Tribuna/Футбол/Блогі/Малады беларус з Д2 Бельгіі падпісаўся ў Д1 Нідэрландаў – нібыта крок наперад можа скончыцца вялікім абломам

Малады беларус з Д2 Бельгіі падпісаўся ў Д1 Нідэрландаў – нібыта крок наперад можа скончыцца вялікім абломам

Пастка для Максіма Кірэева.

Аўтар — Ryhor Bartaševič
3
Малады беларус з Д2 Бельгіі падпісаўся ў Д1 Нідэрландаў – нібыта крок наперад можа скончыцца вялікім абломам

20-гадовы Максім Кірэеў праводзіў другі сезон у «Льерсе» з Д2 Бельгіі і змагаўся за выхад у лігу вышэй, калі 4 лютага «Вілем II» абвесціў пра надыходзячы трансфер беларуса.

Паводле інфармацыі журналіста Сашы Тавальеры, клуб з Эрэдывізі заплаціў за паўабаронцу зборнай 800 тысяч еўра і, апроч гэтага, пералічыць «Льерсу» 10% ад наступнага трансферу, калі, канешне, той здарыцца.

Фактычны пераход у Нідэрланды адбудзецца ў летняе трансфернае акно. У гэтым і палягае нюанс: выглядала, што Кірэеў робіць крок наперад, але цяпер усё не так адназначна.

«Вілем» жахліва праходзіць другое кола чэмпіянату і можа нават вылецець

Калі Кірэеў пазіраваў у форме будучага клуба, «Вілем» займаў 13-е месца ў Эрэдывізі і меў запас у 3 балы ад зоны стыкаў. Цяпер сітуацыя пагоршылася, і клуб з Цілбурга адстае ад бяспечнага 15-га радка на 6 пунктаў.

«Вілем» прайграў апошнія шэсць матчаў, а у апошніх 11 набраў усяго 2 балы! Апошняя на сёння перамога здарылася 12 тураў таму – перад навагодняй паўзай. Галоўны трэнер «Вілема» Петэр Мас захоўвае пост нават пры такой жудаснай серыі.

Такі перфоманс ставіць пад пагрозу і запас перад відавочнымі аўтсайдарамі. «Алмеры Сіці» і «Валвейк» за апошнія дзесяць тураў сталі бліжэй на 7 і 10 пунктаў адпаведна. На гэтым адрэзку «Вілем» проста найгоршая каманда Д1 Нідэрландаў.

Форма каманд Эрэдывізі за апошнія 10 матчаў.

Да канца чэмпіянату застаецца шэсць тураў, і канкурэнты могуць з'есці адставанне, калі «Вілем» не прачнецца. «Аякс» (1-е месца), «Фартуна» (9-e), «НЕК» (14-е), «Хераклес» (10-е), «Зволе» (15-е) і НАК (13-е) – такія супернікі ў «каралеўскага» клуба да канца чэмпіянату.

Улічваючы адлегласць ад вылету наўпрост і розніцу з 15-м месцам, самы верагодны сцэнар – стыкі. У іх давядзецца паўдзельнічаць у міні-плэй-оф і згуляць мінімум чатыры матчы.

Напрыклад, так выглядала сетка летась. Клуб з Эрэдывізі чакае пару ў 1/2-й, а шэсць каманд Д2 б’юцца за гэтыя паўфіналы.

У любым выпадку ў «Вілема» будзе надзвыча цяжкая канцоўка сезона, а Кірэеў за гэтым можа толькі назіраць.

А «Льерс», наадварот, дагэтуль прэтэндуе на «вышку» Бельгіі

Папярэдні кантракт з «Вілемам» успрымаўся як крок наперад, але канцоўка чэмпіянатаў можа змяніць характар трансферу, бо «Льерс» Кірэева хоць і займае 8-е месца за два туры да канца розыгрышу Д2 Бельгіі, тым не менш усё яшчэ б’ецца за выхад у элітны дывізіён.

