Tribuna/Футбол/Блогі/«Гомель» не забівае ўжо пяць тураў. Новыя форварды не цягнуць, а вось куды знік на Кіпры той, хто разарваў ЧБ-2024

«Гомель» не забівае ўжо пяць тураў. Новыя форварды не цягнуць, а вось куды знік на Кіпры той, хто разарваў ЧБ-2024

Некаторыя ўжо раяць ехаць у Афрыку і пашукаць там іншага Эфаге.

«Гомель» не забівае ўжо пяць тураў. Новыя форварды не цягнуць, а вось куды знік на Кіпры той, хто разарваў ЧБ-2024

На старце сезона «Гомель» прайшоў праз няпростае выпрабаванне – матчы з бронзавым і срэбным прызёрам мінулага ЧБ. Каманда Андрэя Гараўцова дала рады – з «Тарпеда-БелАЗ» згуляла ўнічыю (1:1), а «Нёман» мінімальна перамагла.

Далей «Гомель» чакалі менш рэйтынгавыя супернікі, аднак у матчах са «Славіяй» (0:1), БАТЭ (0:0), «Мінскам» (0:1), «Віцебскам» (0:2) і «Іслаччу» (0:0) удалося набраць усяго два пункты, пры гэтым забіць не атрымалася ні разу. Два галы за сем тураў – найгоршы вынік ва ўсім ЧБ. Нават «Маладзечна», якое саступіла ўсім, мае на адзін мяч болей.

Пры гэтым па сумарным паказніку чаканых галоў «Гомель» (7.79 XG) знаходзіцца на 10-м месцы – вышэй за «Нафтан» (6.69 XG), які здолеў адзначыцца дзевяць разоў, і БАТЭ (5.50 XG), які мае шасць галоў у актыве. А вось па розніцы паміж чаканымі галамі і фактычнымі падапечныя Гараўцова другія ў ЧБ – 5.79. Гэтым паказчык горшыя справы толькі ў «Тарпеда-БелАЗ», які таксама пакутуе ў гэтым сезоне на выніковасць, але ўсё ж не як «Гомель» (11.13 XG – 5 галоў = 6.13).

Выглядае, што «Гомель» не можа знайсці сябе ў атацы пасля сыходу свайго галоўнага страйкера мінулага сезону Родзі Эфаге. Габонец стаў найлепшым снайперам ЧБ-2024 – забіў 17 галоў, яшчэ чатыры разы асіставаў партнёрам. Пры гэтым «Гомель» за ўвесь мінулы сезон забіў 37 мячоў, то бок Эфаге паўдзельнічаў у 56% галявых акцый каманды.

У міжсезонне «Гомель» шукаў замену афрыканскаму бамбардзіру – падпісаў адразу трох цэнтрфорвардаў. 28-гадовы Аляксандр Буцько мінулы сезон правёў у «Іслачы», дзе быў другім снайперам (9 галоў у ЧБ) пасля Аляксандра Шасцюка. У гэтым сезоне за «Гомель» выйшаў ва ўсіх сямі матчах і зарабіў толькі асіст, хоць мог быць і гол, але яго партнёр, бразілец Фернанда Нета, з лініі дабіў мяч, які ўжо каціўся ў пустыя вароты «Нёмана».

У сакавіку «Гомель» на сезон падпісаў 19-гадовага Абу Суф'ян Вадду. У мінулы сезоне нігерыец выступаў за «Загаталу» з азербайджанскага мінора. Навічок неўзабаве аформіў дубль у таварыскім матчы з другой камандай «Віцебска» (3:0), але ў сезоне Гараўцоў пакуль не надта давярае афрыканцу – выпусціў толькі на 15 хвілін супраць «Мінска» (0:1). А пасля гульні з БАТЭ тлумачыў, што Ваду не гуляе, «таму што іншыя хлопцы мацнейшыя за яго».

Таксама ў сакавіку «Гомель» узяў у гадавую арэнду 19-гадовага Кірыла Чабуракава. Расіянін зʼяўляецца выхаванцам «Растова», за чый дубль гуляў у мінулым сезоне ажно ў расійскім Д4 – восем матчаў, два галы. За «Гомель» у гэтым сезоне правёў шэсць матчаў і выніковых дзеянняў не займеў. У красавіку Чабуракаў правёў адну гульню за дубль «Гомеля» ў Д2 і там засмуціў «Белшыну» (2:2). У інтэрвʼю расійскі нападнік параўноўваў Гараўцова з галоўным трэнерам зборнай Расіі і былым галоўным трэнерам «Растова» Валерыем Карпіным. «Гараўцоў чымсьці падобны да Карпіна: адкрыты, пісьменны, у любы момант гатовы дапамагчы сваім футбалістам. Да яго заўсёды можна падысці і спакойна пагаварыць, нешта ўдакладніць», – казаў Чабуракаў.

Пакуль што новым форвардам «Гомеля» не надта ўдаецца замяніць найлепшага бамбардзіра каманды мінулага сезона. Тым часам беларускі спецыяліст Людас Румбуціс даў параду Гараўцову паехаць у Афрыку, каб адшукаць там новага Эфаге. А што адбываецца са старым?

