Tribuna/Футбол/Блогі/🔥 Покер у браму «Баавішты» вывеў Дзёкерэша ў лідары «Залатой буцы» – яго не спыняе і правіла аб каэфіцыентах

🔥 Покер у браму «Баавішты» вывеў Дзёкерэша ў лідары «Залатой буцы» – яго не спыняе і правіла аб каэфіцыентах

Прадстаўнік не топ-лігі апошні раз браў узнагароду ажно 23 гады таму!

🔥 Покер у браму «Баавішты» вывеў Дзёкерэша ў лідары «Залатой буцы» – яго не спыняе і правіла аб каэфіцыентах

На носе травень, у большасці ўнутраных чэмпіянатаў Еўропы засталося згуляць у сярэднім 3-4 туры, а значыць, мы набліжаемся да вызначэння ўладальніка «Залатой буцы».

Па выніках бягучага сезона ўзнагароду можа атрымаць незвычайны пераможца. Цяперака ў гонцы лідаруе нападнік «Спортынга» Віктар Дзёкерэш. 26-гадовы швед можа стаць першым з 2002 года гульцом не з класічнай пяцёркі топ-ліг Еўропы, хто заваюе гэты індывідуальны трафей.

У апошні раз гэта рабіў таксама прадстаўнік «Спортынга» – у сезоне 2001/02 бразілец Марыё Жардел настраляў за чэмпіянат 42 галы і другі раз у кар'еры атрымаў «Залатую буцу».

Цяпер яго сцяжынкай крочыць Дзёкерэш. У мінулыя выходныя ён падмацаваў намеры покерам у вароты «Баавішты», пераацаніць які немагчыма.

Справа ў тым, што «Спортынг» вядзе напружаную барацьбу за чэмпіёнства з «Бенфікай» – у абедзвюх каманд пакуль аднолькавая колькасць пунктаў (75), таму вырашальным паказнік з'яўляецца розніца галоў.

Паколькі ў суботу «Бенфіка» свой матч выйграла 6:0, «Спортынгу» было важна не адстаць. І бамбардзірскі талент Дзёкерэш тут вельмі дапамог. Розніца паміж камандамі – нейкія тры галы.

Віктар у гэтым розыгрышы – безапеляцыйны лідар бамбардзірскай гонкі партугальскага чэмпіянату. Ён апярэджвае нападніка той жа «Бенфікі» Евангеласа Паўлідзіса на 20 галоў!

А ў апошніх дзесяці матчах Дзёкерэш не забіваў толькі ў адным (!):

Таму нядзіўна, што з такімі паказнікамі швед супрацьстаіць нават найлепшым бамбардзірам з топ-ліг. Гэтыя чатыры мячы «Баавішце» дапамаглі абысці найлепшага скорара АПЛ Махамеда Салаха ў бягучым рэйтынгу «Залатой буцы» 2024/25.

А вось утрымаць гэтае лідарства – ужо задача з зорачкай.

Па-першае, Дэкерашу засталося згуляць менш гульняў, чым таму ж Салаху або трэцяму ў спісе Роберту Левандоўскаму (у якога, зрэшты, траўма). У «Спортынга» наперадзе тры сустрэчы чэмпіянату, у «Ліверпуля» – чатыры, а ў «Барселоны» – пяць.

Па-другое, сістэма падліку. За галы ў чэмпіянатах першай пяцёркі табліцы каэфіцыентаў УЕФА налічваюцца 2 балы, тады як галы ў чэмпіянатах, якія займаюць 6–22-е месцы, важаць 1,5 бала. То бок калі ў бліжэйшым туры Дэкераш і Салах заб'юць па два галы, яны ўжо параўняюцца ў рэйтынгу «Залатой буцы».

У такім выпадку вырашальным стане паказнік згуляных хвілін цягам сезона. Напрыклад, у Матэа Рэтэгі з «Аталанты» і ўладальніка «Залатой буцы» Хары Кейна з «Баварыі» цяпер аднолькавая колькасць балаў – па 48. Але прадстаўнік Серыі А знаходзіцца на пазіцыі вышэй, бо згуляў у бягучым сезоне на 212 хвілін менш.

