Чым футбалісты «Дынама» займаліся ў вольны час у момант зняволення ў Стайках? Паказаў малады паўабаронца клуба
Здаецца, зараз санкцыі прыпыненыя.
Пасля разгрому ад «Славіі» (0:3) у 4-м туры ЧБ мінскае «Дынама» атрымала па шапцы ад рэжымнага міністра спорту Сяргея Кавальчука. Чынуша замкнуў каманду на базе ў Стайках і загадаў рыхтавацца да наступнага паядынку з БАТЭ па спецыяльнай праграме:
Незразумела, ці дапамагла футбалістам «Дынама» методыка Кавальчука, але барысаўчан яны абгулялі (2:1), праўда, не абышлося без неадназначных судзейскіх рашэнняў.
Як аказалася, падчас зняволення ў Стайках футбалісты «Дынама» не толькі трэніраваліся, але і знаходзілі час парыбачыць. Вось такую фатаграфію ў сваім тэлеграм-канале апублікаваў паўабаронца Мікіта Дземчанка:
«Дзіцячы лагер «Стайкі». Першы раз на рыбалцы. Хоць бы павезла», – падпісаў здымак Дземчанка, а ў каментарах пахваліўся, што славіў двух рыбак:
А яшчэ Дземчанка адказаў адмоўна на пытанне: «Ці трымаюць іх увесь тыдзень на базе?» Здаецца, санкцыі Кавальчука прыпыненыя.