Tribuna/Футбол/Блогі/Чуткі пра магчымае прызначэнне Гурэнкі ў расійскі клуб насмяшылі яго экс-партнёра. У кар'еры трэнера чорны адрэзак, але ён не сумуе

Чуткі пра магчымае прызначэнне Гурэнкі ў расійскі клуб насмяшылі яго экс-партнёра. У кар'еры трэнера чорны адрэзак, але ён не сумуе

Марыў пра «Лакаматыў» – і наблізіўся да яго (а можа, і не).

3
Чуткі пра магчымае прызначэнне Гурэнкі ў расійскі клуб насмяшылі яго экс-партнёра. У кар'еры трэнера чорны адрэзак, але ён не сумуе

Вось ужо больш за паўтара года трэнер Сяргей Гурэнка знаходзіцца без працы – таго і глядзі, патрапіць у лукашэнкаўскую базу дармаедаў. Але праблемы ў спецыяліста ўзніклі не на пустым месцы. Ён не ўразіў у свой апошні заход у мінскае «Дынама», выдаў бляклы адрэзак з літоўскім «Рытараем», у салігорскім «Шахцёры» рассварыўся з лідарамі і прадэмастраваў пасрэдныя вынікі. Апошнім месцам працы спецыяліста была «Уфа» з Д3 Расіі, але і там ён пратрымаўся ўсяго 69 дзён.

Са жніўня 2023-га Гурэнка адкрыты да прапаноў, але не сказаць, што іх вельмі шмат, прычым амаль ніякага інтарэсу ўнутры Беларусі.

Яшчэ да «Уфы» была інфармацыя, што трэнер можа ўзначаліць брэсцкае «Дынама», якое пасля няўдалага старту (пяць паражэнняў у пяці матчах) пакінуў Ігар Крывушэнка. Аднак кандыдатуру экс-капітана зборнай Беларусі не зацвердзілі рэжымныя чыноўнікі па Брэсцкай вобласці.

У лютым гэтага года зʼявілася інфармацыя, што Гурэнка можа ўзначаліць расійскія «Крылы Саветаў», дзе цяпер наводзіць свае парадкі новы губернатар Самарскай вобласці Вячаслаў Фядарышчаў. З яго ініцыятывы з клуба прыбралі беларуса Сяргея Карніленку.

Сам Гурэнка назваў інфармацыю пра сваё прызначэнне «плёткамі». А яго былы партнёр па маскоўскім «Лакаматыве» Руслан Піменаў, які сёння працуе намеснікам генеральнага дырэктара «Крылаў Саветаў», на днях увогуле назваў чуткі пра Гурэнку ўкідам, ды яшчэ вельмі смешнымі.

Піменаў не патлумачыў, чаму Гурэнка – такі смешны варыянт, але яны правялі чатыры сезоны ў адной камандзе.

Сам Гурэнка не падобны да чалавека, які нудзіцца без працы і мае ў ёй пільную патрэбу. Ён заяўляў, што не хоча займацца глупствам і прыме толькі тую прапанову, у якую захоча пагрузіцца з галавой. Пры гэтым спецыяліст марыць вярнуцца ў маскоўскі «Лакаматыў», дзе прайшла большая частка яго кар'еры. У кастрычніку 2022-га спецыяліст казаў, што гатовы аказаць былому клубу любую дапамогу, а яшчэ лічыў, што для выхаду каманды на новы ўзровень ёй неабходна звярнуцца па дапамогу да ветэранаў, то бок былых гульцоў каманды, якім ён і зʼяўляецца.

Падобная рыторыка прагучала і ў жніўні мінулага года. «Я думаю, што ў «Лакаматыве» можна згаджацца на любую ролю. Туды можна прыйсці з Беларусі з завязанымі вачамі. Дарога ж прамая», – казаў Гурэнка.

І мара трэнера часткова здзейснілася. З сакавіка 2025-га Гурэнка стаў кансультантам у камандзе «Тандэм» з расійскай медыялігі. Пры чым тут «Лакаматыў»? Справа ў тым, што ў канцы сакавіка «Тандэм» абʼявіў пра калабарацыю з расійскім фізкультурна-спартыўным таварыствам «Лакаматыў», якое абʼядноўвае ўсе фізкультурна-спартыўныя клубы пры расійскай чыгунцы. Беларус нават зняўся ў роліку, які прэзентаваў супрацу медыйнай каманды з РФСТ. Там жа ёсць і легендарны для клуба трэнер Юрый Сёмін:

У прома-роліку «Тандэм» называе новыя адносіны з «Лакаматывам» «сяброўствам», сам Гурэнка паведаміў, што за медыйную каманду могуць згуляць «легенды» клуба РПЛ, ну і на лагатыпе «Тандэма» з'явіўся паравоз і чырвона-зялёныя колеры. Стылістыка чымсьці нагадвае эмблему дзяржынскага «Арсенала», які таксама (пакуль) супрацоўнічае з «Лакаматывам».

Вось толькі калі супрацу «Арсенала» і «Лакаматыва» можна назваць афіцыйнай, то ў выпадку з «Тандэмам» сітуацыя іншая. Ні футбольны клуб, ні РФСО «Лакаматыў», ні кампанія «Расійская чыгунка» – галоўны фундатар «Лакаматыва» – не пацвердзілі дачыненне да «Тандэма» афіцыйна. Больш за тое, у сярэдзіне сакавіка, калі інфармацыя пра магчымую супрацу пратачылася ў прэсу, дырэктар па камунікацыях «Расійскай чыгункі» і старшыня праўлення РФСО «Лакаматыў» Юры Нагорных заявіў, што «РЧ», ФК «Лакаматыў» і РФСО «Лакаматыў» не будуць у цяперашні час удзельнічаць у праекце каманды медыялігі.

