Tribuna/Футбол/Блогі/Шкурыну адшукалі двайніка ў Польшчы – той таксама выступае на стадыёнах

Шкурыну адшукалі двайніка ў Польшчы – той таксама выступае на стадыёнах

Падобны ці не?

2
Шкурыну адшукалі двайніка ў Польшчы – той таксама выступае на стадыёнах

Шмат беларусаў з нецярпеннем чакала першы гол Іллі Шкурына за «Легію». Здарыўся ён у сёмым матчы за варшаўскі клуб – у паўфінале Кубка Польшчы беларус дабіў «Рух» з Хожува (5:0). Да гола аказалася не гатовая прэс-служба «Легіі», якой спатрэбіўся дадатковы час, каб зрабіць адпаведную пікчу для сацыяльных сетак:

Першаму мячу Шкурына радаваліся не толькі беларусы, але і яго партнёры па «Легіі», і польскія заўзятары клуба. Некаторыя з іх пад пастом пра гол беларуса сталі жартам пісаць, што вызначыўся Давід Падсядла – папулярны ў нашых суседзяў музыка.

«Калі Падсядла стаў гуляць у «Легіі»?»

«Падсядла з голам, брава»

Падабенства сапраўды ёсць:

Давід Падсядла – адзін з самых папулярных музыкаў у Польшчы. На YouTube яго кліпы збіраюць дзясяткі мільёнаў праглядаў. Самыя папулярныя – Małomiasteczkowy (58 мільёнаў), mori (52 мільёна), Nie Ma Fal (49 мільёнаў), W Dobra Strone (47 мільёнаў), Pastempomat (40 мільёнаў). На Spotify адразу сем яго трэкаў пераваліла за 50 мільёнаў праслухоўванняў, а самы папулярны называецца «I ciebie też bardzo» (90+ мільёнаў праслухоўванняў).

Падсядле 31 год. Нарадзіўся ў прамысловым горадзе Дамброва-Гурніча на Поўдні Польшчы. Там у 2010-м разам з сябрамі заснаваў рок-гурт Curly Heads, у якім стаў вакалістам. У 2011-м калектыў удзельнічаў у праслухоўванні на польскім «Шоў талентаў», аднак у першым раўндзе журы хацела ўзяць далей толькі Падсядлу. Вакаліст не пагадзіўся ісці далей без сяброў.

У 2012-м Падсядла ўжо самастойна ўдзельнічаў у польскім Х-Faktor і стаў пераможцам. Гэта стала паваротным момантам у кар'еры – акрамя славы і грошай, як пераможца ён атрымаў кантракт на запіс альбома з буйным брытанскім лэйблам Syco Music. Падсядла шанцам скарыстаўся – у 2013-м выпусціў першы альбом Comfort and Happiness, які стаў самым прадаваным у Польшчы за той год.

У 2015-м музыка выпусціў альбом Annoyance and Disappointment, у 2018-м Małomiasteczkowy і ў 2022-м Lata dwudzieste. Усе чатыры ў гады выхаду былі топ-1 па продажах і за кожны артыст атрымаў алмазную кружэлку – узнагароду, якая прысуджаецца за продаж 150+ тысяч экзэмпляраў.

Нейкі час Падсядла яшчэ працягваў выступаць з Curly Hearts. У 2014-м гурт выпусціў англамоўны альбом Ruby Dress Skinny Dog, які атрымаў статус залатога (15+ тысяч прададзеных копій). Нягледзячы на ​​поспех, вакаліст у інтэрвʼю рабіў уражанне даволі сціплага чалавека: «Залаты дыск і канцэрты, якія прыцягваюць вялікую цікавасць, – гэта поспех. Бо яшчэ зусім нядаўна мы даплачвалі за магчымасць граць у пабах Сасноўца, а сёння ў нас ёсць кружэлка, вокладка, буклет, канцэртны тур і мы працуем з прафесіяналамі. Ці можа быць большы поспех для школьнай групы?»

У Падсядлы ёсць яшчэ адно крутое дасягненне. Яго сольны канцэрт у жніўні 2023-га стаў самым буйным, які прымаў «Нарадовы» – галоўны стадыён Польшчы, дзе гуляе нацыянальная зборная. На тое мерапрыемства сабралася каля 80 тысяч чалавек. У гэтым рэйтынгу паляк абыходзіць Эда Шырана (75 тысяч у жніўні 2022-га), The Weeknd (62 007 чалавек у жніўні 2023-га), Coldplay (57 574 чалавек у ліпені 2022-га) і многіх іншых. Дарэчы, у гэты рэйтынг сёлета можа заляцець Макс Корж. Беларус плануе даць канцэрт 9 жніўня, усе квіткі былі распрададзеныя за пяць дзён.

