Tribuna/Футбол/Блогі/Сціпла з галамі, затое месца ў табліцы – цалкам ок, а самы яркі легіянер кажа пра падабенства да «Барсы». Такі вось БАТЭ перад класіка

Сціпла з галамі, затое месца ў табліцы – цалкам ок, а самы яркі легіянер кажа пра падабенства да «Барсы». Такі вось БАТЭ перад класіка

Пакуль аб «Дынама» выціраюць ногі.

Аўтар — Alex Zagorski
2
Сціпла з галамі, затое месца ў табліцы – цалкам ок, а самы яркі легіянер кажа пра падабенства да «Барсы». Такі вось БАТЭ перад класіка

19 красавіка ў 5-м туры вышэйшай лігі адбудзецца першае беларускае класіка сезона-2025. Пра тое, з чым падыходзіць да некалі прынцыповага супрацьстаяння мінскае «Дынама», мы ўжо распавядалі: 12-е месца ў табліцы, сенсацыйны разгром ад «Славіі» (0:3) і хамская лупцоўка ад так званага міністра спорту.

Мінчукоў фактычна замкнулі на базе ў «Стайках» і па наказу чынушы істотна падвысілі нагрузкі. Нельга выключаць, што матч у суботу будзе лёсавызначальным для галоўнага трэнера «Дынама» Вадзіма Скрыпчанкі.

Тым часам у БАТЭ настрой перад выездам куды лепшы. Пасля правальнага мінулага сезона, дзе было антырэкорднае за ўсю гісторыю клуба 8-е месца, старт цяперашняга чэмпіянату атрымаўся цалкам прыстойным. На рахунку БАТЭ дзве перамогі пры паразе і нічыёй – і 4-ы радок у табліцы пры сямі пунктах. Год таму на тым жа адрэзку барысаўцы мелі на тры пункты менш (1 перамога, 1 нічыя і 2 паразы). Можна нават асцярожна сказаць, што на сёння каманда апраўдвае перадсезонны аптымізм боса Андрэя Капскага, хоць агучаная мара пра медалі і застаецца прывіднай.

Некаторыя зімовыя падпісанні БАТЭ пакуль добра сябе праяўляюць, прычым у асноўным складзе. Напрыклад, Ілля Рашчэня (прыйшоў з «Гомеля») і Уладзіслаў Лях (з «Дынама» Брэст) – з імі абарона «жоўта-сініх» найлепшая ва ўсёй лізе проста цяпер: усяго 1 прапушчаны мяч за 4 матчы.

Але варта адзначыць, што той гол адбыўся ў выніку правалу абаронцаў і стаў вырашальным пры паразе ад «Іслачы» (0:1).

Таксама добра сябе паказвае 19-гадовы брамнік БАТЭ Арсень Скапец, хоць у матчы з «Маладзечнам» ён ледзь не прывёз (пашанцавала, што недарэчна згуляў форвард суперніка). На рахунку маладога кіпера, які праводзіць другі сезон у футболцы барысаўцаў, ўжо тры сухія матчы. У апошнім туры Скапец стаў галоўным героем каманды ў нічыйнай сустрэчы з «Гомелем» (0:0), здзейсніўшы шэсць сэйваў. Сярод іх – вось такі пасля небяспечнага ўдару са штрафнога ў канцоўцы сустрэчы.

Прыгожа брамнік згуляў і ў матчы 1-га тура з «Віцебскам» (1:0) – пацягнуў моцны ўдар з лёту.

А вось з атакай у БАТЭ на старце чэмпіянату дрэнна, і гэта напружвае, улічваючы ўзровень супернікаў: «Віцебск», «Іслач», «Маладзечна» і «Гомель» – звышмоцнымі калектывамі іх не назваць, а забіць барысаўцы здолелі толькі двойчы (па разу віцяблянам і вельмі сумным маладзечанцам.

2 галы за 4 туры – адзін з найгоршых паказнікаў ва ўсёй лізе. Столькі ж галоў, як барысаўцы, мае «Гомель» з 9-га месца, а меней – у перадапошняй «Смаргоні» (1) і найбліжэйшага суперніка (таксама 1, але «Дынама» не скончыла матч з «Нёманам»). А па паказніку чаканых галоў (xG) БАТЭ ўвогуле апошні ва ўсёй лізе – 2,41. Нават у апошняй «Смаргоні» і перадапошняга «Маладзечна» створаныя імі галявыя сітуацыі агулам важаць больш.

Лідарам бляклай атакі барысаўцаў на старце сезона выглядае 24-гадовы івуарыйскі форвард Яо Жан-Шарль. У Барысаў ён з прыгодамі прыехаў узімку, да таго збяжаўшы з расійскага «СКА-Хабараўск». Першапачаткова казалі пра пераход у мінскае «Дынама», але там ад трансферу адмовіліся.

Зрэшты, пакуль на рахунку Шарля толькі адно галявое дзеянне: асіст на пераможны матч супраць «Маладзечна».

У той жа гульні івуарыец пераправіў мяч у сетку, але гол скасавалі праз афсайд.

Галявых магло быць і болей, рэалізуй, напрыклад, гэты момант у матчы з «Віцебскам» Аляксандр Ануфрыеў.

Бачна, што ў барысаўскага легіянера добрае бачанне поля, ды і ўвогуле ён стварае шмат небяспекі для супернікаў. Таксама Жан-Шарль не баіцца самастойна вырашаць моманты, хоць з гэтым пакуль не шанцуе. Вось такія дзве магчымасці івуарыец меў супраць «Гомеля».

