Tribuna/Футбол/Блогі/«Рамантада? Так, мы можам»: гульцы «Рэала» вераць у камбэк пасля 0:3 – а вы?

«Рамантада? Так, мы можам»: гульцы «Рэала» вераць у камбэк пасля 0:3 – а вы?

Сабралі іх каментары пасля правалу ў Лондане.

1
«Рамантада? Так, мы можам»: гульцы «Рэала» вераць у камбэк пасля 0:3 – а вы?

Аўторкавы вынік стаў калі не шокам для «Рэала», то як мінімум чарговай аплявухай у гэтым сезоне – але цяпер з верагоднымі крытычнымі наступствамі пры рызыцы вылецець з Лігі чэмпіёнаў ад «Арсенала».

Зрэшты, рыторыка мадрыдцаў пасля 0:3 даволі цікавая. Прызнаюць заканамернасць выніку, але пакуль не гатовыя мірыцца з закрыццём гэтай дуэлі

«У нас быў добры першы тайм, маглі забіваць. Але потым прапусцілі двойчы са штрафных – і пасыпаліся. Як ментальна, так і фізічна. Каманда ўпала духам пасля гэтых галоў. Камбэк? Гэта вельмі цяжка, але мы павінны паспрабаваць зрабіць гэта – з першай да апошняй хвіліны. Мы павінны зрабіць усё магчымае, каб паспрабаваць адгуляцца. Шанцы невялікія, але мы павінны паспрабаваць, і мы паспрабуем зрабіць гэта ў любым выпадку.

Здаецца, што пасля сённяшняй гульні шанцаў няма, але ў футболе заўсёды ўсё мяняецца. Ніхто не чакаў, што «Арсенал» заб'е два штрафныя. Гэта будзе вельмі цяжка зрабіць (адгуляцца – заўв.), але на Бернабеу здараліся і больш неверагодныя рэчы».

«Факт у тым, што мы зусім не былі блізкія да станоўчага выніку. «Арсенал» быў у парадку. Шчыра кажучы, яны маглі забіць яшчэ. Нам пашанцавала, што прапусцілі ўсяго тройчы.

Наперадзе матч у адказ, і мы трымаемся за гэтую думку. Мы павінны зрабіць нешта неверагоднае, нешта шалёнае. Але калі дзесьці гэта і можа адбыцца, то толькі на «Санцьяга Бернабеу».

Апраўданняў няма. Мы павінны глядзець толькі на сябе. Гэта тэма падобная да таго, што адбываецца з намі ўвесь сезон, але ў большым маштабе. Нам давядзецца гэта вырашыць, знайсці штосьці асаблівае, каб змяніць гэта. Калі гэта і можа адбыцца ў адным месцы, то ў нашым доме».

«Мы не знайшлі сваю гульню – не кантралявалі мяч і не выходзілі на чужую палову поля. Калі ёсць каманда, якая можа адгуляцца пасля паразы з лікам 0:3, дык гэта «Рэал». На нашым стадыёне з нашымі заўзятарамі. Наступны матч будзе зусім іншай гульнёй. Разам мы вытрымаем гэта».

«Галы Райса былі добрыя, але гэта былі непатрэбныя фалы. У другім тайме мы забыліся, як гуляць у добры футбол. Я думаў, што добра паставіў сценку ў выпадку з першым голам. Я заўсёды стаўлю туды яшчэ аднаго гульца, каб пазбегнуць абводнага ўдару, але ён вельмі добра прабіў. Я бяру на сябе адказнасць, ставячы дадатковага гульца ў сценку.

Я ведаў, што ён вельмі добра б'е штрафныя, але не думаў, што ён так моцна закручвае мяч. Што да другога, то я не думаю, што ён мог бы прабіць лепей, нават калі б спрабаваў. Гэта былі непатрэбныя фалы, калі не было ніякай небяспекі. Калі ты ведаеш, што гуляеш супраць каманды, якая добра выконвае штрафныя, ты не можаш парушаць правілы.

