Tribuna/Футбол/Блогі/Як працуе той самы «суперкампутар», на прагнозы якога часта спасылаюцца

Як працуе той самы «суперкампутар», на прагнозы якога часта спасылаюцца

Разабраліся ў механіцы.

Аўтар — Ryhor Bartaševič
2
Як працуе той самы «суперкампутар», на прагнозы якога часта спасылаюцца

Часта на абшарах разнастайнага футбольнага кантэнту – ад сацсетак да «Трыбуны» – можна ўбачыць тыя ці іншыя прагнозы «ад суперкампутара». Амаль заўсёды яны датычацца рэсурсу Opta Analyst.

Opta Analyst дае даволі шмат розных прагнозаў па топ-лігах (АПЛ, Серыя А, Ла Ліга, Бундэсліга, Ліга 1), ЛЧ, 2-4 дывізіёнах Англіі і англійскай жаночай Суперлізе.

Як наконт вынікаў канкрэтных матчаў:

Так і па выніках чэмпіянатаў у цэлым:

Нейкага ўяўнага «суперкампутара», які «ведае», як скончыцца той ці іншы матч, відавочна, не існуе. Усё робіць алгарытм, які базуецца на аснове Opta Power Rankings (рэйтынг сілы клубаў).

Як працуе Opta Power Rankings

Opta Power Rankings – гэта распрацаваная кампаніяй сістэма, якая ацэньвае больш за 13 тысяч мужчынскіх футбольных клубаў і больш за 2 тысячы жаночых па шкале ад 0 да 100.

Грунтуецца яна на старым добра правераным рэйтынгу Elo – адзнацы, якую часта выкарыстоўваюць у багата якіх відах спорту (яе варыянт і ў рэйтынгу зборных ФІФА), фармуючы ў каманд пасля кожнага матча адзнакі на аснове базы даных з 2,5 млн матчаў з 1990 года.

Пасля кожнага матчу каманды «абменьваюцца» рэйтынгавымі пунктамі ў залежнасці ад выніку: тое, што атрымлівае адна каманда, яе супернік губляе. Напрыклад, калі адна каманда атрымала 5 пунктаў Elo, іншая іх страціць. Залежаць страты ад суадносін рэйтынгаў каманд-суперніц кожнага матча.

Асноўныя патэрны змен рэйтынгаў такія:

• Калі выйграе каманда з больш высокім рэйтынгам, абмен складзе менш балаў.

• Калі выйграе каманда з ніжэйшым рэйтынгам, абмяняецца больш балаў.

• Калі каманды згуляюць унічыю, некалькі балаў перападзе камандзе з меншым рэйтынгам.

• Чым больш розніца мячоў у матчы, тым большая колькасць балаў будзе абменьвацца.

Напрыклад, калі каманда А з рэйтынгам 2690 абгуляе 1:0 каманду Б з рэйтынгам 2350, то атрымае +2 пункты, а каманда Б – 2). Калі ж каманда Б абгуляе каманду А 5:0, то атрымае +37 пунктаў (а каманда А страціць 37). Такім чынам, калі гістарычна слабейшая каманда нечакана набірае ход, з часам яе рэйтынг падцягваецца да мацнейшых клубаў.

Аднак перад Opta была праблема – неабходнасць параўноўваць паміж сабой і клубы розных дывізіёнаў, краін і нават кантынентаў. Для гэтага ўжылі прынцыпы рэйтынгу Elo і да іншых узроўняў – так што фінальны рэйтынг Elo складаецца па формуле:

Канчатковы рэйтынг клуба = асабісты рэйтынг клуба + рэйтынг чэмпіянату + рэйтынг краіны + рэйтынг кантынента

Пры гэтым калі рэйтынг клуба мяняецца па выніках кожнага матча, іншыя рэйтынгі адпаведных узроўняў мяняюцца наступным чынам:

• толькі для найвышэйшага ўзроўню (напрыклад, для матчаў клубаў з двух розных кантынентаў змяняюцца толькі рэйтынг клуба і рэйтынг кантынента);

• толькі для непасрэдна ўцягнутых турніраў, краін або кантынентаў падчас асабістых сустрэч (напрыклад, для матчаў клубаў па АПЛ і Лізе 2 Англіі ў Кубку змяняюцца толькі рэйтынгі АПЛ і Лігі 2, без уплыву на Чэмпіёншып, Лігу 1 або Англію ў цэлым).

Пасля падсумоўвання фінальных рэйтынгаў Elo клубаў іх ператвараюць у Power Rankings: ужываюць рэйтынг 0 для найслабейшага клуба, 100 для найлепшага, астатніх размяркоўваюць прапарцыйна.

Па стане на 3 траўня наймацнейшым клубам па гэтай сістэме з'яўляецца «Ліверпуль» – усяго ў топ-10 увайшлі пяць англійскіх клубаў, а вылет «Рэала» з ЛЧ адкінуў каманду Анчалоці на восьмае месца.

Наймацнейшым клубам Беларусі проста цяпер па гэтай сістэме з'яўляецца мінскае «Дынама».

У 1000 найлепшых таксама ўваходзіць «Нёман». Дарэчы, «МЛ» ужо паспеў падняцца на сёмае месца.

А «Шахцёр» выявіў недахоп рэйтынгу: паколькі клуб ужо не гуляе (таму што не існуе), яго рэйтынг застаецца нязменным – пытанне ўжо да самой Opta, чаму салігорцаў адтуль проста не выдалілі.

«Легія» Ілля Шкурына ў агульным топе знаходзіцца больш чым на 600 радкоў вышэй за мінскае «Дынама» (гэта другая па рэйтынгу каманда Польшчы).

