Tribuna/Футбол/Блогі/«Тарпеда-БелАЗ» – адна з найбагацейшых каманд ЧБ, але фантастычна панылая. Нібыта выправіліся, а цяпер ізноў

«Тарпеда-БелАЗ» – адна з найбагацейшых каманд ЧБ, але фантастычна панылая. Нібыта выправіліся, а цяпер ізноў

Трэба пастарацца, каб не заснуць.

Аўтар — Alex Zagorski
4
«Тарпеда-БелАЗ» – адна з найбагацейшых каманд ЧБ, але фантастычна панылая. Нібыта выправіліся, а цяпер ізноў

«Тарпеда-БелАЗ» – адно з галоўных расчараванняў на старце футбольнага сезона ў Беларусі. Канешне, брэсцкае «Дынама» з Аляксандрам Сяднёвым тут цяжка дагнаць, але жодзінцы далібог стараюцца. У трох турах чэмпіянату яны ні разу не перамаглі, а ў Кубку прайшлі той самы Брэст дзякуючы ўсяго толькі аднаму мячу ў двух матчах (0:0, 1:0).

Галоўная праблема падапечных Дзмітрыя Молаша – галы. Агулам у сезоне-2025 Іх забіта ўсяго два: апроч брастаўчан удалося засмуціць «Гомель» пасля кутняга ў 1-м туры (1:1). Далей былі сумныя нулі з чэмпіёнам мінула ЧБ мінскім «Дынама» і «Слуцкам», які зорак з неба не хапае. Адзін гол жодзінцаў у ЧБ – гэта на ўзроўні перадапошняй «Смаргоні», апошняга «Маладзечна» і мінскага «Дынама», у якога на гульню меней праз завіруху падчас сустрэчы з «Нёманам».

Атрымліваецца нейкі дысананс: з найдаражэйшым складам у лізе (6,15 мільёнаў віртуальных еўра паводле Transfermarkt), вялікай трансфернай кампаніяй (11 навабранцаў) і добрымі вынікамі ў міжсезонне – і гэткая галявая паныласць! Пэўнае тлумачэнне феномену навідавоку.

За тры дні да старту вышэйшай лігі «Тарпеда-БелАЗ» страціла свайго найлепшага бамбардзіра ў сезоне-2024 (15+1 ва ўсіх турнірах) Максіма Скавыша. 35-гадовы нападнік траўмаваўся на роўным месцы: падчас трэнінгу адчуў дыскамфорт, які аказаўся надрывам ікраножнай цягліцы – 3 красавіка форвард пачаў індывідуальныя заняткі. Паводле інфармацыі Tribuna.com, паўнавартаснае вяртанне можа зацягнуцца і на месяц.

У міжсезонне Жодзіна актыўна ўзмацняла склад – але толькі не пазіцыю цэнтральнага нападніка. Там пасля сыходу Дзяніса Лапцева, Андрэя Кобеца і арандаванага Станіслава Рубана Скавыш стаўся адзіным выбарам. Цяпер жа, калі ён траўмаваўся, ролю цэнтрфорварда даводзіцца выконваць намінальнаму вінгеру Ілле Васілевічу і арандаванаму з маскоўскага «Тарпеда» атакаваламу паўабаронцу Мамаду Камара.

Абодва за сваю кар'еру гулялі нападнікаў, але пакуль атрымліваецца не вельмі. З Васілевічам, які атрымлівае часу менш за малійца, зусім няма хайлайтаў у аглядах матчаў, а Камара свае моманты губляе. Хаця, з іншага боку, іх вельмі цяжка назваць стоадсоткавым.

У нулявым матчы з «Дынама» афрыканец спрабаваў замкнуць прастрэл, але пазіцыя была ну вельмі няпростай.

Пры гэтым выхадзе легіянеру відавочна не хапіла спрыту, але яго даганяў абаронца.

У матчы з «Гомелем» прыгожы стрэл Камары з левай не менш эфектна пацягнуў брамнік Станіслаў Кляшчук.

У матчы са «Слуцкам» Камара біў з вострага кута ў барацьбе – і было б дзіўным, каб гэтая спроба аказалася паспяховай.

Пакуль што стаўка Молаша на паўабаронцаў як форвардаў не працуе. Але ў каманды з гэтым трэнерам не ўпершыню ўзнікаюць праблемы з выніковасцю.

У сезоне-2022, дэбютным для Молаша ў Жодзіна, «аўтазаводцы» скончылі 30 тураў на 8-м месцы з 35 забітымі мячамі (1,16 гола ў сярэднім за гульню) – 11-ы паказнік па лізе.

У наступны год «Тарпеда-БелАЗ» стала трэцім, але зноў з сумным галявым паказнікам: 33 мячы за 28 тураў, то бок 1,17 у сярэднім за матч (9-ы паказнік пры 15 калектывах у лізе). Амаль палову матчаў (13 з 28) таго чэмпіянату «аўтазаводцы» скончылі ўнічыю (з іх пяць разоў 0:0 і сем 1:1). Гучыць як пекла для заўзятара.

