Tribuna/Футбол/Блогі/Мбапэ сфаліў настолькі груба, што чырвоную прызнаў нават «Рэал». Але, здаецца, прапусціць толькі 1 матч

Мбапэ сфаліў настолькі груба, што чырвоную прызнаў нават «Рэал». Але, здаецца, прапусціць толькі 1 матч

Нават Джуду за мацюкі далі больш.

Мбапэ сфаліў настолькі груба, што чырвоную прызнаў нават «Рэал». Але, здаецца, прапусціць толькі 1 матч

«Рэал» у матчы 31-га тура Ла Лігі мінімальна абгуляў на выездзе аўтсайдара «Алавес». І гэта пры тым, што з 38-й да 70-й хвіліны каманда Карла Анчалоці гуляла ў меншасці (далей працягнулі ў фармаце «10 на 10»).

🔸 Прычынай стала ўжо нашумелае выдаленне Кіліяна Мбапэ – француз груба ўехаў прамой нагой у галёнку хаўбека гаспадароў Антоніа Бланка.

Арбітр Сесар Сота Града спачатку паказаў жоўтую, аднак перагледзеў відэапаўтор – і пагоршыў пакаранне да відавочнай чырвонай.

Бланка, на якім сфаліў француз, змог працягнуць сустрэчу.

🔸 Чырвоная была настолькі відавочнай, што з ёй не спрачаюцца нават у «Рэале»:

💬 Кіліян Мбапэ папрасіў прабачэння, што пацвердзіў сам Антоніа Бланка: «Удар быў моцны. Мы з Кіліянам пагаварылі, і ён папрасіў прабачэння за гэта. Ніякіх праблем, такія рэчы ў футболе здараюцца».

💬 Давідэ Анчалоці, які замяняў у матчы дыскваліфікаванага праз перабор жоўтых бацьку, таксама прызнаў чырвоную: «Чыстая чырвоная. Ён папрасіў прабачэння, ён не жорсткі хлопец. Ён разумее, што зрабіў. Усе фалы, якія былі на ім, прымусілі яго так адрэагаваць».

💬 Пацвярджае прыняцце клубам гэтай чырвонай і журналіст The Athletic Гільерма Раі, які асвятляе справы непасрэдна «Рэала». «Крыніцы ў «Рэале» згаджаюцца з рашэннем, але яны хочуць, каб ВАР быў такім жа эфектыўным у гульні супраць «Эспаньёла», – паведаміў ён.

🔸 Пытанне на сёння палягала ў тым, на які тэрмін і ў якіх турнірах Мбапэ атрымае дыскваліфікацыю. Бо «Рэал» пасля двух тураў Ла Лігі чакае фінал Кубка Іспаніі супраць «Барселоны», якую каманда Карла Анчалоці яшчэ не абгульвала ў гэтым сезоне.

Таму тут усё залежала ад фармулёвак Сота Града ў пратаколе.

🔸 Арбітр кваліфікаваў у рапарце фол нападніка як дзеянне з «празмерным ужываннем сілы», а не як агрэсіўныя паводзіны.

Гэтая фармулёўка стала ключавой, бо, паводле артыкула 130 Дысцыплінарнага кодэкса Каралеўскай федэрацыі футбола Іспаніі (RFEF), падобныя парушэнні караюцца дыскваліфікацыяй ад аднаго да трох матчаў, калі дзеянні ствараюць рызыку, але не прыводзяць да траўмы.

🔸 У сваю чаргу, калі футбаліст атрымлівае да трох матчаў дыскваліфікацыі, ён адбывае пакаранне ў тым жа турніры, дзе адбылося парушэнне.

Калі ж пакаранне перавышае тры матчы (напрыклад, пры агрэсіўных паводзінах), яно распаўсюджваецца на ўсе нацыянальныя турніры.

То бок пры максімальным пакаранні па цяперашняй фармулёўцы Мбапэ прапусціць матчы Ла Лігі з «Атлетыкам», «Хетафе» і «Сельтай» – а на матч з «Барсай» у Кубку паміж імі будзе даступным.

