Tribuna/Футбол/Блогі/Вардзі – апошняя зорка старой школы ў АПЛ: аднаўляўся гарэлкай, гуляў з электронным бранзалетам

Вардзі – апошняя зорка старой школы ў АПЛ: аднаўляўся гарэлкай, гуляў з электронным бранзалетам

Сыходзіць з «Лестэра», але не з футбола.

1
Вардзі – апошняя зорка старой школы ў АПЛ: аднаўляўся гарэлкай, гуляў з электронным бранзалетам

38-гадовы Джэймі Вардзі пасля 13 гадоў у «Лестэры» сыходзіць з клуба, але не збіраецца заканчваць кар'еру.

Як толькі Вардзі пачаў станавіцца прыкметнай фігурай, не пакідала адчуванне, што гэты хлопец прыйшоў у АПЛ з іншага часу. Быццам нейкі кінарэжысёр закінуў хлопца з 90-х у АПЛ 2010-х, каб стварыць галавакружны сцэнар для фільма. У выніку, уся кар'ера Вардзі – гэта гатовы сцэнар для Netflix, нездарма аўтабіяграфія Джэймі стала такой папулярнай у Брытаніі.

Вардзі стаў апошнім прадстаўніком трушнага брытанскага футбола мінулага стагоддзя. На яго фоне нават стомільённы Джэк Грыліш выглядае мэйнстрымным персанажам. У той час, калі ўся Англія шалела ад гульні Алана Шырэра, Майкла Оўэна і Дэвіда Бэкхэма, у Джэймі быў свой герой – Дэвід Хёрст. У легенды «Шэфілд Уэнсдэй» было ўсяго тры матчы за зборную Англіі, але для мясцовых хлопцаў ён быў іконай:

«Дэвід Хёрст. Я не хацеў быць кімсьці іншым. Як толькі мяч аказваўся ў мяне ў нагах, то бок у кожную вольную хвіліну дня, я ператвараўся ў легенду, якая гуляла ў нападзе клуба, які я любіў. Я ідэалізаваў Хёрста, бо ён гуляў менавіта так, як я хацеў: забіваў за «Шэфілд Уэнсдэй», – казаў Вардзі.

Непапсовасць вызначыла далейшую кар'еру Вардзі. Джэймі атрымаў больш тытулаў, чым Хёрст, хоць і не з родным «Шэфілдам», аднак заставаўся героем працоўнага класа. Калі ў 18 некаторыя хлопцы ўжо дэбютавалі ў АПЛ і гулялі за моладзеўкі зборнай Англіі, Джэймі адкрываў для сябе загадкавы свет шэфілдскіх пабаў. Вардзі стаў бармэнам, а ўдзячныя кліенты замест чаявых «падвешвалі» яму выпіўку, якую будучы чэмпіён АПЛ высушваў у свой выходны. Пры гэтым ён двойчы на ​​тыдзень гуляў у футбол: за каманду восьмага дывізіёна і за каманду ўстановы ў спецыяльнай паб-лізе.

Паб у Шэфілдзе, за які гуляў Джэймі

Вардзі не быў хуліганам, але яго выхавала вуліца, што давала пра сябе ведаць. Неяк да яго таварыша са слыхавым апаратам дакапалася мясцовая шпана. Джэймі гумар не ацаніў, а галганы добра атрымалі. У выніку Вардзі прысудзілі паўгода вячэрняга хатняга арышту – гуляць у футбол даводзілася са спецыяльным бранзалетам, бо дома арыштант мусіў быць у 18:30. Таму ў выязных матчах «Стоксбрыджа» Вардзі гуляў толькі адзін тайм, а далей на бацькоўскай машыне ляцеў дадому.

Да 20 гадоў будучы нападнік зборнай Англіі жыў далёка не з футбола. Ён гуляў, але паралельна працаваў на заводзе, дзе рабілі фіксатары для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Ён закідваў сыравіну ў печ, таму падчас надта цяжкіх змен сімуляваць пашкоджанні прыходзілася не на поле, а ў цэху.