Гэта мае значэнне, бо пры роўнасці пунктаў улічваецца, з якой часцінёй забіваюць нападнікі. Так, Рэтэгі ў гэтым сезоне забівае гол кожныя 86 хвілін, тады як Кейн – кожныя 95.

Як вы лічыце, ці атрымаецца ў Дзёкерэша захаваць лідарства і выйграць гістарычную «Залатую буцу»?

Фота: KodroMagazine, João Bravo/Keystone Press Agency

Іншыя пасты карыстальніка

🔥 Вар'яцтва! Пэдры самастойна стварыў цуд-гол Іспаніі – усё пачалося з шыкоўнага прыёму
6 чэрвеня, 12:56
15 летніх трансфераў, якія ўжо адбыліся
4 чэрвеня, 11:16
Дзіўна, але «ПСЖ» не лідар сезону па прызавых у ЛЧ – і гэта нягледзячы на перамогу
2 чэрвеня, 01:45
1
Канфлікт Амарыма і Гарнача пасля фіналу ЛЕ – чаму Рубен сказаў гульцу шукаць іншы клуб
27 траўня, 11:26
4
Форвард «Нотынгема» ў штучнай коме – праз траўму ў атацы з відавочным афсайдам
15 траўня, 01:29
2
Фаны «Рэала» знішчылі свайго дэбютанта за промах у Эль Класіка – той, аказваецца, выхаванец «Барсы»
13 траўня, 02:21
🔥 Покер у браму «Баавішты» вывеў Дзёкерэша ў лідары «Залатой буцы» – яго не спыняе і правіла аб каэфіцыентах
29 красавіка, 01:59
Брата Белінгема ўжо хочуць клубы топ-ліг – куды можа перайсці Джоб
2 красавіка, 01:25
Ад супертопаў да гульцоў «Аль-Насра» і «Вулвз» – як змянілася зорнасць складу Бразіліі за 20 гадоў
20 сакавіка, 02:37
Экс-аднаклубнік беларуса з Македоніі загінуў, калі ратаваў людзей з пажару начнога клуба – трагедыя з-за піратэхнікі
17 сакавіка, 22:33
Калі Родры зможа вярнуцца ў футбол
14 сакавіка, 02:55
«Дортмунд» – 10-ы ў Бундэслізе. Што адбываецца?
24 лютага, 02:55
«Сіці» і «ПСЖ» рызыкуюць вылецець, «Арсеналу» дастаткова нічыі з аўтсайдарам для 1/8-й: расклады ЛЧ перад апошнім турам
24 студзеня, 02:44
Хвіча ў «ПСЖ»: атрымаў у 5 разоў большы заробак і нумар, пад якім гуляў Мбапэ
21 студзеня, 02:37
Праўнук Мусаліні гуляе ў Серыі Б: яго цётка – Сафі Ларэн, а маці праз памылку была пад санкцыямі ва Украіне
14 студзеня, 15:48
Бекхэм, Ібра, а зараз і Іньеста: зорныя гульцы, якія сталі ўладальнікамі футбольных клубаў
17 лістапада, 09:40
«Сіці» кажа, што выйграў суд у АПЛ (не той самы), а з клуба сыходзіць Чыкі Бегірыстайн. Што адбываецца
17 кастрычніка, 03:03
Скандальнае акно зборных для Мбапэ – быццам бы абвінавацілі ў згвалтаванні, гулец назваў гэта фэйкам
15 кастрычніка, 18:07
Сімвалічная зборная Лігі чэмпіёнаў 1990-х: Шаўчэнка і Бэкхэм у запасе, шмат гульцоў з «Юве» і «МЮ»
3 кастрычніка, 03:27
Суперфорвард «Спортынга», які ў 2024-м забівае больш, чым Холанд, Кейн і Мбапэ – хто ён такі?
18 верасня, 09:48
Усе пасты