🔸 Зрэшты, «Хетафе» і «Сельце» рана выдыхаць з палёгкай: як паведамляе журналіст COPE Ісак Фута, Мбапэ будзе дыскваліфікаваны толькі на адну гульню – супраць «Атлетыка».

Для параўнання, нават Джуда Белінгема за іканічнае «fuck you» арбітру дыскваліфікавалі на два матчы!

Аднак варта адзначыць, што рашэнне па Мбапэ пакуль толькі на ўзроўні інсайдаў – чакаем афіцыйнага пацвярджэння.

Фота: скрыншот трансляцыі, La Razón, El Mundo

Іншыя пасты карыстальніка

«Барселона» выйграла Ла Лігу ў матчы, які спынялі – 13 чалавек пацярпелі ад наезду аўто каля стадыёна
16 траўня, 02:40
3
Які спорт забараніў Талібан
14 траўня, 02:50
2
Томас Мюлер развітаўся з фанатамі «Баварыі» анекдотам пра пахаванне бацькі. Смешна?
12 траўня, 02:14
3
🙃 Раналду зноў усё прагуляў – прыгода ў «Аль-Насры» пакуль прынесла ўсяго адзін таварыскі кубак
2 траўня, 01:50
Вардзі – апошняя зорка старой школы ў АПЛ: аднаўляўся гарэлкай, гуляў з электронным бранзалетам
25 красавіка, 02:49
1
Фанаты «Легіі» Шкурына ў прамым сэнсе запалілі «Стэмфард Брыдж» – гэтае вар'яцтва трэба бачыць
18 красавіка, 03:45
2
Ад слёз да ўсмешкі. Эмоцыі маленькага заўзятара «МЮ» – ідэальная ілюстрацыя шалёнага камбэка
18 красавіка, 01:55
Мбапэ сфаліў настолькі груба, што чырвоную прызнаў нават «Рэал». Але, здаецца, прапусціць толькі 1 матч
15 красавіка, 01:29
🤬 «Ты можаш быць або лайном, або ганарліўцам – але не ўсім адразу»: Анана разносяць за матч з «Ліёнам»
11 красавіка, 09:19
У «ПСЖ» з'явіўся рэген Нэймара – адзін з апошніх гульцоў гэтага віду ў сучасным футболе
11 красавіка, 01:19
«Рамантада? Так, мы можам»: гульцы «Рэала» вераць у камбэк пасля 0:3 – а вы?
9 красавіка, 09:04
1
Рафінья быў у лютасці пасля матча «Барсы» з «Бетысам» – яго не змог суняць нават Флік
7 красавіка, 14:00
2
🔥 Раналду можа згуляць на клубным ЧС – ёсць нават чуткі пра аб'яднанне з Месі
1 красавіка, 02:09
Салах здаў праз Рамадан? Звычайна ўзорны вернік, але бывала, што ставіў пост на паўзу
28 сакавіка, 13:09
☠️ «Хвіліна маўчання для Рафіньі, які памёр»: Аргенціна нават без Месі зноў прынізіла Бразілію
26 сакавіка, 11:15
Браты Бо прыгожа завяршылі кар'еру ўдома – каранаваліся і залілі трасу шампанскім
25 сакавіка, 02:20
Сын Буфона гуляе за зборную Чэхіі. Так, вы ўсё правільна прачыталі
19 сакавіка, 12:50
Салах прайграў свой «Залаты мяч» у матчах з «ПСЖ». Тлумачым чаму
12 сакавіка, 13:30
Што там з 2,3 млрд фунтаў Абрамовіча, якія планавалі аддаць Украіне
11 сакавіка, 04:00
Шчэнсны прыехаў чыліць у «Барсу», але цяпер стаў асноўным і ўражвае Фліка і партнёраў
9 сакавіка, 14:35
Усе пасты