Завод прыносіў больш грошай, чым футбол, пакуль у Джэймі не нарадзілася першае дзіця. Толькі тады ён перайшоў у «Флітвуд» (5-ы дывізіён!) – і змог жыць з гульні. «Флітвуд» выклаў за Вардзі «Галіфаксу» касмічныя 150 тысяч фунтаў, што вельмі шмат за непрафесійнага гульца, які, паводле яго слоў, толькі тады пачаў трэнавацца штодня.

Ці варта казаць, што нават гуляючы ў АПЛ за «Лестэр» Вардзі захоўваў усе звычкі футбаліста нон-лігі. Яго тыднёвы рацыён складаўся на 80% з піва і піцы, што вельмі злавала ўедлівага профі Каспера Шмейхеля, які чытаў партнёру натацыі пра здаровае харчаванне. Усё гэта прывяло да таго, што аднойчы Вардзі з партнёрам прабраўся ў пакой датчаніна, калі яго не было – і выкінуў усе яго рэчы з акна. Такі вось гумар.

Калі Джэймі атрымаў траўму ікраножнай мышцы, рэабілітацыя падалася вельмі сумнай, і гулец прыдумаў рэцэпт, каб яна ішла весялей:

«У мяне была траўма нагі, якая не давала мне спакою. Спатрэбіўся час, каб поўнасцю яе загаіць. У мяне дома была трохлітровая бутэлька гарэлкі, у якую я засыпаў цукеркі «Skittles». Пасля таго, як адна партыя дражэ цалкам растваралася, я засыпаў наступную. Кідаў я толькі чырвоныя і фіялетавыя, бо іншыя колеры мне не падабаліся. Агулам я засыпаў «Skittles» прыкладна 20 разоў. Пасля гэтага гарэлка набывала смак цукерак і станавілася мяккай. Піць яе было прыемна. Калі мне бывала сумна, я па вечарах наліваў сабе шклянку і выпіваў. Гарэлка была добрай, хаця нічога добрага для маёй траўмаванай нагі не рабіла», – згадваў форвард.

Вардзі пачаў прадаваць гарэлку па ўласным рэцэпце

У фізіятэрапеўта «Лестэра» адняло язык, калі ён даведаўся, якую рэабілітацыю сабе прызначыў Джэймі. Ён патраціў кучу часу, каб навукова паказаць, чаму гарэлка шкодзіць працэсу аднаўлення.

Пры ўсім гэтым Вардзі мае адну вельмі важную якасць – ён выдатна ўмее забіваць. Яго прымусілі ператварыцца з гульца восьмага дывізіёна ў форварда АПЛ – тыднямі над Джэймі чаравала навуковая група: аднаўленне ў крыякамерах і замеры інтэнсіўнасці пасля кожнага трэнінгу. Без гэтага ён не пабіў бы рэкорд Ван Ністэлроя, забіваючы ў 11 матчах АПЛ запар. Цяпер замест гарэлкі з цукеркамі ён набыў у дом камеру крыятэрапіі, настолькі яна яму спадабалася.

Хоць Раньеры і шмат чаго дадаў да гульні Джэймі, але па сваім стылі ён быў такім жа, як у пятым дывізіёне, у чым прызнаваўся журналістам. Яго гульня грунтавалася на хуткасці, Вардзі вельмі ўдала выбіраў пазіцыю для старту, а затым яго ўжо цяжка было стрымаць. Прыродныя даныя не дазвалялі яму таўсцець, нават на піве і піцах, таму шалёны рывок застаецца з ім так доўга: «Вага ніколі не мянялася, я заўсёды быў такім. Ніякай гімнастыкі ці чагосьці падобнага», – казаў ён.

Джэймі ў сваім развітальным відэа для фанаў «Лестэра» сказаў, што ён не плануе спыняцца, магчыма, таму, што форвард позна прыйшоў у вялікі футбол. Ён пабіў рэкорд Іана Райта па галах пасля 30 гадоў у АПЛ, стаў адным з пяці футбалістаў АПЛ у гэтай узроставай катэгорыі, якія рабілі 10+ выніковых дзеянняў за сезон, і толькі другім найстарэйшым пасля Гігза, хто рабіў 1+1 у АПЛ.

Вардзі – тып гульца, якога лёгка ўявіць у пабе ў кампаніі Гаскойна або ў камандзе псіхаў «Уімблдона» з Віні Джонсам. Ён цалкам мог бы гуляць з Роем Кінам за «МЮ» або ў кампаніі Тоні Адамса і Марціна Кіоўна тапіць у «Арсенале». Ён спазніўся ў футбол на адну эпоху, але робіць усё, каб не даць нам на яе забыцца.

