Tribuna/Футбол/Блогі/Ад «КраСавы» ў «МЛ» з’‎ехаў іспанец з працай у Індыі ды Танзаніі – у Беларусі ўразіўся лёдам (не на хакеі) ды нават у цырк схадзіў

Ад «КраСавы» ў «МЛ» з’‎ехаў іспанец з працай у Індыі ды Танзаніі – у Беларусі ўразіўся лёдам (не на хакеі) ды нават у цырк схадзіў

Раней быў памочнікам у Лукi.

3
Ад «КраСавы» ў «МЛ» з’‎ехаў іспанец з працай у Індыі ды Танзаніі – у Беларусі ўразіўся лёдам (не на хакеі) ды нават у цырк схадзіў

Іспанцы ў белфутболе – гэта не нешта новае. Тым больш трэнеры: першаадкрывальнікам даўно стаў БАТЭ, зараз яны ёсць у дзвюх зборных.

У лютым 2025-га дадаўся яшчэ адзін – 36-гадовы Мікель Гільен стаў трэнерам па фізпадрыхтоўцы ў «МЛ Віцебск». Цяпер коўч кажа, што гульцы клуба знаходзяцца «на ўзроўні 60-65 працэнтаў фізічных здольнасцяў». Што, зрэшты, не перашкодзіла выдатна стартаваць у ЧБ.

Гільен нарадзіўся і вырас у іспанскай Сарагосе, дзякуючы чаму з дзяцінства ведаў аднаго беларускага гульца. Калі будучаму трэнеру было 12 гадоў, у «Сарагосу» на паўсезона заехаў Сяргей Гурэнка – у Ла Лізе згуляў 11 разоў, а яшчэ ўдзелам у чатырох матчах, у тым ліку двух паўфіналах і фінале, дапамог клубу выйграць Кубак Іспаніі-2000/01. Цяпер Гільен называе Гурэнку «легендарным у мінулым футбалістам».

У самога іспанца не было гульнявой кар’‎еры. Пасля школы ён скончыў універсітэт па фiзкультурнай спецыяльнасцi і ўжо ў 22 гады стаў коўчам у сістэме «Сарагосы». Пасля сезона там пачаў змяняць каманды іспанскага мінора ў якасцi трэнера па фізпадрыхтоўцы, на якой да гэтага часу спецыялізуецца. А ў 2017-м з’‎ехаў у Індыю – тры гады правёў у «Бенгалуру».

Першую палову 2021-га Гільен працаваў у румынскім «Дынама» Бухарэст, які ледзь выратаваўся ад вылету з Д1. А ў верасні таго ж года ўліўся ў трэнерскі штаб Ліясаса Лукі ў кіпрскім «Арысе», які да таго моманту вярнуўся ў Д1 Кіпра і перайшоў пад кантроль фармальна беларускага бізнесмена Уладзіміра Фёдарава. Але ўсё было больш заблытана. Цяпер тыя ж, хто за «Арысам», стаяць і за «МЛ».

У студзені 2022-га «Арыс» заключыў кантракт з падпісантам за рэжым Яўгенам Яблонскім, але з ім Гільен папрацаваў зусім няшмат – пасля пятага месца па выніках двух колаў чэмпіянату ў лютым «Арыс» растаўся са штабам Лукі, якога замяніў беларускі трэнер Аляксей Шпілеўскі.

Далей Гільен зноў абраў вельмі экзатычны варыянт – пяць месяцаў прапрацаваў у «Азаме» з чэмпіянату афрыканскай Танзаніі. У 2023-м былі чатыры месяцы ў «Аудзе» з Д1 Латвіі. А затым іспанец вярнуўся на Кіпр – зноў далучыўся да штаба Лукі, але ўжо ў АЕЗ з Д2.

У лютым 2024-га разам з шэфам Гільен перайшоў у іншую каманду лігі – «Фрыдам 24 – Красава – Іпсонас», якую ў 2022-м выкупіў са зменай назвы расійскі блогер Яўген «КраСава» Савін. Былы футбаліст пасля інтэрв’‎ю з украінскімі калегамі пра вайну ва Украіне, якая працягваецца Расіяй, атрымаў у Расіі крымінальную справу за «дыскрэдытацыю арміі». Клуб жа на днях выйграў Д2 пад кіраўніцтвам Лукі. Гільен зрабіў свой унёсак у першай палове сезона, пакінуўшы каманду ў студзені 2025-га.

Гільена распавядаў, што, атрымаўшы прапанову ад «МЛ Віцебска», маўляў, «пачуў пра мэты клуба, зразумеў, што там працуюць сапраўдныя прафесіяналы, і вельмі хутка пагадзіўся». Але, калі ўспомніць, што «МЛ» дэ-факта звязаны з «Арысам», то нават экзатычным для іспанца беларускі варыянт асабліва не назавеш.

Гільен актыўна вядзе свой інстаграм, у якім расказвае пра свае паездкі па свеце, якія здараюцца не толькі праз працу. Для кожнай краіны, як і для кожнага клуба, ў сторыс заведзены спецыяльны раздзел – там ужо ёсць «МЛ» і Беларусь, пазначаная дзяржсцягам.

У інтэрв’‎ю Гільен расказваў, што ён, калі прыязджае ў новую краіну, стараецца «максімальна ўвабраць у сябе ўсё, што акружае, зразумець мясцовую культуру». I па Беларусі іспанец за пару месяцаў ужо паспеў крыху паездзiць. Так, найбольш кантенту – з Мiнска, дзе дэ-факта базуецца дэ-юрэ вiцебскi клуб. Напрыклад, трэнер пагуляў па вулiцы Камсамольскай у цэнтры сталiцы.

