Tribuna/Футбол/Блогі/Унікальная з'ява ў Д2 Беларусі: людзей на трыбунах быццам бы вобмаль – затое лічбы ў пратаколах ого-го якія!

Унікальная з'ява ў Д2 Беларусі: людзей на трыбунах быццам бы вобмаль – затое лічбы ў пратаколах ого-го якія!

І нават з такімі цудамі наведвальнасць прасядае.

Аўтар — Alex Zagorski
3
Унікальная з'ява ў Д2 Беларусі: людзей на трыбунах быццам бы вобмаль – затое лічбы ў пратаколах ого-го якія!

Пра другі па моцы футбольны дывізіён Беларусі мы ведаем, што гэта турнір не для гледачоў. Сярэдняя наведвальнасць матчаў ужо дзесяць гадоў не пераадольвала адзнаку хаця б у 500 чалавек, а мінулы сезон стаў найгоршым з кавідных часоў.

На гульнях першай лігі-2024 у сярэднім збіраліся 322 чалавекі. Паказнік цяперашняга чэмпіянату пасля 4-х тураў неістотна перасягае гэту лічбу – 340. Але нават такая наведвальнасць атрымалася ў выніку анамалій. Глядзім падрабязней.

Паводле афіцыйных пратаколаў, рэкордная на сёння наведвальнасць у першай лізе-2025 зафіксаваная ў «Баранавічаў». На хатні матч каманды ў 1-м туры супраць «Слоніма» (1:2) нібыта сабралося 2000 гледачоў пры ўмяшчальнасці стадыёна 2998 чалавек – то бок ён мусіў быць запоўнены на дзве траціны.

Паводле фотаздымкаў з матчу, на адкрыццё сезона сапраўды прыйшло шмат людзей як для Д2. Мабыць, і тысяча была. Але ці дзве?

Для параўнання, вось як выглядаў поўны стадыён падчас яго адкрыцця ў 2022 годзе пасля рэканструкцыі.

Другое і трэцяе месца ў топе наведвальнасці Д2 гэтага года займаюць адразу два матчы пінскай «Хвалі». Паводле пратаколаў, мясцовы стадыён у 1-м туры з «Лідай» (3:2) быў запоўнены амаль напалову – 1250 гледачоў пры ўмяшчальнасці 3136 (40%).

Людзей на трыбуне, якая насупраць камеры транляцыі, перад самым пачаткам матчу можна было пералічыць па пальцах. Але з часам гледачы падцягнуліся.

На асноўнай трыбуне людзі месціліся бліжэй да цэнтру. А вось па краях можна назіраць процьму свабодных месцаў. У сукупнасці, да 40 адсоткаў запаўняльнасці гэта неяк непадобна.

Матч 3-га тура, у якім «Хваля» гуляла са «Слонімам» (3:1), нібыта сабраў яшчэ больш – 1280 чалавек. Гэтым разам на трыбуне, што насупраць камеры трансляцый, цягам усяго матчу амаль нікога не было.

На асноўнай трыбуне, зноў жа, усе месціліся бліжэй да цэнтру, а бакі былі незапатрабаваныя. Ёсць 1280?

Апошні стадыён, які быццам бы прабіў 1000 гледачоў у гэтым Д2, – магілёўскі «Спартак». Паводле пратакола, на першым хатнім матчы «Дняпра» супраць «Асіповічаў» (3:2 у 2-м туры) сабралося 1150 чалавек. У працэнтных адносінах гэта мала – усяго 15% ад арэны на 7350 месцаў. Але падобна, што і тут не ўсё адназначна.

Трыбуны насупраць камеры і па баках былі пустымі.

Акей, магчыма, усе 1150 пратакольныя гледачы сядзелі на трыбуне пад дашкам. Спачатку згадаем, як яна выглядае.

А цяпер фотасправаздача з таго матчу ў афіцыйнай суполцы «Дняпра». Пабачыць тысячу, шчыра кажучы, складана.

Не паверылі ў заяўленую колькасць гледачоў і аўтары Telegram-каналу «Белорусский Минор», дадаўшы яшчэ некалькі ракурсаў.