Так, дубль «Бруге» ўжо гарантаваў сабе пазіцыю ў топ-6, але каманды адной структуры не могуць адначасова выступаць у Д1. Галоўны «Бруге» вылетаць не збіраецца – сёлета ён дайшоў да плэй-оф Лігі чэмпіёнаў.

Бельгійскі рэгламент мае больш спартыўнага сэнсу, чым беларускі, таму «Бруге-2» не будзе змагацца за выхад у эліту без шанцу там апынуцца, у адрозненні ад «Нівы» ў Беларусі, і таму павысіцца можа нават сёмае месца.

Проста цяпер гэта «Локерэн». Ён мае адрыў ад «Льерса» ўсяго ў адзін бал, але яшчэ мусіць згуляць хатні матч з «Варэгемам» з 3-га радка і адправіцца на выезд да «Сярэна», які ідзе 14-м.

У цяперашняга клуба Кірэева ў суперніках будуць «Патра Эйсдэн» (5-е месца) і «Генк-2» (15-е месца).

Усё вырашыцца ў апошніх турах.

Статуснасць чэмпіянату значна вырасце толькі ў выпадку пераходу ў Д1 Нідэрландаў

Элітныя дывізіёны Бельгіі і Нідэрландаў знаходзяцца на 8-м і 6-м месцы ў клубным рэйтынгу УЕФА. Прадстаўнікі ліг здольныя патрапіць і ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў. Сёлета ў 1/8-ю прайшлі ПСВ і «Феенорд» ад Нідэрландаў і «Бруге» ад Бельгіі. Праўда, усе яны там і вылецелі.

Сумарны кошт гульцоў Эрэдывізі па ацэнцы Transfermarkt складае 1,3 млрд еўра, а бельгійскай вышкі – 1,05 млрд. Цяперашні чэмпіянат «Вілема» трошкі мацней за бельгійскі Д1, але абедзве лігі часта прадаюць гульцоў у топ-клубы. Напрыклад, гэтай зімой з ПСВ у «Мілан» з’ехаў Санціага Хіменес за 32 мільёны еўра.

Д2 Нідэрландаў, куды можа выляцець «Вілем», таксама каштуе нязначна больш па Transfermarkt, чым бельгійскі аналаг, дзе цяпер выступае «Льерс». Сума коштаў гульцоў нідэрландскага Д2 складае 154 мільёны, бельгійскага – 125.

Відавочна, што пад’ём з «Льерсам» ў найвышэйшую лігу Бельгіі ці пераход у эліту Нідэрландаз – значны крок у развіцці Кірэева, а вось трансфер з другой бельгійскай лігі ў Д2 Нідэрландаў амаль не змяняе ўзроўню. А вось калі «Льерс» прарвецца ў Д1, а «Вілем» апусціцца ў Д2, то гэта будзе неспадзяванка.

А што чуваць пра самога Кірэева?

Апошні раз Кірэеў адзначаўся ў пратаколе больш як месяц таму – тады забіў «Льежу» ў гасцях, але з таго моманту нават не выходзіў на поле. Прычына ў траўме – паўабаронца ўваходзіў і ў пашыраны спіс гульцоў зборнай Беларусі на сакавіцкія таварыскія матчы, але не прапусціў іх праз боль у пахвіне.

Наступны матч «Льерса» адбудзецца 11 красавіка. Клуб пакуль не дзяліўся інфармацыяй пра аднаўленне Кірэева, але беларус, які мае трэці ў калектыве паказнік «гол + пас» (3+4), вельмі б спатрэбіўся на вырашальным адрэзку.

ivan4ik
Статья интересная. Но есть нюанс. Хотелось бы чуть больше «мяса» — чего конкретно от него ждут в «Виллеме», как он вообще смотрится на фоне конкурентов в новой команде.
Адказаць
2
Вітаўт
адказаў на каментарый карыстальніка ivan4ik
згодны, малавата пра Максіма
Адказаць
1
Вітаўт
Спадзяюся, што Макс зможа праявіць сябе, а яго каманда захаваецца ў Эрэдывізі
Адказаць
1