3:0 – складаны лік, але мы моцныя ўдома, і людзі павінны верыць у гэтую каманду, таму што мы выкладземся напоўніцу, каб пераламаць вынік. Гэта магчыма, але мы павінны ўпарта працаваць і выпраўляць нашыя памылкі».

«Як мы можам вярнуцца? Стаўшы камандай і паляпшаючы нашае стаўленне. Мы не былі на 100%, але мы можам вярнуцца. На наступным тыдні мы маем патрэбу ў «Бернабеу» і нашых людзях».

«Ці можам зрабіць камбэк? Так, вядома. Трэба верыць да канца».

«Рамантада? Так, мы можам».

«Камбэк? Так».

Фота: David Klein/Sportimage, PA Images

ivan4ik
Да будет комбек. 2:0 или даже 3:0 на "Бернабэу". Ставте
Адказаць
0

Іншыя пасты карыстальніка

«Аклахома» – першы «баскетбольны» чэмпіён НБА за шмат гадоў
Учора, 10:45
1
«Калі гэта старэйшы мужчына, ніхто не кажа ні слова»: любоўныя прыгоды непаўналетняга Ямаля
22 чэрвеня, 13:20
Камера на рэферы, інтэрв'ю трэнераў у перапынку, празрыстасць ВАР на стадыёне – ФІФА тэстуе новыя фічы
15 чэрвеня, 01:20
1
Грандыёзны скандал у зборнай Польшчы: Левандоўскага пазбавілі капітанства – ён адмовіўся гуляць
10 чэрвеня, 03:54
2
«Чэлсі» збірае каманду з выхаванцаў «Сіці» – Дэлап ужо шосты такі на «Стэмфард Брыдж»
7 чэрвеня, 14:29
3
Самая вялікая перамога ў гісторыі, эфектны Дуэ, Энрыке паўтарыў Пепа – найцікавейшыя факты пра фінал ЛЧ
1 чэрвеня, 07:34
4
Жуль Кундэ з'явіўся на чырвонай дарожцы ў Канах – зорка «Барселоны» раздала стылю
23 траўня, 13:40
2
«Барселона» выйграла Ла Лігу ў матчы, які спынялі – 13 чалавек пацярпелі ад наезду аўто каля стадыёна
16 траўня, 02:40
3
Які спорт забараніў Талібан
14 траўня, 02:50
2
Томас Мюлер развітаўся з фанатамі «Баварыі» анекдотам пра пахаванне бацькі. Смешна?
12 траўня, 02:14
3
🙃 Раналду зноў усё прагуляў – прыгода ў «Аль-Насры» пакуль прынесла ўсяго адзін таварыскі кубак
2 траўня, 01:50
Вардзі – апошняя зорка старой школы ў АПЛ: аднаўляўся гарэлкай, гуляў з электронным бранзалетам
25 красавіка, 02:49
1
Фанаты «Легіі» Шкурына ў прамым сэнсе запалілі «Стэмфард Брыдж» – гэтае вар'яцтва трэба бачыць
18 красавіка, 03:45
2
Ад слёз да ўсмешкі. Эмоцыі маленькага заўзятара «МЮ» – ідэальная ілюстрацыя шалёнага камбэка
18 красавіка, 01:55
Мбапэ сфаліў настолькі груба, што чырвоную прызнаў нават «Рэал». Але, здаецца, прапусціць толькі 1 матч
15 красавіка, 01:29
🤬 «Ты можаш быць або лайном, або ганарліўцам – але не ўсім адразу»: Анана разносяць за матч з «Ліёнам»
11 красавіка, 09:19
У «ПСЖ» з'явіўся рэген Нэймара – адзін з апошніх гульцоў гэтага віду ў сучасным футболе
11 красавіка, 01:19
«Рамантада? Так, мы можам»: гульцы «Рэала» вераць у камбэк пасля 0:3 – а вы?
9 красавіка, 09:04
1
Рафінья быў у лютасці пасля матча «Барсы» з «Бетысам» – яго не змог суняць нават Флік
7 красавіка, 14:00
2
🔥 Раналду можа згуляць на клубным ЧС – ёсць нават чуткі пра аб'яднанне з Месі
1 красавіка, 02:09
Усе пасты