Tribuna/Футбол/Блогі/Нядаўна Чалядзінскі думаў даверыць Гутару біць пенальці, а цяпер можа і аштрафаваць – брамнік робіць шмат дурнога

Нядаўна Чалядзінскі думаў даверыць Гутару біць пенальці, а цяпер можа і аштрафаваць – брамнік робіць шмат дурнога

Але «Мінск» пакуль выглядае нядрэнна.

Нядаўна Чалядзінскі думаў даверыць Гутару біць пенальці, а цяпер можа і аштрафаваць – брамнік робіць шмат дурнога

«Мінск» добра стартаваў у сёлетнім сезоне: па выніках чатырох тураў забраўся на трэці радок з сям'ю пунктамі ў актыве. Для параўнання: у мінулым чэмпіянаце па выніках першага кола каманда Арцёма Чалядзінскага мела ўсяго пяць балаў.

Тады галоўны трэнер тлумачыў правальны вынік недахопам дасведчаных футбалістаў – і летам яму падпісалі некалькіх ўзроставых гульцоў, у тым ліку Аляксандра Гутара. 35-гадовы брамнік прыйшоў у канцы чэрвеня, адразу стаў асноўным, а з трэцяй гульні яшчэ і атрымаў павязку капітана. У выніку Гутар згуляў ва ўсіх астатніх 17 матчах сезона ЧБ-2024 (прапусціў 20 мячоў, правёў чатыры матчы на ​​нуль, зрабіў 13 сэйваў), дапамог «Мінску» фінішаваць на бяспечным 13-м радку. А яшчэ палепшыў сваё дасягненне па «сухарах» у ЧБ – на сёння мае іх 120 у 253 гульнях. Больш толькі ва Уладзіміра Бушмы – 140 разоў у 344 сустрэчах. Чалядзінскі быў задаволены гульнёй Гутара і ў нейкі момант нават выказваў гатоўнасць даверыць таму выкананне пенальці, але да гэтага пакуль не дайшло.

Зімой Гутар працягнуў кантракт з «Мінскам» на сезон, перанёс невялікую аперацыю, і ў цяперашнім чэмпіянаце працягвае выводзіць «гараджан» на поле як капітан. Праўда, да дзеянняў брамніка за чатыры гульні назбіралася шмат пытанняў.

Ужо ў матчы адкрыцця ЧБ Гутар пусціў «матылька» ад «Нафтана» (1:2). Мяч нібыта ляцеў у яго, але здарылася нешта цяжка вытлумачальнае.

Далей была пераможная гульня з «Віцебскам» (2:1). Адзіны мяч «паўночнікі» забілі са стандарту, падчас якога, здаецца, Гутар страціў вароты. У любым выпадку дзейнічаў ён нягегла:

У трэцім туры «Мінск» згуляў унічыю з «Іслаччу» (1:1). Наконт гола да Гутара пытанняў няма. Аднак у канцоўцы галкіпер мог падарыць перамогу «ваўкам» – пасля не самага складанага ўдару Яўгена Юдчыца Гутар ледзь не адбіў мяч у свае вароты – той ударыўся ў перакладзіну, пасля чаго брамнік усё ж зафіксаваў яго рукамі.

У чацвёртым туры «Мінск» перамог «Маладзечна» (3:2). «Гараджане» двойчы прапусцілі з пенальці, таму прэтэнзіі Гутару тут складана прад'яўляць, тым больш ён абодва разы адгадаў напрамак удару. Але пытанні выклікаюць паводзіны кіпера пасля першага прапушчанага мяча – ён чамусьці накінуўся на Максіма Будзько, які толькі забіў і хацеў хутчэй даставіць мяч да цэнтра. Прычым зрабіў гэта жорстка – паваліў форварда «Маладзечна» ў сетку, хапаў за галаву. Галоўны арбітр Сяргей Сцяцурын за гэта паказаў Гутару жоўтую картку.

Для брамніка гэта другое папярэджанне ў сёлетнім чэмпіянаце. Першае ён атрымай у гульні з «Віцебскам» за размовы з арбітрам, прычым у шараговай сітуацыі – пасля нягрубага фолу гульца «Мінска» недалёка ад цэнтра поля.