А вось ЦСКА Сафія Лапавухава ўжо мае не такі значны гандыкап перад беларускімі клубамі (у нацыяльным рэйтынгу Балгарыі клуб на сёння трэці).

Ужыванне рэйтынгу для прагнозаў

Ужо на тле Power Rankings і букмекерскіх каэфіцыентаў суперкампутар вызначае верагоднасці тых ці іншых вынікаў кожнага матча.

Для гэтага ён сімулюе кожны з матчаў «тысячы разоў», якія засталіся ў турніры, улічваючы вышэйзгаданыя ўваходныя звесткі. На аснове гэтых сімуляцый мадэль таксама вызначае, як часта тая ці іншая каманда фінішавала на якім месцы – адтуль і ўмоўныя 10% на чэмпіёнства ўмоўнага «Рэала».

Менавіта такім чынам «суперкампутар» таксама можа вызначыць і фініш у тым ці іншым прамежку і нават прадугледзець фінальную колькасць пунктаў. Ён проста вылічвае сярэднюю з таго, што насімуляваў.

Фота: Panoramic, Global Look Press, АПЛ

ivan4ik
Бред, как по мне, эти суперкомпьютеры. Всегда есть интрига, особенно в АПЛ.
Адказаць
0
Вітаўт
Хоць бы кампутар не зляцеў у шок, калі пабачыць гульню «Нафтала» са «Смаргонню».
Адказаць
0

Іншыя пасты карыстальніка

Скакун са зборнай Беларусі 5 гадоў таму збіраўся надзерці азадак рэкардсмену свету Дзюпланцісу. Вось чаго яны дамагліся з той пары
Сёння, 14:29
У Малдове ад трэнера з Беларусі чакаюць дапамогі па выхадзе ў групу Лігі чэмпіёнаў. Гэта будзе ну вельмі складана
Учора, 15:13
1
Апраўдваў Назарава пасля скандалу ў Мінску, са зборнай перамагаў ЗША і вылятаў у Д2. Што за беларус стаў чэмпіёнам КХЛ гэтага сезону
16 чэрвеня, 12:26
1
Як у Беларусі грамілі БАТЭ: Андрэй Капскі вось-вось дагоніць бацьку
15 чэрвеня, 16:56
4
Знаёмыя па «вышцы» дапамаглі Узбекістану трапіць на ЧС – Хусанаву далі чарговае аўто, беларус атрымаў ордэн
13 чэрвеня, 06:00
1
«Вісла» Чычкана страціла 5 млн долараў, бо інвестар памёр ад варэніка. У белфутболе ёсць свая такая трагедыя
12 чэрвеня, 15:30
3
Зборная Беларусі ўпершыню атрымала покер у свае вароты, а вось хет-трыкаў было ажно 5: на нас адрываліся зоркі і не толькі
12 чэрвеня, 12:37
4
Форвард зборнай Беларусі прапусціў лупцоўку ад расіян праз важную сямейную падзею – паехаў на вянчанне да маці
11 чэрвеня, 16:30
4
Зімой «Легія» цягнула з форвардам (у выніку ўзяла Шкурына), а цяпер цягне з новым галоўным – са Шпілеўскім, здаецца, аблом
10 чэрвеня, 11:19
2
Клубам у Д2 Беларусі за паўгода паспелі паруліць ажно 4 трэнеры (нехта – усяго 3 дні)! Вось каму так карціць
10 чэрвеня, 06:48
5
Гэтым разам Расія прывезла ў Мінск напаўрэзерв. Пачуваецца «як дома», але, можа, зараз не размажа беларусаў?
9 чэрвеня, 19:00
2
Турма пазбаўляла бацькі, Партугалію і Фарэры лепш не ўспамінаць – вось хто першым забіў у Мінску на новай арэне, за якую ўдзячны Кітаю
9 чэрвеня, 06:00
1
Лісаковіч звінаваціў у здрадзе былых партнёраў, якія з'ехалі з Расіі праз вайну, а Хвічу, выглядае, увогуле назваў «кадрам»
7 чэрвеня, 12:30
6
Саджалі на «Мінск-Арэне», хоча, каб з Расіі знялі санкцыі – гэтаму брамніку «Дынама» дае рэкордныя для сябе грошы
6 чэрвеня, 19:00
1
Топ-бамбардзіра «залатога» «Шахцёра» з Баку шлюць у Брэст, дзе і трэнер знаёмы, і попыт ёсць – але выглядае ўсё адно нерэальна
4 чэрвеня, 14:30
2
Васіль Баранаў здзейсніў сенсацыю сезона ва УПЛ. Не той, пра каго вы падумалі, але таксама звязаны з Беларуссю
3 чэрвеня, 17:00
2
Выхад у Экстракласу, гол пяткай у Партугаліі, крыўда Філіпенкі – як беларусы паніжаліся і павышаліся ў Еўропе і Расіі
2 чэрвеня, 17:38
1
«Славія» ўжо «хлопнула» ўсіх прызёраў мінулага ЧБ, але перамога над «Дынама» – вельмі асаблівая для Біёнчыка
2 чэрвеня, 12:00
4
«Забыўся пра скарачэнне пагалоўя скаціны ў Беларусі». Недарэчныя апраўданні Ганчарэнкі рассмяшылі расіян
1 чэрвеня, 13:00
5
Экс-абаронца БАТЭ вылецеў з сынам Канавара ажно ў Д5, але ўсё адно кайфуе ў Італіі і не хоча адтуль з'язджаць
1 чэрвеня, 09:00
5
Усе пасты