Рафінья быў у лютасці пасля матча «Барсы» з «Бетысам» – яго не змог суняць нават Флік
Во як накрыла!
«Барселона» страціла пункты ў дамашнім матчы супраць «Бетыса» (1:1) у Ла Лізе. Каманда была незадаволеная судзействам у гульні, асабліва гэта было заўважна па паводзінах Рафіньі.
Абвастрэнне пачалося яшчэ падчас гульні, калі бразілец усчаў спрэчку з бакавым арбітрам. Па непацверджаных водгуках, падчас дыялогу прагучала абраза на адрас суддзі.
Рафінья не спыніўся – і пайшоў размаўляць з брыгадай рэферы пасля фінальнага свістка. Тут яшчэ адна здагадка публікі – маўляў, адзін з арбітраў загадаў футбалісту замаўчаць.
І тады бразільца панесла – дасталася нават траўмаванаму Марку-Андрэ тэр Стэгену, які выйшаў супакоіць партнёра.
А перад гэтым суняць падапечнага не здолеў і галоўны трэнер Хансі Флік:
***
Нічыя з «Бетысам» не дазволіла каталонцам паўнавартасна скарыстацца паразай «Рэала» ад «Валенсіі» – замест 6 пунктаў мадрыдцы ззаду на 4.
Што тычыцца Рафіньі, то ў яго няўдалая серыя – па прыездзе са зборнай выйшаў у старце толькі ў адным матчы, два прапусціў цалкам і пакуль не мае выніковых дзеянняў.
Фота: кадры з трыбун