Любаваўся відамі Верхняга горада на Нямізе.

Але i ездзіў у Мірскі замак.

I недзе сярод леса катаўся на квадрацыклах.

Схадзіў туды, куды ў мiнулых краінах трапіць было б, напэўна, складана – на хакей, канкрэтна на матч мінскага «Дынама» супраць «Лады» (4:2) на пачатку сакавіка. Той паядынак быў прысвечаны рэжымным сілавікам у гонар так званага «дня міліцыі».

Пабываў іспанец і на Мінскім моры, на якім уразіўся халоднаму пляжнаму пяску.

І ўпершыню ў жыцці прайшоўся па замерлым вадаёме.

Гільен нават завітаў у цырк, падпiсаўшы сторыс: «Новы беларускі досвед». Хаця, як той казаў, хто бачыў беларускi футбол, той у цырку не смяецца.

У Беларусь трэнер прыехаў са сваёй дзяўчынай Андрэа Нова.

Разам яны хадзілі палётаць у аэратрубе.

А яшчэ ездзілі адпачываць на прыроду.

А дзе б вы параілі пабываць іспанцу?

Каментатар
Ну и испанец и что? Еще один любитель совка и прочей экзотики
Адказаць
0
Вітаўт
Гэта ўжо не першы раз, калі нашы футбалісты ды іншыя "зорак" усё "шукаюць сябе" па ўсім свеце. Толькі вось ці так моцна нас цікавіць гэты бегацель у розных экзатычных мястэчках?
Адказаць
-1
ivan4ik
В футболе всё честно — сегодня ты в MLS, завтра пашешь в Индии при +40 в тени. С таким резюме ещё в "Слуцке" бы успеть отметиться — было бы вообще идеально.
Адказаць
-1

Іншыя пасты карыстальніка

Былы гулец ЧБ бадзёра пачаў у «Ман Сіці» – і раптам знік нават з заяўкі. Вось што з ім адбылося
Сёння, 06:11
Лукашенко хочет завезти в Беларусь 150 тысяч пакистанцев. А в спорте они могут нам помочь?
Учора, 19:00
10 лет назад сборная Беларуси последний раз была в плей-офф чемпионата мира по хоккею. Вот где сейчас ее игроки
11 траўня, 12:00
2
Жодзіна сексуальна адсвяткавала перамогу над «МЛ»: бананы Сядзько, імітацыя палавога акту пад цыгарэтку ад масажыста
9 траўня, 14:44
Пакуль Ганчарэнку пляжаць, былога трэнера Брэста шкадуюць у Расіі пасля звальнення – на дзіва шмат цёплых словаў
9 траўня, 11:30
У фінал ЛЧ з «Інтэрам» выйшаў намінальны экс-аднаклубнік Кутузава – з розніцай у год патрапілі ў «Мілан», ледзь не згулялі адзін супраць аднаго
8 траўня, 14:00
«Гомель» не забівае ўжо пяць тураў. Новыя форварды не цягнуць, а вось куды знік на Кіпры той, хто разарваў ЧБ-2024
8 траўня, 06:42
В штабе «Витебска» нет чужаков: игроки из списков лидеров за историю, тренеры, что кучу раз уходили и возвращались
7 траўня, 11:30
Как беларусы до Шкурина брали кубки в Европе: у Гуренко за два клуба, при Кутузове Роналду сидел на лавке, немало вратарей
4 траўня, 06:00
5
Украина близка к возвращению в элиту мирового хоккея. За нее играет беларус, а тренирует тот, кто учился у Захарова
2 траўня, 19:17
2
Сабаленка сама ўзяла ды спыніла матч супраць украінкі, хаця суддзя сказала гуляць далей – і ніхто нічога ёй не зрабіў
1 траўня, 17:00
6
Багдановіч усеўся на «Чырвоны сцяг», а Баскаў – на «Бэнтлі». Але на закрыцці хакейнага сезону былі і больш дзіўныя аўто
1 траўня, 14:21
3
Штрафуют, не пускают в плей-офф, помогают спастись: как регламенты влияют на клубы беларусов за рубежом
1 траўня, 12:01
3
Найлепшага гульца Беларусі ў «Дынама» замяніў самы малады з брамнікаў – ён ужо паспеў прынізіць Савіцкага
1 траўня, 06:27
Лапавухаў зрабіў класны падвойны сэйв – дапамог ЦСКА захаваць мінімальную перамогу
29 красавіка, 16:45
Ад «КраСавы» ў «МЛ» з’‎ехаў іспанец з працай у Індыі ды Танзаніі – у Беларусі ўразіўся лёдам (не на хакеі) ды нават у цырк схадзіў
28 красавіка, 06:19
3
Ілля Протас у Канадзе ішоў на рэкорд не Касціцына – аўтар не трапіў у НХЛ, затое ездзіў на АГ і замінаў камандзе Лукашэнкі
27 красавіка, 12:30
АБФФ суперлагічная па фінале Кубка: рэжым не даў, дзе хацелі, «Дынама» занятае невядома чым – тады адмова ад нейтральнага поля!
26 красавіка, 17:30
3
Бага-старэйшы чакае новага выкліку: вучыць англійскую, марыць пра Еўропу, а чуткі адпраўляюць у Прыднястроўе
26 красавіка, 12:30
3
Пасля трох гадоў у першай лізе экс-гулец зборнай Беларусі вярнуўся ў вышэйшую. Яму 37, але па лічбах – найлепшы ў амплуа
25 красавіка, 06:43
3
Усе пасты