Пасля гульні з «Маладзечна» пытанне дысцыпліны ўзняў Чалядзінскі – ад пачатку чэмпіянату футбалісты «Мінска» назбіралі 14 папярэджанняў. Трэнер адзначыў, што адна справа – картка, атрыманая ў адзінаборствах, іншая – за неспартыўныя паводзіны. «Натуральна, футбаліст павінен разумець і за гэта несці нейкую адказнасць. Але калі ён гэтага не разумее – значыць унутры нашай каманды будуць нейкія санкцыі ў адносінах да яго», – дадаў Чалядзінскі.

Гутар тут адзін з галоўных прэтэндэнтаў на санкцыі ўнутры каманды.

Іншыя пасты карыстальніка

Сябар жывёл – адзін з лідараў «Славіі» ў сезоне: не спатрэбіўся БАТЭ, прыгаворваў «Дынама», не вытрымаў у «Нёмане»
Сёння, 18:00
Вядомыя беларусы выйгралі Д4 Польшчы па хакеі ў камандзе з такой жа назвай, пад якой у Мінску гуляюць ахоўнікі Лукашэнкі
Учора, 06:03
Радзькоў у «Арысе» абвешчаны па-беларуску, гаварыў на англійскай, рэзка вырас па заробку – а клуб, здаецца, на шляху перабудовы
20 траўня, 19:00
Умерла уникальная медалистка ОИ под БЧБ-флагом – брала 5 кг золота, тренировала при инвалидности, была с народом в 2020-м
18 траўня, 06:00
2
За «Нафтан» гуляе буяны афрыканец: наязджаў на суддзю, вiнавацiлi ў правакацыi ды «спектаклі» на полі
17 траўня, 13:30
2
Экс-гулец БАТЭ выйграў Д3 Англіі з былым клубам Глеба – стартаваў выдатна, але пасля не пайшло
15 траўня, 06:00
2
Нечаканага лідара ЧБ каўбасіць ад поспеху: прынізілі Жодзіна, нахамілі ў Мазыры, заявілі пра «хейт-клуб» «за шаўрму»
14 траўня, 17:00
2
Вайб першага раўнда Кубка Беларусі: тысяча гледачоў у Мастах, дзьмухаўцы ў Бярозе, смелы Драгун у Шчучыне
14 траўня, 06:13
2
Баркоўскі – самы выніковы беларус у Польшчы ў 2025-м, але яго «Пушча» вылятае. Шкурын – без медалёў, лічбы Шыкаўкі – сум
13 траўня, 15:00
Былы гулец ЧБ бадзёра пачаў у «Ман Сіці» – і раптам знік нават з заяўкі. Вось што з ім адбылося
13 траўня, 06:11
Лукашенко хочет завезти в Беларусь 150 тысяч пакистанцев. А в спорте они могут нам помочь?
12 траўня, 19:00
10 лет назад сборная Беларуси последний раз была в плей-офф чемпионата мира по хоккею. Вот где сейчас ее игроки
11 траўня, 12:00
2
Жодзіна сексуальна адсвяткавала перамогу над «МЛ»: бананы Сядзько, імітацыя палавога акту пад цыгарэтку ад масажыста
9 траўня, 14:44
Пакуль Ганчарэнку пляжаць, былога трэнера Брэста шкадуюць у Расіі пасля звальнення – на дзіва шмат цёплых словаў
9 траўня, 11:30
У фінал ЛЧ з «Інтэрам» выйшаў намінальны экс-аднаклубнік Кутузава – з розніцай у год патрапілі ў «Мілан», ледзь не згулялі адзін супраць аднаго
8 траўня, 14:00
«Гомель» не забівае ўжо пяць тураў. Новыя форварды не цягнуць, а вось куды знік на Кіпры той, хто разарваў ЧБ-2024
8 траўня, 06:42
В штабе «Витебска» нет чужаков: игроки из списков лидеров за историю, тренеры, что кучу раз уходили и возвращались
7 траўня, 11:30
Как беларусы до Шкурина брали кубки в Европе: у Гуренко за два клуба, при Кутузове Роналду сидел на лавке, немало вратарей
4 траўня, 06:00
5
Украина близка к возвращению в элиту мирового хоккея. За нее играет беларус, а тренирует тот, кто учился у Захарова
2 траўня, 19:17
2
Сабаленка сама ўзяла ды спыніла матч супраць украінкі, хаця суддзя сказала гуляць далей – і ніхто нічога ёй не зрабіў
1 траўня, 17:00
6
Усе пасты