Як высветлілася пазней, босам «РЧ» не спадабалася, што навіна пра супрацу выйшла ў кантэксце, што іх арганізацыя будзе спансаваць «Тандэм». Аднак па словах аднаго з аргнанізатараў медыйнай каманды, каментатара расійскага спартыўна-прапагандысцкага канала «Матч ТБ» Сяргея Дурасава, бакі ўсё ж прыйшлі да згоды: «Праз тыдзень размоў прыйшло ўсё да таго: «Хлопцы, давайце сябраваць. У бліжэйшы час паглядзім – ці будзе ў нас упэўненасць, а ў вас жаданне пацвердзіць наша сяброўства ў афіцыйным статусе. Пакуль гэта сяброўства. З заўзятарамі на трыбунах, чырвона-зялёнымі колерамі і лагатыпам».

Афіцыйнага пацвярджэння супрацы з боку «Лакаматыва» дагэтуль няма.

Чым жа менавіта будзе займацца Гурэнка ў «Тандэме» – незразумела. Каманда стартуе ў новым сезоне медыялігі 20 красавіка.

ivan4ik
Уровень Гуренко Д3-Д4 Росии
Адказаць
2
Вітаўт
Хто выбірае Кацапію, дакладна не абярэ Беларусь.
Адказаць
1
Каментатар
Гуренко давно пора газон стрич
Адказаць
0

Іншыя пасты карыстальніка

Радзькоў у «Арысе» абвешчаны па-беларуску, гаварыў на англійскай, рэзка вырас па заробку – а клуб, здаецца, на шляху перабудовы
Сёння, 19:00
Умерла уникальная медалистка ОИ под БЧБ-флагом – брала 5 кг золота, тренировала при инвалидности, была с народом в 2020-м
18 траўня, 06:00
2
За «Нафтан» гуляе буяны афрыканец: наязджаў на суддзю, вiнавацiлi ў правакацыi ды «спектаклі» на полі
17 траўня, 13:30
2
Экс-гулец БАТЭ выйграў Д3 Англіі з былым клубам Глеба – стартаваў выдатна, але пасля не пайшло
15 траўня, 06:00
2
Нечаканага лідара ЧБ каўбасіць ад поспеху: прынізілі Жодзіна, нахамілі ў Мазыры, заявілі пра «хейт-клуб» «за шаўрму»
14 траўня, 17:00
2
Вайб першага раўнда Кубка Беларусі: тысяча гледачоў у Мастах, дзьмухаўцы ў Бярозе, смелы Драгун у Шчучыне
14 траўня, 06:13
2
Баркоўскі – самы выніковы беларус у Польшчы ў 2025-м, але яго «Пушча» вылятае. Шкурын – без медалёў, лічбы Шыкаўкі – сум
13 траўня, 15:00
Былы гулец ЧБ бадзёра пачаў у «Ман Сіці» – і раптам знік нават з заяўкі. Вось што з ім адбылося
13 траўня, 06:11
Лукашенко хочет завезти в Беларусь 150 тысяч пакистанцев. А в спорте они могут нам помочь?
12 траўня, 19:00
10 лет назад сборная Беларуси последний раз была в плей-офф чемпионата мира по хоккею. Вот где сейчас ее игроки
11 траўня, 12:00
2
Жодзіна сексуальна адсвяткавала перамогу над «МЛ»: бананы Сядзько, імітацыя палавога акту пад цыгарэтку ад масажыста
9 траўня, 14:44
Пакуль Ганчарэнку пляжаць, былога трэнера Брэста шкадуюць у Расіі пасля звальнення – на дзіва шмат цёплых словаў
9 траўня, 11:30
У фінал ЛЧ з «Інтэрам» выйшаў намінальны экс-аднаклубнік Кутузава – з розніцай у год патрапілі ў «Мілан», ледзь не згулялі адзін супраць аднаго
8 траўня, 14:00
«Гомель» не забівае ўжо пяць тураў. Новыя форварды не цягнуць, а вось куды знік на Кіпры той, хто разарваў ЧБ-2024
8 траўня, 06:42
В штабе «Витебска» нет чужаков: игроки из списков лидеров за историю, тренеры, что кучу раз уходили и возвращались
7 траўня, 11:30
Как беларусы до Шкурина брали кубки в Европе: у Гуренко за два клуба, при Кутузове Роналду сидел на лавке, немало вратарей
4 траўня, 06:00
5
Украина близка к возвращению в элиту мирового хоккея. За нее играет беларус, а тренирует тот, кто учился у Захарова
2 траўня, 19:17
2
Сабаленка сама ўзяла ды спыніла матч супраць украінкі, хаця суддзя сказала гуляць далей – і ніхто нічога ёй не зрабіў
1 траўня, 17:00
6
Багдановіч усеўся на «Чырвоны сцяг», а Баскаў – на «Бэнтлі». Але на закрыцці хакейнага сезону былі і больш дзіўныя аўто
1 траўня, 14:21
3
Штрафуют, не пускают в плей-офф, помогают спастись: как регламенты влияют на клубы беларусов за рубежом
1 траўня, 12:01
3
Усе пасты