Іншыя пасты карыстальніка

Скакун са зборнай Беларусі 5 гадоў таму збіраўся надзерці азадак рэкардсмену свету Дзюпланцісу. Вось чаго яны дамагліся з той пары
Сёння, 14:29
2
У Малдове ад трэнера з Беларусі чакаюць дапамогі па выхадзе ў групу Лігі чэмпіёнаў. Гэта будзе ну вельмі складана
Учора, 15:13
1
Апраўдваў Назарава пасля скандалу ў Мінску, са зборнай перамагаў ЗША і вылятаў у Д2. Што за беларус стаў чэмпіёнам КХЛ гэтага сезону
16 чэрвеня, 12:26
1
Як у Беларусі грамілі БАТЭ: Андрэй Капскі вось-вось дагоніць бацьку
15 чэрвеня, 16:56
4
Знаёмыя па «вышцы» дапамаглі Узбекістану трапіць на ЧС – Хусанаву далі чарговае аўто, беларус атрымаў ордэн
13 чэрвеня, 06:00
1
«Вісла» Чычкана страціла 5 млн долараў, бо інвестар памёр ад варэніка. У белфутболе ёсць свая такая трагедыя
12 чэрвеня, 15:30
3
Зборная Беларусі ўпершыню атрымала покер у свае вароты, а вось хет-трыкаў было ажно 5: на нас адрываліся зоркі і не толькі
12 чэрвеня, 12:37
4
Форвард зборнай Беларусі прапусціў лупцоўку ад расіян праз важную сямейную падзею – паехаў на вянчанне да маці
11 чэрвеня, 16:30
4
Зімой «Легія» цягнула з форвардам (у выніку ўзяла Шкурына), а цяпер цягне з новым галоўным – са Шпілеўскім, здаецца, аблом
10 чэрвеня, 11:19
2
Клубам у Д2 Беларусі за паўгода паспелі паруліць ажно 4 трэнеры (нехта – усяго 3 дні)! Вось каму так карціць
10 чэрвеня, 06:48
5
Гэтым разам Расія прывезла ў Мінск напаўрэзерв. Пачуваецца «як дома», але, можа, зараз не размажа беларусаў?
9 чэрвеня, 19:00
2
Турма пазбаўляла бацькі, Партугалію і Фарэры лепш не ўспамінаць – вось хто першым забіў у Мінску на новай арэне, за якую ўдзячны Кітаю
9 чэрвеня, 06:00
1
Лісаковіч звінаваціў у здрадзе былых партнёраў, якія з'ехалі з Расіі праз вайну, а Хвічу, выглядае, увогуле назваў «кадрам»
7 чэрвеня, 12:30
6
Саджалі на «Мінск-Арэне», хоча, каб з Расіі знялі санкцыі – гэтаму брамніку «Дынама» дае рэкордныя для сябе грошы
6 чэрвеня, 19:00
1
Топ-бамбардзіра «залатога» «Шахцёра» з Баку шлюць у Брэст, дзе і трэнер знаёмы, і попыт ёсць – але выглядае ўсё адно нерэальна
4 чэрвеня, 14:30
2
Васіль Баранаў здзейсніў сенсацыю сезона ва УПЛ. Не той, пра каго вы падумалі, але таксама звязаны з Беларуссю
3 чэрвеня, 17:00
2
Выхад у Экстракласу, гол пяткай у Партугаліі, крыўда Філіпенкі – як беларусы паніжаліся і павышаліся ў Еўропе і Расіі
2 чэрвеня, 17:38
1
«Славія» ўжо «хлопнула» ўсіх прызёраў мінулага ЧБ, але перамога над «Дынама» – вельмі асаблівая для Біёнчыка
2 чэрвеня, 12:00
4
«Забыўся пра скарачэнне пагалоўя скаціны ў Беларусі». Недарэчныя апраўданні Ганчарэнкі рассмяшылі расіян
1 чэрвеня, 13:00
5
Экс-абаронца БАТЭ вылецеў з сынам Канавара ажно ў Д5, але ўсё адно кайфуе ў Італіі і не хоча адтуль з'язджаць
1 чэрвеня, 09:00
5
Усе пасты