На наступным хатнім матчы «Дняпра» (2:1 супраць АБФФ U-19 у 4-м туры) наведвальнасць была больш сціплай – усяго 660 чалавек. Што цікава, трыбуны выглядалі прыкладна гэтак жа, як і на сустрэчы з уяўнымі 1150 гледачамі.

ivan4ik
Такой «аншлаг» — то ли попытка показать, что футбол жив, то ли очередная игра с числами, как у нас любим одна женщина с Бобруйска
Адказаць
3
Вітаўт
Хто б паверыў, што ў 2025 годзе мы ўсё яшчэ бачым гэтую падмену: 2000 чалавек — а на самой справе? Тут усе спрабуюць сабе пераканаць, што футбол жывы, а на самой справе гэта проста пустыя креслы ў стадыёне.
Адказаць
2
Каментатар
Это нужно быть из Вилейки или Новинок, чтобы на д2 нодить
Адказаць
0

Іншыя пасты карыстальніка

Вайна Ірана і Ізраіля нечакана ляснула па беларускім баскетболе – скасавала ўнікальную падзею, якой чакалі два гады
Учора, 12:00
1
«Легія» Шкурына ўзяла трэнера, які звычайна сыходзіць праз тры месяцы – не так даўно ён перамог Беларусь і даў сенсацыю на Еўра
Учора, 06:00
3
Сябрук Баскава пасля ганьбы ў Салігорску будзе ўздымаць моладзевы хакей. Там яму спатрэбяцца моцныя нервы, а іх няма
15 чэрвеня, 13:00
1
Тусоўка з камандай замест жонкi – кашчунства, а сезон без чэмпіёнства для гегемона ЧБ – не дрэнны: так кажа «элітны абцас» з белспорту
15 чэрвеня, 06:00
1
Другі заход Лапцева ў «Дынама» Брэст ужо цягне на правал: мала гуляе, не забівае і не аддае – хаця момантаў хапала
14 чэрвеня, 19:00
2
I без Драгуна ў структуры мiнскага «Дынама» шмат былых гульцоў (цi хаця б дублёраў) – кiруюць, трэнуюць, шукаюць
14 чэрвеня, 06:00
3
Малафееў даўно фанацее ад Лукашэнкі (і зразумела чаму), а яго не пазвалі адкрываць стадыён. Можа, каб не скардзіўся?
12 чэрвеня, 06:17
3
Да Алькараса быў яшчэ адзін шалёны камбэк з 0:2 у фінале «Ралан Гарос»: пасыпаўся ўкраінец, які здраджваў беларусцы
11 чэрвеня, 09:30
4
Адкрываць новы стадыён у Мінску прыедзе «кітайскі Ямаль». Арэну актыўна рыхтуюць, але беларусы яе ўжо юзаюць
6 чэрвеня, 06:42
1
«Нёман» згенераваў і выклаў гіфку, як цалуюцца памочнікі Кавалевіча. Але яны, здаецца, не па гэтай справе
5 чэрвеня, 15:00
1
Яшчэ адзін «Белаз» у белспорце: замест адпраўкі па бульбу знёс адэпта «рускага свету», але і сам выглядае такім жа
5 чэрвеня, 06:00
1
Галоўны трэнер «Віцебска» звінаваціў калегу з «Юнацтва» ў подласці. Не агучыў імя, але лёгка зразумець каго
2 чэрвеня, 08:30
3
«Мне вельмі падабаецца жыць». Шукаюць жонку экс-гульца зборнай Беларусі па хакеі – і пішуць трывожнае
29 траўня, 15:11
2
Весялуха беларусаў у стыках РПЛ: шчаслівы Ганчарэнка, пацярпелая буца Малькевіча, уцёкі экс-трэнер «Шахцёра»
29 траўня, 13:14
2
Аказваецца, у Беларусі ўсё яшчэ існуе каманда «зорак культуры» – і едзе на «ЧС» у Расію з Галыгіным, Булыгам і братамі Глебамі
28 траўня, 06:12
3
Калабарацыя, якой вы не чакалі: Шкурын і Драгун з'явіліся ў адным відэа
26 траўня, 13:09
1
Беларус атрымаў кантракт у МЛС: гуляе ў брата легенды «Рэала», але гэта не вельмі добрая навіна
26 траўня, 12:00
1
Чарговы кубак Кавалевіч узяў з сынам экс-партнёра па «Нёмане»: разам аддавалі золата БАТЭ, але персонай нон грата стаў толькі адзін
26 траўня, 06:03
2
Беларус сыходзіць з польскага клуба пасля зусім ужо слабага сезону – а фаны так цёпла з ім развітаюцца. Вось у чым тут справа
25 траўня, 17:30
2
Магчыма, у Беларусі ўжо забілі найлепшы гол сезона – як жа крута малююць у Брэсце!
24 траўня, 15:00
4
Усе пасты