц да ад'езду ў Беларусь нападнік паспеў правесці чатыры матчы, не набраўшы ніякіх пунктаў.

Такое вось піке забівалы ЧБ чатырохгадовай даўніны. За час пасля нашай вышэйшай лігі Архіпаў правёў 88 матчаў, у якіх вызначыўся толькі 7 галамі і 6 асістамі – вельмі далёка ад яскравага перыяду ў Беларусі (16+5 за 33 гульні).

Ці зможа ўжо 28-гадовы расіянін паўтарыць з «Дняпром»?

ivan4ik
О, знакомые лица! У этого неудачника нечего не выйдет!
Адказаць
1

Іншыя пасты карыстальніка

Тусоўка з камандай замест жонкi – кашчунства, а сезон без чэмпіёнства для гегемона ЧБ – не дрэнны: так кажа «элітны абцас» з белспорту
Сёння, 06:00
Другі заход Лапцева ў «Дынама» Брэст ужо цягне на правал: мала гуляе, не забівае і не аддае – хаця момантаў хапала
Учора, 19:00
2
I без Драгуна ў структуры мiнскага «Дынама» шмат былых гульцоў (цi хаця б дублёраў) – кiруюць, трэнуюць, шукаюць
Учора, 06:00
3
Малафееў даўно фанацее ад Лукашэнкі (і зразумела чаму), а яго не пазвалі адкрываць стадыён. Можа, каб не скардзіўся?
12 чэрвеня, 06:17
3
Да Алькараса быў яшчэ адзін шалёны камбэк з 0:2 у фінале «Ралан Гарос»: пасыпаўся ўкраінец, які здраджваў беларусцы
11 чэрвеня, 09:30
4
Адкрываць новы стадыён у Мінску прыедзе «кітайскі Ямаль». Арэну актыўна рыхтуюць, але беларусы яе ўжо юзаюць
6 чэрвеня, 06:42
1
«Нёман» згенераваў і выклаў гіфку, як цалуюцца памочнікі Кавалевіча. Але яны, здаецца, не па гэтай справе
5 чэрвеня, 15:00
1
Яшчэ адзін «Белаз» у белспорце: замест адпраўкі па бульбу знёс адэпта «рускага свету», але і сам выглядае такім жа
5 чэрвеня, 06:00
1
Галоўны трэнер «Віцебска» звінаваціў калегу з «Юнацтва» ў подласці. Не агучыў імя, але лёгка зразумець каго
2 чэрвеня, 08:30
3
«Мне вельмі падабаецца жыць». Шукаюць жонку экс-гульца зборнай Беларусі па хакеі – і пішуць трывожнае
29 траўня, 15:11
2
Весялуха беларусаў у стыках РПЛ: шчаслівы Ганчарэнка, пацярпелая буца Малькевіча, уцёкі экс-трэнер «Шахцёра»
29 траўня, 13:14
2
Аказваецца, у Беларусі ўсё яшчэ існуе каманда «зорак культуры» – і едзе на «ЧС» у Расію з Галыгіным, Булыгам і братамі Глебамі
28 траўня, 06:12
3
Калабарацыя, якой вы не чакалі: Шкурын і Драгун з'явіліся ў адным відэа
26 траўня, 13:09
1
Беларус атрымаў кантракт у МЛС: гуляе ў брата легенды «Рэала», але гэта не вельмі добрая навіна
26 траўня, 12:00
1
Чарговы кубак Кавалевіч узяў з сынам экс-партнёра па «Нёмане»: разам аддавалі золата БАТЭ, але персонай нон грата стаў толькі адзін
26 траўня, 06:03
2
Беларус сыходзіць з польскага клуба пасля зусім ужо слабага сезону – а фаны так цёпла з ім развітаюцца. Вось у чым тут справа
25 траўня, 17:30
2
Магчыма, у Беларусі ўжо забілі найлепшы гол сезона – як жа крута малююць у Брэсце!
24 траўня, 15:00
4
Гэты беларус стаў хакейным каралём у Італіі, давёў сына да НХЛ, дзе марыў гуляць сам, і нечакана для сябе ачоліў клуб КХЛ
22 траўня, 12:00
У дзюдо нібыта дазволілі беларусам выступаць пад рэжымнай сімволікай. Вось якім бокам тут сябар Пуціна
19 траўня, 19:00
Гэтыя беларусы з футбола і хакея муцяць з мадэлямі – у тых бывае праца на спорце і шмат тысяч падпісчыкаў
19 траўня, 11:00
Усе пасты