Эфаге пасля заканчэння кантракта з «Гомелем» з'ехаў на Кіпр, дзе на два з паловай гады падпісаўся з «Арысам» Аляксея Шпілеўскага. У сярэдзіне лютага форвард дэбютаваў – выйшаў на 15 хвілін супраць АЕЛ (4:0). У сакавіку Эфаге адзначыўся голам – забіў чэмпіёну Латвіі РФШ (3:2) у таварыскім матчы.

Праз некалькі дзён пасля спарынгу Эфаге зноў згуляў за «Арыс» у чэмпіянаце – выйшаў на 18 хвілін супраць АЕК (1:1), але на 90+7-й хвіліне таго матча здарылася зваротная замена праз траўму. З таго часу нейкай дадатковай інфармацыі пра стан здароўя Эфаге клуб не распаўсюджваў. Аднак больш у заяўку «Арыса» легіянер пакуль не трапляў.

Па звестках жа «Трыбуны», пашкоджанне Эфаге не было вельмі сур'ёзным. Ён ужо аднавіўся, але не трапляе ў склад праз канкурэнцыю. Цалкам верагодна, што летам ён ізноў зменіць клуб. Ці не азначае гэта вяртання ў Беларусь? Напрыклад, з Кіпра ў Беларусь, у мінскае «Дынама», прыехаў Душан Бакіч. Праўда, яго дзеянні пакуль мала каго ўражваюць.

У чэмпіянаце Кіпра «Арысу» засталося правесці два матчы, але з другога месца каманда Шпілеўскага ўжо нікуды не ссунецца – да лідара «Пафаса» сем пунктаў, а адрыў ад трэцяга АЕКа – шэсць, але «Арыс» мае перавагу дзякуючы перамозе ў асабістай сустрэчы.

Іншыя пасты карыстальніка

Вайб першага раўнда Кубка Беларусі: тысяча гледачоў у Мастах, дзьмухаўцы ў Бярозе, смелы Драгун у Шчучыне
Сёння, 06:13
Баркоўскі – самы выніковы беларус у Польшчы ў 2025-м, але яго «Пушча» вылятае. Шкурын – без медалёў, лічбы Шыкаўкі – сум
Учора, 15:00
Былы гулец ЧБ бадзёра пачаў у «Ман Сіці» – і раптам знік нават з заяўкі. Вось што з ім адбылося
Учора, 06:11
Лукашенко хочет завезти в Беларусь 150 тысяч пакистанцев. А в спорте они могут нам помочь?
12 траўня, 19:00
10 лет назад сборная Беларуси последний раз была в плей-офф чемпионата мира по хоккею. Вот где сейчас ее игроки
11 траўня, 12:00
2
Жодзіна сексуальна адсвяткавала перамогу над «МЛ»: бананы Сядзько, імітацыя палавога акту пад цыгарэтку ад масажыста
9 траўня, 14:44
Пакуль Ганчарэнку пляжаць, былога трэнера Брэста шкадуюць у Расіі пасля звальнення – на дзіва шмат цёплых словаў
9 траўня, 11:30
У фінал ЛЧ з «Інтэрам» выйшаў намінальны экс-аднаклубнік Кутузава – з розніцай у год патрапілі ў «Мілан», ледзь не згулялі адзін супраць аднаго
8 траўня, 14:00
«Гомель» не забівае ўжо пяць тураў. Новыя форварды не цягнуць, а вось куды знік на Кіпры той, хто разарваў ЧБ-2024
8 траўня, 06:42
В штабе «Витебска» нет чужаков: игроки из списков лидеров за историю, тренеры, что кучу раз уходили и возвращались
7 траўня, 11:30
Как беларусы до Шкурина брали кубки в Европе: у Гуренко за два клуба, при Кутузове Роналду сидел на лавке, немало вратарей
4 траўня, 06:00
5
Украина близка к возвращению в элиту мирового хоккея. За нее играет беларус, а тренирует тот, кто учился у Захарова
2 траўня, 19:17
2
Сабаленка сама ўзяла ды спыніла матч супраць украінкі, хаця суддзя сказала гуляць далей – і ніхто нічога ёй не зрабіў
1 траўня, 17:00
6
Багдановіч усеўся на «Чырвоны сцяг», а Баскаў – на «Бэнтлі». Але на закрыцці хакейнага сезону былі і больш дзіўныя аўто
1 траўня, 14:21
3
Штрафуют, не пускают в плей-офф, помогают спастись: как регламенты влияют на клубы беларусов за рубежом
1 траўня, 12:01
3
Найлепшага гульца Беларусі ў «Дынама» замяніў самы малады з брамнікаў – ён ужо паспеў прынізіць Савіцкага
1 траўня, 06:27
Лапавухаў зрабіў класны падвойны сэйв – дапамог ЦСКА захаваць мінімальную перамогу
29 красавіка, 16:45
Ад «КраСавы» ў «МЛ» з’‎ехаў іспанец з працай у Індыі ды Танзаніі – у Беларусі ўразіўся лёдам (не на хакеі) ды нават у цырк схадзіў
28 красавіка, 06:19
3
Ілля Протас у Канадзе ішоў на рэкорд не Касціцына – аўтар не трапіў у НХЛ, затое ездзіў на АГ і замінаў камандзе Лукашэнкі
27 красавіка, 12:30
АБФФ суперлагічная па фінале Кубка: рэжым не даў, дзе хацелі, «Дынама» занятае невядома чым – тады адмова ад нейтральнага поля!
26 красавіка, 17:30
3
Усе пасты