Цяжка сказаць, як складзецца далей яго кар'ера, магчыма, ён вернецца ў родны «Шэфілд Уэнсдэй», які забракаваў яго малым яшчэ ў 2002 годзе, або паспрабуе дапамагчы «Шэфілд Юнайтэд» у АПЛ у новым сезоне, але пакуль хочацца толькі сказаць: «Дзякуй за ўсё, рок-зорка!»

ФОТА: ESPN, TNT sport, Mirror

ivan4ik
Варди — настоящий герой старой школы, последний из могикан английского футбола. Его путь от заводских лиг до чемпионства в Премьер-лиге — это не просто история успеха, а легенда.
Адказаць
0

Іншыя пасты карыстальніка

«Аклахома» – першы «баскетбольны» чэмпіён НБА за шмат гадоў
Учора, 10:45
1
«Калі гэта старэйшы мужчына, ніхто не кажа ні слова»: любоўныя прыгоды непаўналетняга Ямаля
22 чэрвеня, 13:20
Камера на рэферы, інтэрв'ю трэнераў у перапынку, празрыстасць ВАР на стадыёне – ФІФА тэстуе новыя фічы
15 чэрвеня, 01:20
1
Грандыёзны скандал у зборнай Польшчы: Левандоўскага пазбавілі капітанства – ён адмовіўся гуляць
10 чэрвеня, 03:54
2
«Чэлсі» збірае каманду з выхаванцаў «Сіці» – Дэлап ужо шосты такі на «Стэмфард Брыдж»
7 чэрвеня, 14:29
3
Самая вялікая перамога ў гісторыі, эфектны Дуэ, Энрыке паўтарыў Пепа – найцікавейшыя факты пра фінал ЛЧ
1 чэрвеня, 07:34
4
Жуль Кундэ з'явіўся на чырвонай дарожцы ў Канах – зорка «Барселоны» раздала стылю
23 траўня, 13:40
2
«Барселона» выйграла Ла Лігу ў матчы, які спынялі – 13 чалавек пацярпелі ад наезду аўто каля стадыёна
16 траўня, 02:40
3
Які спорт забараніў Талібан
14 траўня, 02:50
2
Томас Мюлер развітаўся з фанатамі «Баварыі» анекдотам пра пахаванне бацькі. Смешна?
12 траўня, 02:14
3
🙃 Раналду зноў усё прагуляў – прыгода ў «Аль-Насры» пакуль прынесла ўсяго адзін таварыскі кубак
2 траўня, 01:50
Вардзі – апошняя зорка старой школы ў АПЛ: аднаўляўся гарэлкай, гуляў з электронным бранзалетам
25 красавіка, 02:49
1
Фанаты «Легіі» Шкурына ў прамым сэнсе запалілі «Стэмфард Брыдж» – гэтае вар'яцтва трэба бачыць
18 красавіка, 03:45
2
Ад слёз да ўсмешкі. Эмоцыі маленькага заўзятара «МЮ» – ідэальная ілюстрацыя шалёнага камбэка
18 красавіка, 01:55
Мбапэ сфаліў настолькі груба, што чырвоную прызнаў нават «Рэал». Але, здаецца, прапусціць толькі 1 матч
15 красавіка, 01:29
🤬 «Ты можаш быць або лайном, або ганарліўцам – але не ўсім адразу»: Анана разносяць за матч з «Ліёнам»
11 красавіка, 09:19
У «ПСЖ» з'явіўся рэген Нэймара – адзін з апошніх гульцоў гэтага віду ў сучасным футболе
11 красавіка, 01:19
«Рамантада? Так, мы можам»: гульцы «Рэала» вераць у камбэк пасля 0:3 – а вы?
9 красавіка, 09:04
1
Рафінья быў у лютасці пасля матча «Барсы» з «Бетысам» – яго не змог суняць нават Флік
7 красавіка, 14:00
2
🔥 Раналду можа згуляць на клубным ЧС – ёсць нават чуткі пра аб'яднанне з Месі
1 красавіка, 02:09
Усе пасты