Вось хто ў Беларусі змог, як Хары Кейн: (анты)легенда кубкавых фіналаў, абаронца-форвард, капітаны зборнай
Першыя трафеі пасля 30.
34-я перамога «Баварыі» ў Бундэслізе стала адметнай для аднаго футбаліста. Хары Кейн нарэшце зрабіў неактуальным адзін з галоўных футбольных мемаў апошняга дзесяцігоддзя пра адсутнасць у яго трафеяў. Тытул чэмпіёна Германіі стаў першым у кар'еры 31-гадовага англічаніна.
Кейн – адзін з найлепшых форвардаў сучаснасці. Дзевяць сезонаў запар забіваў 20+ галоў, тройчы станавіўся найлепшым снайперам АПЛ і ўстанавіў рэкорд па галах за «Тотэнхэм» – але так доўга не меў аніводнага каманднага тытула!
Але такое здаралася і ў Беларусі, хаця, канешне, зразумела, што маштаб асоб зусім не той.
Калісьці тройчы найлепшы абаронца ЧБ лічыўся галоўным няўдакам у гісторыі Кубку Беларусі, бо меў чатыры паразы ў фінале на полі, а яшчэ адзін раз не трапіў у заяўку каманды-фіналіста, але і той матч быў прагуляны.
Серыя перарвалася 26 траўня 2019 года, калі «Шахцёр» з 35-гадовым Рыбаком перамог «Віцебск» у вырашальным матчы 2:0. Пасля фінальнага свістку партнёры віншавалі абаронцу гойданнем на руках.
У 2021 годзе Рыбак прынёс Кубак іншаму клубу – ужо як абаронца БАТЭ адзначыўся пераможным голам у браму «Іслачы» (2:1).
Той жа Кубак-2018/19 прынёс адзіны трафей у кар'еры брамніку Андрэю Клімовічу, якому на той момант было 30.
У жніўні галкіперу споўніцца 37. Сёння ён гуляе за «Іслач» і перажывае другую маладосць: тры матчы ў бягучым сезоне – і ўсе «на нуль».
Абаронца Ігар Бурко, якому таксама было 30, з'явіўся ў тым жа фінале адгуляў 26 хвілін. Пазней, у складзе «Тарпеда-БелАЗ», ён выйграў Кубак Беларусі-2022/23 і Суперкубак-2024.
Як і Хары Кейн, першы трафей цяперашні капітан і абаронца-форвард «Нёмана» атрымаў за мяжой. Было гэта ў 2019 годзе: 6 кастрычніка «Кайсар» Садаўнічага перамог у Кубку Казахстана «Атыраў» (2:1 у дадатковым часе) – беларусу на той момант было 32.
25 траўня 2024 года Садаўнічы выйграў другі трафей – Кубак Беларусі ў складзе «Нёмана».
Іван Садаўнічы трымае Кубак
З Садаўнічым у Арцёма Рахманава амаль поўнае супадзенне: першы трафей абаронцы здарыўся ў 32 гады і таксама ў Казастане. Але не Кубак – Рахманаў выйграў чэмпіянат-2022 разам з «Астаной».
– Гэта як закрыццё асабістага гештальта. Тое, да чаго я імкнуўся ўсю кар'еру, здарылася ў Казахстане. Нейкае падвядзенне вынікаў, найвышэйшая кропка. У Малдове быў бронзавым прызёрам, у Эстоніі – срэбным, а вось у Казахстане, нарэшце, атрымалася стаць чэмпіёнам, – дзяліўся эмоцыямі пасля доўгачаканага трафея Рахманаў з Telegram-каналам «О, спорт! Ты – сусвет».
Большую частку кар'еры капітан зборнай Беларусі адгуляў у расійскім «Краснадары» (12 гадоў), але там не зазнаў тытульных поспехаў.
Улетку 2022 года абаронца падпісаўся ў казанскі «Рубін», які вылецеў у Д2. Па выніках сезона-2022/23 клуб беларуса стаў пераможцам чэмпіянату – першы трафей, няхай і зусім сціплы, для на той момант 35-гадовага Мартыновіча.
Улетку 2024-га беларус перайшоў у казахстанскі «Кайрат», з якім стаў пераможцам чэмпіянату, а далей яшчэ і ўзяў Суперкубак.
Кэп зборнай у адсутнасць Мартыновіча займеў першы трафей у 30 гадоў – перамога ў чэмпіянаце Беларусі з салігорскім «Шахцёрам» у сезоне-2020.
На сёння Паліцевіч з'яўляецца ўжо чатырохразовым чэмпіёнам краіны: яшчэ адзін тытул узяў з «гарнякамі» ў 2021-м, а далей перамагаў з мінскім «Дынама». Яшчэ аднаго тытула абаронца дэ-юрэ пазбаўлены – чэмпіёнства «Шахцёра» ў сезоне-2022, калі там яшчэ гуляў Паліцевіч, было ануляванае за махінацыі кіраўніцтва. Хоць сам футбаліст таго пазбаўлення не прызнае.
Цяперашні галоўны трэнер «Мінска» падчас кар'еры пераможцам станавіўся толькі аднойчы, і здарылася гэта пад канец кар'еры – у 38 гадоў!
21 траўня 2016 года «Тарпеда-БелАЗ» у драматычнай серыі пенальці перамагло БАТЭ (0:0, 3:2 с.п.). Гэта быў першы Кубак у гісторыі «аўтазаводцаў» – супадзенне ці не, знакавы для Чалядзінскага і клуба трафей быў здабыты з такім вось заўзятарам на трыбунах.