Tribuna/Футбол/Блогі/Пасля трох гадоў у першай лізе экс-гулец зборнай Беларусі вярнуўся ў вышэйшую. Яму 37, але па лічбах – найлепшы ў амплуа

Пасля трох гадоў у першай лізе экс-гулец зборнай Беларусі вярнуўся ў вышэйшую. Яму 37, але па лічбах – найлепшы ў амплуа

Паспявае і гуляць, і трэнаваць, і плесці інтрыгі.

3
Пасля трох гадоў у першай лізе экс-гулец зборнай Беларусі вярнуўся ў вышэйшую. Яму 37, але па лічбах – найлепшы ў амплуа

У жніўні Сяргею Балановічу споўніцца 38. Яшчэ чатыры гады таму, здавалася, што левы абаронца, які мае 33 матчы за зборную Беларусі, знаходзіцца на фінішы кар'еры. У жніўні 2021-га ён вярнуўся ў ЧБ пасля паўгадавой адлучкі ў «Акрон» з расійскага Д2, правёў 10 матчаў за «Слуцк», а пасля сезону пакінуў каманду – і падпісаўся з «Макслайнам», які толькі выйшаў у Д2.

У новай камандзе Балановіч быў важнай фігурай на полі, але тое быў ўсяго толькі саслабелы мінор: за тры гады прапусціў толькі шэсць матчаў, сумарна ў першай лізе правёў 84 гульні і аддаў 9 асістаў. Акрамя таго стаў аўтарытэтам для кіраўніцтва клуба – з ім раіліся пры прызначэнні і расставанні з трэнерамі, яго меркаванне было вырашальным пры камплектаванні складу. Пры гэтым уплыў Балановіча не заўсёды задавальняў яго партнёраў, якія перыядычна наракалі, што той не цікавіцца іх пазіцыяй.

Паралельна Балановіч яшчэ і спрабаваў сябе як трэнер. 19 траўня 2023-га «Макслайн» адправіў у адстаўку Глеба Кулебіна, а да прызначэння 30 траўня Юрыя Пунтуса трэнавальным працэсам кіраваў Балановіч. У той перыяд каманда паспела двойчы згуляць унічыю( з «Бумпрамам» 2:2 і «Хваляй» 1:1, а яшчэ разграміць у Кубку «Новую Прыпяць» 11:2).

Пасля адстаўкі Пунтуса 16 чэрвеня 2024-га і да прызначэння Віктара Пятрашкі 2 ліпеня Балановіч ізноў кіраваў камандай – гэтым разам з Сяргеем Кабельскім. Тады «Макслайн» разграміў «Энергетык-БДУ» (5:2) і саступіў «Баранавічам» (1:2). Інсайдары пісалі, што кіраўніцтва клуба нават разглядае кандыдатуру Балановіча на ролю сталага трэнера, але сам гулец адмовіўся.

«Хачу яшчэ пагуляць, таму цяпер на ўсе 100 працэнтаў дзейны футбаліст. Пры гэтым дапамагаю нашаму кіраўніку ў пытанні камплектавання складу, падказваю і шукаю гульцоў», – каментаваў тады абаронца.

Таксама ён дадаваў, што займаецца селекцыяй на «грамадскіх пачынаннях». Паводле нашых звестак, яго заробак у клубе складае каля тысячы долараў.

Аднак Балановіч з трэнаваннем не завязаў. Праўда, працаваў ён не з камандай, а праводзіў індывідуальныя заняткі па агульнафізічнай падрыхтоўцы для прафесіяналаў і аматараў. З красавіка па верасень ён актыўна вёў свой інстаграм, у якім прасоўваў сябе як індывідуальнага трэнера:

Там ён тлумачыў, як рабіць некаторыя практыкаванні:

Матываваў:

І нават выкладваў забаўляльны кантэнт:

Такія ролікі рэгулярна з'яўляліся яшчэ мінулай зімой і нават на пачатку вясны, але цяпер – не. Магчыма, абаронца вырашыў сканцэнтравацца на гульні ў вышэйшай лізе. А там ён трымае ўзровень. 37-гадовы капітан «МЛ Віцебска» сёлета выйшаў у старце ва ўсіх васьмі матчах каманды, сем з іх правёў цалкам. У першым чвэрцьфінале Кубка з «Белшынай» (2:1) запісаў на свой рахунак асіст:

Балановіч – найлепшы правы абаронца па індэксе Rustat пасля пяці тураў ЧБ. Прычым уражваюць паказнікі як у атацы, так і ў абароне. Экс-гулец зборнай другі ў ЧБ па паспяховых прагрэсіўных перадачах (76 спроб/53 удалыя, эфектыўнасць 70%), 14-ы па дакладных пасах у штрафную (24/15, 63%) і 19-ы ва ўсім ЧБ па паспяховых абводках (15/10, 67%). Сярод усіх правых абаронцаў часцей за ўсё фалілі на Балановічы і Ігары Бурко з «Тарпеда-БелАЗ» – па восем разоў.

Што да абарончых паказнікаў, Балановіч 13-ы па выйграных адзінаборствах ва ўсім ЧБ (80/57, 71%), другі па выйграных адзінаборствах унізе (69/50, 72%), другі па колькасці паспяховых адбораў (24/20, 83%). Адзначым, што Балановіч другі сярод усіх правых абаронцаў па праведзеных хвілінах на полі (458) і 10-ы ва ўсім ЧБ па колькасці дакладных перадач (272/219, 81%).