Выбіваецца з шэрані сезон-2024, дзе «Тарпеда-БелАЗ» ізноў жа заваявала бронзу ды яшчэ ўвайшло ў топ-3 лігі па колькасці забітых мячоў – 45 за 30 матчаў. Траціну з іх аформіў Скавыш. Больш забілі толькі брэсцкае «Дынама» (62) ды мінскае (50), а ў «Нёмана» таксама было 45. Але клубнае кіраўніцтва тады паляпшэннем галявой сітуацыі не цешылася. Хадзілі чуткі пра магчымае звальненне Молаша, бо цэлілі на ўсе ўнутраныя трафеі, а ўзялі толькі Суперкубак.

Цяпер «Тарпеда-БелАЗ» ізноў рухаецца са скрыгатам – без галоў каманда ідзе ажно 13-й у ЧБ – пры Молашу горш было толькі ў сезоне-2022, калі стартавалі ўвогуле з трох параз.

ivan4ik
Вновь вижу не провал проекта, а его логичное завершение, потому что самого проекта, по сути, и не было.
Адказаць
2
Каментатар
адказаў на каментарый карыстальніка ivan4ik
Усё ж такі наўрад ці тарпеда чакае лёс шахцёра, хаця мб і белазу хана.
Адказаць
1
Semeh
Верим в команду.
Адказаць
1
Вітаўт
З аднаго боку, гэта проста класіка беларускай футбольнай трагедыі — багаты клуб, а вынік на полі як у аматараў. Але з іншага — фанаты, якія працягваюць хадзіць, падтрымліваць і верыць, нават калі ўсё ідзе ўразнос, — гэта нешта неверагоднае.
Адказаць
0

Іншыя пасты карыстальніка

Гэты беларус стаў хакейным каралём у Італіі, давёў сына да НХЛ, дзе марыў гуляць сам, і нечакана для сябе ачоліў клуб КХЛ
Сёння, 12:00
У дзюдо нібыта дазволілі беларусам выступаць пад рэжымнай сімволікай. Вось якім бокам тут сябар Пуціна
19 траўня, 19:00
Гэтыя беларусы з футбола і хакея муцяць з мадэлямі – у тых бывае праца на спорце і шмат тысяч падпісчыкаў
19 траўня, 11:00
«Трактар» вярнуўся праз 2,5 года: «горачка» на месцы, трыбуны моцна паменелі, але ўсё роўна выглядалі вельмі пуста
11 траўня, 06:00
4
Віцебск прымаў два запар паўфіналы Кубка – і «МЛ» меў гледачоў у 8 разоў больш! Гэта не баг, а тэндэнцыя – вось чаму так адбываецца
10 траўня, 12:30
5
Вось хто ў Беларусі змог, як Хары Кейн: (анты)легенда кубкавых фіналаў, абаронца-форвард, капітаны зборнай
7 траўня, 06:23
2
Яшчэ нядаўна быў не гатовы трэнаваць, а цяпер яго каманда – лідар ЧБ: крыўдна звальнялі, вылетаў у Д3, хоча максімум
6 траўня, 11:39
4
Туміловіч ужо месяц у Ізраілі: цешыцца пашпартным багаццем, рыхтаваўся да бойкі на стадыёне, нібыта вяртаецца ў пляжку
6 траўня, 05:57
4
Маладая зорка пяцібор'я з Беларусі жорстка траўмавалася ў дысцыпліне, якая замяніла скандальную верхавую язду
5 траўня, 14:29
3
На пляжным ЧС на Сейшэлах зборная Беларусі гуляе на той жа арэне, што і год таму ў Дубаі. Вось як яна адолела 3 тысячы км
5 траўня, 06:29
2
У веласпорце Беларусі адкрылі мастацкую галерэю – уцягнулі іншыя віды ў выставы, прапануюць набыць працы за тысячы долараў
30 красавіка, 16:00
Зорная банда «Узды», пераможца Кубку на афішы са Сталіным, касяк з блогерам пад алкаша – такая во весялуха ў Д3
30 красавіка, 06:00
«Мяшкоў» не прайграе СКА два гады, хаця можа саступаць і 6 мячоў – цяпер забраў сёмы трафей, асадзiўшы сына Барбашынскага
29 красавіка, 12:40
Ён – магістрант, яна – былая сцюардэса. Цікавае пра аднаго з самых закрытых беларусаў НХЛ і яго сям'ю
29 красавіка, 06:34
Беларус прэтэндуе на 2 асабістыя ўзнагароды ў галоўнай юніёрскай лізе ЗША. З ім клуб узяў першы за 20 гадоў трафей і рушыць да іншага
28 красавіка, 11:00
3
У Д2 ёсць клуб з фантастычнай серыяй няўдач – пайшоў працягваць яе, хоць неспартыўна і не ўсе рэжымнікі ўхвалілі
26 красавіка, 06:00
1
Унікальная з'ява ў Д2 Беларусі: людзей на трыбунах быццам бы вобмаль – затое лічбы ў пратаколах ого-го якія!
25 красавіка, 14:00
3
Колькі ж адставак у белхакеі! Без працы засталіся ажно два сябручкі Баскава, але не праз іх засмуціўся Захараў
23 красавіка, 06:31
Шаранговіч лічыць, што ў гэтым сезоне зрабіў крок назад – а ў апошнім матчы яшчэ і зламаў нагу (але спакойна можа хадзіць)
22 красавіка, 15:00
4
У суботу ў ЧБ адбыліся два вельмі падобных эпізоды, але з розным вынікам: выдаленне на карысць «Нёмана» і дуля БАТЭ ў класіка
21 красавіка, 16:19
Усе пасты