А яшчэ афрыканец запомніўся цікавым назіраннем. Нядаўна ён выпісаў камплімент на адрас галоўнага трэнера БАТЭ Івана Мігаля, параўнаўшы тактыку сваёй цяперашняй каманды – ні больш ні менш! – з тактыкай «Барселоны»!

З гэтым Жан-Шарль дакладна перабольшыў: татальнай дамінацыяй БАТЭ у чатырох матчах з сяраднякамі/аўтсайдарамі і не пахла. Ды і свой міжнародны ўзровень барысаўцы паказалі таварыскім матчам з расійскім «Зенітам» месяцовай даўніны, атрымаўшы паўнюткую торбу.

Гэтак жа недарэчна параўноўваць статыстыку беларускага клуба з іспанскім грандам. Пра найгоршы ў ЧБ паказнік xG мы ўжо абмовіліся, а «Барселона»,тым часам найлепшая па гэтым складніку ва ўсёй Ла Лізе. Паводле oddalerts.com, ад «блаўграны» чакалі 81 гол пасля 31 тура чэмпіянату Іспаніі, у рэальнасці ж забітых мячоў і таго болей – 84.

Але хто яго ведае, можа, у суботу мы ўбачым россып галоў БАТЭ і афсайдныя пасткі, якімі славіцца галоўны трэнер «Барсы» Ханс-Дзітэр Флік.

У пяці апошніх выяздных матчах супраць мінскага «Дынама» БАТЭ атрымаў 3 перамогі і 1 нічыю. Чым барысаўцы пацешаць лукашыста Кавальчука гэтым разам?

ivan4ik
Нам нужно больше свободы для наших игроков, чтобы они могли расти и конкурировать на высшем уровне. Даже БАТЭ зависло в этом дерьме
Адказаць
1
Вітаўт
БАТЭ вынесіць "Дынама" стопро
Адказаць
0

Іншыя пасты карыстальніка

Гэты беларус стаў хакейным каралём у Італіі, давёў сына да НХЛ, дзе марыў гуляць сам, і нечакана для сябе ачоліў клуб КХЛ
Сёння, 12:00
У дзюдо нібыта дазволілі беларусам выступаць пад рэжымнай сімволікай. Вось якім бокам тут сябар Пуціна
19 траўня, 19:00
Гэтыя беларусы з футбола і хакея муцяць з мадэлямі – у тых бывае праца на спорце і шмат тысяч падпісчыкаў
19 траўня, 11:00
«Трактар» вярнуўся праз 2,5 года: «горачка» на месцы, трыбуны моцна паменелі, але ўсё роўна выглядалі вельмі пуста
11 траўня, 06:00
4
Віцебск прымаў два запар паўфіналы Кубка – і «МЛ» меў гледачоў у 8 разоў больш! Гэта не баг, а тэндэнцыя – вось чаму так адбываецца
10 траўня, 12:30
5
Вось хто ў Беларусі змог, як Хары Кейн: (анты)легенда кубкавых фіналаў, абаронца-форвард, капітаны зборнай
7 траўня, 06:23
2
Яшчэ нядаўна быў не гатовы трэнаваць, а цяпер яго каманда – лідар ЧБ: крыўдна звальнялі, вылетаў у Д3, хоча максімум
6 траўня, 11:39
4
Туміловіч ужо месяц у Ізраілі: цешыцца пашпартным багаццем, рыхтаваўся да бойкі на стадыёне, нібыта вяртаецца ў пляжку
6 траўня, 05:57
4
Маладая зорка пяцібор'я з Беларусі жорстка траўмавалася ў дысцыпліне, якая замяніла скандальную верхавую язду
5 траўня, 14:29
3
На пляжным ЧС на Сейшэлах зборная Беларусі гуляе на той жа арэне, што і год таму ў Дубаі. Вось як яна адолела 3 тысячы км
5 траўня, 06:29
2
У веласпорце Беларусі адкрылі мастацкую галерэю – уцягнулі іншыя віды ў выставы, прапануюць набыць працы за тысячы долараў
30 красавіка, 16:00
Зорная банда «Узды», пераможца Кубку на афішы са Сталіным, касяк з блогерам пад алкаша – такая во весялуха ў Д3
30 красавіка, 06:00
«Мяшкоў» не прайграе СКА два гады, хаця можа саступаць і 6 мячоў – цяпер забраў сёмы трафей, асадзiўшы сына Барбашынскага
29 красавіка, 12:40
Ён – магістрант, яна – былая сцюардэса. Цікавае пра аднаго з самых закрытых беларусаў НХЛ і яго сям'ю
29 красавіка, 06:34
Беларус прэтэндуе на 2 асабістыя ўзнагароды ў галоўнай юніёрскай лізе ЗША. З ім клуб узяў першы за 20 гадоў трафей і рушыць да іншага
28 красавіка, 11:00
3
У Д2 ёсць клуб з фантастычнай серыяй няўдач – пайшоў працягваць яе, хоць неспартыўна і не ўсе рэжымнікі ўхвалілі
26 красавіка, 06:00
1
Унікальная з'ява ў Д2 Беларусі: людзей на трыбунах быццам бы вобмаль – затое лічбы ў пратаколах ого-го якія!
25 красавіка, 14:00
3
Колькі ж адставак у белхакеі! Без працы засталіся ажно два сябручкі Баскава, але не праз іх засмуціўся Захараў
23 красавіка, 06:31
Шаранговіч лічыць, што ў гэтым сезоне зрабіў крок назад – а ў апошнім матчы яшчэ і зламаў нагу (але спакойна можа хадзіць)
22 красавіка, 15:00
4
У суботу ў ЧБ адбыліся два вельмі падобных эпізоды, але з розным вынікам: выдаленне на карысць «Нёмана» і дуля БАТЭ ў класіка
21 красавіка, 16:19
Усе пасты