Калі меркаваць па лічбах, у 37 гадоў Балановіч пачуваецца выдатна. Паўфінал з «Тарпеда-БелАЗ» у Кубку стаў сотым матчам для абаронцы за «МЛ». Перад гульнёй капітан атрымаў сувенірную футболку ў гонар прыгожай лічбы:

Балановіч кажа, што не мог падумаць, што правядзе столькі часу ў клубе, і што да падпісання кантракту ўсур'ёз разважаў пра завяршэнне кар'еры. Цяпер жа такое пытанне перад ім не стаіць.

«Заканчваць не збіраюся. Будзе здароўе – будзе футбол. Матывацыі ў мяне дастаткова. Я люблю футбол. Таму яшчэ папылім на зялёных палях», – сказаў Балановіч.

ivan4ik
Такой пример показывает, что возраст — не помеха для успешного возвращения на высокий уровень, особенно когда игрок сочетает опыт на поле с лидерскими качествами вне его.
Адказаць
2
Вітаўт
Ну 38, гэта не 45. КрыРо, думаю, да 2028 пагуляе
Адказаць
1
Каментатар
Ну для ЧБ 38 это уже дед. Так что респект ему
Адказаць
0

Іншыя пасты карыстальніка

Сябар жывёл – адзін з лідараў «Славіі» ў сезоне: не спатрэбіўся БАТЭ, прыгаворваў «Дынама», не вытрымаў у «Нёмане»
Сёння, 18:00
Вядомыя беларусы выйгралі Д4 Польшчы па хакеі ў камандзе з такой жа назвай, пад якой у Мінску гуляюць ахоўнікі Лукашэнкі
Учора, 06:03
Радзькоў у «Арысе» абвешчаны па-беларуску, гаварыў на англійскай, рэзка вырас па заробку – а клуб, здаецца, на шляху перабудовы
20 траўня, 19:00
Умерла уникальная медалистка ОИ под БЧБ-флагом – брала 5 кг золота, тренировала при инвалидности, была с народом в 2020-м
18 траўня, 06:00
2
За «Нафтан» гуляе буяны афрыканец: наязджаў на суддзю, вiнавацiлi ў правакацыi ды «спектаклі» на полі
17 траўня, 13:30
2
Экс-гулец БАТЭ выйграў Д3 Англіі з былым клубам Глеба – стартаваў выдатна, але пасля не пайшло
15 траўня, 06:00
2
Нечаканага лідара ЧБ каўбасіць ад поспеху: прынізілі Жодзіна, нахамілі ў Мазыры, заявілі пра «хейт-клуб» «за шаўрму»
14 траўня, 17:00
2
Вайб першага раўнда Кубка Беларусі: тысяча гледачоў у Мастах, дзьмухаўцы ў Бярозе, смелы Драгун у Шчучыне
14 траўня, 06:13
2
Баркоўскі – самы выніковы беларус у Польшчы ў 2025-м, але яго «Пушча» вылятае. Шкурын – без медалёў, лічбы Шыкаўкі – сум
13 траўня, 15:00
Былы гулец ЧБ бадзёра пачаў у «Ман Сіці» – і раптам знік нават з заяўкі. Вось што з ім адбылося
13 траўня, 06:11
Лукашенко хочет завезти в Беларусь 150 тысяч пакистанцев. А в спорте они могут нам помочь?
12 траўня, 19:00
10 лет назад сборная Беларуси последний раз была в плей-офф чемпионата мира по хоккею. Вот где сейчас ее игроки
11 траўня, 12:00
2
Жодзіна сексуальна адсвяткавала перамогу над «МЛ»: бананы Сядзько, імітацыя палавога акту пад цыгарэтку ад масажыста
9 траўня, 14:44
Пакуль Ганчарэнку пляжаць, былога трэнера Брэста шкадуюць у Расіі пасля звальнення – на дзіва шмат цёплых словаў
9 траўня, 11:30
У фінал ЛЧ з «Інтэрам» выйшаў намінальны экс-аднаклубнік Кутузава – з розніцай у год патрапілі ў «Мілан», ледзь не згулялі адзін супраць аднаго
8 траўня, 14:00
«Гомель» не забівае ўжо пяць тураў. Новыя форварды не цягнуць, а вось куды знік на Кіпры той, хто разарваў ЧБ-2024
8 траўня, 06:42
В штабе «Витебска» нет чужаков: игроки из списков лидеров за историю, тренеры, что кучу раз уходили и возвращались
7 траўня, 11:30
Как беларусы до Шкурина брали кубки в Европе: у Гуренко за два клуба, при Кутузове Роналду сидел на лавке, немало вратарей
4 траўня, 06:00
5
Украина близка к возвращению в элиту мирового хоккея. За нее играет беларус, а тренирует тот, кто учился у Захарова
2 траўня, 19:17
2
Сабаленка сама ўзяла ды спыніла матч супраць украінкі, хаця суддзя сказала гуляць далей – і ніхто нічога ёй не зрабіў
1 траўня, 17:00
6
Усе пасты