У Падсядлы не толькі знешняе падабенства са Шкурыным. Паляк хоць і дае інтэрв'ю значна часцей за беларуса, але пра сваё прыватнае жыццё не гаворыць. На гэты момант вядома, што вакаліст не жанаты, але польскія СМІ пішуць, што ён сустракаецца з мясцовай актрысай Марыяй Дэнбскай.

Цікава, што калі Падсядла жыў у Варшаве, ён наведваў матчы «Легіі»:

Аднак сёння музыка жыве ў Празе – не адным з раёнаў Варшавы, а сталіцы Чэхіі. Таму за гульнёй беларускага двайніка ён можа сачыць хіба што па тэлевізары.

ivan4ik
Молодец, Шкурын! В Польше его заметили и нашли достойного партнёра. Это отличный шаг вперёд — видно, что парень растёт и развивается. Надо поддерживать таких игроков!
Адказаць
2
Вітаўт
адказаў на каментарый карыстальніка ivan4ik
Так! Шкурын паказвае выдатныя вынік, хутка адаптаваўся ўжо забіў важны гол. Не заўзею за Легію, але зычу яму поспезаў
Адказаць
1

Іншыя пасты карыстальніка

Сябар жывёл – адзін з лідараў «Славіі» ў сезоне: не спатрэбіўся БАТЭ, прыгаворваў «Дынама», не вытрымаў у «Нёмане»
Сёння, 18:00
Вядомыя беларусы выйгралі Д4 Польшчы па хакеі ў камандзе з такой жа назвай, пад якой у Мінску гуляюць ахоўнікі Лукашэнкі
Учора, 06:03
Радзькоў у «Арысе» абвешчаны па-беларуску, гаварыў на англійскай, рэзка вырас па заробку – а клуб, здаецца, на шляху перабудовы
20 траўня, 19:00
Умерла уникальная медалистка ОИ под БЧБ-флагом – брала 5 кг золота, тренировала при инвалидности, была с народом в 2020-м
18 траўня, 06:00
2
За «Нафтан» гуляе буяны афрыканец: наязджаў на суддзю, вiнавацiлi ў правакацыi ды «спектаклі» на полі
17 траўня, 13:30
2
Экс-гулец БАТЭ выйграў Д3 Англіі з былым клубам Глеба – стартаваў выдатна, але пасля не пайшло
15 траўня, 06:00
2
Нечаканага лідара ЧБ каўбасіць ад поспеху: прынізілі Жодзіна, нахамілі ў Мазыры, заявілі пра «хейт-клуб» «за шаўрму»
14 траўня, 17:00
2
Вайб першага раўнда Кубка Беларусі: тысяча гледачоў у Мастах, дзьмухаўцы ў Бярозе, смелы Драгун у Шчучыне
14 траўня, 06:13
2
Баркоўскі – самы выніковы беларус у Польшчы ў 2025-м, але яго «Пушча» вылятае. Шкурын – без медалёў, лічбы Шыкаўкі – сум
13 траўня, 15:00
Былы гулец ЧБ бадзёра пачаў у «Ман Сіці» – і раптам знік нават з заяўкі. Вось што з ім адбылося
13 траўня, 06:11
Лукашенко хочет завезти в Беларусь 150 тысяч пакистанцев. А в спорте они могут нам помочь?
12 траўня, 19:00
10 лет назад сборная Беларуси последний раз была в плей-офф чемпионата мира по хоккею. Вот где сейчас ее игроки
11 траўня, 12:00
2
Жодзіна сексуальна адсвяткавала перамогу над «МЛ»: бананы Сядзько, імітацыя палавога акту пад цыгарэтку ад масажыста
9 траўня, 14:44
Пакуль Ганчарэнку пляжаць, былога трэнера Брэста шкадуюць у Расіі пасля звальнення – на дзіва шмат цёплых словаў
9 траўня, 11:30
У фінал ЛЧ з «Інтэрам» выйшаў намінальны экс-аднаклубнік Кутузава – з розніцай у год патрапілі ў «Мілан», ледзь не згулялі адзін супраць аднаго
8 траўня, 14:00
«Гомель» не забівае ўжо пяць тураў. Новыя форварды не цягнуць, а вось куды знік на Кіпры той, хто разарваў ЧБ-2024
8 траўня, 06:42
В штабе «Витебска» нет чужаков: игроки из списков лидеров за историю, тренеры, что кучу раз уходили и возвращались
7 траўня, 11:30
Как беларусы до Шкурина брали кубки в Европе: у Гуренко за два клуба, при Кутузове Роналду сидел на лавке, немало вратарей
4 траўня, 06:00
5
Украина близка к возвращению в элиту мирового хоккея. За нее играет беларус, а тренирует тот, кто учился у Захарова
2 траўня, 19:17
2
Сабаленка сама ўзяла ды спыніла матч супраць украінкі, хаця суддзя сказала гуляць далей – і ніхто нічога ёй не зрабіў
1 траўня, 17:00
6
Усе пасты